Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

НЕЖАЛЕЖНЫЯ ВЫ МАЕ

2 760

«У краіне чарговая ініцыятыва. Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссия») анансавала новы мультымедыйны праект, прысвечаны 25-годдзю дзяржаўнасці Беларусі. Галоўны месыдж такі: сапраўдная незалежная Беларусь пачынаецца пасля зацвярджэння пасады прэзідэнта і абрання на яе Аляксандра Лукашэнкі,» - піша Аляксандр Кур'яновіч у артыкуле «СБ» — прафанацыя», які 24.10.2018 надрукавала беларуская газета Новы час.


Іншае беларускае выданне Наша Ніва пра той мультымедыйны праект выказала наступнае: «Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссія») анансавала цыкл гістарычных публікацый 25.by, прысвечаны знамянальнай даце — 25 гадоў інстытуту прэзідэнцтва ў нашай краіне.» Але загаловак НН-артыкула такі: «Беларусь сегодня» прапанавала адлічваць гісторыю беларускай дзяржаўнасці з 1994 года.»

То бок словаблуддзе.

На маю думку дадзеная публікацыі сп Кур'яновіча ад 24.10.2018 і публікацыя НН ад 23.10.18 нічога іншага не азначае, як прапаганда. То бок стакан напалову пусты з-за бел-чырвона-белай прапаганды або напалову поўны бел-чырвона-белай прапагандай.

Дзве цытаты з згаданых публікацый выдання «Беларусь сегодня»: 

«В 2019 году Беларусь отметит знаменательную дату — исполняется 25 лет института президентства в нашей стране.»

«Внимательный читатель возразит: позвольте, независимость Беларусь получила еще в 1991 году. А Декларация о государственном суверенитете была принята и вовсе в 1990–м. Однако принять — не значит ПОНЯТЬ. А тем более ПОСТРОИТЬ.»

Дык ужо дзяржаўны суверэнітэт пабудавалі і менавіта таму парА адзначаць 25-годдзе ў 2019 годзе? А чаго ж тады нядаўна пасол РФ у РБ казаў, што напад на Беларусь Расея будзе лічыць нападам на Расею? Няўжо самі пад кіраўніцтвам Галоўнакамандуючага Аляксандра Лукашэнкі не абаронім дзяржаўны суверэнітэт Беларусі?

То бок стакан напалову пусты з-за чырвона-зялёнай прапаганды або напалову поўны чырвона-зялёнай прапагандай.

Аляксандр Кур’яновіч: «Такім чынам з найноўшай гісторыі выкідаецца перыяд 1990-1991 гадоў, калі менавіта і адбыліся падзеі, якія зрабілі Беларусь сапраўдны незалежнай. Дык якая мэта праекта?»

Прапаганда. Такая ж як і мэта твайго твора. Абое рабое. Бо Міхаіл Гарбачоў -перабудоўшчык СССР - бацька-заснавальнік незалежнай Рюспублікі Беларусь. Менавіта пасля яго перабудовы ўсе 15 рэспублік былога СССР сталі суверэннымі дзяржавамі. Але сапраўды незалежнымі мы беларусы не сталі. Бо такога не можа быць, таму што не можа быць ніколі. Тым больш без рэсурсаў Расеі. Гэта нонсенс - маленькая Рэспубліка Беларусь незалежная дзяржава.

Лукашэнка стаўленік былой КП(б)Б. Нашы камуністы ў той час перамен выразна выбралі момант, змянілі Канстытуцыю "пад Рыгоравіча" (зрабілі мінімальны ўзрост будучага прызідэнта 35 гадоў) і ўдала правялі піяр-кампанію Старшыні камітэта Вярхоўнага Савета па барацьбе з карупцыяй, то бок у той час нашы камунякі паставілі яго бароцца з імі ж. Народ гэту маркоўку з'еў. Так нашы камуністы НІКОМУ не аддалі ўладу цягам апошніх ста лят. Што будзе пасля Рыгоравіча ня ведаю. А пакуль дзяржава існуе.

Бел-чырвона-белыя тады хацелі як мага лепей, а атрымалася адраджэнне бальшавізму.

Калі я часам пішу словы НАШЫ КАМУНІСТЫ ці БЕЛАРУСКІЯ КАМУНІСТЫ, то маю наўвазе толькі фармальную ГІСТАРЫЧНУЮ яшчэ з савецкіх часоў назву гэтага палітычнага ўтварэння і ні ў якім разе не маю наўвазе, што, маўляў, гэтыя людзі і сёння недзе ў падпольлі сустракаюцца на з'ездзе былой КП(б)Б і нешта там вырашаюць, ЯК КАМУНІСТЫ САВЕЦКІХ ЧАСОЎ. Камунізм мы праехалі. Хто сёння ва ўладзе? Былыя савецкія камуністы, але правільную назву трэба каб прыдумаў час. Патрыёты беларускія вось хто яны. Сапраўдныя патрыёты Беларусі.

P.S. Побач з Уладзімірам Леніным ля Дому ўрада ў Мінску трэба паставіць помнік Барону Георгу фон Гертлингу, рейхсканцлеру Германии в период брестских переговоров, і помнік Міхаілу Гарбачову. Бо гэтыя тры хлопцы датычны да нашае незалежнасці 1918, 1919 і 1990-1991г.г.

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

Обсудить
    • karat
    • 24 октября 2018 г. 23:48
    Непонятно.. как может быть так, что весь мир пишет коммунизм, а в Белорусии - камунизм?