ІДЭАЛАГІЧНЫ ПРАРОК-ПРАРОКУ

1 3969

В Беларуси СМИ продолжают обсуждать ролик сайта Белорусской службы радыё Свабода, в котором запись разговора белорусской учительницы, возможно классной, которая призывала учеников вступить в Белорусский Республиканский Союз Молодежи. За одиннадцать дней на ЮТуб ролик посмотрели 261589 человек. Для Беларуси это много. 

Ниже микс моих комментариев по данной теме на форумах двух белорусских газет Новы Час и БелГазета.

ІДЭАЛАГІЧНЫ ПРАРОК-ПРАРОКУ

Похоже этот ролик будете обсуждать до второго пришествия Сьвятого Зяпона.

Кстати о Молодом Фронте. Несколько лет назад, когда я еще не был на ваших страничках, на Свабодзе быў ролік, у якім хлопец (мо гадоў 17-18), распавядаў аб тым, што ў яго няма працы і вось ён вырашыў уступіць у МФ. Ня ведаю падпісаў ён потым паперу аб супрацоўніцтве з Канторай, як некаторыя младафронтаўцы, ці не, але шуму ад таго роліка Свабоды не было. Шмат падмуркаў і сцен дамоў, пабудаваных старэйшымі пакаленнямі беларусаў, былі запэцканы МФ-аўцамі надпісам тыпу "Жыве Беларусь!" і гэта бачылі беларускія людзі ў тыя часы, калі МФ раскручвалі бел-чырвона-белыя СМІ. Толькі не пісалі аб тым, што гэта шкода - пэцкаць сцены. Не пісалі і аб тым, што тыя ж СМІ фактычна кармілі беспрацоўных МФ-аўцаў, нешта друкуючы іхняе маладое, ці за інтэрв'ю плацілі. А вось ролік аб БРСМ падняў бел-чырвона-белую хвалю незадаволенасці. Мабыць таму, што хутка ў бел-чырвона-белых дзетак сьвята - Дзень Волі. Магчыма на 25 сакавіка (на Дзень Волі) ненавісны не бел-чырвона-белы рэжым ізноў дазволіць ім прайсці праз турнікет і міліцыю ў зону Вялікага тэатра, і будуць бел-чырвона-белыя юнакі і дзяўчаты пад бел-чырвон-белым сцягамі апазіцыі крычаць "Жыве бел-чырвона-белая Беларусь!", каб такім чынам змагацца з ненавісным рэжымам, які стаў ім ненавісны, дзякуючы бел-чырвона-белым СМІ, якія аб гэтым кажуць ужо чвэрць веку. Бо яны ж дзеткі (!) і іншага рэжыму не бачылі, ня ведаюць і не жадаюць ведаць, акрамя бел-чырвона-белага.

Хутчэй бы бел-чырвона-белыя прыйшлі да ўлады, каб паглядзець які-небудзь ролік Чырвона-Зялёнай-Эмігранцкай Беларускай Свабоды, як бел-чырвона-белыя камісары прымушаюць беларускіх дзяцей уступіць у Малады Фронт (і як мае быць адначасова ў бел-чырвона-белы КДБ), ці ў Моладзь БНФ, ці ў Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты.

Ні ў якім разе не падтрымліваю ДЗІЦЯЧЫЯ ці ЮНАЦКІЯ палітычныя ці ідэалагічныя аб'яднанні. Бо лічу шкоднымі і бел-чырвона-белыя (апазіцыйныя ўладзе), і чырвона-зялёныя (прыўладныя). А некалі на форуме Нашай Нівы напісаў у тэме Лу-піянерыя, што за адно гэта, што беларускіх дзяцей улада кучкуе ў палітычную арганізацыю, лукашызм трэ знасіць. Але ж і бел-чырвона-белае тое ж самае ідэалагічна неядомае / несъедобное. Свабода цягам амаль 30 лят навучыла вас бел-чырвона-белых беларусаў есці ідэалагічна бел-чырвона-белае, і вы яго ядзіцё, не задумваючыся, дый, як тыя наркаманы, кожны дзень маеце патрэбу ў бел-чырвона-белых СМІ-смецці-дурмане. Але ж гэтае бел-чырвона-белае ідэалагічнае дзярмо не аб'яднала беларусаў ні на Бацькаўшчыне, ні ў замежжы дагэтуль за 30 лят з пачатку так званага адраджэння і не аб'яднае заўтра. Бо сутнасць бел-чырвона-белай ідэалогіі - нянавісць да беларуса-іншадумца, а яе мэта - прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад бел-чырвона-белым сцягам. Дый усё бел-чырвона-белае можа існаваць толькі ў секце, толькі як сектанцтва. Вось такое "адраджэнне" нацыі было закладзена ў падмурак бел-чырвона-белай ідэалогіі ў 1988 годзе.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Што ідэалагічна не так у нашым дацкім каралеўстве? Самае галоўнае тое, што мы беларусы шчэ дзікія недзяржаўныя людзі: не паспелі злесці з дрэваў, а тут, бач ты, незалежнасць. Але другое самае галоўнае тое, што намі не знойдзена ідэалагічная альтэрнатыва ГРОШАМ.

Шмат разоў я пісаў, што ў Штатах Галоўны Ідэалог Містэр Даляр. Бо інакш немагчыма растлумачыць як жа гэта шматмоўны і шмат канфесійны тутэйшы люд з усяго Белага Свету спакойна трымаецца, трывае адзін другога, і не тое што не разбягаецца дадому да хаты, а наадварот бяжыць сюды ў Штаты. Таму, людцы, тут свабода падаецца свабодай, што Галоўным Ідэолагам Злучаных Штатаў Амерыкі Містэр Даляр. 

А ў вас? А ў вас сёння Лукашэнка, а заўтра можа й я буду Галоўным Ідэолагам, калі выберыце мяне.

Некалі на Свабодзе напісаў кароценькі верш пад назвай ПРАРОК-ПРАРОКУ:

Які б не быў прарок харошы

Людзей цікавяць толькі грошы.

«Шанс на спасение»: зачем Украина атакует атомную электростанцию

Политолог, историк, публицист и бывший украинский дипломат Ростислав Ищенко, отвечая на вопросы читателей «Военного дела», прокомментировал ситуацию вокруг украинских обстрелов Запорожс...

Украинский сепаратизм как катализатор русского национализма

В последнее время в просвещённых кругах с тревогой заговорили о мигрантофобии. С моей точки зрения, это в корне неверное определение проблемы.Мигрантофобия существовала тогда, когда час...

Замминистра обороны Иванова подозревают в получении взятки «космической суммы»

Заместитель министра обороны России Тимур Иванов, по некоторым данным, получил «космическую сумму взятки» от строительных компаний за то, чтобы они получали подряды от военного ведомства, пишет Telegr...

Обсудить
    • Net
    • 10 ноября 2018 г. 14:22
    точно знаю случай, когда первокурсникам в 2002 г. давали общежитие только после вступления в БРСМ