Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

«КЛУ». Спектакль-шоў. Камедыя.

0 312

Бачым сцэну. На заднім плане фасад сельскага клубу. Два калгасніка калгасу «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні» прыбіваюць літары да будынку клуба, стоячы на лесвіцы. Тры вядомыя ўсяму ўсходнеславянскаму свету літары КЛУ ўжо прыбітыя ледзь не пад дахам. Застаецца чацвёртая.

Адзін з рабочых лезе па лесвіцы ўніз за чацвёртай літарай. Бярэ літару Б і падымаецца наверх. Трымае яе, а другі спрабуе прыбіць. Але літара падае на дол. Зноў рабочы спускаецца ўніз, бярэ яе і падымаецца з літарай наверх. Зноў прыбіваюць, але літара падае на дол.

На сцэну нечакана выходзяць пагранцы ў нейкай пагранцовай уніформе, нагадваючай польскую ўніформу з аднаго боку, і другія пагранцы ва ўніформе савецкіх пагранцоў з другога боку. Яны пачынаюць выкопваваць стаўбы памежжа на першым плане сцэны. На тых стаўбах адна стрэлка паказвае накірунак з надпісам ЕС, а другая з надпісам ЕАЭС.

Што азначаюць гэтыя літары, куды вядуць гэтыя накірункі стрэлак мы не ведаем і ці наўрад даведаемся.

На сцэне з’яўляецца Старшыня калгасу.

- Я быў адзіны хто быў супраць гэтых стаўбоў, але шулер Шулеркевіч сам асабіста іх закапаў тут амаль XXV гадоў таму.

Мы чуем гучны гук - гэта зноў з лесвіцы звалілася літара Б, і на гэты раз разам з двума рабочымі. Дзякуй Богу ўсе цэлыя.

Старшыня камандуе спыніць працу. Рабочыя сыходзяць разам з літарай.

Пагранцы выкопваюць апошнія стаўбы памежжа, забіраюць іх з сабой і таксама сыходзяць са сцэны, як тыя рабочыя з літарай Б.

Перад намі застаецца фасад будынку клубу, Старшыня і тры вядомыя ўсяму свету ўсходнеславянскія літары КЛУ.

З'яўляецца маладая дзяўчына з невялічкім кампутарам-лаптопам і кажа, што яна запрасіла шмат калгаснікаў, каб адбылося чарговае Вялікае Калгаснае Шоў.

Старшыня дае адмажку і з'яўляюцца іншыя рабочыя калгасу, якія прыносяць сталы з мікрафонамі і ўсталёўваюць іх падковай на сцэне на шчасце ў калгасе «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні».

Ў цэнтры падковы спіной да клуба садзіцца Старшыня. Дзяўчынка з лаптопам сядзіць з правага боку ад Старшыні.

Чакаюць калгаснікаў.

Першымі прыйшлі незалежныя заходнія калгаснікі «Польскія «Клёцкі97», «Чэскае піва «Свабоды», ад тутэйшых кааператываў «Галаўны Боль Калгасу і Воля», «Партызан Калгасу», «Газета кагласу» і нават «Новы Калгасны Час», а таксама з іншых незалежных дзялянак калгаса, і нават бел-чырвона-белая падвода з кааператыву «Наша Піва» падыйшла.

Ну, блін, і піва! Ну, блін, і наша. Бел-чырвона-белае нейкае! Не наша. Наша - Лідскае! Цёмнае! Добра. Аб смаку не будзем спрачацца. Пра колер піва маўчу.

Прыйшлі іншыя калгаснікі, і рабочым сцэны прыйшлося за апошнія калгасныя грошы купіць і прынесці дадатковыя калгасныя табурэткі.

Старшыні прынеслі старшынёўскі кубак. Налілі калгаснага старшынёўскага бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва». Сход пачаўся...

- Уключыце пяты ліберальны бел-чырвона-белы мікрафон дзялянцы «Пятая бел-чырвона-белая калона», - сказаў Старшыня.

З ліберальнага бел-чырвона-белага табурэту, які куплены на апошнія калгасныя грошы, ўстае малады ліберальны чалавек з ліберальным бел-чырвона-белым мікрафонам у руцэ, і кажа:

- Мы маладыя лібералы Маладога ліберальнага бел-чырвона-белага фронту. Мы ваша ліберальная чырвона-зялёная змена...

Яму падносяць кубак ліберальнага бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва». Глытае.

- Мы цалкам падтрымліваем Асноўныя накірункі развіцця ліберальнай чырвона-зялёнай эканомікі калгаса «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні».

Старшыня таксама глынуў ліберальнага бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва», і кажа:

- Ўключыце наш шосты вольны мікрафон прадстаўніку каапаратыва «Галаўны Боль Калгасу і Воля».

Сталаму чалавеку з нашым шостым вольным мікрафонам у руцэ падносяць кубак бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва». Глытае. Ён пачынае распавядаць аб тым, як, дзякуючы публікацыі ў яго выданні вядомага артыкула Невядомага Аўтара «О гнусном империализме и его опасности», асабіста ён спрыяў дваццаць пяць гадоў таму ўзыходу ва ўладу ў калгасе «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні» нашага любімага нязменнага Старшыні.

Апошні высока цаніў гэты тагачасны перадвыбарны творчы ход свабода слова любівага кіраўніка каапаратыву «Галаўны Боль Калгасу і Воля» ў калгасе «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні», і дазволіў яму яшчэ раз глынуць бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва» зблізку ад шостага мікрафону.

- Уключыце пяты ліберальны бел-чырвона-белы мікрафон дзялянцы «Пятая бел-чырвона-белая калона», - сказаў Старшыня.

З ліберальнага бел-чырвона-белага табурэту, які куплены на апошнія калгасныя грошы, ўстае той жа самы малады ліберальны чалавек з ліберальным бел-чырвона-белым мікрафонам у руцэ, і кажа:

Нечакана ўстае маладая лаптопаўская дзяўчына з кампутарам-лаптопам, пасля чаго ёй рабочыя сцэны прыносяць кубак з лаптопаўскім бел-чырвона-белым півам ад кааператыву «Наша Піва». Яна глытае, і кажа:

- Мы калгаснікі-лаптопаўцы працуем ужо 7 гадзін і дваццаць хвілін. Можа яшчэ папрацуем?

Старшыня кажа, што ён не стаміўся і просіць уключыць пяты ліберальны бел-чырвона-белы мікрафон дзялянцы «Пятая бел-чырвона-белая калона». Але маладая лаптопаўская дзяўчына з кампутарам-лаптопам прапануе Вялікаму Калгаснаму Шоў пагаварыць аб лаяльнай ідэі калгаса «XXII гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні".

Старшыня прапануе ўключыць лаяльны чырвона-зялёны мікрафон. З табурэту ўстае малады лаяльны чалавек у чырвона-зялёным з лаяльным чырвона-зялёным мікрафонам у руцэ, і кажа:

- Мы маладыя чырвона-зялёныя лаялісты, мы ваша лаяльная чырвона-зялёная змена...

Яму падносяць кубак з лаяльным бел-чырвона-белым півам ад кааператыву «Наша Піва». Глытае.

- Мы цалкам падтрымліваем Асноўныя лаяльныя чырвона-зялёныя накірункі развіцця калгаса «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага старшыні». Мы жадаем, каб заўжды ў кожнага чырвона-зялёнага калгасніка ў кішэні была апошняя калгасная капейка.

Старшыня таксама глынуў лаяльнага бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва», і кажа:

- Ўключыце наш шосты вольны мікрафон прадстаўніку каапаратыва «Галаўны Боль Калгасу і Воля».

Сталаму чалавеку з нашым шостым вольным мікрафонам у руцэ падносяць кубак бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва». Глытае. Ён пачынае распавядаць аб тым, як, дзякуючы публікацыі ў яго выданні вядомага артыкула Невядомага Аўтара «О гнусном империализме и его опасности», асабіста ён спрыяў дваццаць пяць гадоў таму ўзыходу ва ўладу ў калгасе «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні» нашага любімага нязменнага Старшыні.

Апошні высока цаніў гэты тагачасны перадвыбарны творчы ход свабода слова любівага кіраўніка каапаратыву «Галаўны Боль Калгасу і Воля» ў калгасе «XXV гадоў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні», і дазволіў яму яшчэ раз глынуць бел-чырвона-белага піва ад кааператыву «Наша Піва» зблізку ад шостага мікрафону.

Ну, блін, і піва! Ну, блін, і наша. Бел-чырвона-белае нейкае! Не наша. Наша - Лідскае! Цёмнае! Добра. Аб смаку не будзем спрачацца. Пра колер піва маўчу.

Нечакана ўстае маладая лаптопаўская дзяўчына з кампутарам-лаптопам і падыходзіць да Старшыні. Нешта яму кажа на вушка, і хуценька збягая са сцэны. Ён устае і кажа Вялікаму Калгаснаму Шоў:

- Грошы няма. Трымайцеся. Прыемнага апетыту.

Сход і Старшыня разыходзяцца.

На сцэну нечакана выходзяць пагранцы ў нейкай пагранцовай уніформе, нагадваючай польскую ўніформу з аднаго боку, і другія пагранцы ва ўніформе савецкіх пагранцоў з другога боку. Яны нясуць стаўбы памежжа, якія выкопвалі некалькі хвілін таму, і закапваюць іх на тое ж самае месца на першым плане сцэны.

На тых стаўбах адна стрэлка паказвае накірунак з надпісам ЕС, а другая ЕАЭС.

Што азначаюць гэтыя літары, куды гэты накірунак стрэлак вядзе мы не ведаем і ці наўрад даведаемся.

На заднім плане сцэны да фасаду сельскага клуба падыходзяць два калгасніка калгасу «XXV гадoў кіраўніцтва нязменнага Cтаршыні». Яны нясуць лесвіцу і літару Б...

P.S. Міхал Міхалычу Жванецкаму прывітанне.

Униженные и оскорблённые. Украина: Сто лет одиночества

Лет десять назад народ активно умилялся байкой о том, что кто-то из лидеров, какого-то из Сомали (их сейчас много "хороших и разных") заявил, что не позволит превратить свою страну в Ук...

«Вакуум легитимности» Зеленского как способ обнулить победу в СВО

Первым идею «вакуума легитимности» Зеленского после марта-мая начал вбрасывать через свои СМИ Порошенко, до которого никак не доходит простая вещь: если даже звёзды сойдутся так, что ка...