ДЭМАКРАТЫЯ ЗА ГРОШ

0 3491

29.11.2018 Белорусский информационно-аналитический еженедельник «БелГазета» опубликовал статью Павла Усова «Аномалия шчасця». Так называется статья, первое слово которой написано по-русски, а второе по-белорусски - шчасце=счастье.

В анонсе статьи, написанной на русском языке, сказано: «Чистые улицы vs. демократия. Так в упрощении можно назвать дискуссию вокруг сравнения общей ситуации в Беларуси и Украине, да и общего отношения к авторитаризму. Хорош ли он, если гарантирует порядок и чистоту улиц? Другой немаловажный вопрос заключается в том, можно ли хвалить Беларусь за какие-то достижения, если здесь существует авторитарный режим?»

Автор белорус, долгое время проживает в Польше. Мой коммент к его статье:

ДЭМАКРАТЫЯ ЗА ГРОШ

- Они сражались за Родину?

- Они сражались за олигархов!

###

Ведаеш, БелГазета, я даўно перастаў чытаць гэтага дохтара польскіх паліталагічных навук. Ну а ты друкуй. Нешта э табе трэ друкаваць на гэтым месцы, каб яно не было пустым. У кожным артыкуле дохтар піша пра аўтарытарызм (на Беларусі). Сёння напісаў пра дэмакратыю. Праўда не раскрывае яе сэнс з вышыні пункту гледжання сваіх польскіх дэмакратычных навуковых апартаментаў. Дык зараз крыху растлумачу дохтару сэнс польскай дэмакратыі. 

Амаль сорак лят таму, ў часы польскай так званай салідарнасці за амерыканскія грошы (заўважце не за польскі грош, а за амерыканскі даляр - гэта падзея тыпу нашага бел-чырвона-белага адраджэння, якое пачалося трыццаць лят таму), ўсю патрыятычна настроеную эліту польскага тагачаснага грамадства скупіла Амерыка за амерыканскі даляр. Бо мэта Захаду ці карысць такога заходняга фінсавання была відавочная: разбурыць Варшаўскі ваенны дагавор. Потым, калі мэта ажыццявілася, Захад прасціў Польшчы шмат мільярдныя даўгі. З тых часоў польская дэмакратыя свабодная ад СССР / Расеі. Але нават пукнуць свабодна ці самастойна дэмакратычна не можа ні ў Польшчы, ні па-за яе межамі без ДОБРО Вашынгтонскага абкаму. Такая сённяшняя польская дэмакратыя, свабода і незалежнасць.

Украінскія постсавецкая падчас і пасля майданныя дэмакратыя, свабода і незалежнасць амаль ні чым не адрозніваюцца ад тае польскіх: у аснове даляр для эліты і купленая на яго нянавісць да Расеі праз прапаганду майданутых на ўсю галаву ці два паўшарыя СМІ ўкраінскіх алігархаў. Вынік амаль той жа самы - 100% падпарадкаванне Вашынгтонскаму абкаму украінскай палітычнай эліты, залежнасць незалежнай Ненькі ад ЗША.

Але некаторыя адрозненні ёсць і яны ў эканоміцы: польская заўсёды была з прыватнай уласнасцю, то бок а-ля заходні капіталізм, і таму блізкая да эканомікі і «дэмакратыі» капіталістычнага Захаду а-ля Пан-гаспадар уласнасці і немаёмны нішчы Халоп. А ўкраінская сёння як карова на лёдзе - разграбленая алігархамі постсаўковая Ненька і нішчы постсавецкі ўкраінскі народ, які сто лят ментальна ня ведаў, што такое прыватная ўласнасць і «дэмарктычныя» капіталістычныя адносіны Гаспадара ўласнасці і немаёмнага Раба дэмакратычнага на ўсю галаву ці на ўсе два паўшарыя Захаду.

У Беларусі, маленькай, але адзінай разумненькай постсавецкай краіне былога СССР, у 1994 годзе ўлады задумаліся над беларускай дэмакратыяй і праз два гады (пасля рэферэндуму-1996 канчаткова) зачынілі ўваход у нашу незалежнасць заходнім добразычліўцам па сродках стварэння Саюзу Беларусі і Расеі. Ў тым ліку па сродках таго Саюзу так бы мовіць аднавілі невялічкі сучасны «а-ляВаршаўскі» ці Мінска-Маскоўскі ваенны дагавор. З тых 1994-1996 часоў для здраднікаў інтарэсаў незалежнай Беларусі і беларускага народу наша дэмакратыя пераўтварылася ў аўтакратыю, калі чытаць аповяды здраднікаў у здрадніцкіх антыбеларускіх СМІ. І з тых жа часоў грошы Захаду на разбурэнне Рэспублікі Беларусь атрымліваюць не прадстаўнікі існай беларускай палітычнай эліты, а прадажныя беларускія грамадзяне, некаторыя з якіх жывуць і працуюць на Захадзе, а некаторыя жывуць у Беларусі і працуюць на карысць Захаду ў празаходніх ці заходніх СМІ. Так, напрыклад, нам вядомы телодвижения / рух цела бел-чырвона-белых змагароў за бел-чырвона-белае шчасце бел-чырвона-белых вакол тэмы польскага Белсат на Беларусі на карысць польскага Белсат.

Усім беларускім жырналістам - тым хто прадаўся за клёцкі на карысць гэтаму польскаму СМІ, з мэтай паскорыць вяртанне да Польшчы яе зямель, якія Сталін у 1939 далучыў да Беларусі, і тым, хто прадаўся за кубачак чэскага піва і амерыканскія грошы ля мікрафону свабоднага радыё, дый увогуле ўсім чальцам БАЖ, хто прызнаў і прыняў бел-чырвона-белую ідэалогію нянавісці да беларусаў-іншадумцаў, як сваю родненькую, - вядома, што польскі Белсат не мае права працаваць на тэрыторыі РБ, бо гэта польскае TV не зарэгіла сваю гандлёвую марку ў Беларусі. Але ўсе пералічаныя беларускія змагары-журналісты правакуюць беларускую ўладу супрацоўніцтвам з гэтым польскім СМІ, пасля чаго «а-ля Дело Белсат» і суд. Такім чынам галоўная пагроза беларускай дэмакратыі (і суд у РБ), з якой сутыкаюцца журналісты БАЖ гэта ІХ ПАЛІТЫКА Бел-Чырвона-Белай Ідэалагічнай НЯПРАЎДЫ. Бо проста праўды яны пра не зарэгістраваны ў РБ польскі Белсат не жадаюць заўважаць і таму не кажуць. Другая галоўная пагроза беларускай дэмакратыі - адсутнасць у беларускіх незалежных бел-чырвона-белых СМІ свабоды слова і свабоды іншай думкі, дзеля квітнення чаго цягам амаль 30 лят створана няправедная ідэалагічная прапагандысцкая бел-чырвона-белая секта пад назвай БАЖ.

Так у нас у бел-чырвона-белых СМІ сталася аўтакратыя для здраднікаў Беларусі і адурманьванне імі ж беларускага народу. Так вна Ўкраіне цягам дваццаці трох гадоў незалежнасці сталася майданная дэмакратыя для алігархаў і іх СМІ для адурманьвання нішчага ўкраінскага народу. Так украінская анты януковіцкая прапаганда да восені 2013 паведамляла народу, маўляў, прэзідэнт Януковіч меў уладу і напакасціў Неньцы (болей за інш украінскіх алігархаў), і народ паверыў, дый выйшаў на майдан-2013-14. Так вна Ўкраіне ў 2014 адбылася «рокировка достоинств олигархов», а не революция достоинства. Так Ненька ў 2018 «выпадкова» прыйшла да ваеннага становішча ў тых рэгіёнах краіны, якія шчэ не на ўсе 100% апердзяліліся ці то яны за ўкра алігархаў, ці то за добрасуседства з Расеяй.

Але Містэр Даляр яшчэ працуе з украінскімі алігархамі і ўкраінскім народам па сродках СМІ алігархаў. Працуе. Тамака ж вна Ўкраіне не беларуская аўтакратыя, а ледзь не заходняя дэмакратыя. Працуе даляр з Ненькай як працаваў з Польшчай у часы так званай польскай саліларнасці за грош, дакладней за амерыканскі даляр. 

###

ПРАЗ ПЯЦЬ ЛЯТ ПАСЛЯ МАЙДАНУ:

- Вони билися за Батьківщину?

- Вони билися за олігархів!

Рыбка почти заглотила наживку

Ин Джо ви траст Опять громкие заголовки из серии «США конфисковали российские активы, чтобы отдать их Украине». И теперь мы все умрём. Опять. Как уже много раз бывало. Во-первых, е...

«Меня все равно отпустят». Вся правда о суде над Шахином Аббасовым, которого обвиняют в убийстве русского байкера

Автор: Дмитрий ГоринВ понедельник 22 апреля решался вопрос об избрании меры пресечения для уроженца Азербайджана Шахина Аббасова, которого обвиняют в убийстве 24-летнего Кирилла Ковалев...

Российско-китайские отношения и "иксперды"

Ща по рюмочке и пойдём, ты мне будешь ножи в спину вставлять Ремарка для затравки. Я очень уважаю Анну Шафран, особенно после её выступления на прошлогодней конференции по информационной безопаснос...