Нововведение в редакторе. Вставка видео с Rutube и VK

КАБ БЫЛА ДЗЯРЖАВА БЕЛАРУСЬ

0 2201

19 студзеня 2019 на сайце беларускай партыі Народная Грамада прачытаў інтэрв'ю кіраўніка партыі спадара Мікалая Статкевіча беларускаму апазіцыйнаму сайту Хартыя97 (рэдакцыя знаходзіцца ў Варшаве, Польшча), якое ён даў з нагоды таго, што напярэдадні БНК (Беларускі нацыянальны кангрэс), здаецца (праверу) не зарэгістраванае ў Беларусі аб'яднанне апазіцыі, прызначыла сп Статкевіча адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца ў 2020 годзе. Цягам пары мінулых месяцаў мае каментары Народная Грамада друкуе. Я пакінуў на сайце партыі наступны каментар:

КАБ БЫЛА ДЗЯРЖАВА БЕЛАРУСЬ

Тут на гэтым сайце партыі Народная Грамада 9 і 10 студзеня 2019 я ўжо казаў і зараз паўтару: "Не чапайце нашу ўладу сваімі папулісцкімі поглядамі на наша беларускае быццё, спадар Статкевіч. Калі ласка."

У вас акрамя папулізму ў гэтым інтэрв'ю Хартыі97 нічога няма. Да таго ж вы і Хартыя97 абое рабое - некалі самыя дэмакратычныя (Хартыя97 у сэнсе свабоды слова), а цяпер самыя шкодныя для Беларусі і народа.

Я паспрабую развіць гэтую тэзу і абгрунтаваць яе ў сваім наступным каменце, які напішу ў хуткім часе.

Што датычыцца Кангрэсу. Ў дадзеным інтэрв'ю не раскрыты спіс гэтых апазіцыйных "дэмакратаў". Маю наўвазе імёны ўдзельнікаў і спіс "дэмакратычных" партый і рухаў. Паэт сп Уладзімір Някляеў гэта паэт. Да таго ж выпадковы, заблуканы ў нашае палітыцы чалавек. Паспрабую "дэмакратычны" спіс пашукаць у іншых крыніцах. Але нават зараз ведаю, што на гэтую хвіліну мне невядома ніводнай беларускай палітычнай сілы, якую можна было б назваць дэмакратычнай. Праўда пра тое, што яны самі сябе так называюць ведаю. А нашых псеўдадэмакратаў (у асноўным кіраўнікоў апазіцыйных партый і рухаў) можна хоць сёння адсылаць на экспарт і зарабляць на іх на Захадзе валюту ў бюджэт рэспублікі. Беларускія незалежныя СМІ (тутэйшыя і тамтэйшыя) таксама не дэмакратычныя, бо на іх старонках адсутнічаюць такія чыннікі дэмакратыі, як свабода слова і свабода іншай не бел-чырвона-белай думкі.

Такім чынам для мяне ёсць усе падставы сцвярджаць, што ваш папулізм сп Статкевіч вядзе не да дэмакратыі, а да чарговай дыктатуры. Толькі колер у яе іншы - бел-чырвона-белы. А адно гэта дазваляе сказаць, што дыктатуру на дыктатуру не змяняюць. Дый няма ў беларускага народу (ці ў 80% грамадзян, аб якіх вы ўзгадалі ў інтэрв'ю) жадання мяняць чырвона-зялёнае нашэсце на бел-чырвона-белае, то бок існы спакой і эвалюцыйнае развіццё на будучую шмат верагодную грамадзянскую вайну і разруху ды ахвяры з-за вашага рэвалюцыйнага папулізму. Да таго ж усё бел-чырвона-белае гэта па сутнасці здраніцкае для беларускай дзяржавы і беларускага народу было, ёсць і будзе, калі не дай Божа такія як вы апынуцца ва ўладзе, і дзейнасць сайту Хартыі97 (і некаторых з тых, хто некалі ў 1997 ствараў рух Хартыя97 ці падпісваў Хартыю97) пасля мінскіх падзей у снежні 2010 году таму прыклад і доказ.

На сённяшні момант не бачу нічога, каб я па свайму разуменню палітычнай сітуацыі ў РБ быў на баку Кангрэсу і падтрымліваў асабіста вас сп Статкевіч. Хутчэй за ўсё ваша дзейнасць прывядзе да знішчэння так званай апазіцыі, што падцвердзіць даўнюю маю тэзу аб тым, што ніякіх партый на Беларусі не павінна быць. А вось улада павінна быць. Каб была дзяржава Беларусь.

Невоенный анализ-59. 18 апреля 2024

Традиционный дисклеймер: Я не военный, не анонимный телеграмщик, не Цицерон, тусовки от меня в истерике, не учу Генштаб воевать, генералов не увольняю, в «милитари порно» не снимаюсь, ...

«ВД»: ВС РФ поразили гостиницу с летным составом ВСУ у аэродрома в Днепре

Российские военные поразили гостиницу с летным составом ВСУ у аэродрома Авиаторское в украинском Днепре (Днепропетровске). Об этом сообщает Telegram-канал «Военное дело».Источники утвер...