Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

ТРАСЯНКА

0 1582

21 лютага міжнародны Дзень роднай мовы. Прапаную вам тэкст, які напісаў 13 жніўня 2013 года.


ТРАСЯНКА (так называют белорусы разговорную беларускую мову - это смесь русского і белорусского языков)

У 1968-м упершыню быў у Антопалі (Брэсцкая вобласць) - паехаў да аднакурсніка на вакацыю. Як толькі выйшлі з аўтобуса, то адразу Саша пачаў размаўляць на невядомай мне мове-вінегрэце: 25% беларускай мовы, 25% польскай, 50% украінскай. Дня тры я амаль нічога не разумеў: кінь - конь, падзівіцца - паглядзець, і г.д.

Пагасцілі і паехалі праз Пружаны - Ружаны ў вёску Трунцы, што на Гродзеншчыне, да аднакурсніка Мар'яна на яго дзень народзінаў. Пакуль ехалі і калі прыехалі ў вёску размаўлялі з людзьмі на тутэйшай рускай мове, то бок на трасянцы.

Але пад Ваўкавыскам іншая беларуская мова, чым на Брэшчыне. На маёй роднай Міншчыне таксама свая. Там адкуль мае маці і бацька - з Магілеўшчыны - таксама свая. На Віцебшчыне, дзе я таксама быў у аднакурсніка ля Браслаўскіх прыгожых азёр таксама свая мова. Цікава... Але паўсюль размаўляюць "амаль по-русски", то бок на трасянцы. Мо трасянка наша родная матчына мова?

У 1986-м занесла мяне ў Архангельскую губернію. Стаю на маленькай станцыі чакаю поезд. Раптам чую родную беларускую мову - тую самую трасянку. Падыходжу. Дзве цыганкі размаўляюць - маці і дачка. Паздароўкаўся. Кажу з Мінску. Яны: "А мы з Калінкавіч." Землякі! Ледзь не пачалі абдымацца. У гэтым месцы Расеі іх, беларускіх цыганак, суседзі-беларусы на Гомельшчыне папрасілі перадаць гасцінец мясцовым родным. Дык маці-цыганка даверыла мне сваю дачку - маю аднагодку, і мы пайшлі з ёй перадаваць падарунак беларускім расейцам.

Яшчэ адзін успамін. Працяг той самай "брэсцкай моўнай тэмы", аб якой казаў у пачатку.

Здаецца то было ў далёкім 1975-м. Выстава "Архітэктура ЗША" ў Мінску на праспекце Машэрава. Народу сабралося як чарга за Саветамі ў той маўзалей у Маскве. Зайшоў, аглядаюся туды-сюды. А тутэйшыя савецкія беларусы абступілі аднаго мужычка амерыканца-беларуса і пытаюць яго аб тых Штатах на рускай мове (на трасянцы), а чалавек адказвае ім па-беларуску. І гэтым тутэйшым нават не трэба чуць аб чым ён ім кажа пра Штаты, а хочацца мілавацца слуханням сваёй беларускай мовы.

Праходжу далей і чую нешта знаёмае, палескае. У другім кутку выставы маладую жанчыну амерыканку-беларуску абступілі тутэйшыя савецкія беларускі і атрымліваюць асалоду ад беларускай палескай гаворкі амерыканкі-беларускі.

Мужчыну таго тут у Штатах не бачыў, а вось з той жанчынай з палескай гаворкай, здаецца, сустракаўся. Але можа толькі здаецца...

Да таго ж маю аўдыё запіс размовы старэйшага беларуса Нью Ёрка, якому тады было 93 гады. Гэты дзядуля размаўляў на той беларускай мове, якая існавала на Беларусі яшчэ да вайны 1941-44 гадоў. Цікавая наша мова.

Эх, рана мне яшчэ ў той ці іншы сённяшні Саюз пісьменнікаў на Беларусі, бо слаба ведаю беларускую мову! Мо стварыць Саюз пісьменнікаў на трасянцы? Трэба падумаць. На трасянцы. 

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

ВСУ не смогли уничтожить российский «Солнцепек», оставленный на ночь в поле. Им помешал «Волнорез»

Вооруженным силам Украины (ВСУ) не удалось уничтожить тяжелую огнеметную систему «Солнцепек», которую российские военные оставили на ночь в поле. Она была обор...