Нововведение в редакторе. Вставка видео с Rutube и VK

ЦІ НЕ ПАРА ПРЫМІРЫЦЬ НАЦЫЮ, спадарыня Івонка?

11 2005

25 сакавіка 2019 на сайце Rada of the Belarusian Democratic Republic апублікавана "Віншаванне з Днём Волі ад старшыні Рады БНР", якое падпісала Івонка Сурвілла. Я пакінуў наступны каментар на тым сайце, які пакуль што вісіць:

ЦІ НЕ ПАРА ПРЫМІРЫЦЬ НАЦЫЮ, спадарыня Івонка?

Асабіста знаёмы з сп Івонкай. Некалі сустракаліся ў Штатах, перапісваліся па е-майл, яна дасылала мне свае фотаздымкі, бо мы з ёй фотааматары, а я друкаваў іх на сваім сайце. Але ў верасні 2009 пасля публікацыі на сайце Навіны.BY майго артыкула "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ і МІФ. Пара прымірыць нацыю", пасля ўскідвання ў каментах пад ім паклёпа ў мой бок аб маім быццам супрацоўніцтве з паплечнікам А.Лукашэнкі, а ўкінуў яго муж даўняй сяброўкі сп Івонкі, якога я адразу тамака на форуме вылічыў і назваў сапраўднае імя (не прозвішча, а імя), адукаваная інтэлігентная канадка не палічыла неабходным даведацца ад мяне падрабязнасцей паклёпу і спыніла са мной адносіны. Такім чынам вось ужо дзесяць гадоў я "без права перапіскі". Ну што ж, вытрымаю і яшчэ дзесяць.

Cпадзяюся, што беларусы чулі, што вось гэта сённяшняя так званая Рада БНР дэмакратычнае ўтварэнне. Чулі? Чулі. А чаму не рада самазванцаў? А ці няўжо ты, беларускі народ, калі-небудзь выбіраў існую Раду і таму яна дэмакратычная? Ніколі ты яе не выбіраў. Дык чаму ж дэмакратычная, калі нават поўны спіс яе чальцоў народ ня ведае? Мяркую толькі па аднаму чынніку: некаторыя чальцы Рады дзесяцігоддзямі жывуць у так званых дэмакратычных краінах свету. Ў тым ліку сп Івонка. Ўяўляеш, народ, болей за сем дзясяткаў гадоў гэтыя дэмакраты жывуць у заходняй дэмакратыі, а аб тым што Раду трэба выбіраць народам ня ведалі. А даведаліся з маіх публікацый у беларускіх СМІ, напрыклад, упершыню некалькі гадоў таму на форуме Нашай Нівы. Но воз и ныне там. А гэта азначае, што існая Рада БНР нелегітымная і яна ўтварэнне самазванцаў.

Зараз пару слоў па тэксту зварота сп Івонкі. Нашы так званыя дэмакратычныя беларускія незалежныя СМІ з-за маіх поглядаў на бел-чырвона-белую частку нашага быцця заблакавалі мяне і з часоў артыкула "Пара прымірыць нацыю" не друкуюць. (Ёсць тры артыкулы на Беларускім партызане, якія ў 2013 надрукаваў Павал Шарамет.) Некаторы час СМІ друкавалі мае каменты. Зараз блакуюць. Пакуль што засталося толькі ЕўрарадыёFM, якое трывае мяне на форуме. Дык вось на форумах ёсць мае публікацыі аб тым, што беларусы сваёй незалежнасцю обречены быть нищими, и сильным государством могли быть только в составе мощного СССР, как любой маленький штат в составе мощных США; што набыццё незалежнасці самая галоўная наша палітычная памылка апошняга часу; што ў першыя часы незалежнасці экономика РБ зависила от российской на ~80%, а потому политика добрососедства РБ и РФ правильная, иначе мы давным-давно погубили бы экономику и государство ў выпадку бел-чырвона-белай перамогі-1994; што русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай; што задача безболезненного перехода от совка БССР в составе СССР, не имевших в основе экономических отношений и в менталитете постсоветских граждан частной собственности, к независимой РБ, окруженной капитализмом, само-cобой с частной собственностью, не имеет положительного решения для общества и государства; што РБ маленькая страна с мизерными ресурсами, которую поднимать и создавать можно и нужно толькі талакой, а не раздзіраць Бацькаўшчыну і грамадства праведнай бел-чырвона-белай ідэалогіяй нянавісці да беларусаў іншадумцаў.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Як бачыш, народ, па сутнасці ў сваім звароце шмат чаго з маёй пісаніны сп Івонка пазычыла. Без спасылак на аўтара. Але ў звароце ёсць і шмат іншага.

(1) гэта спасылка на нейкія невялічкія краіны, якія жывуць крыху лепей за РБ. Якія краіны? Мо тыя, грамадзяне якіх, як і сп Івонка, ня ведаюць ці не разумеюць, што існуе быццё і эканамічныя адносіны ў ім без прыватнай уласнасці, як цягам ста гадоў на Беларусі пасля расейкай рэвалюцыі Вялікага Кастрычніка 1917? Гэта пра гэты іншы не беларускі свет кажа сп Івонка? Дык гэта ж іншы мір, не беларускі.

(2) менавіта адсутнасць асноў дэмакратыі (свабоды слова і свабоды выказвання іншай думкі) ў беларускіх так званых незалежных дэмакратычных СМІ не дае (мне) магчымасці растлумачыць маладому пакаленню беларусаў, што словы сп Івонкі: "Беларускай моладзі ня трэба даказваць, што супольнасьць пасьпяховых, адукаваных і вольных грамадзянаў – гэта самы важны рэсурс краіны," - ёсць прапаганда. Хаця б таму, што нават у замежжы, непадалёку ад сп Івонкі, беларусы дзесяцігоддзямі падзелены "праведнай" бел-чырвона-белай ідэалогіяй, і не яднаюцца з-за тае ідэалогіі.

Сутнасць бел-чырвона-белай ідэалогіі ў двух словах: прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад бел-чырвона-белым сцягам беларускіх паліцаяў (1941-44), якія сумарна з сталіншчынай і нацызмам (1937-44) знішчылі траціну беларускага народу. Пры гэтым адвярнуцца ад Расеі. Ў выпадку апошняга дзейства Польшча (НАТА) верне сабе землі, якія нам дараваў Сталін у 1939. А гэта амаль палова сённяшняй Беларусі. Вось тады й "адбудзецца" выкананне пажаданняў Трэцяй Ўстаўной Граматы Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 у частцы "абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавага беларускі народ".

І гэта менавіта тая ідэалогія, якая падзяляла беларусаў і нашу Бацькаўшчыну з часоў з'яўлення беларускаму народу амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода. Згаданы антыбеларускі прапагандысцкі рэсурс існуе амаль 70 гадоў, але так і не аб'яднаў беларусаў вакол бел-чырвона-белай ідэалогіі. Беларусы здаровая, крэпкая, моцная нацыя. 

Як ты разумееш, народ, калі стваралася амерыканскае радыё Свабода існы кіраўнік Беларусі Лукашэнка яшчэ не нарадзіўся. Затое ўжо дзейнічаў антыбеларускі прапагандысцкі рэсурс і з замежжа падзяляў беларусаў, ды адпаведнай прапагандай замінаў ім яднацца дзеля будавання нармалёвага эвалюцыйнага жыцця ў савецкай краіне, ў якой яны нарадзіліся. Як бачыш, народ, тая антыбеларуская прапаганда існавала ў часы саветаў і камуністаў БССР ды існуе зараз у часы некамуністычнай незалежнай РБ. Прапагандзе радыё Свабода па боку хто ва ўладзе на Беларусі, бо ёй абы падзяляць беларусаў і тым шкодзіць ім. Таму пакуль будзе існаваць антыбеларуская прапаганда радыё Свабода датуль яна будзе шкодзіць усім беларусам. Пры гэтым прапагандысцкі рэсурс галоўным чынам супрацоўнічае з нелегітымнай Радай і падтрымлівае адпаведныя ідэалагічныя ініцыятывы апошняй.

Дзень Волі... 25 сакавіка 1918 у акупаваным Мінску пад нямецкім салдацкім ботам Германскай імперыі тагачаснай Радай абвяшчаецца Беларуская Народная Рэспубліка, якую як дзяржаву ніхто не прызнаў, нават той салдацкі бот, пад якім яна была абвешчана. Вось такі быў першы Дзень Волі БНР пад нямецкім салдацкім ботам. Свята? Не. Дзень абвяшчэння БНР. Але называць яго Дзень Волі нельга.

Дзякуючы палітыцы перабудовы расейца М. Гарбачова, які ёй разбурыў КПСС ды разваліў СССР, Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі ў снежні 1991 у Белавежжы з рук Расеі набыла незалежнасць, а да гэтага 27 ліпеня 1990 абвясціла дзяржаўны суверэнітэт БССР. У той дзень фракцыя БНФ дэманстратыўна выйшла з залы легітымнага, то бок абранага народам, Вярхоўнага Савета, і дэпутаты фракцыі не галасавалі за векавую мару беларусаў мець сваю незалежную дзяржаву - не галасавалі за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Так навекі Беларускі Народны Фронт быў выключаны з ліку беларускіх палітычных сілаў, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР. Так пазней беларусы замежжа, якія пасля 1944 жылі ў Амерыцы і Канадзе, памылкова прынялі за патрыётаў першых беларускіх дэзерціраў-адраджэнцаў, уцекачоў-1996, якія збеглі ад народа, БНФ і адраджэння. Так затым ізноў пачалася новая хваля бел-чырвона-белай прапагандысцкай ідэалагічнай варожай атакі на беларускі народ і Беларусь па сродках бел-чырвона-белых СМІ, і праз згаданае радыё Свабода ў першую чаргу, каб наша Бацькаўшчына доўгі час не станавілася вольнай краінай, была разрозненай, і гэта бел-чырвона-белая напасць да гэтага часу не спыняе сваю благую прапагандысцкую працу супраць беларускага народа, які жыве на Бацькаўшчыне, а бел-чырвона-белая муць муціць здраду адсюль з Захаду.

Ці не пара прымірыць нацыю, сп Івонка?

Обзор движения фронта с 8 по 14 апреля. Карты

Предупрежу, карта не отражает в точности реальную границу и всех ударов на фронте. Она для наглядности, насколько изменилась обстановка в СВО на апрель 2024-го года. Вы можете видеть на...

На Украину сегодня 16 апреля прилетало

Мало, как на мой взгляд прилетало, но все же больше, чем ничего. А то в последние пару-тройку дней совсем соскучились НАШИ товарищи с той стороны и уже неправильные мысли о договорняках...

Обсудить
    • Net
    • 25 марта 2019 г. 11:40
    Толик, давай поподробнее про "ВЕКОВ мечту белорусов иметь свое Независимое государство.: Smile: