КРЫХУ ПРА ПОЛЬСКІЯ КЛЁЦКІ

2 4924


Беларускае ЕўрарадыёFM 5 красавіка 2019 на сваёй старонцы ў фэйсбук змясціла артыкул "Як жывецца ў Польшчы працоўным мігрантам з Грузіі" і я пакінуў каментар:

КРЫХУ ПРА ПОЛЬСКІЯ КЛЁЦКІ

ЕўрарадыёFM хвалюе Грузія і Польшча. Дык чаго ваш перадатчык там, а не ў РБ? З-за крывавага рэжыму? А ў Польшчы дэмакратыя? Так. Польская. А ў Беларусі якая? Беларуская. Калі-небудзь гэта да вас даляціць. Толькі не скажаце пра гэта ўслых. Бо FM-перадатык у РП, а не ў РБ, куды нядаўна (1.03.2019) яго запрашаў Аляксандр Лукашэнка падчас "Вялікай размовы" з прадстаўнікамі СМІ.

Служыў я радыстам у Тбілісі (1972-74). З тых часоў люблю Грузію. Антырасейскіх ці антыбеларускіх настрояў не было. Нас салдат грузіны любілі, а прапаршчыкаў і афіцэраў не. Маецца наўвазе званні не тутэйшых, а не нацыянальнасць.

Пра Польшчу крыху памятаю. Ў савецкія часы (1968-71) я прыязджаў да сябра-аднакашніка ў Ваўкавыск і мы глядзелі амерыканскія фільмы ноччу па польскаму TV, якія не ішлі па БТ. Так ЗША праз СМІ крыху-паціху займаліся палякамі.

Падчас так званай Салідарнасці (1980-81, 1982-86) палякі прыязджалі да нас у Мінск і скуплялі усё што папала. Напрыклад старыя "Гарызонты" выносілі беларусы ў нашым дварэ Г-абразнага пяці павярховага дому на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кашавога, і палякі скуплялі тэлевізары па дзяшоўцы і везлі ў Польшчу, каб перапрадаць. Ў сваю чаргу полькі прывазілі касметыку і з рук прадавалі беларускам ля універмагу Беларусь. То бок тады ў Польшчы нічога не было ў крамах, як у нас падчас гарбачоўскай перабудовы.

І вось нарэшче пачалася польская перабудова а-ля Салідарнасць (1989-90). Што гэта такое? Базуючыся на даўняй нянавісці палякаў да Расеі (а гэта і СССР), Захад папярэдне за даляры скупіў вярхушку польскіх апазіцыянераў, даў Польшчы шмат мільярдныя крэдыты і тэхналёгіі, з мэтай разбурыць ваенна-палітычны Варшаўскі дагавор (1955-91). Пасля дасягнення мэты (1991) даўгі палякам былі дараваныя. Так за даляры палякі прадалі сваю незалежнасць Захаду і сталі дэмакратычнай заходняй краінай, цалкам залежнай ад палітыкі ўраду ЗША. Па гэтай жа польскай схеме згаданых часоў Салідарнасці нядаўна пайшлі Грузія і Ўкраіна. Але грошаў заходніх бясплатных, і тым больш тэхналёгій, ім ужо не хапіла і таму ўкраінцы і грузіны зараз працуюць на дэмакратычных плантацыях польскіх паноў. Дый Расея стала іншай. Нарэшце ўстала з каленяў пасля краху СССР.

Пасля развалу Саюза Непарушнага (1991), як следства здрады Польшчы, аб чым я сказаў вышэй, мы сталі незалежнымі. І некаторыя з нас вырашылі паўтарыць подзвіг Салідарнасці, ды падчас гарбачоўскай перабудовы (1985-91) абвясцілі Адраджэнне нацыі (1988-89). А калі нашы прыўладныя камунякі разабраліся, што галоўная мэта так званага адраджэння не беларускасць, а спроба адарваць Беларусь ад Расеі (1992-94) і тым самым пагубіць эканоміку і суверэнітэт РБ, эканоміка якой на 80% залежыла ад эканомікі РФ, ды ЗДАЦЬ ПОЛЬШЧЫ (НАТА) НАШЫ ЗАХОДНІЯ ЗЕМЛІ, якія ў 1939 нам дараваў Сталін, тады й скончылася тое прапольскае празаходняе зя-адраджэнне (1992-96). Тады й збеглі ў Польшчу (1996) першыя героі бел-чырвона-белай нацыі - першыя адраджэнцы-дэзерціры. Затым гэтыя змагары перабеглі ў ЗША і па сённяшні дзень адраджаюцца ля амерыканскай касы амерыканскага радыё Свабода.

Польшча ж, з мэтай вярнуць сабе беларускія сталінскія землі, пачала прымаць усіх нашых бел-чырвона-белых змагароў-дэзерціраў, прабачце, патрыётаў Беларусі. Прымае на працу нашых сапраўдных патрыётаў й сёння, дый на Хартыі97, Белсат ці радыё Рацыя іх, чальцоў бел-чырвона-белай БАЖ, не злічыць. Усе яны незалежныя непрадажныя дэмакратычныя бел-чырвона-белыя журналісты, якія за талерку польскіх клёцак крыху-паціху працуюць на карысць палітыкі празаходняга недружалюбнага да Расеі дэмакратычнага польскага ўраду, каб праз СМІ бел-чырвона-белым гучным словам ля мікрафону ці пісьмом у артыкулах знішчыць у РБ апошнюю дыктатуру Еўропы, каб завяршыць справу зя-адраджэння нацыі ды адарваць Беларусь ад Расеі, і тым самым даць магчымасць Польшчы вярнуць сталінскія землі савецкага верасня 1939. А гэта амаль палова тэрыторыі Беларусі, дзе усталявалася беларуская дэмакратыя, дзякуючы якой ваенна-палітычны саюз РБ і РФ беражэ незалежнасць нашае дзяржавы.

P.S. Мой маленькі артыкул "Газвода за три копейки" пра мяне і Грузію 1973. https://cont.ws/@starkou/11787...

Приложение.

27 сакавіка 2019 на сваёй старонцы ў фэйсбук я прывёў ссылку на артыкул сайту польскага радыё Рацыя "Наталля Радзіна: Сродкаў у сайта засталося на месяц працы". Цытую ўступныя словы з сайту польскага радыё: "Лідары беларускай апазіцыі накіравалі ліст прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду і прэм’ер-міністру краіны Матэвушу Маравецкаму з просьбай падтрымаць працу незалежнага інфармацыйнага сайта Charter97.org, рэдакцыя якога з-за рэпрэсій з боку уладаў Беларусі сёння знаходзіцца ў Варшаве. У гэтым годзе фінансаванне партала было значна скарочана."

Як вядома, падобныя праблемы ў Польшчы радакцыя сайта Хартыі97 мела не раз з 2011, калі пераехала з Мінска ў Варшаву. Мой каментар:

"Мяркую, заходняя дэмакратыя крок за крокам апускае наш некалі і вельмі даўно дэмакратычны сайт Хартыя97 да позы, ў якой ён будзе знаходзіцца ў заходняй дэмакратыі, пакуль яго офіс будзе на тэрыторыі дэмакратычнага Захаду, то бок да таго моманту пакуль выданне не вернецца дадому."

Как это будет по-русски?

Вчера Замоскворецкий суд Москвы арестовал отца азербайджанца Шахина Аббасова, который зарезал 24-летнего москвича у подъезда дома на Краснодарской улице в столичном районе Люблино. Во время ...

Почему валят грустноарбатовцы?

Сразу с началом Россией силового сопротивления Западу, над приграничными тропами поднялась плотная пыль от топота Принципиальных ПораВалильщиков. В первых рядах, как обычно, пронеслась ...

О дефективных менеджерах на примере Куева

Кто о чём, а Роджерс – о дефективных менеджерах. Но сначала… Я не особо фанат бокса (вернее, совсем не фанат). Но даже моих скромных знаний достаточно, чтобы считать, что чемпионств...

Обсудить
  • Вот видно, что человек хочет что-то сказать, а не может. Постмодернизьм какой-то.