СВАБОДА ДЗІКАРОЎ

8 1870

Апошнім часам беларускае ЕўрарадыёFM на старонцы ў фэсбук надрукавала шэраг артыкулаў па тэме зносу ўладай крыжоў ля Курапат. Да аднаго з артыкулаў я пікінуў такі каментар:

СВАБОДА ДЗІКАРОЎ

ЕўрарадыёFM: "У Курапатах памаліліся за вяртанне крыжоў". Бач, ад малебна вернуцца крыжы. Памаліліся б лепей за вяртанне Святога Зяпона ды яго адраджэння. Але нельга ўвайсці ў адно і тое ж адраджэнне двойчы.

Сто разоў у Амерыцы задаваў сабе пытанне: "НА ФІГА Я СЮДЫ ПРЫЕХАЎ?!" І сто разоў адказ мой быў такі: каб ТУТ нарадзіліся мае ўнукі. Сваіх прымочак у Штатах хапае. Затое з-за акіяну з небаскробаў Нью Ёрка як мае быць бачу адну нашу - тупасць змагароў на Беларусі.

Лета 1976. Па прагнозах у хуткім часе засуха. Каб спасці жывёл ад голаду нас з мінскага СКБ-3 накіроўваюць у саўгас у лесе касіць крапіву. Мне 25, у брыгадзе габрэй, якому 40. Ён атрымаў візу ў Ізраіль, але радзіма адправіла яго на загатоўку крапівы для кароў. Косім і ён кажа: "Ды тут тры пакаленні беларусаў павінна змяніцца, каб яны дзяржаўнымі людзьмі сталі. Ўсе тутэйшыя з сялян і нічога акрамя кароўніка не бачылі, ня ведаюць, не разумеюць!"

Прайшоў час і нядаўна на старонцы сайта Маладога Фронту пішу: "Вас аб'ядноўвае не любоў да Беларусі, да мовы ці ўвогуле беларускасць. Вас аб'ядноўвая пасрэднасць."

Трыццаць гадоў таму адразу пасля шэсце ля Курапат на Дзяды-88 группа бел-чырвона-белых товарищей праз СМІ звярнулася да грамадства з прапановай перайсці на "пераднаціскное Я". Што гэта такое? Ды ніхто ня ведаў. Дый сёння на тарашкевіцы размаўляе толькі радыё Свабода, а астатнія ў быцці па-ранейшаму карыстаюцца русским языком. І вось цягам трыццаці лят вакол тарашкевіцы і крыжоў ля Курапат скачуць змагары, а воз адраджэння и ныне там. Бо народ не прымае зя-адраджэнне.

Зайшоў неяк на старонку партыі сп Статкевіча. Пакінуў каментар да артыкула "Николай Статкевич: Мы начинаем кампанию по освобождению Беларуси". Прывёў цытату з выказвання прафесара Хадыкі: "...я знайшоў словы самога Пазьняка: "Пасля ліквідацыі СССР і КПСС пратэстны антыкамуністычны і антыкаланіяльны ўздым скончыўся". І зразумеў, што думаем мы аднолькава, толькі сённяшнюю сітуацыю бачым па-рознаму. Зянон Станіслававіч на апошнім агульным з'ездзе БНФ у 1997 годзе дамогся абвяшчэння стварэння нацыянальна-вызвольнага руху. А я і тады і зараз лічу гэтую ідэю памылкай. Калі сапраўды патрэбны такі рух, то як можна пісаць: "Тое, што сталася вечарам 25 жніўня 1991 года, — гэта найвялікшая выніковая падзея ў гісторыі Беларусі за апошнія 200 акупацыйных гадоў. Беларусь дамаглася рэальнай незалежнасці"? Ці мы яе ўжо згубілі? А калі ёсць рэальная незалежнасць, то як можна ствараць нацыянальна-вызвольны рух? Супраць аўтарытарнага прамаскоўскага рэжыму трэба ствараць і ўмацоўваць шырокі дэмакратычны рух, не ставячы пад сумнеў такую каштоўнасць, як незалежнасць краіны." (Юры Хадыка. "Песні спяваць і поле араць". 06.11.2008. Газета "Народная воля".)

Як бачыце, на Беларусі ізноў адчынілі Амерыку і абвясцілі стварэнне нацыянальна-вызвольнага руху. Чаму так адбываецца? Магчыма таму, што па-ранейшаму мы саўкі - ТЫЯ ХТО СТО ЛЯТ жыве ў марах ленінскіх савецкіх кухарак - і я, і сп Статкевіч, і паэт Някляеў, і Святы Зяпон. Усе мы за вызваленне Беларусі ад саміх сябе - ад ленінскіх кухарак, якія ведаюць як правільна кіраваць дзяржавай.

Чаму так і адкуль такія веды? Мы роўныя. На Захадзе з-за прыватнай уласнасці людзі раскладзены па паліцах - тут багатыя (кіруюць дзяржавай), а тут бедныя (проста жывуць і працуюць). Дэмакратыя-с. А мы пасля 1917 не бедныя і не багатыя. Таму й не дзяржаўныя. Таму рэвалюцыйнасць - весь мир до основания разрушим, а затем наш новый мир построим - у кожнага з нас з кожнай дзіркі прэ наружу, каб стварыць свой прыватны рух нацыянальнага вызвалення.

Галоўная беларуская тайна ў тым, што мы тупыя. Ну ці мягчэй скажу - мы дзікія, нецывілізаваныя людзі. Мо калі б у нас дзяржава з'явілася некалькі вякоў таму, то сёння былі б дзяржаўнымі людзьмі, а так нішто. Нішто без нацыянальна-вызвольнага руху і разбурэнняў до основания, а затем.

Ну і памаліцца за вяртанне крыжоў у Курапаты самае тое, што трэба. Змагары тыя крыжы без дазволу ўлады по беспределу самі ўсталявалі і таму ўлада іх знесла.

Свабода, блін, змагар, свабода. Свабода дзiкароў.

На заканчэнне скажу, што тая роўнасць, якая дасталася нам ад стогадовага савецкага камунізму, яшчэ доўга будзе замінаць стаць дзяржаўнымі людзьмі, каб займаліся беларусы толькі адной справай - паспрабаваць збудаваць незалежную беларускую дзяржаву, якой у нас ніколі не было, каб людзьмі дзяржаўнымі звацца.

А пакуль-што памолімся за вяртанне крыжоў у Курапаты.


Отец мигранта-миллионера, зарезавшего байкера в Москве, пытался давить на его семью: Требовал снять обвинения с сына

Сонные переулки у Замоскворецкого суда в понедельник утром огласил драматический баритон Константина Кинчева. Из динамиков байка раздавался трек «Небо славян». Мотобратство Москвы прие...

Кадры обрушения телевышки после удара в Харькове появились в Сети
  • Topwar
  • Вчера 19:00
  • В топе

Нанесён очередной удар по Харькову, на этот раз целью стала городская телевышка, которая после меткого попадания развалилась пополам. Об этом сообщают российские и украинские ресурсы. О серии взр...

Обсудить
  • Ты для кого это здесь пишешь , тут ваших нет