ДЗВЕ РАЗМОВЫ з СВАБОДАЙ

8 3428

С начала 2019 года, в соответствии с новыми правилами-Законом РБ, белоруссские СМИ, публикуя мнения читателей на своих форумах, должны иметь о них данные, например номер телефона. Так для белорусов закрылась свобода слова и свобода инакомыслия на форумах внутри Беларуси, и нашлась в социальных сетях. Так у американской Белорусской службы радио Свабода на ее страничке в фэйсбук стало более 137тыс подписчиков. Свято место пусто не бывает.

Выигрыла ли белорусская власть от фактического закрытия основ демократии? Узнаем через несколько лет. Когда Свабода вырастит новое поколение свабодных белорусов.

Вообще-то бесед с американской Свабодай у меня было три. Первая длилась несколько лет, начиналась где-то с 2009. Затем меня несколько раз Свабода блокировала, потом опять пускала на свой форум, а во времена украинского майдана где-то с начала 2014, когда я написал на ее форуме, что скорее всего Крым вернется в Россию, демократы Свабоды послали меня далеко и надолго.

Мои фрэнды в фэйсбук иногда выкладывают посты Свабоды, оставляя там свои комментарии. Так я вновь забрел на Свабоду. Ненадолго.  

Ниже будет моя вторая и третья встреча с Свабодой. Они недавние - это апрель-май 2019 на фэйсбук страничке радио. Сначала вы прочитаете третий вариант, а затем второй. Первая встреча отсутствует.

ДЗВЕ РАЗМОВЫ з СВАБОДАЙ

Першая.

Anatol Starkou: "Толькі зараз заўважыў хохму Свабоды, якая напісана злева пад шапкай: "Радыё Свабода. Навіны Беларусі і сьвету. Без цэнзуры 24/7..." 

Куды я трапіў і дзе мае рэчы?! Ці не тая гэта Свабода, якая ПЕРШАЙ дзесяць гадоў таму пачала друкаваць мае думкі пра так званае адраджэнне і першай жа заблакавала мяне? Гэта пра гэта БЕЗ ЦЭНЗУРЫ тут напісана? Што з табой здарылася, Свабода? Ты захварэла па бел-чырвона-беламу ці наадварот выздаравела ад бел-чырвона-белай напасці? Ці гэта такі твой першамайскі гумар БЕЗ ЦЭНЗУРЫ? Без цэнзуры ты гнала мяне шмат разоў і з сайту, і з фэйсбуку. Без цэнзуры выдаляла і не друкавала мае каменты. Без цэнзуры друкавала паклёпы і абразы ў мой бок, якія табе на твой форум дасылалі бел-чырвона-белыя змагары. Змагарка, блін, бел-чырвона-белая. Любоў у мяне да цябе надоўга. Бо шкода ад цябе беларусам і Беларусі."

Радыё Свабода: "Вось вы тут пішаце зараз. Дзе цэнзура?"

Anatol Starkou: "Не агітуйце, калі ласка, мяне за Савецкую ўладу. Ў тым каменце мной усё сказана пра сучасную праамерыканскую, а не беларускую Беларускую службу радыё Свабода. Пашукайце на сваім форуме некалькі гадоў таму мае словы кшталту: "Дайце людзям магчымасць выпусціць пар назапашаны гэтымі паганымі адраджэннямі і лукашызмамі праз магчымасць вольна выказацца на вашых старонках, бо на Беларусі ў СМІ такой дэмакратычнай магчымасці ў беларусаў няма. Дайце беларусам свабоду слова, свабоду пачытаць іншую думку супляменнікаў." Калі будзе жаданне, то пашукаю арыгінал на вашым сайце вашага ж форуму і выкладу тут, але сутнасць пераказаў."

Радыё Свабода: "Anatol Starkou На нашай старонцы кожны можа свабодна выказацца, калі яго словы ня ўтрымліваюць абразаў, лаянкі і распальваньня варожасьці ці спаму. За меркаваньні мы ня банім."

Другая.

1 красавіка 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй старонцы ў фэйсбук надрукавала малюнак з надпісам "Які артыст можа быць прэзідэнтам Беларусі? Пішыце ў каментарах." І я напісаў... 

Anatol Starkou: "Святы Зяпон. Ён разам з Свабодай у масоўцы вось ужо трыццаць лят з гакам прэзідэнцтвуюць у беларускім медыя, з мэтай знесці моск беларусам і давесці іх да стадыі вечных падскокаў на плошчы а-ля кіеўскага майдану разбурэнняў эканомікі і дзяржавы. Таму Толькі Зяпон! і прадажная амерыканская Беларуская служба радыё Свабода нашы фсё!"

ІМЯРЭК_1м: "Вам да Зянона, як да Кітая, прабачце, ракам. Чаго самі збеглі ў Піндосію, а не тут змагаецеся з рэжымам?"

ІМЯРЭК_1ж: "Anatol Starkou прадажны, відаць, сам. "не мышы судзіць пра зубрыныя павадкі"

Радыё Свабода: "І ў чым наша прадажнасьць?) Мы некага рэклямуем, да нечага заклікаем?"

Anatol Starkou: "Прадажнасць у тым, што з моманту свайго існавання палітыка радыё была і застаецца накіраванай супраць палітыкі беларускай улады. То бок Свабода муціць ваду ў беларускіх балотах. Не мае значэння якая ўлада была ў БССР ці ёсць у РБ, бо Баба Яга супраць. Дык вось, калі РБ стала незалежнай дзяржавай, дзякуючы перабудове СССР Гарбачовым, калі Міхаіл Сяргеявіч разваліў Саюз Непарушны, ды 8 снежня 1991 з рук Расеі ў Белавежжы беларусы атрымалі незалежнасць, то ізноў у Свабоды з'явілася патрэба быць супраць беларускай улады. А калі ў 1994 БЕЛАРУСКІ НАРОД упершыню ў сваёй гісторыі абраў сабе кіраўніка, то і тут Баба Яга стала супраць дэмакратычнага выбару народа. Вось так, атрымліваючы грошы з амерыканскай касы, непрадажныя змагары дэмакратычнай Свабоды год за годам, дзень за днём вось ужо амаль семдзесят гадоў шкодзяць свайму беларускаму народу. А ці магло быць інакш, калі радыё не беларускае, а амерыканскае? Не. Радыё Свабода працуе на ажыццяўленне палітыкі ўраду ЗША, а не ўраду Рэспублікі Беларусь, які ўпершыню разам з народам будуе незалежную беларускую дзяржаву."

Радыё Свабода: "У чым гэта выражаецца? Хтосьці заклікае да зьвяржэньня ўлады? Да рэвалюцый? А таго што мы спрыяем распаўсюду дэмакратычных каштоўнасьцяў, мы не хаваем, гэта напісана ў нашым кодэксе. Калі мы даём слова тым, хто выказваецца крытычна, ці робім матэрыялы, якія разбураюць вобраз краіны для жыцьця, дык гэта таму што ў дзяржаўных смі гэта не запатрабавана. Таму ня блытайце, калі ласка, падачу інфармацыі і меркаваньняў з пазыцыяй рэдакцыі."

Anatol Starkou: "Што хацеў сказаць у адказ на ваша першае пытанне, тое сказаў, а менавіта: Беларуская служба радыё Свабода гэта служба здрады беларускаму народу і беларускай дзяржаве за замежныя грошы на карысць палітыкі ўлады замежнай дзяржавы. Дзякуй за размову."

ІМЯРЭК_1м: "не путайце так званую дзяржаву, у твары Луі, і Краіну Беларусь. І калі хто адпрацоўвае чыісьці грошы, то больш падобна на Вас. На пачысціць капыты грошай хапае? Калі не хапае, то звяртайцеся да свайго гаспадара ў Драздах."

Anatol Starkou: "Не жадаў я адказваць на твой першы камент і няма жадання адказваць на гэты. Бо ты прадукт дзейнасці радыё Свабода і іншых падобных дэмакратычных непрадажных бел-чырвона-белых СМІ (замежных і тутэйшых). Што азначае слова ПРАДУКТ? Ну вось глядзі сам: Беларуская служба радыё Свабода, па словах якой (вышэй) яна божы адуванчык, навучыла цябе бачыць беларускую ўладу як РЭЖЫМ. (Ў першым каменце ў цябе ёсць слова РЭЖЫМ.) А ці чуў ты калі-небудзь ад гэтай службы, што РЭЖЫМ у ЗША? Не. Там дэмакратыя. А вось на Беларусі існуе не беларуская дэмакратыя, а РЭЖЫМ. Мне нецікава з табой размаўляць аб РЭЖЫМЕ. Бо ты прадукт дзейнасці бел-чырвона-белых СМІ, ў тым ліку Свабоды."

Радыё Свабода: "і ў чым заключаецца праца на карысьць іншай дзяржавы?) І якой?

Мы пішам няпраўду? Распаўсюджваем паклёп, фэйкі? У чым здрада? Прывядзіце прыклад хоць. Мы беларуская служба і пішам пра Беларусь, а не пра ЗША. У Беларусі, па-вашаму, дэмакратычны рэжым?"

ІМЯРЭК_1м: "пакрыўдзіўся бедненькі. Адказаў. А ўсё таму, што не хапае грошай пачысьціць капыты. Ну ты не хвалюйся. Яшчэ пару залізаў у дупу рэжыму, і ты ў шакаладзе, як Русы з Зайцам. Толькі не забудзь пачысьціць лайно з Шклоўскіх буйнарагатых."

ІМЯРЭК_1м: "Радыё Свабода , Вы сапраўды хочаце пачуць адказ ад гэтай істоты? Не марнуйце час."

Anatol Starkou: "ІМЯРЭК_1м Я нават ня ведаю пра якія капыты ты кажаш. дый мне ўзапраўду нецікава размаўляць з прадуктам Свабоды."

Anatol Starkou: "Радыё Свабода Цікавае пытанне праз наццаць лят дзейнасці Свабоды: "У Беларусі, па-вашаму, дэмакратычны рэжым?"

Кароткі адказ ТАК. Я ж вышэй сказаў: на Беларусі існуе беларуская дэмакратыя. Але поўны адказ вы пры жаданні можаце прачытаць тут у маім артыкуле ДЕМОКРАТИЯ & BY https://cont.ws/@starkou/11240...

"ў чым заключаецца праца на карысьць іншай дзяржавы?) І якой? Мы пішам няпраўду? Распаўсюджваем паклёп, фэйкі? У чым здрада? Прывядзіце прыклад хоць."

Видать на святых, непорочных нарвался. Век прожил и наконец-то святых встретил. І дзе б вы думалі, людцы? На амерыканскай Свабодзе. ОК. Адказваю.

Палітыка Свабоды супраць ваенна-палітычнага саюзу РБ і РФ. У перакладзе на беларускую мову гэта азначае, што Свабода (і ўсе бел-чырвона-белыя СМІ ўвогуле) за тое, каб Беларусь адвярнулася ад Расеі, або РФ адвярнулася ад РБ. І калі так адбудзецца, то Польшча (НАТА) верне сабе землі, якія нам дараваў Сталін у 1939. А гэта амаль палова Беларусі. Згаданы мной у першым каменце Сьвяты Зяпон, як вядома, таксама супраць добрых адносінаў паміж РБ і РФ. А таму вы і ён здрада і шкода для Беларусі і яе народу. Зразумела Лукашэнка ЗА саюз РБ і РФ, бо ён сапраўдны беларускі патрыёт, палітык, геній у беларускай палітыцы."

Радыё Свабода: "Anatol Starkou Дзе пакажыце, у якім месцы Свабода агучвае сваю ўласную пазыцыю "каб Беларусь адвярнулася ад Расеі, або РФ адвярнулася ад РБ" і т.д. ? У мэдыя няма пазыцыі, ня блытайце нас з прапагандыстамі."

ІМЯРЭК_1м: "Anatol Starkou, ты не ведаеш пра капыты народа? Тыя капыты што казаў твой сонцалікі? Сорам."

Anatol Starkou: "ІМЯРЭК_1м Я шмат чаго ня ведаю і за гэта мне не сорамна. Ты б ішоў на Дынама ці да Опернага і паскакаў на карысць бел-чырвона-белай ідэі нянавісці да беларусаў, а то марнуеш тут свой каштоўны бел-чырвона-белы час змагні супраць суродзічаў. Ідзі паскачы. Потым мо народ выбярэ цябе прэзідэнтам і станеш Сонцападобным з Падскокам."


«Меня все равно отпустят». Вся правда о суде над Шахином Аббасовым, которого обвиняют в убийстве русского байкера

Автор: Дмитрий ГоринВ понедельник 22 апреля решался вопрос об избрании меры пресечения для уроженца Азербайджана Шахина Аббасова, которого обвиняют в убийстве 24-летнего Кирилла Ковалев...

Российско-китайские отношения и "иксперды"

Ща по рюмочке и пойдём, ты мне будешь ножи в спину вставлять Ремарка для затравки. Я очень уважаю Анну Шафран, особенно после её выступления на прошлогодней конференции по информационной безопаснос...

«Шанс на спасение»: зачем Украина атакует атомную электростанцию

Политолог, историк, публицист и бывший украинский дипломат Ростислав Ищенко, отвечая на вопросы читателей «Военного дела», прокомментировал ситуацию вокруг украинских обстрелов Запорожс...

Обсудить
    • Net
    • 13 мая 2019 г. 19:39
    Свабода вырастит новое поколение свабодных белорусов- поскорее бы.. уже..