Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

БЕЗ ПАРТЫЙ ці БЕЗ ДЗЯРЖАВЫ?

4 1220

В Беларуси в разных СМИ обсуждаются возможные изменения в Законе о партиях. Мой комментарий:

БЕЗ ПАРТЫЙ ці БЕЗ ДЗЯРЖАВЫ?

В Беларусі два лукашызма = два ідэалагічных балота: бел-чырвона-белае і чырвона-зялёнае. Колькасць прыхільнікаў першага крок за крокам цягам трыццаці гадоў з часоў так званага адраджэння становіцца ўсё больш. Па сродках прапаганды бел-чырвона-белых СМІ, ў тым ліку амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода, Хартыя97, Нашай Нівы і ўкраінскага Беларускага партызану. Але ўлада з 1919 па-ранейшаму належыць беларускім бальшавікам. Такім чынам накопліваецца бел-чырвона-белы матэрыял для выбуху ў грамадстве кшталту нядаўніх майданутых падзей вна Ўкраіне. Калі адбудзецца выбух? Мяркую тады, калі сыйдзе маё пакаленне - то бок калі сыйдзе з улады Аляксандр Лукашэнка. Ў 2020, як даніну павагі да гэтага мужнага мудрага беларуса, калі Рыгоравіч будзе балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы, а я буду жывы-здаровы, ўпершыню прагаласую за яго. Нават калі ўлада выставіць яму замену.

А што хоча апазіцыя? Плошчу разбурэнняў, безуладдзе ды наступствы а-ля ўкраінскага майдану. Але як мінімум жадае павесіць над Домам ураду бел-чырвона-белую анучу, затым прымусіць беларусаў карыстацца мовай і адвярнуць РБ ад РФ. І настане бел-чырвона-белае шчасце: на беларускіх дрэвах замест лісцяў будуць расці амерыканскія даляры. Але насамрэч будзе інакш. З-за разрыву адносінаў з РФ згіне эканоміка і дзяржава РБ, а Польшча (НАТА) верне сабе землі 1939 года, якія нам дараваў Сталін. Таксама нагадаю, што русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай. Так сталася яшчэ за Саветамі і таму нават адной мовай апазіцыя можа пагубіць беларускую эканоміку.

Дык можа ШМАТПАРТЫЙНАСЦЬ, якая ўзнікла ў ліхія 90-я, ўсё ж дапаможа з'явіцца далярам на дрэвах? Не. Нашы еўрапейцы Лебядзь, Рак і Шчупак, якія на адным еўрапейскім квадратным кіламетры араць побач не стануць, але цягнулі і цягнуць беларусаў у ЕС, у Палаце прадстаўнікоў канструктыўнага спакою не знойдуць. Дый партыі скупяць палякі (Захад) або рускія (Ўсход). І настане капец палітычнай незалежнасці РБ. То бок усё апазіцыйнае рухаецца толькі ў накірунку страты беларускай дзяржаўнасці і іншага накірунку ў носьбітаў бел-чырвона-белай ідэалогіі няма. З-за палітычнай пасрэднасці.

А што хоча ўлада? Пратрымацца пакуль ва ўладзе Рыгоравіч. Бо калі ён сыйдзе і хто б не змяніў яго на пасадзе кіраўніка РБ, то адразу падымецца бел-чырвона-белая муць, ніхто нікога слухаць і слухацца не будзе і з-за безуладдзя настане майдан разбурэнняў эканомікі і дзяржавы. То бок разбурэнне сістэмы ўлады, дзяржаўнасці, і вяртанне ў тое агульнае балота, ў якім мы жылі стагоддзямі БЕЗ ДЗЯРЖАВЫ.

А што хоча народ? Ці наўрад народ хоча майдану і рэвалюцый. Наш народ заўжды хацеў эвалюцыі і развіваўся эвалюцыйна. Ў народа ці грамадства няма патрэбы ў партыях, непатрэбны яны і беларускай эканоміцы. Дый ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ гадоў праўлення Аляксандра Лукашэнкі фактычна БЕЗ ПАРТЫЙ гэта паказалі і даказалі: створаная нашымі бальшавікамі сістэма ўлады працуе не толькі ва ўмовах БССР, залежнай ад СССР, але і ва ўмовах незалежнай Рэспублікі Беларусь. Дык з добрага трэба зрабіць харошае з дапамогай лепшага Закона аб партыях? Угу.

У нас СТО ГАДОЎ з 1919 ва ўладзе АДНА ПАРТЫЯ беларускіх бальшавікоў. Мяркую таму, што сто гадоў ўласнасць дзяржаўная, а не прыватная, як ва ўсім цывілізаваным свеце, за якім мы не ідзем. Чаму не ідзем? Дык адна 9,5млн постсавецкая фірма Беларусь эканамічна мацнейшая за мільён прыватных. А мо каму-небудзь ізноў хочацца стаць халопам паноў-гаспадароў уласнасці, як было сто гадоў таму? Ці мо надакучыла быць небагатымі і нябеднымі роўнымі вольнымі грамадзянамі?

Дык вось любое дакрананне да дзяржаўнай уласнасці знясе нашу дзяржаўнасць. Бо грошаў для прыхватызацыі не маем, а значыцца нашу эканоміку (значныя прадпрыемствы) скупяць палякі (Захад) або хутчэй за ўсё рускія (Ўсход). І настане капец нашай эканамічнай незалежнасці. А ўбогія партыі апазіцыі, бач ты, за прыватную ўласнасць.

З мізэрнымі рэсурсамі невялічкая БССР яшчэ магла быць моцнай рэспублікай у складзе магутнага СССР, як любы маленькі штат у складзе ЗША, а невялічкая Рэспубліка Беларусь ніякага незалежнага эканамічнага патэнцыялу не мае і ніколі не будзе мець. Мы асуджаныя незалежнасцю быць незалежнымі жабракамі.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

Обсудить
    • Net
    • 31 мая 2019 г. 12:21
    ваша независимость и нафиг никому не нужна.. что у вас там скупать? кроме солигорска и нечего.. :smile: