БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ АНАЛІТЫГАМ і ЭКСПЕРДАМ

0 1776

5 июня 2019 украинский Белорусский партизан на своем сайте опубликовал статью "Алесин: Пора менять политический и экономический строй. Если этого не сделает Лукашенко, сделают за него", в анонсе которой сказано:

"Военный эксперт Александр Алесин считает, что Лукашенко будет постепенно отходить от дел и его действительно не унесут в могилу с президентского кресла, как он сам недавно это пообещал." 

На фэйсбук страничке БП я прокомментировал эту статью... 

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ АНАЛІТЫГАМ і ЭКСПЕРДАМ

В Беларуси полно бел-чырвона-белых аналитегов и экспердов. Вот даже спец в военном деле знает как избавится от власти Лукашенко: "Пора менять политический и экономический строй."

Сама бел-чырвона-белая нечисть, в том числе ее СМИ, придумала Лукашенко властелином всего и всея в РБ, назвав его диктатором, а государственное устройство диктатурой. В свою очередь я говорил змагарам, что у нас система власти не менялась с 1919, и сто лет принадлежит белорусским большевикам. Сначала они в 1919 провозгласили БССР в составе РФ, затем в составе СССР и позднее, когда Союз стал разваливаться, они же, белорусские большевики, провозгласили государственный суверенитет БССР (1990). Таким образом Республика Беларусь это государство партии власти бывших коммунистов.

В 1994 они вычислили, выдвинули, поддержали и поддерживают доселе Лукашенко на посту руководителя РБ. Ну примитивно, па бел-чырвона-беламу, лічыць Рыгоравіча дыктатарам. Гэтым сказам змагары прыкрываюць сваю палітычную пасрэднасць і нежыццяздольнасць, а іх СМІ даводзяць простую як бел-чырвона-белыя граблі думку да сваіх чытачоў: "Выбараў няма, бо дыктатура, прамаскоўскі рэжым..."

Але з 1919 ў нас заўжды гадамі ва ўладзе быў Першы сакратар ЦК КПБ ды прызначаныя ЦК сакратары абкамаў, гаркамаў і г.д. Толькі за Саветамі мы не называлі гэтую правераную часам канструктыўную сістэму ўлады вертыкаллю ці дыктатурай, і моўчку сапелі ў дзве дзіркі семдзесят пяць гадоў.

А чаму прачнуліся ў 1994? Дык прайгралі ж тагачасныя выбары бел-чырвона-белыя змагары-адраджэнцы, бо народ не падтрымаў іх. Надакучыла народу шэсць гадоў упустую швэндацца па вуліцах туды-сюды пад паліцайскім сцягам ды крычаць: "Жыве Беларусь!" Дый нешта ж вырабляць трэба было, акрамя гэтага закліку...

Надакучыла люду такая бел-чырвона-белая змагня і таму ён абраў маладога кіраўніка. А што першым чынам зрабіў новы? Усталяваў свой бальшавіцкі сцяг і герб, ды збярог эканоміку шляхам двухмоўя і добрасуседскіх адносінаў з РФ. Ці можна было гэта зрабіць у маі 1995 меней чым праз год пасля ўзыходу ва ўладу дырэктара саўгаса «Гарадзец» без падтрымкі былой КПБ на месцах? Ці наўрад. Такім чынам першая і галоўная памылка бел-чырвона-белай нечысці ў тым, што яна пайшла супраць волі народа, які ўпершыню ў сваёй гісторыі абраў галасаваннем кіраўніка краіны. Таму намаганні і палітыка незалежных СМІ ў бок дыскрэдытацыі дэмакратычна абранай народам улады, ў бок азначэння быццам яе недэмакратычнасці, скончыліся пшыкам, бо народ на рэферэндуме 1995 падтрымаў Лукашэнку. Так нечысць прайграла партыі ўлады.

Ў 1996 Рыгоравіч на рэферэндуме змяніў Канстытуцыю. Што было галоўным у новай? Ўлада засталася былой КПБ, і таму нашы камуністы не кранулі дзяржаўную ўласнасць і ўлада па-ранейшаму распараджалася ёй без права продажу ці дарэння.

Так Рыгоравіч з дапамогай бальшавікоў зачыніў наш магчымы, але памылковы шлях у ЕС, зачыніў прыхватызацыю а-ля расейскага ці ўкраінскага разліву, то бок збярог нашу гаспадарку. Так, пачынаючы з 24 лістапада 1996, мы вярнуліся ў БССР, хіба што не ў складзе СССР, а ў выглядзе адноўленай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Так Лукашэнка спыніў рэвалюцыі.

Добра гэта ці дрэнна ізноў жыць у БССР? А жыць добра ці дрэнна? Каму? Народу ў дзяржаве. Народ заўжды быў, а вось дзяржавы ніколі не было. Мы той народ, які ніколі ні пры якіх умовах не аб'ядноўваўся, які складзены з недзяржаўных людзей. Бо ніколі такімі не былі. Ўвесь час мы існавалі пад кімсьці: пад палякамі, немцамі ці рускімі. А ў сваёй дзяржаве ды пад сваім кіраўніцтвам не жылі, не былі. Так Рыгоравіч і былая КПБ сталі ўладай заганяць нашу недзяржаўную ментальнасць у беларускую дзяржаву. 

Якую дзяржаву? Тую якая была. Лукашэнка нашу новую ментальнасць і дзяржаву ляпіў з таго, што на той момант было пад рукой. А была наша юная дзяржава разам з былым сталым савецкім народам, які пасля 1917 на ментальным узроўні ня ведаў прыватнай уласнасці, то бок ня ведаў адносінаў паноў і халопаў. То бок нашы дзяржава і народ былі не капіталістычныя, а постсавецкія, і таму складзеныя з вольных людзей, якія не разумелі (і дагэтуль не разумеюць), што яны вольныя, і таму, наслухаўшыся заходніх галасоў, частка з іх лічыла (і лічыць), што трэба ўсё прыхватызаваць, капіталізаваць, як у Расеі і Ўкраіне. Каб усталяваць у нас светлае капіталістычнае заўтра, ад якога мы не па сваёй волі сыйшлі шчэ сто гадоў таму, ды як следства ўсталяваць на Беларусі а-ля заходнюю дэмакратыю.

А што такое заходняя дэмакратыя? Дык гэта ж проста як зорна-паласатыя граблі: ўласнасць належыць багатым панам (меньшасці народа), а немаёмная большасць халопамі працуе на тую багатую меньшасць, ды стагоддзямі раз у чатыры гады шчыльнымі радамі ідзе на выбары і галасуе ЗА тое, каб багатая меньшасць (партыя ўлады) заставалася ва ўладзе вякамі. То бок улада на Дзікім Захадзе не мяняецца стагоддзямі. Праўда праз СМІ багатых паноў немаёмныя халопы слухаюць праўдзівыя галасы прадстаўнікоў багатых: "Гэта у нас на Дзікім Захадзе дэмакратыя, а ў Беларусі апошняя дыктатура Еўропы." І прадстаўнікі нашых непрадажных бел-чырвона-белых СМІ трыццаць гадоў запар пасля так званага адраджэння ківаюць бел-чырвона-белай ужо сівай барадой: "Ага. Там дэмакратыя. А ў нас дыктатура."

Дарэчы, а дзе дзеліся камуністы таго Дзікага Захаду? Яны тамака, дзе і індзейцы, якіх першымі дэмакратызавалі дэмакраты Захаду. А вы бел-чырвона-белыя змагары, гляджу, яшчэ дрыгаецеся пры чырвона-зялёнай дыктатуры. 

Да таго ж, за трыццаць гадоў пасля так званага адраджэння незалежныя непрадажныя бел-чырвона-белыя СМІ не дадумаліся да свабоды слова, свабоды іншай думкі на сваіх старонках. Відаць такая прапагандысцкая аснова ў недэмакратычнай бел-чырвона-белай ідэалагічнай секце. А як абстаяць справы з іншадумствам і свабодай слова ў чырвона-зялёным дзяржаўным сектары сродкаў масавай інфармацыі? Без пераменаў. Сто гадоў без пераменаў і без свабоды слова ды іншай думкі ў дзяржаўных СМІ.

Вось так наша грамадства прыйшло да падзелу на ўладу і народ, як паўсюль ва ўсім цывілізаваным свеце. Толькі па-свойму прыйшлі мы. Роўнымі людзьмі. Не багатымі і не беднымі.

А трэба было інакшымі прыйсці? Вось калі будзе ў вас, змагары, палітычная сіла (партыя ўлады) мацнейшая за нашу былую КПБ, больш арганізавананая і патрыятычная за яе, калі з'явіцца ізноў упершыню ў нашае гісторыі беларуская суверэнная дзяржава, вось тады і будзеце ўсталёўваць свае бел-чырвона-белыя беспарадкі. А пакуль што мы беларусы маем дзяржаву, якую маем. Дый дзяржава гэта ўлада. Ёсць улада - ёсць парадак у дзяржаве. Як у цывілізаванага народа.

ВЫСНОВА: На маю думку на Беларусі не трэба мяняць палітычны і эканамічны ўклады, канструктыўнасць якіх станоўча праверыў час пасля дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.

P.S. Нядаўна беларускае дзяржаўнае тэлебачанне адкрыта паказала нам нашы кароўнікі і тамтэйшыя кароўі ляпешкі. То бок паказала нам люстэрка і ў ім нас такіх някепскіх гаспадароў, паказала сучасны ўзровень нашай цывілізацыі.

Вы хоць разумееце гэта, бел-чырвона-белыя аналітыгі-эксперды, якія насамрэч сёння МЫ? Дык навошта нам вашы рэвалюцыі а-ля "пора менять политический и экономический строй"? Дайце спакойна эвалюцыйна пажыць беларускаму народу. Хаця б гадоў дзвесце без рэвалюцый-разбурэнняў, як жыве амерыканскі народ Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пётр Толстой: нам плевать на Макрона. Убьём…

Французы в шоке, таким жёстким журналисты его ещё не видели. Впрочем, им не привыкать, в том числе и к реакции своих зрителей. Из раза в раз приглашать в эфир ведущего канала BFMTV и бр...

Почему Собчак пропала с радаров
  • pretty
  • Вчера 08:29
  • В топе

КВАДРАТУРА   КРУГАЛистаю ленту новостей и думаю: «Чего-то не хватает, что-то в стране изменилось. А что?». И вдруг понял: нет Собчак. Пропала. Еще буквально пару месяцев назад ее фамилия обя...

Шчо вы к нам прысталы?!

- Какие мы вам братьтя, хто вам это сказал?! Мы сами по себе! А вы лизеты й лизэтэ. Вы понимаете, шо мы не хотымо з вамы жыты?! Мы хотим отдильно, без вас, сами по себе!- Понимаем. И по...