ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

3 1069

Ніжэй некалькі маіх каментаў апошняга часу на фэйсбук старонцы беларускага выдання Новы Час да двух матэрыялаў, якія НЧ перадрукаваў з сайту Навінаў.BY і аднаго перадрукаванага НЧ з сайту Заўтра тваёй краіны.

I. Каментары да артыкула «Наколькі пагражаюць Беларусі расійскія «фабрыкі троляў»?». Аўтар Аляксандр Класкоўскі.

Anatol Starkou: «Ну спадара Класкоўскага чытайце самі. Я прачытаў анонс "Беларусь сапраўды вельмі ўразлівая для ўздзеянняў з боку ўсходняй суседкі..." Бачыце як з вамі проста? Аказваецца праблема ў вас ТОЛЬКІ з УСХОДУ, а з Захаду пагроз няма. Вось усіх вас такіх разумных бел-чырвона-белых змагароў трэба ў палатку прадстаўнікоў і ва ўладу ўсіх узроўняў на некалькі тыдняў, і сама зачынецца такая праблема як РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ = беларуская дзяржава. Вы ад сваёй жа бел-чырвона-белай прапаганды ўжо ў палітычнае нішто пераўтвараецеся. Змагары-патрыёты Захаду, блін. P.S. НЧ, ты сваёй анты беларускай бел-чырвона-белай прапагандай шкодзіш Бацькаўшчыне, шкодзіш беларусам.»

Імярэк-1м: «Нікому яны ні шкодзяць, выказваюць сваю кропку погляду і ўладам трэба прыслухоўвацца. А ва ўладу іх ніхто ні пускае. Па пагрозам - зараз з усходу яна самая сапраўдная.»

Anatol Starkou: «У НЧ няма сваёй кропкі погляду. Ты блытаеш ПРАПАГАНДУ з кропкай погляду. Новы бел-чырвона-белы час выключна бел-чырвона-белы ПРАПАГАНДЫСЦКІ лісток, выключна младафронтаўскага, то бок анты беларускага, антыдзяржаўнага зместу ці накірунку. Вось таму НЧ і на сто км нельга падпускаць да ўлады. Вось таму ўладзе нельга праглядваць анты беларускія антыдзяржаўныя перадрукоўкі НЧ, тыпу гэтага артыкулу, каб не захварэць антыдзяржаўнасцю. Ну а ты гэтага не бачыш і не разумеш толькі таму, што бел-чырвона-белая прапаганда сваю справу робіць - рыхтуе пакаленне будучых скакуноў на плошчы для ажыццяўлення беларускага майдану разбурэнняў. Гэта напрамак працы Новага Часу. Думаць ён не прапануе. Ламаць прапануе. Бо адвярніся РБ ад Расеі і не стане эканомікі Беларусі, дый Польшча забярэ свае землі, якія нам дараваў Сталін у 1939. Вось схаваны сэнс гэтага артыкула: Беларусь - анты Русь. Таму шкода ад дзейнасці НЧ.»

II. Мой каментар да артыкула «Беларусі прадказваюць стагнацыю. У чым небяспека?». Аўтар не пазначаны.

ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

"...заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук..." і далей ужо не чытаў, але ўбачыў у канцы "...мяркуе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі..." і "...лічыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова..."

ВОСЬ, ШТО ВАМ СПАДАРСТВА ўбівае ў моск бел-чырвона-белая прапаганда Новага Часу, які перадрукаваў гэты матэрыял з бел-чырвона-белых прапагандысцкіх Навінаў.BY, выкарыстоўваючы НЕЗАЛЕЖНАЕ, але празаходняе меркаванне спецоў BEROC.

Інфа з сайту BEROC: "Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC) пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці (SIDA) і Фонда «Еўразія» (East Europe Foundation). Сёння BEROC – гэта адзін з асноўных незалежных акадэмічных даследчых цэнтраў у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі."

Адвучыць НЧ шкодзіць сваёй нацыі, народу, сваёй дзяржаве немагчыма. Гэтая шкода стала палітыкай рэдакцыі Новага бел-чырвона-белага часу, хаця, як вы ведаеце, ЗАСНАВАЛЬНІК НЧ, і таму я тут, НЕПАЛІТЫЧНАЯ Мінская гарадская арганізацыя ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. То бок суполка людзей, якія любяць, шануюць мову нацыі, мову народу, дранікі, старадарожскую самагонку, песні і танцы беларускія. То бок усё пра мяне і спадзяюся на ваша разуменне маёй шуткі-гумару.

Дык вось НЕПАЛІТЫЧНАЯ ОРГАНІЗАЦЫЯ = заснавальнік Новага Часу дазваляе рэдакцыі НЧ друкаваць анты беларускія, антыдзяржаўныя артыкулы. Нешта не тое, праўда? Праўда. А праўда ў тым, што насамрэч заснавальнік ІДЭАЛАГІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ і яе сапраўдная назва на маю думку можа гучаць так: Таварыства бел-чырвона-белай мовы. Вось таму палітыка рэдакцыі Новага часу дзіўным вобразам не адрозніваецца ад палітыкі Хартыі97, Свабоды, Нашай Нівы і іншых ідэалагічна бел-чырвона-белых СМІ-партызанаў (тутэйшых і тамтэйшых), сузаснавальнікам якіх не ёсць Таварыства беларускай мовы = быццам непалітычная грамадстая арганізацыя.

Дзякуй Богу, што мой лёс закінуў мяне ў Штаты і акіян ужо сямнаццаць гадоў аддзяляе ад вашае бел-чырвона-белае прапаганды, ад бел-чырвона-белае ідэалогіі нянавісці да беларусаў. З розуму з'ехаў бы тамака дома ва Ўруччы ў Мінску ад разумення ў якое бел-чырвона-белае ідэалагічнае дзярмо пераўтварылася тое бел-чырвона-белае адраджэнне, якое я падтрымаў у 1989 і дваццаць гадоў быў бел-чырвона-белым. Але вось ужо цягам дзесяці гадоў ніяк не магу адмыцца ад гэтага бел-чырвона-белага ідэалагічнага дзярма.

Што датычыцца стагнацыі беларускай эканомікі, аб якой кажуць згаданыя вышэй празаходнія спецы.

"Стагнация - экон. отсутствие развития, застой в сфере производства, торговли и т. п." (Рускі слоўнік.)

Эканоміка любой краіны складваецца з пад'ёмаў і спадаў, з росквіту і крызісаў, як складваецца лёс любога чалавека любой краіны. То бок пад'ём або спад, росквіт ці крызіс ГЭТА ХВАЛІ ЗВЫЧАЙНАЙ НОРМЫ жыцця-быцця любога чалавека ці любой эканомікі. Пры гэтым усё роўна дзе той чалавек жыве ці дзе існуе тая эканоміка - пры капіталізме ці сацыялізме, з прыватнай уласнасцю ў аснове эканомічных адносінаў ці без яе.

Так напрыклад у 2008 тут у Нью Ёрку я разам з Амерыкай перажыў тутэйшы эканамічны крызіс, які доўжыўся крыху меней за два гады. З вялікіх крызісаў нагадаю Вялікую Дэпрэсію ў ЗША 1929—1941 і нядаўнюю 1985-91 гарбачоўскую перабудову СССР. Дэпрэсію ЗША выстаялі, а ў выніку перабудовы распаўся СССР. Бо ў Штатах не было нацыянальных кватэр.

Няма нацыянальных кватэр і на Беларусі. А значыццца, ня гледзячы на старанні бел-чырвона-белай прапаганды, эканоміка незалежнай дзяржавы Беларусь вытрымае ўсе пад'ёмы і спады, ўсе росквіты і крызісы. Да таго ж у хуткім часе мы даведаемся аб яшчэ адным станоўчым вітку эканамічнай інтэграцыі РБ з багатай рэсурсамі Расеяй і зажывем як мае быць.

III. Мой каментар да артыкула «Чатыры змены ў дзяржсектары, якія дазволяць яму выжыць ». Аўтар не пазначаны.

І так НЧ перадрукаваў інфу анты беларускага выдання Заўтра тваёй краіны і ізноў таго ж празаходняга антыдзяржаўнага цэнтру BEROC, аб якім я казаў вышэй у каменце ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ. Для тых хто мяне чытае нагадаю, што НІЯКІ Захад ні пра якую Беларусь не клапоціцца і ніколі клапаціцца не будзе. Пляванта ім на нас. Бо каб клапаціўся той Захад ў 1990-94, калі першыя незалежныя гады мы жылі без Лукашэнкі, то закідаў бы нас сваімі супер-пупер тэхналёгіямі, каб такім чынам паўплываць на наш празаходні выбар-1994. І так тэма артыкулу і цытата з яго:

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны, а яшчэ лепш — як самыя эфектыўныя кампаніі, мы б атрымалі даволі доўгі рост, — адзначыў генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ і адміністрацыйны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Павел Данейка на семінары «Ад стабільнасці да эканамічнага росту: перспектывы Беларусі».

Эксперт зрабіў акцэнт на тым, што прыватызацыю ўжо не варта разглядаць як выратавальнае кола. Цяпер яна наўрад ці ўнясе істотны ўнёсак у рэфармаванне эканомікі."

Если бы да кабы, мы б жылі як паны.

То бок шматгадовыя экспердныя крокі BEROC наперад да прыхватызацыі, і нарэшце экспердны крок BEROC назад ад прыхватызацыі. Паспрабуй тут зразумець гэтых экспердаў.

Але ў мяне ёсць толькі адна заўвага да сённяшніх размоў тутэйшых празаходніх экспердаў, якіх падсоўвае НЧ: «ХТО БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЬ ПРЫХВАТЫЗАЦЫЮ?» Багаты Захад ці нябедны Ўсход?

На маю думку пераможа ўсё ж расейскі бізнес, які не падпусціць заходні і мы, як двесці гадоў дагэтуль, будзем лепшымі Холопами русских Господ, дзякуючы советам доброжелателей из BEROC. Да таго ж заходні ці ўсходні бізнес можа пагубіць беларускую эканоміку ў сваіх інтарэсах, бо яму начыхаць на нашу эканамічную незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы РБ.

Але, калі пакінем дзяржаўную ўласнасць на ўсё і ўся, як маем сёння і сто гадоў мелі до того з 1919, і яна будзе належыць уладзе без права продажу і дарэння, то ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ абароніць нашу эканамічную незалежнасць.

Зразумела, я не супраць нашага тутэйшага прыватнага бізнесу. Няхай жыве і пасецца, як беларуская птушка бусел. Але ўласнасць павінна заставацца дзяржаўнай. Бо любое дакрананне да дзяржуласнасці знясе дзяржаўнасць РБ.

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны..."

Мяркую эксперд не ўяўляе сабе, что все течет и все меняется. То бок пры нашым дзяржаўным постсавецкім капіталізме, які існуе сёння, адносіны ў эканоміцы крок за крокам ужо рухаюцца ў капіталістычныя рыначныя адносіны, якія існуюць на Захадзе, і будуць рухацца туды надалей. Іншая справа час і крыху-паціху постсавецкі менталітэт грамадзян, якія ў будучыні параўняюць эфектыўнасць працы вялікіх (па колькасці працаўнікоў) дзяржпрадпрыёмстваў і (невялічкіх) прыватных, ды пакінуць нас ментальна вольнымі роўнымі людзьмі - нябеднымі і небагатымі, пры дзяржаўнай уласнасці на ўсё і ўся, а не Гаспадарамі і Рабамі, як у цывілізаваных краінах свету, за якімі ў 1994 нас не павёў Рыгоравіч.

Как это будет по-русски?

Вчера Замоскворецкий суд Москвы арестовал отца азербайджанца Шахина Аббасова, который зарезал 24-летнего москвича у подъезда дома на Краснодарской улице в столичном районе Люблино. Во время ...

Почему валят грустноарбатовцы?

Сразу с началом Россией силового сопротивления Западу, над приграничными тропами поднялась плотная пыль от топота Принципиальных ПораВалильщиков. В первых рядах, как обычно, пронеслась ...

Кадры обрушения телевышки после удара в Харькове появились в Сети
  • Topwar
  • Вчера 19:00
  • В топе

Нанесён очередной удар по Харькову, на этот раз целью стала городская телевышка, которая после меткого попадания развалилась пополам. Об этом сообщают российские и украинские ресурсы. О серии взр...

Обсудить
    • Net
    • 17 октября 2019 г. 16:49
    К тому же в скором времени мы узнаем о еще одном положительном витке экономической интеграции РБ с богатой ресурсами Россией и заживо как следует? С чего бы ? а незалежность? она же не продается за бочку нефти: Smile: