ПРАДЧУВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ

4 767

19 кастрычніка 2019 беларускае выданне Новы Час-online надрукавала артыкул Iгара Златагурскага «Ці гатовыя мы да вольнай Беларусі?». У анонсе да яго НЧ піша: «Гэты ліст мы атрымалі ад вязня Глыбоцкай папраўчай калоніі №13. У ім наш даўні чытач Ігар Златагурскі дзеліцца думкамі пра волю, незалежнасць, беларускасць ды іншыя праблемы нашага грамадства. Ліст цікавы яшчэ і тым, што напісаны ён чалавекам, які шмат гадоў знаходзіцца за кратамі і можа сачыць за тым, што адбываецца ў краіне, толькі адтуль. Мы вырашылі пазнаёміць з меркаваннем Ігара чытачоў НЧ і запрасіць да дыскусіі.» 

Ніжэй мой каментар, які пакінуў на фб старонцы НЧ.

Ці гатовыя мы да вольнай Беларусі? Яшчэ не. Бо яшчэ не ўсіх, а толькі амаль 13 тыс адурманіў Новы бел-чырвона-белы час бел-чырвона-белай ідэалогіяй нянавісці да беларусаў. Вось калі адурманеных ім і яго заснавальнікам Таварыствам бел-чырвона-белай мовы будзе 10млн беларусаў вось тады стане вольнай і бел-чырвона-белай Беларусь. Сутнасць бел-чырвона-белай ідэалогіі нянавісці да беларусаў: прымусіць нас карыстацца тарашкевіцай пад бел-чырвона-белым сцягам беларускіх паліцаяў. Такім чынам 13 тысяч адурманеных гэта мала. Нават калі суміраваць чытачоў іншых бел-чырвона-белых выданняў - няхай іх будзе 500тыс, ну добра, няхай будзе 1 мільён, то ўсё роўна гэтай колькасці мала для стварэння вольнай бел-чырвона-белай Беларусі. Вось таму гадоў дзесяць таму Сьвяты Бел-Чырвона-Белы Зяпон Адраджэнец-Уцякач выдаў у інтэрнэце навуковае адкрыццё: "Сеціва павінна быць беларускім!" Крыху пазней да мяне даляцела, што чытаць гэты заклік трэба так: "Интернет должен быть бел-чырвона-белым!" Вось таму да варожай палітыкі ў бок беларускай дзяржавы амаль 70 гадоў існавання амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода, якая тыя дзесяіцгоддзі працуе на карысць палітыкі ўраду ЗША і ніколі не працавала на карысць палітыкі ўраду БССР/РБ, далучыліся іншыя бел-чырвона-белыя СМІ, ў тым ліку Новы Час і Таварыства бел-чырвона-белай мовы. Нагадаю, што менавіта такім Макарам - праз заходнія галасы - быў разбураны Саюз Непарушны, і заходнія галасы знасілі і ўрэшце рэшт знеслі тады моск майму пакаленню. Так праз бел-чырвона-белыя СМІ ваша пакаленне разбурыць першую беларускую дзяржаву Рэспубліка Беларусь. Іншага не будзе, калі Лукашэнка не аб'яднае нас з Расеяй, каб не з'явілася бел-чырвона-белая Беларусь. Бо пакуль што яго СМІ прайграюць РБ прапагандзе анты беларускіх бел-чырвона-белых СМІ. Гэта вынік анты беларускай працы згаданага Сьвятога Зяпона Адраджэнскага. Ў любым выпадку прадчуванне грамадзянскай вайны між намі беларусамі мяне не пакідае.

Што такое вольная бел-чырвона-белая Беларусь? Гэта значыць што белЎкры, а менавіта так будуць называць сябе сённяшнія бел-чырвона-белыя беларусы, будуць вольна раз у год скакаць на прыступках Опернага тэатру на 25 скакавіка пад бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам, пад якім разам з сталіншчынай і нацызмам за перыяд з 1937 па 1944 паліцаі сумарна з сталіншчынай і нацыстамі знішчылі траціну беларускага народу. То бок вольна скакаць паўсюль на Беларусі, а не толькі ў Мінску на 25 скакавіка, як зараз у міліцэйскім загоне, ня гледзячы на тое, што 25 сакавіка 1918 у БНР не было бел-чырвона-белага сцяга, гэта і ёсць вольная бел-чырвона-белая Беларусь, да якой штурхае беларусаў сваёй прапагандай рэдакцыя НЧ & Co.

Вольная бел-чырвона-белая Беларусь - гэта значыць, што ўсе 10млн грамадзян будуць вольна раз у год ноччу выць на Месяц разам з Дашкевічам у лесе ля Курапатаў.

Вольная бел-чырвона-белая Беларусь - гэта значыць, што ўсе 10млн грамадзян будуць вольна швэндацца па вуліцах пад бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам, як спадарыня на здымку.

Новы Час: "Мы вырашылі пазнаёміць з меркаваннем Ігара чытачоў НЧ і запрасіць да дыскусіі."

А дзе адбудзецца дыскусія? Ў бел-чырвона-белай калоніі? На старонках Новага бел-чырвона-белага часу? Можа і мае недалёкія думкі надрукуеш, НЧ? Я ж таксама твой даўні чытач. Ці можа тут у фэйсбук адбудзецца дыскусія? Менавіта тут на тваім форуме некалькі гадоў таму чытач НЧ назваў мяне палкоўнікам расейскай ФСБ. Ты друкуеш меркаванні палкоўнікаў, НЧ?

Што датычыцца ліста аўтара. Муць. Звычайная прымітыўная бел-чырвона-белая муць нявольнага бел-чырвона-белага чалавека, які адурманены бел-чырвона-белай прапагандай. НЧ і Ігар = дзеці ідэалогіі Сьвятога Бел-Чырвона-Белага Зяпона, якіх аб'ядноўвае пасрэднасць.


Украинский сепаратизм как катализатор русского национализма

В последнее время в просвещённых кругах с тревогой заговорили о мигрантофобии. С моей точки зрения, это в корне неверное определение проблемы.Мигрантофобия существовала тогда, когда час...

«Шанс на спасение»: зачем Украина атакует атомную электростанцию

Политолог, историк, публицист и бывший украинский дипломат Ростислав Ищенко, отвечая на вопросы читателей «Военного дела», прокомментировал ситуацию вокруг украинских обстрелов Запорожс...

Обсудить
    • Net
    • 19 октября 2019 г. 20:24
    а гражданская война из чего всплыла? бчб пока на обочине