АБ ІНТЭРВ'Ю ПАЗЬНЯКА

1 747

Амерыканская Беларуская служба радыё Свабода 22 кастрычніка 2019 надрукавала інтэрв'ю Зянона Пазьняка «Беларусь можа стаць на ногі за год», — нашумелае інтэрвію з Пазьняком. Поўная тэкставая вэрсія», былога кіраўніка БНФ, які з вясны 1996 жыве ў Польшчы і ЗША.

Ніжэй два маіх каментара на фэйсбук старонцы Новага Часу да артыкула Паўла Кірылава «Цяжкая ноша «Беллегпраму», дзе я ўзгадваю інтэрв'ю Пазьняка на Свабодзе ад 22.10.19, пры гэтым другую частку каментара змясціў на фэйсбук форуме Свабоды.

Упершыню за некалькі гадоў майго прагляду артыкулаў НЧ гэты матэрыял падаецца мне падобны на прафесійны. Прабег па іншым на НЧ, якія падпісаў Павел Кірылаў. Зацікавілі яго Даты. Будзем паглядзець гэтага аўтара НЧ. Зразумела, што ў пачатку артыкула я заўважыў "плявок Пульшы", а менавіта: "Лёгкая прамысловасць — лідар па стратных прадпрыемствах у Беларусі..." Але мяркую гэты прапагандысцкі бел-чырвона-белы допіс пра стратнасць, то бок плявок у бок Бацькаўшчыны - гэта допіс рэдактара, які сочыць за фірмовым анты беларускім і антыдзяржаўным стылям матэрыялаў Новага бел-чырвона-белага часу.

Толькі што прачытаў інтэрв'ю Пазьняка на Свабодзе. Дачытаў да месца, дзе ён станоўча ўзгадаў Новы бел-чырвона-белы час. А гэта азначае, што я не памыляўся, калі казаў тут, што выданне анты беларускае, антыдзяржаўнае. Не памыляўся, калі называў вас Таварыствам бел-чырвона-белай мовы і Новым бел-чырвона-белым часам. То бок усё анты беларускае ў адным флаконе пад брэндам Новы час. Вось таму ўбачыў тут рэдакцыйныя "пляўкі Пульшы" ў бок суродзічаў-беларусаў з БРСМ і ўвогуле ў бок Бацькаўшчыны ў тым ці іншым артыкуле.

Ў інтэрв'ю ёсць словы Пазьняка пра маючую адбыцца люстрацыю, калі бел-чырвона-белыя прыйдуць да ўлады. То бок тое, аб чым ён казаў крыху болей за 25 гадоў таму ў пачатку 1994 у сваім артыкуле «О русском империализме и его опасности», якім фактычна заваліў усю справу адраджэнцаў 1988-94 і ўвогуле справу ўсіх змагароў за беларускасць усіх папярэдніх пакаленняў. Бо менавіта пасля публікацыі артыкула аб'ядналіся нашы тагачасныя мэнэджэры - парт-дзярж-гаспадарчая наменклатура і разам з народам выбралі Лукашэнку. То бок век палітыка Пазьняка быў скончаны ў пачатку 1994 адной толькі заявай аб люстрацыі, адной гэтай выказанай услых спробай «абезгаловіць» дзяржаўную сістэму кіравання, спробай падзяліць нас на праведных і не очень.

Гэта заява спрыяла аб'яднанню дзяржаўных беларускіх людзей былой КПБ, якія дагэтуль, цягам ужо стагоддзя, пачынаючы з 1919, будуюць Рэспубліку Беларусь. Яны будуюць, а Пазьняк і Новы Час не. Бо не стваральнікі і ніколі стваральнікамі беларускай дзяржавы не будуць.

Напрыклад мне хапіла некалькіх першых дзён адносінаў з Пазьняком у Брукліне (2003), каб задумацца: «ЧАМУ МЫ ПРАЙГРАЛІ АДРАДЖЭННЕ?» Затым гадоў шэсць быў побач з ім і сто разоў пераправяраў сябе, і ўсё роўна першы ж тагачасны адказ не змяняў: «АДЗІНАЙ ПАМЫЛКАЙ АДРАДЖЭННЯ БЫЛО ТОЕ, ШТО БНФ КІРАВАЎ Зянон Пазьняк.»

Дый Беларускага Народнага Фронту ТАМУ НІКОЛІ НЕ ІСНАВАЛА. Існаваў Зя-БНФ.

Дык вось ты Новы Час ідзеш тым жа памылковым зянонаўскім шляхам, якім ішлі і ідуць усе так званыя адраджэнцы з 1988 (я з 1989 па 2009), і памылка гэтага шляху ў тым, што НЕ бачацца беларускі чалавек, беларускі народ, беларуская дзяржава. А па бел-чырвона-беламу бачыцца нейкая ідэя, маўляў, 

— прымусім беларусаў карыстацца тарашкевіцай (успамінай НЧ 1988 і адпаведную папуліскую заяву змагароў аб пераднацісным "Я" падчас Дзядоў), каб пагубіць сваю эканоміку і навуку, дакументацыя якой сто гадоў базуецца на русском языке;

— падманім беларусаў, што бел-чырвона-белы сцяг гістарычны з часоў цара Гароха, а не паліцайскі, пад якім знішчалі беларусаў прыслужнікі нацызму, да таго ж ён стаў сцягам БНР праз паўгода пасля абвяшчэння рэспублікі ў 1918;

— адвернемся ад ваенна-палітычнага саюзу з Расеяй, каб пагубіць сваю эканоміку і даць магчымасць Польшчы вярнуць ёй нашы заходнія землі, то бок амаль палову Беларусі;

— правядзем люстрацыю - то бок, калі не пачнецца грамадзянская вайна ад тае люстрацыі, то будзем лаяцца між сабой як у 1988-94: «Ты камуніст!» — «Сам ты камуніст!» Ці па сучаснаму: «Ты лукашыст!» — «Сам ты лукашыст!»;

— і адразу пасля гэтых зя-пераменаў на дрэвах замест лісцяў будуць квітнець даляры ці еўрыкі, ды заробак нарэшце стане папяцьцот, а мо і болей, І лёгкая прамысловасць, зразумела, з лідара стратных прадпрыемстваў у РБ, адразу стане лідарам прыбыткаў.

«Беларусь можа стаць на ногі за год»

Даваць у замежжы інтэрв'ю 23 гады запар, зразумела, цяжкая справа, а паставіць РБ на ногі за 365 дзён лягчэй. Вунь па плану Яўлінскага СССР падняўся б з каленяў праз 500 дзён. А план Зянона ўсё ж лепей. Бо рэальны. І навошта гэты баечнік збег?..

Ну а Новы час пасля рэалізацыі гэткіх зя-планаў будзе мець 9,5млн падпішчыкаў. Акрамя мяне. Бо мяне ў бел-чырвона-белым свеце болей не будзе. Не маё гэта летуценне. Хапіла мне дваццаць бел-чырвона-белых гадоў слухаць байкі Зянона. Дый не ваша гэта летуценне НЧ, толькі вы гэтага яшчэ не зразумелі.

Ну што, спадарства, мой выбар на прэзідэнцкіх выбарах-2020 гэта Аляксандр Лукашэнка. Трэба аддаць даніну павагі гэтаму мужнаму беларусу, які трывае нас неразумных чвэрць веку і будуе першую беларускую дзяржаву Рэспубліка Беларусь.

P.S.

З.П.: «А наконт мовы — вы павінны пачытаць праграму «Вольная Беларусь», там вельмі падрабязна ўсё апісана. Асноўны прынцып: Беларусь у выніку акупацыі і ў выніку гэтага рэжыму — гэта нацыя, якая ў большасьці рускамоўная. І гэтыя рускамоўныя беларусы — яны ня ёсьць ворагамі Беларусі, яны ня ёсьць ворагамі беларускай мовы ў бальшыні. Але яны выхаваныя ў акупацыйнай школе, яны выхаваныя на рускай мове, і яны беларускую мову ня ведаюць.

Як тут абыходзіцца? Беларускую мову павінны ведаць чыноўнікі. Для гэтага ім даецца пэўны час — гадоў 5.»

Пяць гадоў гэта нармалёва. Праўда ВС 11 склікання у пачатку 1990 прыняў Закон аб мове і даў грамадзянам 10-гадовы пераходны тэрмін. ВС 11 скл гэта той папярэдні, які быў да ВС 12 скл, дзе з'явіліся Зянон Пазьняк і яго фракцыя БНФ, то бок змагары, якія сваім палітыканствам пахерылі Закон аб мове ВС 11 склікання.

«— А з мовамі што будзе?

— Будзе вернутая Канстытуцыя 1994 году.

— Значыць, адна дзяржаўныя мова?

— Гэта значыць — адна дзяржаўная мова. І мова міжнацыянальных зносін — расейская.»

Правільна, Зянон Станіслававіч! Падтрымліваю. Абяцай усё што заўгодна. Нават марcіянскую мову ў якасці мовы міжгалактычных зносін. А калі прыйдзіце ВЫ да ўлады ці ВАШЫ паслядоўцы, раю пачаць з люстрацыі.

- Лукашыст ты, Старкоў!

- Сам ты лукашыст!



О дефективных менеджерах на примере Куева

Кто о чём, а Роджерс – о дефективных менеджерах. Но сначала… Я не особо фанат бокса (вернее, совсем не фанат). Но даже моих скромных знаний достаточно, чтобы считать, что чемпионств...

"Все кончено": Вашингтон направил сигнал в Москву. Украины больше не будет

Решением выделить финансовую помощь Украине Вашингтон дал понять, что отношения с Москвой мертвы, заявил бывший советник Пентагона полковник Дуглас Макгрегор в интервью Youtube-каналу Judging Freedom....

Бессмысленность украинской капитуляции

Всё больше западных аналитиков и отставных военных торопятся отметиться в качестве авторов негативных прогнозов для Украины. Неизбежность и близость украинской катастрофы настолько очев...

Обсудить
    • Net
    • 22 октября 2019 г. 18:59
    : Thumbsup:: Smile: