ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА і ПЕРШЫЯ КАСТРУЛІ на ГАЛАВЕ

0 708

18 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода на сваёй фэйсбук старонцы змясціла артыкул «Сьмелая першакурсьніца, прынцыповыя назіральнікі і ўвесь «Моладзевы блёк». Хто стаў героем выбарчай кампаніі?». На апошняе пытанне я адказаў на форуме і крыху паразмаўляў з беларусамі і беларускамі...

Anatol Starkou: «Героям выбарчай кампаніі стала амерыканская Беларуская служба радыё Свабода. Далей рэдакцыя Свабоды або скарочана РС. Быў бы зараз на іншых бел-чырвона-белых форумах дык напісаў бы назву іншай рэдакцыі. Чаму? Таму што гэта бел-чырвона-белы бізнес. Звычайны, звычайны, звычайны бізнес. Што ў аснове гэтага СМІ бізнесу? Давайце пагадаем разам: любоў да Беларусі, мовы, беларускасці ўвогуле, дэмакратыя, мэта аб'яднання нацыі, каб стала такой адзінай як была хаця б да так званага адраджэння? Што з пералічанага выбіраеце ВЫ? Я выбіраю АМЕРЫКАНСКУЮ КАСУ РС. Вось ля касы САПРАЎДНЫ ІНТАРЭС РС! Таму РС ГЕРОІ выбараў-2019, што да наступных выбараў РС сможа спакойна публікаваць на сваіх старонках нешта тыпу Лука-ла-ла-ла, і гэта як бальзам на сэрца шматлікіх прыхільнікаў РС. Дык хто з нас больш зацікаўлены ў перамозе на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах асобы Аляксандра Лукашэнкі - я ці РС? Амерыканская каса.»

Імярэк-1м: «так! Амерыканская каса самая стабільная!;) ну, і траву, ты чувак паліш, капец...»

Anatol Starkou: «Нарэшце да цябе даляцеў галоўны чыннік СТАБІЛЬНАСЦІ РАДЫЁ СВАБОДА ўсіх папярэдніх пакаленняў змагароў, якой ужо амаль 70 гадоў і якая за гэтыя дзесяцігоддзі пасля II сустветнай вайны ніколі не працавала на карысць палітыкі ўраду БССР / РБ, якая працавала і працуе на карысць палітыкі ўраду ЗША. Гэта твая Свабода?»

Імярэк-1м: «чувак, ты такую херню пішаш. Давай, так, мая аднакласніца псіхатэрапеўт і можа табе дапамагчы. Іначай, чытаць немагчыма!»

Anatol Starkou: «Гэта таму, што нас беларусаў 31 год таму падзяліў Сьвяты Зя. Яго палітыканства не было беларускім і не магло быць беларускім, бо не беларускае тое, што дзеліць, а не аб'ядноўвае беларусаў. Але яго палітыканства падтрымала тады і падтрымлівае дагэтуль амерыканская Свабода. Яна ўжо 70 гадоў запар нас падзяляе, а не аб'ядноўвае. Як Сьвяты Зя. І 23 гады з гакам з тых 70 Свабода і Зя ля амерыканскай касы. Змагаюцца супраць беларускага народа і беларускага ўраду. Чыннікі тае змагні імі высасаны з пальца. А сутнасць адна - яны анты беларускія да народа і анты дзяржаўныя да палітыкі ўраду РБ - яны ДВА САПОГА ПАРА ля амерыканскай касы. Таму табе немагчыма мяне зразумець. Мы розныя, хаця супляменнікі. Свабода за $$$ зрабіла нас рознымі.»

Імярэк-1м: «усё, я больш не магу чытаць гэта. Выбачаюся, але трэба спецыяліст вузкага профілю ўжо...»

Anatol Starkou: «Звярніся да лекараў у Амерыцы. Яны не кінуць бел-чырвона-белага беларуса ў бядзе. Яны памогуць.» (Заўвага: Імярэк-1м жыве ў ЗША.)

Імярэк-2м: «Нешта не зусім зразумела тое, што Вы кажыце. Выбары 2019 году прадэманстравалі, што ідэалагічная вертыкаль улады не працуе ніяк... Пры гэтым гэтая ідэалагічная вертыкаль аплачваецца ўсімі грамадзянамі Беларусі. Як так атрымалася, што ідэалагічная машына дзяржавы была поўнасцю і ўшчэнт апракінута ў інтэрнэце і, галоўнае, у розумах людзей, нават тых, хто ніколі не падзяляў бел-чырвона-белых ідэалаў і быў лаяльны ўвесь час да ўлады. Ідэалагічная машына дзяржавы не эфектыўная, састарэлая.... Яна не можа змагацца за розумы людзей... Яна не можа абгрунтаваць і патлумачыць сітуацыю ў краіне і не можа прапанаваць новыя сэнсы жыцця, дзяржаўнасці, нацыі і г.д. Не Амерыка ж стварала дзяржаўную ідэалагічную сістэму Беларусі і палітычную сістэму ....»

Anatol Starkou: «На адным дыханні ты ў каменце выказаў ўсю бел-чырвона-белую прапаганду, сутнасць якой Лука-ла-ла-ла.

Пачну з апошняга твайго сказу: «Не Амерыка ж стварала дзяржаўную ідэалагічную сістэму Беларусі і палітычную сістэму ....»

А ХТО? А ХТО нам падкінуў бел-чырвона-белы сцяг паліцаяў на Дзяды-88 і тую інтэрвенцыю «Адраджэнне», якія трыццаць адзін год таму падзялілі нас беларусаў і прывялі да ўлады ТУЮ Ж САМУЮ КАМУНІСТЫЧНУЮ ЎЛАДУ ў 1994? Хто, як не беларускія амерыканцы, канадцы ды іншыя велікабрытанцы з беларускімі каранямі падкінулі гэтага бел-чырвона-белага кабанчыка? Ці не таму, калі нашы "адраджэнцы" прабздзелі ўсё што можна было і чаго нельга было падчас так званага адраджэння, ды драпанулі з Беларусі на Захад, іх чакалі ў Амерыцы беларускія амерыканцы, канадцы ды іншыя велікабрытанцы плюс РАДЫЁ СВАБОДА з мікрафонам і амерыканскай касай?»

Імярэк-2м: «Вы ў сваіх разважаннях нешта блытаецеся.... Я кажу пра тое, што сучасная дзяржаўная ідэалагічная вертыкаль сталася ня здольнай супрацьстаяць выклікам... Пры чым тут амерыканскія і канадскія беларусы? Я кажу пра тое, што грамадзяне Беларусі на свае грошы ўтрымліваюць чыноўнікаў ідэалагічнай вертыкалі, якія паказалі сябе поўнымі нулямі падчас выбараў 2019. І ідэалагічная вертыкаль РБ была ўшчэнт разнесена ў інтэрнэце і розумах людзей.... А Вы, прабачце, пішаце на гэта зусім не адпаведны адказ....»

Anatol Starkou: «ПРА ІДЭАЛАГІЧНУЮ МАШЫНУ Я ЎСЁ ТАБЕ СКАЗАЎ ВЫШЭЙ, а менавіта: ты на адным дыханні перасказваеш мне бел-чырвона-белую прапаганду Свабоды і выдаеш гэта за свае думкі. Ў мяне да цябе прапанова. Знайдзі ў інэце маё вялізнае эсэ «Інтэрвенцыя «Адраджэнне», якое ў двух частках, ды пачытай, каб трохі быў у тэме.» (Заўвага. Тут даю спасылкі на пачатак эсэ https://starkou.livejournal.com/2012/12/20/ і фінал https://starkou.livejournal.com/2012/11/20/ )

Імярэк-2м: «А тое, што дзяржаўная ідэалагічная вертыкаль была фактычна разнесена ўшчэнт на выбарах 2019 Вы і самі добра бачыце і разумееце... І справа тут у тым, что не шмат таленавітых людзей засталося працаваць у гэтай ідэалагічнай вертыкалі.... Гэта Вы не жадаеце прызнаваць, што гэтыя выбары ўлада праваліла поўнасцю.... Хаця і разумееце гэта....»

Anatol Starkou: «Ну пустое ты кажаш! У нас СТО ГАДОЎ на Беларусі існуе ВЕРТЫКАЛЬ як ты кажаш. СТО ГАДOЎ! Існая сістэма ўлады як дзве каплі вады пахожа на сістэму пры КПБ у часы БССР, а менавіта Першы сакратар ЦК КПБ (прэзідэнт), сакратары абкамаў і гаркамаў КПБ (губернатары абласцей і мэры гарадоў). А ты перасказваеш байкі Свабоды і выдаеш за свае думкі.

Імярэк-2м: «Ну пасьмяшылі... Вы ўсё добра разумееце.... Таму і пачынаеце пісаць розныя глупства.... Ды яшчэ і тыкаеце людзям.... Хамства яшчэ нікога не ўпрыгожвала, нават 100 гадоў таму.... Пры чым тут байкі Свабоды.... Паглядзіце вакол.... Такая ж гнілая сістэма, як і зараз... Неэффектыўная сістэма...»

Anatol Starkou: «ОК. Ты нічым не адрозніваешся ад шмат бел-чырвона-белых тутэйшых. Яны нічога не рубяць у нашае палітыцы, але ведаюць некалькі слоў тыпу МЕТАДЫЧКА ды ВЕРТЫКАЛЬ. Бывай здаровы. Няма аб чым з табой размаўляць.»

Імярэк-2м: «У мяне не было намеру абражаць Вас, ні ў якім разе... Дзякую Вам за дыскусію...»

Anatol Starkou: «Ой блін, ды ты і ў сістэмах разбіраешся?! У нас тая сістэма, якая павінна быць. Пачытай тут і не дуры мне галаву (даю спасылку на свой артыкул ВЫБАРЫ ПРЫ КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ https://starkou.livejournal.com/207341.html )

Імярэк-2м: «Нешта Вы занерваваліся... Не нервуйцеся... Усё вельмі добра....»

Імярэк-1ж: «вось мне зразумела аб чым кажа Янка Купала, напрыклад. А аб чым Вы?

Перад будучыняй

Стаім мы перад будучыняй нашай

І ўсё варожым, сочым ейны ход...

Ці ўскрэснем мы з душой, ўпаўшай, звяўшай,

Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...

Сягоння мы жывём, і ўдзень мы блудзім

Пад маскай, асляпляючаю нас,

І што сказаць самім сабе і людзям,

Не ведаем, не можам, хоць і час.

Заціснуты, задушаны, як мышы

Пад жорсткім венікам, з усіх бакоў,

Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы

Таго свайго, што наша ад вякоў.

Пакрыўленыя колісь нашы душы

Дагэтуль выпрастаць не ў моцы йшчэ;

Снуёмся, ў думках зводных затануўшы,

А хтось, а штось і мучыць і пячэ.

Цябе чакаем, будучыні нейкай,

Што прыйдзеш, недзе ўсіх нас павядзеш,

І гінем марна пад чужой апекай,

Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.

А хтось далёкі ці хтось, можа, блізкі

Засеў за наш бяседны, сытны стол

І кідае, як з ласкі, нам агрызкі,

А мы к зямлі з падзякай гнёмся ўпол.

Нявольніцтва й жабрацтва так нас з’ела

І так нам высмактала з сэрца сок,

Што нат у вочы глянуць, плюнуць смела

Не смеем, стоптаныя на пясок.

Там чутна: Беларусь! Там — Незалежнасць!

А там — «Паўстань, пракляццем»... Ну, а мы?

Мы ў страху... дум крутня... разбежнасць...

Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.

О так, як цьмы, як спуджаны вароны!..

І слухаем, і нюхаем тут, там:

Які павеяў вецер на загоны,—

Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?

Аграбленыя з гонару й кашулі,

З свайго прыпыну выгнаныя вон,

Мы дзякуем, што торбы апранулі

На нас ды з нашых нітак-валакон.

З кійком жабрачым так мы, паўналеткі,

Брыдзём, паўзём у свет — скрозь неўпапад.

І прысягаем, клічам Бога ў сведкі,

Што мы — не мы, што нехта вінават...

І так жывём, сябе саміх не знаўшы,

Учора, сёння лазім між канаў...

Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай

Навек залом пракляты заламаў?

Няўжо нас не аб’ясніць розум ясны

І не пакінем біцца з кута ў кут?

Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны —

Кліч бураломны: вызваленне з пут?!

1922»

Anatol Starkou: «А я кажу пра

КАЗАЧНАЕ ІМГНЕННЕ

Божа, падары мне цішыню.

Мір ды цішыня - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася б жыццю

Мір і цішыня - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася жыццю.

Падары мне волю й мітусню.

Быць у мітусне - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася б жыццю

Воля ў мітусне - ўсё, што трэба мне.

Каб вавек здавалася жыццю.

Людзям дай жаданне дабрыні.

Час і дух дабра - ўсё, што трэба ім.

Каб вавек здавалася ў жыцці -

Дабрыня людзей заўжды патрэбна.

Каб вавек здавалася жыццю.

Вось тады народ наш зажыве!

Каб затым ўжо болей не спрачацца

За імгненне з вечнасцю cваей,

З-за імгнення з вечнасцю тваей,

Каб жыццю-імгненню казкай стацца.

Калі Ты падорыш цішыню.

© Anatol Starkou.

Jan' 12, 2011. Brooklyn, NY.»

Імярэк-2ж: «Цішыня будзе толькі на тым свеце - вечная. Яна прыйдзе і да Вас, без усялякай просьбы. А на гэтым свеце прыходзіцца змагацца супраць абману, страху і рабства.

Пры чым тут «Свабода»? Свае мазгі патрэбны, каб разумець рэчаіснасць. Дзякуй богу, што існуе «Свабода»- для нармальных людзей, яны самі шукаюць інфармацыю, а не радыё людзей шукае. Штосьці з Вамі не тое...»

Імярэк-1ж: «учора пахавалі мы свайго дзеда, да 95 не дажыцў два тыдні. Прайшоў вайну, 4 гады яшчэ пасля жыў у Германіі. Калі яго як ветэрана запрашалі ў школу выступіць перад дзецьмі, то на пытанне, а колькі ж ён забіў немцаў, дзед адказваў, што ніводнага. Выкладаў дзед і ў школе пасля вайны, але нават маленькаму свайму вучню ён ніколі не сказаў «ты», ўсім толькі «Вы». Няхай па іншым пытанням у Вас свой пункт гледжання, але як Вас зразумець, чаму Вы дазваляеце сабе ты-каць, калі чалавек Вам кажа, што такая форма звароту выклікае ў яго дыскамфорт. Чаму Вы не паважаеце гэтага чалавека? І гэтым вершам Вы таксама мяне не пераканалі, яго нават супрацьпастаўляць немагчыма, а не тое, каб ставіць у адзін узровень з лірыкай Купалы. Ні рыфмы, ні сэнсу, адно рэзанерства, ды нязвязны набор слоў. Слабы вельмі аргумент. Як і раней, мне зразумела, аб чым Купала, Багушэвіч, Багдановіч... Дык аб чым Вы? Ці Вы ўжо вызначылі галоўных ворагаў, імкнецеся гэта данесці да беларусаў і зараз змагаецеся супраць іх? Растлумачце разумным людзям, бо няма тых, хто дрэнна разумее, затое ёсць тыя дрэнна тлумачыць. Спадзяюся ў Вас хопіць слоўнікавага запасу і інтэлекту растлумачыць, дык пра што ж Вы, а сабліва ў тым несуразным як бы вершы. Дзе Вы яго толькі адкапалі?)»

Імярэк-3м: «Пророссийские тролли заговорили на беларускай мове! ???? Значит Радые Свабода все делает верно»

Anatol Starkou: «РС пачне рабіць верна пасля таго як рак на гарэ свісне.»

Імярэк-1ж: «цікавая думка.) Але чалавек сам шчыра прызнаецца, што ён жыве ў казачным імгненні, ён далёкі ад рэальнасці, таму яго думкі не маюць выразных прадметна-следчых сувязяў.»

Anatol Starkou: «не гоните лошадей. Не ідзіце па фальшываму накірунку, які вам прапанаваў змагар Імярэк-3м. Калі ласка. Крыху пачакайце і я вам адкажу. Назву адказу ўжо прыдумаў ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА. Засталася справа за малым - тэкст. Крыху пачакайце.»

Anatol Starkou: «Цішыня будзе толькі на тым свеце - вечная. Яна прыйдзе і да Вас, без усялякай просьбы. А на гэтым свеце прыходзіцца змагацца супраць абману, страху і рабства»

Не пра цішыню мой верш. Пра казачнае імгненне.

Што датычыцца змагні «супраць абману, страху і рабства», то калі б вы раскрылі ХТО ці ШТО вас абманвае, пужае, рабуе, дык можа штосьці змог бы сказаць у адказ.

Шмат часу ў мяне пайшло на тое, каб знайсці і зразумець што такое ГРОЗОВО, ды дзе яно. Бо ўпершыню чую. Мінская вобласць, Копыльскі раён, дзярэўня ці як у вас зараз кажуць аграгарадок Грозава. Значыцца мы з вамі землякі. Я з Мінску.

Вельмі мелкі, непрафесіяналам зроблены, сайт школы. Нават адраса школы няма. Але тут я магу зразумець - не да жыру былі б жывы. Гэта пра ўсю Беларусь, а не толькі пра сайт школы.»

Anatol Starkou: «пры чым тут «Свабода»? Свае мазгі патрэбны, каб разумець рэчаіснасць. Дзякуй богу, што існуе «Свабода»- для нармальных людзей, яны самі шукаюць інфармацыю, а не радыё людзей шукае. Штосьці з Вамі не тое...»

Увогуле гэты ваш камент і камент Імярэк-1ж вельмі цікавыя для мяне.

Зразумела РС не пры чым. Ёй няма справы да спраў Беларусі, як таму цыгану да лошади. Не было б амерыканской кассы - называлась бы РС ПЕРШАЯ беларуская газета Наша Ніва. Ўяўляеце ПЕРШУЮ, бацькі-заснавальнікі якой маладзейшыя за мяне, а я маладзейшы за газету ЗВЯЗДА? Дарэчы адзін з сузаснавальнікаў НН працуе... на Свабодзе. Што яго, акрамя амерыканскай касы прыцягвае? Дэмакратыя. Ён некалі ўціраў мне на форуме, маўляў, свабодаўцы такія дэмакратычныя, што дэмакратычных за іх дэмакратаў нідзе не знойдзеш. Дый яны не прапагандысты, ні да чаго не прызываюць, бо белыя, чыстыя і пушыстыя. Яны проста інфармуюць супляменнікаў, якія куляюцца з хлеба на ваду ў толькі што народжаннай незалежнай Рэспубліке Беларусь.

Тут на РС не інфармацыя, спадарыня. Тут прапаганда. Танная бел-чырвона-белая анты беларуская анты дзяржаўная прапаганда за амерыканскія тугрыкі. Беларусьсю тут не пахне.»

Імярэк-1ж: «прабачце, але Вы зноў памыляецеся, бо я іду за іншай кампаніяй: за Рагнедай, Ефрасінняй - унучкай Усяслава Чарадзея, Скарынам, Будным і Цяпінскім, Гусоўскім, Багушэвічам, Каліноўскім, Д-Марцінкевічам, Цёткай, Купалам, Коласам, Багдановічам, іду на голас рэпрэсіраваных пісьменнікаў... Гэты шлях мне паказалі мае выкладчыкі, мой бацька, які фізіку, чарчэнне выкладаў на роднай мове. Я разумею, што і ў Вас можа быць свая думка, свой шлях, але Вы пакуль што не змаглі выразна яе данесці, а таксама Вы не растлумачылі, чаму Вы не пажадалі звяртацца ў добразычлівай форме да чалавека, што з ім не так, ці з Вашымі адносінамі да яго?»

Anatol Starkou:

Імярэк-1ж: «учора пахавалі мы свайго дзеда, да 95 не дажыцў два тыдні. Прайшоў вайну, 4 гады яшчэ пасля жыў у Германіі.»

Спрасоння (было тры гадзіны раніцы), калі прачытаў твой камент, спадарыня, ніяк не мог урубіцца ў дату народзінаў дзеда, бо астатняя інфа была мне вельмі знаёмая… Крыху пазней даляцела, што твой дзед на тры гады старэйшы за майго тату. Яго 17-гадовага пацана прызвалі ў 1944 пасля вызвалення Беларусі Чырвонай арміяй. Не ваяваў. Ішоў за войскам у абозе. Дайшоў да Берліна і там служыў салдатам тыя ж чатыры гады, і затым у 1949 вярнуўся ў Беларусь у Мінск, праслужыўшы пяць гадоў.

Яго даўно няма. Спіць вечным сном побач з маёй маці на могілках ля Міханавічаў. Мае бацькі з Магілёўшчыны. Так што тэарэтычна мой тата і твой дзед маглі сустракацца ў Берліне пасля 9 мая 1945 цягам чатырох гадоў.

Я з той пароды беларусаў, якія сваіх бацькоў называлі на ВЫ. Але ішоў новы час і калі ўжо яны станавіліся старэйшымі, а мы пяцёра іх дзяцей (я старшы) іншымі, то тату і маці называў на ТЫ.

Але з незнаёмымі жанчынамі заўсёды быў і ёсць на ВЫ. Ты першая жанчына, з якой я на ТЫ. Дзіўна тое, што псіхолаг, настаўніца ўвайшла ў гэту тэму, так бы мовіць непадрыхтаваная да тэмы. Але гэта толькі першае ўражанне.

Калі паглядзеў што ты з Гомля, то адразу ўспомніў учорашнюю падзею на гомельскім ЮТуб канале Страна для жизни. Падзея звычайная для бел-чырвона-белага свету - Страна выдаліла мой каментар. Упершыню. Бо шмат маіх іншых каментаў там ёсць.

На Беларусі гэта звычайная дэмакратычная падзея ў бел-чырвона-белым асяроддзі, бо пасля пачатку так званага адраджэння (1988-89) з'явіліся праведныя і няправедныя беларусы. Сярод няправільных ёсць пророссийские тролли. Ну і іншых няправільных хапае.

Дык вось Страна для жизни ўчора прапанавала сваім прыхільнікам кожны дзень у 12 гадзін ЗАМІРАЦЬ НА 5-10 секунд у знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. Я прапанаваў заміраць па цотных днях, а па нячотных у 12 гадзін СКАКАЦЬ 5-10 секунд з каструляй на галаве. Мая прапанова не прайшла і Страна для жизни яе выдаліла.

Вось ТУТ для цябе, спадарыня, ля дому, ля хаты, як для псіхолага праца для роздуму, а не ў маёй размове на ТЫ з учорашнім суразмоўцам. ТУТ табе трэба задумацца КУДЫ прывяла народ шматгадовая анты беларуская прапаганда амерыканскай Свабоды за амерыканскія грошы пасля так званага адраджэння. ТУТ табе трэба ўбачыць праблему і дапамагчы суайчыннікам выйсці з гэтага бел-чырвона-белага ідэалагічнага дзярма, ў якое іх загнаў разам з Свабодай Сьвяты Зяпон Адраджэнец - вораг беларускай нацыі.

Ён толькі адзін раз некалі паспрабаваў сказаць мне ТЫ за шэсць гадоў нашага цеснага знаёмства. Але ён вельмі мелкі духам, каб так са мной размаўляць. Таму з ім мы былі на ВЫ.

Імярэк-1м: «Амерыканская каса самая стабільная!;) ну, і траву, ты чувак паліш, капец... »

Бачыш, спадарыня, гэта нармалёвая размова між двума беларусамі - мной і Імярэк-1м, нават калі яго прозвішча напісана па-польску. Затое тэму ні я, ні хлопец не засмецілі, звяртаючы ўвагу на ВЫ ці ТЫ ў дыялогу.

Не трэба табе, дзяўчынка, тусавацца на палітычных форумах. Зберагай сябе ад палітыкі. Свабода і іншыя бел-чырвона-белыя СМІ пасля так званага адраджэння зрабілі з вас БелЎкраў.»

Імярэк-1ж: «прабачце, але Вы зноў памыляецеся, бо я іду за іншай кампаніяй...»

Не памыляюся. Бо калі б вы ішлі па жыцці з думкамі пералічаных вамі асоб, то вас на амерыканскай Свабодзе не было б. Да таго ж вы забалбаталі тэму і ў прыватнасці галоўнае ў ёй, сказанае мной, што АМЕРЫКАНСКАЯ СВАБОДА вораг беларускага народа і дзяржавы.

Пры чым тут беларускія дзеячы, пісьменнікі, паэты, якіх вы пералічылі?

Я вяду размову аб ЗДРАДЗЕ рэдакцыяй Свабоды інтарэсаў народу і беларускай дзяржавы за амерыканскія грошы. Пры чым тут некалькі імён беларускіх пісьменнікаў? Што вы, псіхолаг, згубілі на форуме фэйсбук старонкі ворага Беларусі з 50-х ГАДОЎ мінулага XX стагоддзя, калі была заснавана амерыканская РС? Вось ужо амаль 70 гадоў Свабода працуе на інтарэсы палітыкі ўраду ЗША і ніколі не працавала на карысць палітыкі ўраду БССР / РБ. Дык за гэткую СВАБОДУ ваяваў ваш дзед?

Не суньце, калі ласка, носік у палітыку, дзяўчынка.





Рыбка почти заглотила наживку

Ин Джо ви траст Опять громкие заголовки из серии «США конфисковали российские активы, чтобы отдать их Украине». И теперь мы все умрём. Опять. Как уже много раз бывало. Во-первых, е...

«Меня все равно отпустят». Вся правда о суде над Шахином Аббасовым, которого обвиняют в убийстве русского байкера

Автор: Дмитрий ГоринВ понедельник 22 апреля решался вопрос об избрании меры пресечения для уроженца Азербайджана Шахина Аббасова, которого обвиняют в убийстве 24-летнего Кирилла Ковалев...

Как Набиуллина ограбила Лондон

Запад потерял огромное количество российского золота, особенно не повезло Лондону. Такими выводами поделились журналисты из КНР. Есть смысл прислушаться к их аргументам:В последнее врем...