Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

НЕАБЫЯКАВЫЯ РЭВАЛЮЦЫЯНЕРЫ

3 566

21 лістапада 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул «Неабыякавыя маладзёны. Хто гэтыя людзі, якія зрабілі цікавымі нават выбары ў Палату прадстаўнікоў». Тры аўтара: Алесь Пілецкі, Уладзь Грыдзін і НБ. Гэта интэрв'ю маладых беларусаў і беларусак. Акрамя іншага іх аб'ядноўвае погляд у бок Захаду.

Я пакінуў на фэйсбук старонцы амерыканскай Свабоды свой каментар...

Імярэк-1м: «Яшчэ нядаўна адну стажыроўку ў БХК скончыў. Стабільнай працы няма.»

Вось так хлопец крыху паціху Захад скупляе тваю душу. Ты ня першы і не апошні, з кім падобнае робіць жоўты д'ябал.

Імярэк-1ж: «Мне шкада, што я не была ўдзельніцай тых падзей. Праз палітыку амаль усе сфэры праходзяць.»

Не праз палітыку, а праз палітыканства. Бел-чырвона-белае палітыканства. Бо грамадзяне павінны варыць боршч і будаваць дамы, а палітыкай павінны займацца прафесіяналы ва ўладзе.

Імярэк-2м: «Я з Уручча… Увогуле я заўсёды цікавіўся матэматыкай...»

Во, блін, і зямляк (я з Уручча-2), і інтарэсы супадаюць (матэматыка). А чаго ж ты ў палітыцы, такі малады? Значыцца недзе матэматыка буксуе. Яна павінна дапамагаць у іншых сферах быцця.

«У 2010 годзе, калі адбываліся падзеі на Плошчы, мне 10 гадоў было. Тады нават і да інтэрнэту доступу ў мяне не было асаблівага. Таму пра гэтыя падзеі я даведаўся адносна нядаўна… Адзін знаёмы запрасіў мяне ў чат «пратэст.бай». Ну вось я і пачаў так актыўна ўсім цікавіцца.»

То бок неправільна пастаўленая ўмова задачы -«пратэст.бай»- прывядзе цябе да правільнага рашэння палітычнай задачы? А адкуль растуць ногі ў «пратэст.бай», матыматык? Адкуль, калега? Няўжо з правільна пастаўленых кімсьці ўмоў палітычнай задачы?

Імярэк-3м: «...памятаю, як я скраў у дзеда бел-чырвона-белы сьцяжок, прынёс у школу, махаў ім, і ўсе дзеці радаваліся. А настаўнікі прасілі схаваць! Мы жывём на Карла Маркса. У 2010 годзе я з аркі бачыў, як натоўп ішоў па праспэкце. На наступны дзень адчувалася татальнае расчараваньне — я нават дзіцем гэта адчуваў… Перад тым як пайсьці на парлямэнцкія выбары, я прачытаў праграмы ўсіх партый. І зразумеў, што дэталёвага пляну ні ў кога няма. Самае дэталёвае, што я ўбачыў, было ў сацыял-дэмакратаў... Палітыкі кажуць пра тое, што цікава ім, а не пра тое, што цікава людзям. І, мне здаецца, гэта няправільна. Думаю, нейкі папулізм усё ж такі павінен прысутнічаць. Таму ў Беларусі такая апатыя.

Адзіны рух, які спрабуе працаваць на шырокія масы людзей, — гэта «Гавары праўду»...»

Тут стопяццот працэнтаў неразумення нашае палітыкі. Пачытай хлопец мой твор, які з'явіўся ад майго кантакту з адным з змагароў «Гавары праўду». https://starkou.livejournal.com/2019/08/08/

Імярэк-4м: «Пра зьяжджаць... Я б хацеў паехаць на абмен па Эразмусу альбо валянтэрстве на нейкі пэрыяд. Да году. Я стаўлюся да гэтага як да магчымасьці паглядзець сьвет і пераняць нешта новае. Магчыма, калі толькі будзе палітычны перасьлед, зьеду. Бо на волі ў Вільні я зраблю больш, чым за 6 год за кратамі ў Беларусі.»

Беларусі за мяжой Беларусі няма.

P.S. Па кожнаму змагару выказаў сваю думку. Ўвогуле такая выснова: некалі ў пачатку сваёй кар'еры Лукашэнка выгнаў фонд Сораса з Беларусі. Зараз падобныя фонды існуюць на Беларусі і вывозяць на вучобу маладых беларусаў і беларусак за бугор. Да таго ж Лукашэнка цалкам праігрывае прапагандысцкую апрацоўку моладзі Захаду і тутэйшым б-ч-б СМІ.

Не раз Рыгоравіч казаў такую фразу, кшталту гэта рабіце пасля мяне (пасля яго). Пасля цябе, Рыгоравіч, калі ўсё будзе ісці вось такім празаходнім шляхам, будзе а-ля ўкраінскі праеўрапейскі, а насамрэч, анты беларускі і анты расейскі майдан, які ўсё, што ты напрацаваў разбурыць.

Выйсця я не бачу, а то падказаў бы. Але галасаваць у 2020 буду за цябе.

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

Обсудить
    • Net
    • 21 ноября 2019 г. 18:29
    ты прямо, как просветитель.. : Smile: