Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

ПА ШЛЯХУ ад СССР

0 441

Так мы сталі незалежнымі.

Пройдзе яшчэ два тыдні 1991 і Саюз ССР сканае. Ўсе гэтага чакалі і жадалі. Розум прыйшоў значна пазней. Напрыклад да мяне толькі тады, калі ў 2002-03 апынуўся ў Штатах і тым самым ажыццявіў сваю даўнюю саўковую мару паглядзець сваімі вачамі ЯК загнівае загніваючы капіталізм. І калі крыху разглядзеў прыйшла мысля, што такім як Штаты мог быць Савок, калі б мы саўкі яго не разбурылі.

Некалі ў Штатах шмат гадоў быў эканамічны крызіс Вялікая Дэпрэсія і Амерыка вытрымала. Не развалілася на 50 незалежных кавалачкаў. Чаму? Бо не было тут ніколі ніякіх рэвалюцый, бо не змяняла Амерыка адносінаў да прыватнай уласнасці ў эканоміцы, і менавіта ментальныя адносіны Гаспадара ўласнасці і немаёмнага Раба спрыялі стварэнню ўнутранна моцнага духам чалавека амерыканца, які з дзяцінства, з часоў калі самастойна першы раз устаў з гаршка, ведаў, што спадзявацца трэба толькі на сябе.

А мы 70 савецкіх гадоў з гакам верылі КПСС, якая, як сёння тэфаль, заўжды думала за нас.

І вось пры з'яўленні першага і апошняга крызісу ў эканоміцы СССР + пры з'яўленні Горбі = мы саўкі нават і не шукалі выйсце, акрамя як схавацца ў сваіх незалежных кватэрах.

Беларусам дасталася мізерная па прыродных і людскіх рэсурсах кватэра. Да кучы ў ёй з 1988 завялося ідэалагічнае параджэнне гарбачоўскай перабудовы - анты беларуская ідэалогія нянавісці да беларусаў або бел-чырвона-белая ідэалогія разбурэння, а не стварэння.

Але ўсе гэта я зразумеў у Амерыцы прыблізна цягам шасці гадоў з 2003 па 2009.

А 8 снежня 1991 вітаў разбурэнне СССР у Белавежжы, дзе нават блізка не стаялі бел-чырвона-белыя дэпутаты незалежнасці з фракцыі БНФ, якія 27 ліпеня 1990 не галасавалі ў ВС ЗА Дэкларацыю аб авяшчэнні дзяржаўнага суверэнітэту БССР, то бок не галасавалі за ажыццяўленне нашай векавой мары мець незалежную дзяржаву Беларусь.

Зараз мы маем палітычную задачу, якая не мае рашэння: ад БССР у складзе магутнага на рэсурсы СССР прыйсці да незалежнай РБ, у якой рэсурсаў кот наплакаў. Пры гэтым па шляху да незалежнасці нашае дзяржавы, па шляху да станаўлення беларусаў і беларусак як дзяржаўных людзей, наша грамадства раздзірае на кавалкі згаданая бел-чырвона-белая ідэалогія нянавісці да беларусаў.

Дай Бог нам справіцца з тымі праблемамі, якія самі для сябе выдумваем і вырабляем цягам постсавецкіх дзесяцігоддзяў.


Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...