Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

ПА ШЛЯХУ ад СССР-II

2 516

Свабода: "Другі дзень акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй."

Некалі, размаўляючы наконт рэферэндуму-1995 у частцы трэццяга пытання «Поддерживаете ли Вы действия Президента Республики Беларусь, направленные на экономическую интеграцию с Российской Федерацией?», казаў, што ў 1995 беларускі постсавецкі народ быў усё ж граматны ды ведаў ці разумеў сэнс такіх беларускіх слоў як інтэграцыя і эканамічная інтэграцыя. Сённяшнія два дні тыдня 7 і 8 снежня 2019 паказалі, што ўзровень адукацыі беларусаў за мінулыя трыццаць чатыры гады не пагоршыўся - частка народу на дух не выносіць слова інтэграцыя. Праўда ў 1995 кіраўнік улады пытаўся не пра інтэграцыю, а пра ДЕЙСТВИЯ ПРЕЗИДЕНТА. Але гэта тая дробязь, на якую некалі звярнуў увагу толькі я. То бок, калі нам і ўздумаецца інтэгравацца з кімсьці, то толькі пасля рэферэндуму. Напрыклад з такімі дэмакратычнымі вынікамі: 50% ПЛЮС адзін беларус ЗА інтэграцыю з РФ, а 50% МІНУС адзін беларус СУПРАЦЬ інтэграцыі з РФ. А пасля расколу нацыі на дзве часткі зажывем як мае быць.

А зараз пра дэмакратычную краіну ЗША.

Ці ведаеце вы, тутэйшыя, колькі секунд доўжылася б несанкцыянаваная ўладай Нью Ёрка акцыя падобная вашай у першы дзень, скажам, на Таймс Сквер на Манхэтане? Максімум паўтары секунды. А на другі дзень? На другі дзень яе не было б. Бо паліцыя ў першы дзень разабралася з удзельнікамі несанкыянаванай акцыі. Такім чынам амерыканская і існая беларуская дэмакратыі крыху адрозніваюцца.

Зразумела, што ўлада ведала пра ваш намер швэндацца пад бел-чырвона-белымі паліцайскімі сцягамі і зразумела, што яна не хацела вас ганяць па Мінску як сідаравых бел-чырвона-белых коз. З-за палітычных чыннікаў: (1) эканамічных, у першую чаргу з Расеяй; (2) маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў-2020, на якіх магчыма будзе балатавацца Рыгоравіч. Таму ў вас два дні бел-чырвона-белае сьвята. 25 скакавіка 2020 таксама можаце прайсціся і нават паскакаць - я ўжо сёння дазваляю. Бо будуць выбары-2020.

Што вам яшчэ харошага сказаць у дзень развалу СССР? Ну вось была ў нас КПСС, якая сваёй ідэалогіяй дастала ўсіх. Прыйшоў Горбі, разваліў тую КПСС = разваліў стрыжань, на якім трымаўся Саюз Непарушны і Савок рухнуў. У выніку разбурэння СССР 8 снежня 1991 мы з рук Расеі атрымалі незалежнасць.

І што? Нічога асаблівага. Як швэндаліся па Мінску пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў гарбачоўскія часы так і швэндаемся сёння ў незалежныя. Толькі ідэалогія КПСС для часткі нацыі змянілася на бел-чырвона-белую ідэалогію Сьвятога Зя.

А в остальном, прекрасная маркиза, ўсё харашо, ўсё харашо.

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

ВСУ не смогли уничтожить российский «Солнцепек», оставленный на ночь в поле. Им помешал «Волнорез»

Вооруженным силам Украины (ВСУ) не удалось уничтожить тяжелую огнеметную систему «Солнцепек», которую российские военные оставили на ночь в поле. Она была обор...

Обсудить
    • Net
    • 8 декабря 2019 г. 22:47
    :smile: :thumbsup:
    • Net
    • 8 декабря 2019 г. 22:47
    швэндаліся - а по-русски будет: шлындаться :smile: