Вакол інтэрв'ю Станіслава Шушкевіча. Фінал.

0 643

13 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала цалкам ролік інтэрв'ю з былым Старшынёй Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам. Падчас прагляду роліка я каментаваў тое, што бачыў у фэйсбук на старонцы Свабоды. Ніжэй мае каментары:

### Я толькі пачаў слухаць. СтанСтаныч распавёў аб хлопчыку, які памёр... Што хачу сказаць. Я працаваў у мінскім СКБ-3 у лабараторыі, якую ўзначальваў мужчына з такім прозвішчам і з такой біяграфіяй, а таксама ён напалову габрэй і напалову армянін, ён перажый вайну ў Мінску, ён мінчук.

Шмат супадзенняў. Дый па ўзросту таму хлопчыку сёння столькі ж гадоў як СтанСтанычу. Толькі я таго хлопчыка-свайго былога кіраўніка лабараторыі даўно не бачыў. Мо гадоў трыццаць.

### Ужо даслухаў да развалу СССР. СтанСтаныч кажа, што МЫ (падпісанты ў Белавежжы) выступілі супраць ГУЛАГаў, супраць дэпартацыі дзесяці савецкіх народаў, што 43 мільёны жыццяў у свеце загубілі камуністы. Я шмат падобнага чуў ці чытаў на бел-чырвона-белых сайтах. Ці было некалькімі словамі сказана аб пералічаным у паперах, якія падпісаў СтанСтаныч? Мяркую НЕ. Таму ён у Віскулях рабіў АДНО, а ў інтэрв'ю кажа аб іншым. СтанСтаныч, вы разам з іншымі падпісантамі, падпісаннем Белавежскага пагаднення, смяротна паранілі ДЗЯРЖАВУ СССР (яна жыла яшчэ два тыдні і сканала ў Алма Аце), а партыю камуністаў КПСС - храбет ці стрыжань, на якім трымаўся СССР, - разваліў Міхаіл Гарбачоў.

### Я таксама сустракаўся з прэзідэнтам Клінтанам. 31 снежня 2017 у Метраполітэн Опера. Клінтаны заходзілі ў залу і спыніліся на хвіліну ў пары метраў ад мяне і іншых гледачоў. Спадарыня Клінтан павіншавала мяне з надыходзячым новым 2018 годам і я яе таксама ў адказ. У гэты момант прэзідэнт Клінтан паглядзеў на мяне такога харошага, але нічога не сказаў. Я дастаў маленкі фотаапарат, каб засняць ПАДЗЕЮ. Зрабіў пару кадраў. Але яны апынуліся не якаснымі - ў гэтым месцы МетОпера было цёмна, дый я ня быў гатовы да такой важнай фотасэсіі. Спробу паўтарыць фотаздымкі прыпыніла ахова прэзідэнта Клінтана. Але напамяць нейкія кадры ў мяне ёсць.

### ЗА рэферэндум у 1992 я падпісваў паперу БНФ ля тэатральна-мастацкага інстытута.

### У 1994 я быў на сустрэчы кандыдата на пасаду прэзідэнта сп Шушкевіча ў кіно ОКТЯБРЬ. У тысячнай зале разам са мной было мо чалавек трыццаць. Дакладна ня ведаю. Папамяці кажу. Ў кабінцы для галасавання думаў ці то ЗА Шушкевіча прагаласаваць, ці то ЗА Пазьняка. Прагаласаваў за Зянона Станіслававіча.

### Каментар да таго моманту, калі сп Шушкевіч распавёў аб сваёй паездцы да Пазняка: «Слухайце, гэта быў такі важны чалавек, ён гатоў быў мяне вучыць...» Калі амаль дзесяць гадоў таму Свабода пачала публікаваць мае думкі аб Пазьняке і так званым адраджэнні, а потым заблакавала мяне, то я пасунуўся да Нашай Нівы. І вось на форуме НН напісаў прыблізна наступнае (дакладна, што я напісаў павінна быць дагэтуль на яе форуме, бо НН, у адрозненні ад Свабоды, мае каменты ПАСЛЯ ІХ ПУБЛІКАЦЫІ не выдаляла): Я ХАЦЕЎ ДАПАМАГЧЫ ПАЗЬНЯКУ, А АПЫНУЛАСЯ, ШТО ЁН і САМ С УСАМ. То бок нейкая паралель і схожасць з успамінамі сп Шушкевіча ў дадзеным пытанні ёсць.

### Пра NEXTA. Чамусьці падумалася, што гэтая частка размовы нагадвае фінал размовы прэзідэнта Зяленскага з журналістам у Парыжы падчас прэс-канферэнцыі. Мелка.

### Ну і фінал пасля прагляду. Ўвогуле не скажу, што інтэрв'ю мне спадабалася. Самая лепшая адзнака НЕЙТРАЛЬНАЯ - ні плюс, ні мінус. Але вось што скажу…

На папярэднім форуме па тэме анонсу гэтага інтэрв'ю ( https://cont.ws/@starkou/15292... ) у фінале размовы з змагаром ІМЯРЭК я напісаў: «Успомні ці зайдзі на гэтыя выхадныя ў бібліятэку і паглядзі ў газетах за 1994 спіс людзей, якія сталі пры ўладзе пасля перамогі Лукашэнкі. Гэта былыя партэйцы КПБ. Ўся КПБ засталася пры ўладзе. Маю наўвазе сур'ёзныя пасады наверсе. Напрыклад Міхаіл Мясніковіч. Ты не ўстане думаць самастойна з-за прапагады Свабоды. Таму ў цябе на Беларусі ва ўладзе дыктатар Лукашэнка, а ў мяне, які абыходзіцца БЕЗ ПРАПАГАНДЫ СВАБОДЫ, на Беларусі нязменная сто гадоў улада КПБ.»

З 2003 амаль шэсць гадоў слухаў і запісваў на аўдыё выступы Зянона Пазьняка ў ЗША, ў якіх ён адмоўна ставіўся да палітыкі палітыка Аляксандра Лукашэнкі. І вось шчэ ў той час я падумаў, маўляў, чаму ж ён ні разу не сказаў, што ўлада засталася ў беларускіх камуністаў? Па сутнасці тое ж самае, як і Зянон Станіслававіч, НЕ СКАЗАЎ аб беларускіх бальшавіках ва ўладзе Станіслаў Станіслававіч.

Я гэта да таго, што калі вырашаць палітычную задачку Ў НАС ВА ЎЛАДЗЕ ДЫКТАТАР - гэта адна справа, адны падыходы ў апазіцыйнай палітыцы і дзейнасці, а для вырашэння палітычнай задачкі а-ля ў нас па-ранейшаму як і сто гадоў таму ўлада прадстаўнікоў былой КПБ - іншая апазіцыйная дзейнасць.

Застаюся пры сваіх думках: у нас па-ранейшаму ўлада беларускіх бальшавікоў, і на Беларусі беларуская дэмакратыя.

### У якасці P.S. да апошняга камента ў дадзенай тэме, вырашыў дадаць сваю ПРЫТЧУ АБ БЕЛАРУСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ. Не артыкул ДЕМОКРАТИЯ & BY https://cont.ws/@starkou/1124062 , які на тутэйшым форуме я ўжо рэкламаваў, а так бы мовіць першакрыніца. Яе гісторыя такая.

Ўпершыню мая прытча (сырая) была надрукавана гадоў 9-10 таму як каментар да нейкай тэмы Свабоды (не памятаю тэму) і нават нехта з сур'ёзных чытачоў РС пакінуў станоўчы камент да яе. Затым, калі Свабода папёрла мяне з сайту, ў нейкай тэме на форуме Нашай Нівы (не памятаю тэму) я надрукаваў яе ізноў. Шукаў тады (гадоў 7-8 таму) арыгінал на Свабодзе і не знайшоў. Відаць РС выдаліла. Папамяці аднавіў арыгінал і надрукаваў пад нейкім нікам на форуме Нашай Нівы. На маё здзіўленне праз некалькі хвілін, у адрэдагаваным НН выглядзе, прытча з'явілася на першай старонцы НН пад тым маім (нейкім) нікам. Гэта была другая публікацыя маіх твораў на НН. Першая - верш пра бел-чырвона-белы сцяжок (слабенькі, але вершык) пад маім сапраўдным імем.

Напрыканцы скажу, што агульнага ў амерыканскай Свабодзе, беларускай Нашай Ніве і, не да ночы будзе згадана, ў польскай Хартыі97 тое, што ў гэтых так бы мовіць дэмакратычных СМІ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯМІ адсутнічаюць такія галоўныя чыннікі дэмакратыі, як свабода слова і свабода іншай думкі. Вось такія нашы СМІ-флагманы дэмакратыі. Якія мы - такія і флагманы.

ПРЫТЧА АБ БЕЛАРУСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ

Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…

Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: "Чаму маўчыце, людзі?" У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Ляксандра вырашыў адказаць: "Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся".

Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.

З тых часоў адзін Ляксандра ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць.

Кадры обрушения телевышки после удара в Харькове появились в Сети
  • Topwar
  • Вчера 19:00
  • В топе

Нанесён очередной удар по Харькову, на этот раз целью стала городская телевышка, которая после меткого попадания развалилась пополам. Об этом сообщают российские и украинские ресурсы. О серии взр...

Как это будет по-русски?

Вчера Замоскворецкий суд Москвы арестовал отца азербайджанца Шахина Аббасова, который зарезал 24-летнего москвича у подъезда дома на Краснодарской улице в столичном районе Люблино. Во время ...