ЦІ СТАЛА МОВА НЕЗАЛЕЖНАЙ?

0 564

20 снежня 2019 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апублікавала артыкул «Ці стала Беларусь незалежнай? Уладзімер Арлоў параўноўвае краіну 1990 і 2019 гадоў». У ім перадрукаваны артыкул спадара Арлова «Незалежнасць — гэта...» ад 1990 з сённяшнімі яго каментарамі.

На фэйсбук старонцы Свабоды я пакінуў наступны каментар:

ЦІ СТАЛА МОВА НЕЗАЛЕЖНАЙ?

Не чуў пра эсэ сп Арлова ў 1990 і таму не чытаў яго тады. Але выраз НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ - ГЭТА… чуў ад паважанай сп Ганны Соўсь падчас бел-чырвона-белага святкавання 25-годдзя бел-чырвона-белай незалежнасці тры гады таму тут на Свабодзе. Я тады шмат каментаў пакінуў да розных інтэрв'ю на тутэйшым сайце, але шмат маіх каментаў затым знікла. Таму беларуская незалежнасць, сп Арлоў, гэта калі на амерыканскай Беларускай службе радыё Свабода прапагандыстамі працуюць амерыканцы амерыканскага паходжання, а не бел-чырвона-белыя змагары.

Што датычыцца вашага тэксту. Цікава было чытаць, бо цікава было глянуць у светлае бел-чырвона-белае наіўнае ўчора. Шмат вашых слоў было пра мову. Якую мову вы мелі наўвазе ў 1990?

С.Навумчык у сваім творы «Сем гадоў Адраджэньня» піша: «На Дзяды 30 кастрычніка тысячы менчукоў сабраліся ля Маскоўскіх могілак (цяпер – Усходнія). Вось як піша пра тыя падзеі па-біблійнаму ляканічна Васіль Быкаў у «Доўгай дарозе дадому»: «Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў».

Дадам, што там, пад Курапатамі, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі перад вялікім сходам людзей быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Разгон «Дзядоў» меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў «ЛіМе» ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное «я», адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як «рэпрэсіўную».» Канец цытавання.

Нядрэнна «адкрыццём» Курапат ды балёнчыкамі з нэрвова-паралітычным газам «чаромха» на Дзяды-88 тагачасная ўлада прапіярыла стварэнне будучага прыўладнага зя-БНФ і яго кіраўніка.

Праз паўтара года пасля шэсця-1988 Пазьняк стаў дэпутатам ВС. Тады Беларускае тэлебачанне спраўна вяло трансляцыі з залы паседжанняў ВС, чым прыцягвала ўвагу беларусаў, каб не швэндаліся па пустому па вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам, а на свае вочы бачылі і слухалі лідара БНФ, каб пяць год яго дэпутатства былі побач з ім на пярэднім фронце барацьбы за сваё адраджэнне, седзячы дома ля тэлевізара на канапе, дзе былi раскватараваны байцы і паплечнікі зянонaўскaгa БНФ. Бо ўсё роўна нацыя шчэ спала і не думала абуджацца. Яна й цяпер спіць...

Зараз азірніцеся і палічыце колькі часу і сіл наш народ марна патраціў з-за адной толькі палітычнай утопіі «зя-нацыянальная ідэя», прайшоўшы шлях ад таталітарнага савецкага камунізму да таталітарнай лукашэнкаўскай дыктатуры, каб ад рускай і беларускай моў прыйсці да рускай і беларускай моў, каб, зрабіўшы кароткі прыпынак у ідэалагічнай немарачы так званага «адраджэння», ўпустую выпусціць беларускі рэвалюцыйны і нацыяналістычны «пар», назапашаны нацыяй за два мінулых стагоддзя пад пятой Расейскай Імперыі, і, ў выніку, адурманіўшыся зяпонаўшчынай, у 1994-м абраць новы стары савецкі камунізм, які пазней мы назвалі лукашызм.

Як апынулася, не ўсім з 9,5млн грамадзян думалася аб звычайным жыцці-быцці вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаўцам, дый шчэ на беларускай мове, бо многім русский язык быў родны. Мабыць таму беларускі народ быў за гэта перад змагарамі вінаваты, дый павінен ім, як зямля калгасу. Магчыма вінаваты таму, што ў восень 1988 не прасіў іх абудзіць ці адрадзіць сябе іхняй ідэалогіяй фікс, калі нечакана для нацыі падчас перабудовы, параду савецкіх народных франтоў на Дзяды-88 быццам з печкі звалілася савецка-адраджэнcкая калатня з слезацечным газам, пасля якой зянонаўцы ўжо самастойна і канчаткова вырашылі за ўвесь наш пакутны талерантны народ пераідэялягізаваць яго пасродкам зянонаўскага БНФ «Адраджэнне», які павёў бы нацыю да перамогі іхняй бел-чырвона-белай ідэалогіі а-ля зя-нацыянальная ідэя, ў якой беларуская мова была галоўным стрыжнем, як 70 год дагэтуль нацыя пераможна йшла за камуністамі і іх ідэялогіяй фікс да камунізму - светлай будучыні чалавецтва. Магчыма народ вінаваты таму, што 4 сакавіка 1990 года выбраў у Вярхоўны Савет 12-га склікання амаль у 10 разоў больш дэпутатаў-камуністаў, чым парламенцкай Апазіцыі БНФ.

Інакш кажучы, ва ўсім быў вінаваты народ - нейкі не той народ дастаўся адраджэнцам, не адраджэнцкі, не зянонаўскі.

Бо зянонаўшчына - гэта лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла дыктатуру русского языка.

Такім чынам, бел-чырвона-белыя зя-змагары, патрыёты-адраджысты, ў першыя часы постсавецкага перыяду - ў гістарычна важны для нацыі момант ісціны, моўнай балбатнёй забалбаталі тэму дэмакратыя - ўлада падкантрольная народу, тэму змагання за дэмакратыю, і нашы галовы былі задурманены спачатку зяпонаўскай бел-чырвона-белай утопіяй а-ля нацыянальная ідэя, а затым чырвона-зялёным лукашэнкаўскім аб'яднаннем з Расеяй, каб у выніку адзін ідэалагічны дурман змяніў другі.

Відаць у тыя шоў-імгненні на піяр-Дзяды-88-га ў часы слезацечнага газу «чаромха» было размантачана шмат бліскучай арганізацыйнай энергіі і таленту Зянона Пазьняка - першаадкрывальніка Курапат, заснавальніка БНФ, галоўнага героя адраджэння, і мо таму за наступные 31 год, уключаючы 5 гадоў дэпутатства і амаль 24 гады эміграцыі, ім быў зроблены палітычны пшык усебеларускага маштабу і развалены БНФ. А таму нагадаю словы Васіля Быкава пра «адраджэнскія» часы цытатай з той самай «Доўгай дарогі дадому»: "Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі." Ў тыя шоў-імгненні 1988-га, калі ўлада піярыла Курапаты і Дзяды-88.

Дык вы пра тарашкевіцу пісалі ў 1990, сп Арлоў? А яе ж і сёння акрамя прапагандыстаў амерыканскай Свабода ды пары спецаў-філёлягаў ніхто ня ведае. То бок ў сваім даўнім эсэ вы фактычна прапанавалі знішчыць нашы тады савецкія навуку і эканоміку, якія трымаліся на русском языке?

Ўвогуле русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай.

Цікава якая мова для душы беларускай: тарашкевіца, наркомаўка ці latinka?

А што было б, калі б выбары-1994 перамаглі зяпонаўцы? Гэта тыя змагары, калі хто не ў тэме, якія падчас так званага адраджэння нацыі НА ПЯЦЬ ГАДОЎ схаваліся ад адраджэння за мікрафонамі Вярхоўнага Савета, то бок у западне камуністычнай улады, дзе змагароў фракцыі БНФ было ў 10 разоў меней за камуністаў ВС.

Нагадаю, што зяпонаўцы 27.07.1990 не галасавалі за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. То бок яны не галасавалі за нашу векавую мару мець сваю дзяржаву, не галасавалі за незалежнасць Бацькаўшчыны, не галасавалі за найважнейшае палітычнае рашэнне нашага часу, якое зяпонаўцы-дэпутаты не толькі не падтрымалі, а дэманстратыўна выйшлі з залы ВС перад пачаткам галасавання.

Чуеш, Народзе? Ніколі болей Ты не будзеш абвяшчаць суверэнітэт сваёй дзяржавы. Ніколі! З таго 27-га дня лiпеня 1990 года і пакуль будзе жывы хаця б адзін беларус ён павінен абараняць і будзе абараняць незалежнасць дзяржавы Беларусь!

Величие белорусской нации состоит в том, што мы, беларусы, маем сваю дзяржаву.

Але потым, калі змагары так званым адраджэннем кінулі народ, БНФ і адраджэнне, ды акапаліся ў замежжы, на амерыканскай Свабодзе яны самі сябе назвалі дэпутатамі незалежнасці.

Таму цікава мне, што было б калі гэткія адраджэнцы-патрыёты перамаглі на выбарах-1994? Мо я пісаў бы гэты камент на тарашкевіцы? Прабачце, на наркомаўцы. Prabachte, ja pisau by latinkaj. Не, ўсё ж на тарашкевіцы. Ці не, ўсё ж на наркомаўцы. Ці не, ўсё ж latinkaj. Зусім заблытаўся, блін, з-за гэтых бясконцых моўных спрэчак, якія працягваюцца дагэтуль паміж самымі свядомымі незалежнымі адраджыстамі!

Такім чынам незалежнасць - гэта калі на амерыканскай Свабодзе ля амерыканскай касы прапагандыстамі працуюць амерыканцы амерыканскага паходжання, а не бел-чырвона-белыя змагары. Мо й беларуская свабода слова ды свабода іншай думкі ў нашых СМІ на мове з'явіліся б, у якасці асновы беларускай дэмакратыі.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Как это будет по-русски?

Вчера Замоскворецкий суд Москвы арестовал отца азербайджанца Шахина Аббасова, который зарезал 24-летнего москвича у подъезда дома на Краснодарской улице в столичном районе Люблино. Во время ...

О дефективных менеджерах на примере Куева

Кто о чём, а Роджерс – о дефективных менеджерах. Но сначала… Я не особо фанат бокса (вернее, совсем не фанат). Но даже моих скромных знаний достаточно, чтобы считать, что чемпионств...