Нововведение в редакторе. Вставка видео с Rutube и VK

ЯК ГАРТАВАЛАСЯ Б-Ч-Б СЕКТА

0 294

10 студзеня 2020 амерыканская Беларуская служба радыё Свабода апубликавала артыкул Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Як у Менску ў канцы 1970-х ладзілі падпольную друкарню».

«У савецкай школе галоўнай кнігай пра герояў лічылася «Як гартавалася сталь» Мікалая Астроўскага. Ангельскі пераклад яе фатальна не пайшоў, распавядаў нам Шыдлоўскі. Бо для ангельцаў гэта была назва падручніка вытворчасьці сталі. Назву зьмянілі — «Як становяцца героямі». І чытач «клюнуў». Каму ж не цікавая рэцэптура кухні герояў?», — сказана ў пачатку артыкула. 

Я пакінуў каментар на фэйсбук старонцы радыё Свабода...

ЯК ГАРТАВАЛАСЯ Бел-Чырвона-Белая СЕКТА

Трынаццаць гадзін прайшло і ніводнага каментара. Відаць тутэйшым чытачам амерыканскай Свабоды гэты артыкул не па тэме іх быцця.

Мне артыкул спадабаўся. Каб я так мог пісаць, то стварыў бы падпольны Саюз не б-ч-б і не ч-з пісак. Але артыкул ні аб чым. Ён аб сектантах 70-х. Аб будучых б-ч-б сектантах-патрыётах, з якіх нехта на дзесяцігоддзі з'едзе ў Амерыку з Беларусі, з-за вялікай любові да Бацькаўшчыны, а нехта на дзесяцігоддзі прыткнецца да амерыканскай касы амерыканскай Свабоды з-за яшчэ большай любові да амерыканскіх грошаў, то бок да стабільнай зарплаты, чым да Бацькаўшчыны. Бо ўсе часы незалежнасці зарплата ці ўвогуле першыя незалежныя крокі беларускай эканомікі мелі і маюць праблемы. А бел-чырвона-белае сектанства некаторых герояў артыкула спасала ад гэтых праблем супляменнікаў на Бацькаўшчыне, і давала магчымасць спакойна перажыць крызісы незалежнасці ля амерыканскай касы амерыканскай Свабоды.

Газету Свабода памятаю і зразумела шкада, што яе ўлада зачыніла. Чаму зачыніла? Ня ведаю. Але думаю, што такі быў час. Ці няўжо хтосьці з сённяшніх б-ч-б сектантаў, аб якіх я сказаў вышэй, лічыць, што ў выпадку перамогі іх ідала ў 1994, за якога я дарэчы тады галасаваў, існавала б газета Советская Белоруссия? Не існавала б. Так што ад ч-з дыктатуры, якая ўсталявалася ва ўладзе ў часы пераменаў, дасталіся крошкі з барскага стала не ўсталяванай б-ч-б дыктатуры, і газеты Свабода не стала.

А што з яе было б, каб засталася? Новы час. Сённяшні Новы анты беларускі бел-чырвона-белы час, які заснавала Таварыства бел-чырвона-белай мовы. НЧ знутры напічканы младафонтаўцамі-патрыётамі і тое ж самае на паверхнасці ў тэкстах артыкулаў. То бок тое ж самае б-ч-б сектанства. Толькі тыраж і магчымасці меншыя за магчымасці амерыканскай Свабоды, дзе ля амерыканскай касы таксама тусуюцца младафронтаўцы-патрыёты - гэта новыя б-ч-б сектанты і дзеці тых старых сектантаў 70-х гадоў. Дый не зачыняе Новы анты беларускі час існая ўлада відаць таму, што на дварэ час іншы, што мацней і мудрэй стала беларуская ўлада.

А сектанты, як і ў 70-х, ўсё вакол мінулага танчаць. Ці то як нядаўна ў Вільні падчас перазахавання невядома чыіх рэшткаў, ці то ў артыкулах пра часы яшчэ юнага Мірскага замку, ці то па звычцы у ВКЛ акунаюцца. Бо ў сённяшнім рэальным быцці Беларусі іх няма. Не знайшлося ім месца ў беларускім грамадстве. Бо побач з беларускім народам б-ч-б сектантаў як не было так і няма.

Добра што іх амерыканская каса амерыканскай Свабоды корміць, дык мо таму нічога не цягнуць з Бацькаўшчыны, як тыя рэчы з савецкай тыпаграфіі для падпольнай б-ч-б сектанцкай друкарні.

P.S. "Толькі пра мову“ — суполка тых, хто пра мову думае і дбае." Гэта рэкламка на фэйсбук старонцы амерыканскай Свабоды. Пару дзён таму я клікнуў на яе... і апынуўся на старонцы закрытай секты, ў якой 2,619 чальцоў, з якіх ёсць адзін з герояў дадзенага артыкула Свабоды. За сорак гадоў, якія прайшлі з канца 70-х, гэтыя змагары - героі-патрыёты артыкула так і не выбраліся з паняцця секта ці сектанцтва.

Невоенный анализ-59. 18 апреля 2024

Традиционный дисклеймер: Я не военный, не анонимный телеграмщик, не Цицерон, тусовки от меня в истерике, не учу Генштаб воевать, генералов не увольняю, в «милитари порно» не снимаюсь, ...

Пропавший шесть лет назад и признанный погибшим немецкий миллиардер нашелся в Москве

Просто забавная история со счастливым концом для всех: Немецкий миллиардер, владелец и директор сети супермаркетов Карл-Эриван Хауб шесть лет назад был признан на родине погибшим. Он загадочно ...