Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

ДЫНАЗАЎР і ВЫКАПЕНЬ

4 545

Ніжэй будуць дзве мае размовы 30 і 31 студзеня 2020 з двума беларускамі на фэйсбук форуме беларускага выдання Новы час.

I. Назва артыкула на сайце Новы час і адпаведна тэма размовы: «У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій»

Ну наконец-то не про незалежнасць и не про интеграцию. Сейчас до 25 скакавіка давайце пра 1937 год. Ну а потым пра наша беларускае сучаснае - пра ВКЛ. А калі прыйдзеце бел-чырвона-белыя паліцаі да ўлады, тады будзеце пісаць на тэму ЯК НАМ АБУСТРОІЦЬ Б-Ч-Б ПАЛІЦАЙСКУЮ Беларусь. А пакуль што назад у будучыню - ў 1937 год. Толькі крый Божа, каб вы хаця б разок апублікавалі артыкул пра тое, як і колькі беларусаў пад сьвятым бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам у 1941-44. Канец Новаму паліцайскаму часу настане.

Імярэк-ж: «Памыляецеся. Размова ішла якраз пра Незалежнасць. Але фармат "Новага Часу" - гэта не фармат "Радыё Рацыі", дзе ёсць далучаны аўдыёфайл:

(суразмоўца дае www-спасылка)

Anatol Starkou: «У чым я памыліўся? У тым, што ўсё бел-чырвона-белае гэта паліцайскае? Не. Ў тым, што ўсё б-ч-б успамінае 1937 і не ўспамінае паліцайскія б-ч-б часы 1941-44? Не. Ну а змагацца за незалежнасць зразумела можна і трэба адзін дзень у годзе непадалёку ад Курапатаў. Дзе ж яшчэ?!Э

Імярэк-1ж: «Сваім каментаром Вы прадэманстравалі толькі сваю недасведчанасць. У тым ліку - адносна дзейнасці Руху Салідарнасці "Разам". Пераконваць Вас сэнса няма: у сваім узросце Вы маглі б і набыць ужо прыстойныя погляды на гісторыю Беларусі.

Але бачу ў Вас чалавека неабыякавага да лёсу Бацькаўшчыны, таму запрашаю ўнесці сваю лепту дзеянняў у абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.»

Anatol Starkou: «Не, са мной РАЗАМ не атрымаецца. Дый у вас там РАЗАМ і жоўта-блакітныя сцягі і нядаўна вярнуўшыйся з майданнай Украіны змагар, тутэйшыя еўрапейцы і гэтак далей. Якая атрымаецца незалежнасць, калі пайсці з вамі беларускаму народу ў Еўропу? Польшча (НАТА) верне сабе нашы заходнія землі, якія ў яе забраў таварыш Сталін у 1939 і дараваў нам. Вось палову тэрыторыі РБі згубілі б па шляху РАЗАМ з вамі ў Еўропу. Вось і ўся незалежнасць, за якую вы змагаецеся адзін дзень у гаду ў сераду ля Курапатаў.»

Іярэк-1ж: «гэта якія землі Сталін адняў у Польшчы? Коні, людзі... усё змяшалася ў доме Аблонскіх. Вы маеце на ўвазе тэрыторыі, якія пасля ІІ Сусветнай Сталін раздаў Польшчы, Літве і Расеі, адняўшы ў Беларусі, як самай пацярпеўшай краіны? Дык у Еўропе пераглядаць межы зараз не прынята, у адрозненне ад Расеі. Адзіная краіна, якой патрэбная тэрыторыя Беларусі як плацдарм, - гэта Расея.

Ваш савецкі светапогляд - вынік расейска-бальшавіцкай ідэалагічнай апрацоўкі. Здыміце чырвоныя акуляры.»

Anatol Starkou: «Я сказаў ЯСНА - землі 1939 года. 17 верасня 1939 года, калі вы забыліся.»

імярэк-1ж: «Гэта беларускія землі. Калі Вы забыліся.»

Anatol Starkou: «Не, я нічога не забыўся. Гэта расейскія землі. Бо ў вас дзяржавы ніколі не было. Іх Польшча адкусіла ў Расейскай імперыі ў 20-х, а Сталін адкусіў у Польшчы ў 1939 І ВЯРНУЎ НАМ. Так што ўся ваша б-ч-б змагня РАЗАМ, пачынаючы з часоў так званага адраджэння 1988-89, без малага 32 гады запар, накіравана на тое, каб вярнуць Польшчы ТЫЯ НАШЫ СТАЛІНСКІЯ заходнія землі - а гэта амаль палова сённяшняй тэрыторыі РБ. Тым самым усе бел-чырвона-белыя меюць толькі адну палітычную мару: знішчыць дзяржаву РБ. А вы раз у год піярыцеся ля Курапатаў БЫЦЦАМ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, а насамрэч за здачу Польшчы (НАТА) палову НАШЫХ зямель. І не толькі ваша кампашка РАЗАМ, а ўсё бел-чырвона-белае і б-ч-б СМІ ў тым ліку маюць мэту знішчэння беларускай дзяржавы. Бо б-ч-б супраць ваенна-палітычнага саюзу РБ і РФ, які беражэ нашу незалежнасць і тэрыторыю. (данчына паставіла смалік усмешка.)

Anatol Starkou: «Вось і пасьмейцеся. Можа пасля сьмеху дойдзе да вас, чаму ніколі б-ч-б паліцаі ва ўладзе РБ не будуць. А смайлік ваш азначае, што пасля яго з'яўлення ўступае ў сілу Закон б-ч-б пасрэднасці, то бок б-ч-б сунуць свой нос у палітыку, але далей носу нічога не бачаць.» (пасля гэтага майго камента жанчына дадала камент пра Сталіна і мой магчымы растрэл у тыя час, але яго выдаліла.)

Anatol Starkou: «Якога толькі дзярма я не чуў у свой бок на форумах б-ч-б СМІ, ў тым ліку на форуме Новага паліцайскага часу?! Але тое, што я паклоннік Сталіна і што мяне ў тыя часы Сталін растраляў бы, чую ўпершыню ад вас, змагарка. Вам нельга сунуць нос у палітыку. Вам і вашае кампашцы РАЗАМ.»

Імярэк-1ж: «О, дык Вы Беларусь фігачыце з самага логава ворага! Вас там, у Бронксе, НАТА з усіх бакоў атачыла, але Вы не здаліся і, пакутуя ад настальгіі, ахвяруеце абедзенным перапынкам, каб тапіць за саюз з Пуціным. Так і бачу: у правай руцэ - амерыканскі бутэрброд, а ў левай - апошняя граната.»

II. Назва артыкула на сайце Новы час і адпаведна тэма размовы: «Алеся Круткіна арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі за незалежнасць»

Anatol Starkou: «Маловатно! Трэба прыняць закон, адпаведна якому бел-чырвона-белым штрафы і суткі павялічваюцца ў дзесяць разоў. А калі младафронтавец дык у дваццаць разоў. Тады можна будзе спакойна незалежную нафту ці газ купляць хоць у Амерыцы, калі бел-чырвона-белыя будуць скакаць за незалежнасць ці супраць інтэграцыя на недазволеным уладай мерапрыемстве.»

Імярэк-2ж: «вы жартуеце?»

Anatol Starkou: «Не. Але гэта прапанова Палатцы. Да таго ж МФ на Беларусі не зарэгістраваны, а шкодзіць народу і дзяржаве. Што датычыцца агулам бел-чырвона-белых, то яшчэ раз: гэта прапанова да дэпутатаў Палаткі. Да таго ж уся б-ч-б раць тусуецца пад паліцайскім б-ч-б сцягам. Таму мой адказ вам такі: мая прапанова мае аснову.»

Імярэк-2ж: «Вы для мяне такі дыназаўр, такі дыназаўр, проста выкапень... Прабачце, калі ласка, але вы не маеце нічога святога ў душы. Адзінае добра, што мовай валодаеце. Вы шчыра верыце, што нашая так званая палатка легітымная? Што МФ камусьці замінае? Можа. і рэпрэсій сталінскіх не было? Ой, у мяне аж душа замерла...Я не чакала, што вы сур'ёзна... Гамон! Гамон! Кожны. канешне, мае права на сваё меркаванне, але вашыя погляды патыхаюць 37-м...»

Anatol Starkou: «Спадзяюся, настаўніца першая мая, што вы разумееце, што ў адрозненні ад вас, я не стану даваць вам жанчыне ніякіх эпітэтаў. Дарэчы мовай не валодаю. Мову я ў школе не вывучаў, бо на маім пакаленні мінчукоў скончылася, не пачаўшыся, гэта навука недзе ў 1961. Беларуская літаратура потым была, а мовы не было. Пісаць па беларуску стаў тут у Нью Ёрку недзе гадоў адзінаццаць таму. Такім чынам я моўны пісака-самавучка.

«Вы для мяне такі дыназаўр, такі дыназаўр, проста выкапень...»

Гэта не дзіўна. Ўсё б-ч-б не бачыць іншым усё не б-ч-б. То бок нянавісць да беларуса іншадумца закладзена ў самой б-ч-б нац ідэі яе стваральнікам Сьвятым Зяпонам Адраджэнцам нацыі. Вось сутнасць б-ч-б нацыянальнай ідэі: прымусіць беларусаў карыстацца тарашкевіцай пад сьвятым бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам. Вось і ўся б-ч-б дэмакратыя, б-ч-б свабода слова, б-ч-б свабода іншай думкі і гэтак далей. То бок усё б-ч-б разам - б-ч-б дыктатура. Ў якасці доказа: за мінулыя трыццаць гадоў з гакам з пачатку так званага адраджэння б-ч-б СМІ не друкуюць не б-ч-б думкі іншадумцаў. То бок б-ч-б рух рухаецца толькі ў адным накірунку - крый не б-ч-б беларусаў як мага бальней. Сутычка між беларусамі - мэта так званага адраджэння нацыі, ўзгаданага Сьвятога Зяпона Адраджэнца. Аб'яднання нацыі ён і бел-чырвона-белыя не планавалі і не плануюць.

«Вы шчыра верыце, што нашая так званая палатка легітымная?»

Я вам болей скажу, настаўніца першая мая, што ЎСЯ ЎЛАДА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ з 20 ліпеня 1994 па сённяшні дзень легітымная. Пару прыкладаў яе легітымізацыі. Як вам вядома, згаданы вышэй Сьвяты Зяпон дэзерціраваў=збег у замежжа ад крывавага рэжыму Лукашэнкі, ад народа, БНФ і адраджэння ў вясну 1996, а ў лістападзе таго ж 1996 адбыўся рэферэндум, пасля якога Лукашэнка змяніў Канстытуцыю 1994. Затым Сьвяты Зяпон разам з тысячамі сваіх паплечнікаў удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006 гадоў, і гэтым удзелам легітымізаваў крывавы рэжым, ад якога збег, аж на чатырнаццаць гадоў з 24 лістапада 1996 па 19 снежня 2010. Зразумела, акрамя Святога Зяпона & Co. ў тагачасных прэзідэнцкіх кампаніях удзельнічалі іншыя апазіцыянеры крываваму рэжыму, якія таксама разам з народам легітымізавалі ўладу Лукашэнкі. Пасля 2010 у 2015 новая хваля апазіцыі ўдельнічала ў выбарах, з той жа мэтай легітымізацыі ўлады нашага любімага кіраўніка. Затым дзве апазіцыянеркі былі абраны ў палатку дэпутатамі, то бок праз іх удзел у парламенцкіх выбарах і перамогу ў тагачасных выбарах апазіцыянеры прызнавалі палатку легітымнай. У 2019 новая хваля апазіцыянераў удзельнічала ў новых выбарах у палатку, і тым самым яны прызнавалі правілы гульні ўлады, то бок магчымасць выйграць на выбарах або прайграць. Дык не прайшлі ж оппы ў 2019 у палатку! Вельмі шкада. Але сваім удзелам у выбарах 2019 апазіцыя разам з народам легітымізавала існую палатку і ўладу нашага любімага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

«Што МФ камусьці замінае?»

Так. Народу і дзяржаве. МФ-аўцы ворагі беларускага народу, сярод якіх ёсць беспредельщики. То есть законы государства им по боку. Да таго ж у аснове іх дзейнасці згаданая вышэй бел-чырвона-белая ныцыянальная ідэя ці ідэалогія Святога Зяпона Адраджэнца, то бок нянавісць да беларусаў іншадумцаў. А нянавісцю немагчыма яднаць ці адраджаць нацыю. Магчыма толькі шкодзіць свайму народу. Таму МФ ворагі беларускага народа. Ну і як я казаў вышэй, МФ не зарэгістраваная на Беларусі палітычная арганізацыя і таму дзейнасць младафронтаўцаў незаконная. Да таго ж, некалі на сайце МФ я прачытаў артыкул ці праграму Маладога Фронту, аўтар якой Павал Севярынец у канцы сказаў: «Астатняе як у Зянона Пазьняка.»

ИТОГО: МФ замінае эвалюцыйнаму постсавецкаму развіваццю беларускага грамадства і дзяржавы.

«Можа. і рэпрэсій сталінскіх не было?»

Ўсё ў нас было. Нават б-ч-б паліцаі і калабаранты былі ў 1941-44. Дык вось паліцаі, якія прыслугоўвалі нацызму ў 1941-44, сумарна разам з сталіншычнай (1937-41) і нацызмам (1941-44) знішчылі траціну беларускага народу.

«Ой, у мяне аж душа замерла...Я не чакала, што вы сур'ёзна... Гамон! Гамон! Кожны. канешне, мае права на сваё меркаванне, але вашыя погляды патыхаюць 37-м...»

Вам, настаўніца першая мая, раю не забываць часы 1941-44. То бок менавіта роля бел-чырвона-белых паліцаяў і іншых калабарантаў прыслужнікаў нацызму ў гэтыя часы перакрэслівае ўсе бел-чырвона-белыя намаганні змагароў з часоў так званага адраджэння, і таму б-ч-б ніколі ва ўладзе не будуць.

Я нават веру, што прыйдзе час і беларусы і беларускі будуць ганяць б-ч-б як сідаравых коз, калі разбяруцца ў сутнасці бел-чырвона-белага руху ненавісці да беларусаў і беларусак. Таму бел-чырвона-белай нечысці на Беларусі існаваць не будзе.

Спадзяюся, настаўніца першая мая, вы разумееце, што вышэй у нашай размове я ўсяго толькі выказаў свой погляд на вашы заўвагі і наша беларускае быццё. Прапаную прачытаць маю ўчорашнюю размову з яшчэ адной бел-чырвона-белай змагаркай з крывавым рэжымам, якая адбылася тут на форуме Новага паліцайскага часу ў тэме «У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій». Тая размова і наша з вамі, мяркую, дасць вам магчымасць глыбей зразумець мяне, як дыназаўра ці проста выкапня. 

Імярэк-2ж: «Ведаеце, сп.Анатоль, ЛЮБЫ факт можна вывернуць так, як вам хочацца, што вы і робіце, прымяраючы на сябе строй прарока( і таму б-ч-б ніколі ва ўладзе не будуць,Я нават веру, што прыйдзе час і беларусы і беларускі будуць ганяць б-ч-б як сідаравых коз, калі разбяруцца ў сутнасці бел-чырвона-белага руху ненавісці да беларусаў і беларусак. Таму бел-чырвона-белай нечысці на Беларусі існаваць не будзе)... І да, удакладню, каб падвысіць у вашых вачах мой статус)))) Я настаўніца ў былым рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. 36 гадоў стажу. Толькі гэта не памяшала вашай любімай хунце звольніць мяне з працы за 1,5 года да пенсіі за ўдзел у выбарах мясцовага разліву і суд з гарадзкой камісіяй.»

Anatol Starkou: «Паплачце хунце, а не мне. Я пару разоў вас чытаў на старонках бел-чырвона-белых СМІ і гэтага мне дастаткова, каб зразумець, што «ЛЮБЫ факт можна вывернуць так, як вам хочацца», што думак ці клопатаў аб беларускім народзе і дзяржаве ў вас няма. Хунта ў вас у галаве. А народа і дзяржавы ніколі не было. Чаму ці за што вас зволілі ня ведаю. Напрыклад тут у Штатах гадоў 16 таму мяне зволіў паляк праз пару тыдняў сумеснай працы. Кажа: «Прабач. Ты нас разумееш, а мы цябе не.» Такім чынам я беларус быў вінаваты ў тым, што мы беларусы разумеем палякаў, а яны нас не разумеюць. (Гэта ж датычыцца рускіх і ўкраінцаў.) Што датычыцца б-ч-б ідэі. Так, гэта памылковы і нават шкодніцкі і здрадніцкі шлях у дачыненні да народа і дзяржавы, які быў абраны часткай нашага люду яшчэ ў 1988-89 гадах, пад папулісцкім заклікам АДРАДЖЭННЕ ці адраджэнне нацыі. Ў 1989 я далучыўся да ліку паплечнікаў БНФ і Зянона Пазьняка. падпісваў усе іх паперы (акрамя адстаўкі Лукашэнкі, бо зразумеў, што гэта б-ч-б панты), хадзіў на мітынгі, дэманстрацыі і гэтак далей. З 2003 па 2009 супрацоўнічаў з Пазьняком у Нью Ёрку, за якога ў 1994 галасаваў. Але з первых хвілін блізкага знаёмства насцярожыўся, бо не ўбачыў у ім менеджэра, арганізатара, кіраўніка. Я ж до того меў 30 гадовы працоўны вопыт і сустракаўся з кіраўнікамі рознага ўзроўню. Таму сам сябе спытаў: «Чаму мы прайгралі адраджэнне?» І тыя шэсць лят сто разоў пераправяраў сябе, застаючыся побач з Пазьняком, і адказ быў той жа самы - ён не кіраўнік, не арганізатар, не менеджэр. То бок Зянон узяўся не за сваю працу. Дый БНФ у нас ніколі не было, а быў Зя-БНФ. Ён шоўмен. То бок яму патрэбен "бранявічок", на якім быў бы змайстраваны мікрафон, і з якога ён распавядаў бы натоўпу зявак тыя ці іншыя адраджэнскія байкі а-ля галоўнае мова, ва ўсім вінаватыя Крэмль ды КДБ, Лукашэнка вось-вось здасць незалежнасць Беларусі Расеі. Ён баячнік, а не палітык. Ён на чале БНФ - галоўная памылка адраджэння. Гэта калі ў двух словах. Я сам сыйшоў ад б-ч-б кампашкі ў 2009, моўчку, дабраахвотна. З тых часоў не лічу сябе б-ч-б. У тым жа 2009 тут у NY калега па працы з Украіны (напалову рускі і напалову ўкраінец), які ведаў, што я з 1989 быў за Пазьняка, спытаў мяне, маўляў, за каго б я галасаваў, калі б сёння быў 1994, і я адказаў: «Беларускі народ у сваім выбары 1994 не памыліўся.» Так Амерыка прывяла мяне да думкі, што Лукашэнка на сваім месцы, а мы ў сваю чаргу не дзяржаўныя людзі. Бо дзяржавы ў нас ніколі не было. Таму штурхаем яе нявінную з усіх бакоў, у тым ліку з б-ч-б, каб разбурыць, а не ствараць першую беларускую дзяржаву. А яна ж толькі ўчора стала незалежнай! Падстаў для разбурэння у кожнага з нас у галаве хапае: хунта, дыктатура, аўтакратыя і іншыя б-ч-б прымочкі. Пры гэтым забываем, што напрыклад пры Машэраве мы жылі 15 гадоў і ні ў кога ў галаве слова хунта не было. Дык вось і сёння дыктатуры няма. Дваццаць пяць гадоў існуе звычайная беларуская дэмакратыя і ўлада прадстаўнікоў былой КПБ, якія ва ўладзе з 1919 і нікому тыя нашы бальшавікі ўладу не аддавалі. І дзяржава іх былых камуняк, бо яны яе абвясцілі 1 студзеня 1919. І сцяг іх. І, ня гледзячы на тое, што мы праз б-ч-б СМІ кожны дзень ныем, што Лукашэнка вось-вось здасць незалежнасць РБ Расеі, гэтыя дзяржаўныя мужы цярпліва застаюцца пры ўладзе і ніколі нікому Беларусь не здалі і не здадуць. Бо патрыёты, бо беларусы. А бел-чырвона-белыя пыл. Пыл на кнізе гісторыі Беларусі.»

У Президента возникли вопросы к губернатору Петербурга. А Патрушев поехал в город проверять нелегалов

Если бы я был на месте Беглова, я бы точно был взволнован. Ему явно начали уделять особое внимание, и это стало очевидно. Первое предупреждение пришло от Путина в конце марта, когда его ...

Обсудить
    • Net
    • 31 января 2020 г. 22:48
    кому ты тут пишешь по-белорусски..? никто , кроме меня это не читает.. темой Белоруссии очень интересуются.. делай интересные заголовки и пиши по-русски.. получишь хороший отклик..
  • Не , зная русский и украинский , я конечно пробрался через часть текста , но честно бросил.