Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЯ ІНТЭЛІГЕНТАЧКА

0 499

Учора 11 мая 2020 нехта з маіх фрэндаў у фэйсбук змясціў на сваім стале малюначак з тэкстам вядомай беларускай апазіцыйнай змагаркі, былой настаўніцы, на якім было напісана, маўляў, Аляксандр Лукашэнка не мае права балатавацца на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах-2020. Некалі, здаецца ў тым гаду ў сераду, но форуме Новага Часу мы шмат з ёй размаўлялі, і таму на яе фэйсбук старонцы я пакінуў каментар да яе паста, і старыя знаёмыя крыху паразмаўлялі...

Anatol Starkou: «Вы так добра рубіце ў беларускай палітыцы, настаўніца першая мая, што я прапаную вам балатавацца на пасаду прэзідэнта. Пакуль вы будзеце думаць над маёй прапановай, пачытайце мой нядаўні камент на форуме ТУТбаю, дзе я палітыку партыі і ўраду тлумачыў беларуске. Гэтае тлумачэнне па сутнасці паўтор майго тлумачэння беларускаму грамадству, якое было апублікавана на форуме Свабоды ДЕСЯЦЬ ГАДОЎ ТАМУ ў маі 2010. Спасылку на той форум Свабоды даю ніжэй. Я там пад нікам Starkman. Змагары, змагайцеся віртуальнай змагнёй надалей, ні халеры пры гэтым не разумеючы ў палітыцы.

Нынешняя белорусская власть была легитимна со дня инаугурации президента А.Лукашенко 20 июля 1994 до 24 ноября 1996. После референдума 1996 ее вместе с народом своим участием в президентских выборах 2001, 2006, 2010 и 2015, а также участием в местных выборах и в Палатку, например в 2019, легитимизировала ВСЯ ПОЛИТИЧЕСКАЯ ОППОЗИЦИЯ. Таким же образом народом и участием оппов в упомянутых выборах были легитимизированы результаты ВСЕХ РЕФЕРЕНДУМОВ, проходивших с 1994 по настоящее время. То есть, не смотря на то, что вы этого не понимаете, а незалежныя СМИ об этом умолчивают или лгут вам, на Беларуси без малого 26 лет легитимная власть... К тому же в Республике Беларусь нет бунтов или иных проявлений массовых недовольств граждан в теме непризнания существующей власти.

P.S. Спасылка на форум Свабоды ад мая 2010.

https://www.svaboda.org/a/2038687.html »

Імярэк: «я рублю шмат у якіх пытаннях. Калі вы не зразумелі бок маральнай адказнасці, то магу западозрыць і вас у яе адсутнасці. І як там кажуць? Не вучыце мяне жыць... Што тычыцца іншага, то параскіньце мозгам, чаму. Знойдзеце і юрыдычныя, і псіхалагічныя тлумачэнні»

Anatol Starkou: «А калі знайду, то адразу стану пад бчб паліцайскі сцяг і пачну скакаць ля рэстарацыі ля Курапатаў дваццаць пяць гадоў запар. Не вучу я вас жыццю. Не жадаю.»

Імярэк: «Ну дык і , прабачце. не трындзіце! Марыце аб крыві як ваш кумір? Ідзіце, спадар. сваім шляхам! Куды- самі ведаеце»

Anatol Starkou: «Туды дзе ўсе бчб? Я там быў з 1989 па 2009. А Рыгоравіч не кумір мне. Але павагу да яго палітыкі маю і сёлета ўпершыню буду галасаваць за яго. Бо каб не ён, то не было ў нас беларускай дзяржавы, як не было яе да яго мільён лят. Бо не было раней такога мудрага беларуса як Аляксандр Лукашэнка. P.S. Мы з вамі аднойчы шмат размаўлялі. Адзінага ў нас няма і зразумела не будзе. Бо ў мяне і ў Лукашэнкі ёсць беларуская дзяржава і беларускі народ, а ў вас бел-чырвона-белых нічога.»

Імярэк: «Эк вас перакруціла! з чаго гэта вам забойца і злачынец стаў мудрым? Абрабаваў людзей, абрабаваў краіну, знішчыў усё, што мог! Вы не ведаеце гісторыі- гэта ў вас няма нічога святога! Вы з тых. хто за хлуслівыя ідэалы гатоў страляць - мая сям'я ад такіх пацярпела ў 39- бабуля з трыма малымі дзеткамі. От проста так! таму што ратавала дзеткам жыццё і бегла ад немцаў з Бяла-Падлясскага. Польская шпіёнка!- Сібір на доўгія 8 год! Вы згубілі розум!»

Anatol Starkou: «Ня быў у Бяла-Падляску. Ні ў 1939 ні пазней пасля 1951, калі нарадзіўся. Бацькі мае з дзярэўні з Магілёўшчыны. Маці беларуска каталічка. Я яе пшэчкай, любя, зваў. Так што таму МУДРЫ Лукашэнка, што не падпусціў да ўлады бчб паліцаяў, якія б такое нарабілі на зямлі беларускай, што мама не горюй. Дый нядаўні парад Перамогі на 9 мая паказаў усім тое, што бел-чырвона-белай паліцайшчыны на Беларусі не будзе. Гарадскі я. Бо нарадзіўся ў Мінску. Гэта мае бацькі з дзярэўні. А ў вас хто не скача пад бчб паліцайскім сцягам усе ворагі народа. ДОКАЗЫ што Лукашэнка забойца Ў СТУДЫЮ. Вы ж не на Свабодзе ці не на Новым часе, што можаце без доказаў што заўгодна казаць.

І наконта эканомікі. Пасля развалу СССР разарваліся эканамічныя сувязі з б/у рэспублікамі Саюза. Дый мы сталі называцца незалежнымі. І вось ТОЛЬКІ МУДРЫ БЕЛАРУС мог цярпліва, разумеючы, што трэба паступова перабудовываць ЎСЮ БЕЛАРУСКУЮ ГАСПАДАРКУ на незалежныя рэйкі, мог узяцца за гэту працу. Вы бчб знішчылі б нашу эканоміку за тыдзень толькі адным разваротам ад расейскага рынку. А разарваўшы ваенна-палітычны Саюз з Расеяй, знішчылі б незалежнасць і палову нашае тэрыторыі аддалі б Польшчы (НАТА) - тыя заходнія беларускія землі, якія нам у 1939 дараваў таварыш Сталін, забраўшы ў палякаў. Таму МУДРЫ Лукашэнка, а вы бчб упустую скачаце ля рэстарацыі ля Курапат. Бо ні нашто іншае не годныя.»

Імярэк: «Я ўжо гэта чула, не паўтарайцеся. нэрвы ні к чорту ў вас))). Вучыцца вам пазнавата, так...Памрэце выкапнем. Ну кожнаму сваё, больш не гадзьце пад маімі пастамі. Луку і Зайдэса вам ў капанію»

Anatol Starkou: «Бел-чырвона-белая інтэлігентачка.»

Імярэк: «Якая ўжо ёсць . Мяне таксама не перарабіць!»

Нечакана да размовы далучыліся яшчэ дзве беларускі і беларус:

Імярэк-2ж: «Anatol Starkou,на жаль, гэта вы-паршывыя авечкі, ёсць у беларускай дзяржавы-ганьба нацыі, якія здрадзілі свайму народу.»

Імярэк-3ж: «Anatol Starkou , будете голосовать за него? Ну тогда уж приезжайте из г. Бронкс и живите здесь! Под руководством того, чью политику уважаете. А то наср@ть на чужую территорию и оставить кучу там многие умники горазды....»

Anatol Starkou: «Дефчонки! Мне ж забаронена тут лялякаць! Не магу прыехаць да вас, бо тут у Нью Ёрку мая дачка і мае ўнукі. Іх я не кіну. Ў госці, каб развітацца з роднымі і пабыць на могілках, дзе пахаваны бацькі і бабулька, на Бацькаўшчыну прыеду. А так не. Застаюся беларусам і грамадзянінам Беларусі, але тут у Штатах. З дачкой і ўнукамі застаюся назаўсёды. Бывайце здаровы.»

Імярэк-2ж: «Anatol Starkou,як вам вочы коле наш гістарычны сцяг, і гэта добра, што ў вас-здраднікаў так падпякае)).Але неяк смешна выглядае,што вы апускаеце,што і расейскі трыкалор выкарыстоўвалі ўласаўцы,і як то не жадаеце заўважаць,што савецкі сцяг увесь у крыві.Што ж вы так пераборлівыя,ці двоечнікам у школе былі?))»

Anatol Starkou: «Імярэк-2ж, мне начыхаць на тое, які сцяг у расейцаў - гэта іх праблемы. Я БЕЛАРУС і ні разу не грамадзянін Расеі. Што датычыцца ВАШАГА ГІСТАРЫЧНАГА бчб сцягу. Гэты гістарычны сцяг нават ня быў сцягам Беларускай народнай рэспублікі 25 сакавіка 1918, калі тагачасныя змагары яе абвясцілі пад нямецкім кайзераўскім салдацкім ботам. Толькі праз паўгода ў жніўні-верасні Рада прыняла бчб сцяг як сцяг БНР. Яго НІКОЛІ не існавала до того ў якасці беларускага сцяга і ўзняўся ён толькі калі нацысты ў 1941 прышлі на нашу зямлю, і сумарна разам з сталіншчынай (1937-41) і бчб паліцаямі (1941-44) знішчылі траціну нашага народу. Ну а тыя хто сёння скача ля Курапатаў і рэстарацыі пад гэтым паліцайскім бчб сцягам зразумела ж скачуць пад гістарычным паліцайскім бчб сцягам. Пад не маім сцягам.»

Імярэк-1м: «Імярэк-1ж. Гэта звычайны шызік... ???? а вы павяліся»

Імярэк-2ж: «не грамадзяне не прадаюцца i не збягаюць з Радзімы разам з дзецьмі і ўнукамі. Тым больш, не се@уць на застаўшыхся на Радзіме суграмадзян )))»

Anatol Starkou: «Дык аказваецца я мала чым адрозніваюся ад Сьвятога Зяпона. Толькі тым, што ў мяне дачка. Бо ўнукі нарадзіліся ў ЗША...»

Імярэк-2ж: «Зянон далека не святы.»

Anatol Starkou: «Ну хіба што таму «далёка не святы», што ў 1994 прывёў і пасадзіў усім нам беларусам і беларускам на карак Лукашэнку, сваім палітыканствам у часы так званага адраджэння, калі мы ў яго паверылі, а сам збег адраджацца ў Польшчу і Штаты.»

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...