Нововведение в редакторе. Вставка постов из Telegram

ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка I. Улада.

12 2069

Слова лукашызм прыдумаў не я, але азначэнне маё: лукашызм - гэта палітыка хлусьні, беззаконьня і беларусаненавісніцтва. Калі ствараў азначэнне лукашызму думаў толькі аб існай уладзе. Прайшоў час і заўважыў, што яно датычыцца ўсіх нас беларусаў пасля 20 ліпеня 1994г., калі адбылася інаўгурацыя першага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі...

Канстытуцыі прэзідэнтаў не мяняюць. Беларускія Канстытуцыі не мяняюць уладу. Бо, як была бальшавіцка-камуністычная ўлада пасля абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919г. у расейскім Смаленску, абвешчаная на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, так і засталася сёння. Назва БССР была тады іншая, мянялася некалькі разоў, стала БССР, а пасля краху СССР з яе атрымалася Рэспубліка Беларусь.

Лёс нашага народа вырашала і вырашае эліта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі або эліта ЦК КПБ. За траціну стагоддзя з гакам, якая прайшла пасля пачатку гарбачоўскай перабудовы, беларускі народ толькі аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гісторыі, дый то ўскосна, калі шчэ ў савецкі час (1990г.) выбраў дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР.

Ні да чаго больш былая беларуская бальшавіцкая камуністычная ўлада нават блізка не падпускала свой беларускі народ. Гэта дзейства і ёсць лукашызм - палітыка хлусьні, беззаконня і белорусоненавистничества. Такая існая беларуская дэмакратыя.

Як следства стабільнай бальшавіцкай улады, беларускія Канстытуцыі фактычна не мяняюць ідэалогію, якая як была па сутнасці бальшавіцка-камуністычная ідэалогія ў складзе СССР пасля падзей 1917 года ў Расейскай імперыі, так і засталася сёння бальшавіцка-камуністычнай у незалежнай суверэннай Рэспублікі Беларусь у Саюзе з Расейскай Федэрацыяй.

Незалежная... Суверэнная... Рэспубліка Беларусь... Так можна сказаць, калі на хвіліну забыцца аб Расейскай Федэрацыі. Бо гарантам беларускай суверэннасці з’яўляецца не беларускі народ, не былы ЦК КПБ або існы прэзідэнт Беларусі, а Расея ці дакладней Крэмль. Бо сённяшняя беларуская незалежнасць цалкам залежыць ад палітыкі Крамля. Бо эканоміка суверэннай Беларусі цягам постсавецкіх часоў залежыць ад адносін з РФ.

Вось такую суверэнную незалежнасць даравала нам гарбачоўская савецкая перабудова і гласнасць, ды эсэсэсэраўская Коммунистическая партия (большевиков) Белоруссии, дэпутаты ВС якой 27 ліпеня 1990г. абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР. 

Камуністы ў той момант галасавання засталіся адны ў зале ВС. Бо, мяркую, па папярэдняму тайнаму згавору з тагачасным кіраўніцтвам Беларускага Народнага Фронту, дэпутаты з фракцыі БНФ, якіх было амаль у дзесяць разоў меней за дэпутатаў-камуністаў, выйшлі з залы і не галасавалі за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. То бок не галасавалі за ажыццяўленне векавой мары беларусаў і беларусак мець сваю дзяржаву, і адначасова дэпутаты з фракцыі БНФ на вечныя часы выключылі Беларускі Народны Фронт з ліку палітычных сіл, абвясціўшых дзяржаўны суверэнітэт БССР. То бок якую тады беларусы здабылі суверэннасць такую і маюць. То бок як здабывалі яе, лежачы тады на канапе і гледзячы зянонаўскае шоў з залы ВС з удзелам дэпутатаў фракцыі БНФ па Беларускаму тэлебачанню, так яна (незалежнасць) нас і мае разам з Россией-матушкой і бальшавікамі-камуністамі ЦК КПБ.

Як следства стабільнай бальшавіцкай улады, беларускія Канстытуцыі не мяняюць уласнасць, якая па-ранейшаму належыць дзяржаве, то бок беларускай бальшавіцка-камуністычнай уладзе. А прыватная ўласнасць ёсць аснова паспяховых эканамічных адносін і эвалюцыйнага развіцця краін Дзікага капіталістычнага Захаду, а таксама постсавецкіх ужо капіталістычных краін, ў асяроддзі якіх пасля краху СССР знаходзіцца юная беларуская суверэнная дзяржава бальшавікоў ЦК КПБ.

І так, улада на Беларусі належыць эліце былой камуністычнай партыі, а не А.Лукашэнку.

Эліта КПБ у асобе Міхаіла Мясніковіча і інш. былых чальцоў ЦК, якая пасля 1.01.1919г. нікому ўладу на Беларусі не аддавала (нават у 1941-44г.г. камуністы заховаўлі яе там-сям у падпольлі), спачатку ў свой рэвалюцыйны час пасля краху СССР увяла ў 1994г. у Канстытуцыю ці тожсамасьць Статут КПБ, імі камуністамі-дэпутатамі ВС 12 склікання ў 1990-91г.г. абвешчанай незалежнай РБ, пасаду Першага Сакратара ЦК КПБ, прабачце, пасаду прэзідэнта, а затым перадаверыла ўладу саратніку-камуністу Лукашэнку, дый сама засталася пры ўладзе, працягвала па-ранейшаму кіраваць намі і нашай беларускай гаспадаркай, маючы вопыт з 01.01.1919г. 

Лічу, што Лукашэнку і яго выдатныя патэнцыйныя здольнасці кіраўніка вылічылі свае / нашы беларускія людзі з нашае наменклатуры.

Чаму на вышэйшай пасадзе краіны не апынуўся сп.Мясніковіч, які, мяркую, ёсць бацька-заснавальнік лукашызму, каардынатар усіх бальшавіцкіх перамог улады і каардынатар-заснавальнік адсутнасці дэмакратыі на Беларусі, пачынаючы з гарбачоўскай перабудовы 1985-91г.г.? Таму, што ён на сваім месцы і іншае ва ўладзе яму непатрэбна. Кропка. 

Але менавіта ён узначаліў беларускі Ўрад пасля правакацыі ўлады 19.12.2010г., разгону плошчы ды прыхільнікаў апазіцыі лукашызму падчас тагачасных прэзідэнцкіх выбараў, якія скончыліся хапуном сілавікамі некаторых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і выбаршчыкаў, ды пасадкай іх за краты, яшчэ да абвяшчэння вынікаў галасавання. То бок тэарэтычна за кратамі тады мог апынуцца будучы прэзідэнт РБ. Але прэзідэнтам застаўся Лукашэнка. Таму толькі свой хлопец з мафіі мог тады пасля правакацыі ўлады 19.12.2010г. заступіць на пасаду кіраўніка Ўраду. Бо калі б раптоўна не стала Лукашэнкі, то ўлада ўсё роўна засталася ў руках мафіі, прабачце, эліты ЦК КПБ, адпаведна яе Канстытуцыі.

Такім чынам, не ўвёўшы сваечасова (пасля чаканага, але не адбыўшагася рэферэндуму ў 1992г.) прыватную ўласнасць - аснову эфектыўных эканамічных зносін і дэмакратыі кшталту шматпартыйнай заходняй або па нашаму ўлады падкантрольнай народу ў выглядзе двухпартыйнай сістэмы ўласных адносін БНФ і КПБ, беларусы ў 1994-м пакінулі савецкую бальшавіцкую недэмакратычную сістэму ўлады, падчас якой дзесяцігоддзямі не выбіралі Першага Сакратара ЦК, сакратароў абкамаў і інш., і таму сёння, як тады за Саветамі, Першаму Сакратару падпарадкоўваюцца Вярхоўны Савет, Ўрад, Суд і СМІ. Толькі сёння Першага Сакратара ЦК мы называем прэзідэнтам, а сакратароў абкамаў, прызначаных ім, - губернатарамі. Затое дэпутатаў "палаткі", прызначаных Першым Сакратаром ЦК КПБ, па-ранейшаму называем дэпутатамі, але не слугамі народа. 

Таксама сёння мы называем гэты новы бальшавізм вертыкаллю існай улады. Пры гэтым з-за адсутнасці прыватнай уласнасці ў эканоміцы, а не з-за таго, што ў нас рэжым, таталітарызм ці апошняя дыктатура ў Еўропе, як сцвярджаюць нашы незалежныя палітолагі ці тутэйшыя або замежныя СМІ, ў суверэннай фірме Беларусь усталяваны бальшавіцкі дзяржаўны капіталізм былога ЦК КПБ.

Чаму ж у тыя першыя постсавецкія часы беларусы не уклініліся ва ўладу, з мэтай зрынуць бальшавізм ці дэмакратызаваць яго? Адраджаліся. З 1988 па 1994г.г. Дый навошта была тая ўлада, калі на кону стаяла вялікая эпахальная мэта адраджэння нацыі?!

Зянон Пазьняк: "Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы. Тое як бы само сабой разумелася і было за кадрам. Задачы, сфармуляваныя Фронтам, мусілі рэалізоўвацца ў працэсе змаганьня, яшчэ ня маючы ўлады. Гэта сувэрэнітэт і незалежнасьць, ліквідацыя камуністычнай сыстэмы, высьвятленьне праўды пра Чарнобыль, стварэньне антычарнобыльскага заканадаўства і ратаваньня здароўя нацыі, дзяржаўнасьць беларускай мовы, вяртаньне нацыянальнай сымболікі ў дзяржаўны ўжытак, дэмакратыя, прыватызацыя, увядзеньне беларускіх грошай, стварэньне беларускага войска, рынкавыя рэформы."

"Дарэчы, прапаганда пра нібыта «памылкі» Фронту прыдуманая ворагамі БНФ, якія дапамагалі ўсталёўваць дыктатуру.

Цяпер пра ўладу. Чаму нацыянальныя прыбалтыйскія франты пасьля краху СССР лёгка перанялі ўладу, а франты ў Беларусі і Ўкраіне — не перанялі? Адказ просты. Таму што камуністычная ўлада ў прыбалтыйскіх краінах была нацыянальнай, імкнулася да сувэрэнітэту і не перашкаджала ў гэтым сваім франтам (нават спрыяла). Улада і сувэрэнітэт там не былі грамадзкай праблемай, а толькі пытаньнем часу.

У Беларусі камуністычная партыя і ўлада былі зацята антыбеларуская, партызанска-энкавэдысцкая, якая вытаптала, вынішчыла ўсё беларускае ў грамадзкім жыцьці: і культуру, і школу, і мову, глядзела толькі на Маскву і нават слова такога, як «сувэрэнітэт», ня ведала." (Гл. СВАБОДА.19.10.2013г., «Пазьняк: «Упершыню за 200 гадоў акупацыі народны рух прывёў да перамогі») Канец цытавання.

КПБ не ведала слова сувэрэнітэт (?), але дзяржаўны сувэрэнітэт БССР 27.07.1990г. абвясцілі менавіта дэпутаты-камуністы, а Пазьняк і іншыя дэпутаты фракцыі БНФ выйшлі з залы ВС і не галасавалалі.

Да таго ж, пасля публікацыі артыкула Пазьняка "О русском империализме и его опасности" (Гл. «Народная газета», 15-17.01.1994г.) напярэдадні вырашальных прэзідэнцкіх выбараў 1994г., камуністы канчаткова зразумелі, што ў выпадку перамогі лідара БНФ ім мала не пакажацца.

З.Пазьняк: "Будет введен закон о люстрациях. Руководители КПСС-КПБ, являющиеся таковыми на 19 августа 1991 г., не получат права занимать государственные должности." Канец цытавання.

А вось у часы Саюдзіса (некалі так называўся літоўскі народны фронт) былы камуніст Альгірдас Бразаўскас ў 1992г. выконваў абавязкі прэзідэнта, а затым у 1993-98г.г. быў першым прэзідэнтам суверэннай постсавецкай дэмакратычнай Літвы. Бо мэта ў прыбалтыйскай краіны была дэмакратыя, што адрознівае, як прыклад, літоўскі Саюдзіс ад БНФ Пазьняка.

Так КПБ выстаяла напор зянонаўскага БНФ і другі раз (1.01.1919 і 27.07.1990г.г.) абвясціла сваёй нашу дзяржаву Беларусь. Заставалася чакаць бальшавіцкія даты 20.07.1994 (інаўгурацыя першага прэзідэнта), 15.05.1995 і 24.11.1996г.г. (рэферэндумы па ініцыятыве першага прэзідэнта), каб пачаліся бальшавіцкія рэформы дзеля ўзмацнення бальшавіцкай улады ЦК КПБ, а не ушанавання беларускай дэмакратыі.

Усё аб'ектыўна, акрамя прапаганды. На старце ўзыходжання Лукашэнкі не было ўлады. Сам аўтар гэтых радкоў хіхікаў з яго "Горкі-Магілёўскай адукацыі" (вісяць мае хохмы дагэтуль у інэце), бо ніхто з нас не бачыў у Рыгоравічу кіраўніка Беларусі. 

Пазьней да мяне даляцела, што насамрэч усё існае замуціў Міхаіл Мясніковіч і тое што мы мелі і маем, пачынаючы з 1990-1991 гадоў, і тым больш пасля інаўгурацыя першага прэзідэнта Лукашэнкі 20 ліпеня 1994г. - гэта рэалізаваныя ідэі Міхаіла Ўладзіміравіча, а Аляксандр Рыгоравіч талковы выканаўца "генеральной линии партии". Трэці ў гэтым "спісе кітоў беларускай дзяржаўнасці" Урал Рамдракович Латыпов, але ён звычайны вельмі талковы наёмны работнік, якога ў патрэбны момант вылічылі ў Расеі і прынялі на працу тыя два хлопцы. Мяркую, што ідэя таксама належыла сп.Мясніковічу. 

І так, дзяржава гэта ўлада, бо калі няма ўлады будзе бардак, анархія ды безуладдзе, не будзе эканомікі і дзяржавы. Ўлада належыць былой КПБ. Палітычная сістэма існай улады фактычна засталася нязменнай у выглядзе новай вертыкалі былой савецкай КПБ. Уласнасць ці маёмасць належыць дзяржаве, то бок уладзе. Дзяржаўная ідэалогія па-ранейшаму савецкая бальшавіцкая, бо на Дзікім Захаде галоўнае грошы, і таму на Беларусі мафіяй былой КПБ усталяваны бальшавіцкі дзяржаўны капіталізм.

У Беларусі дзяржаўныя людзі-былыя камуністы захавалі амаль усё як раньш было і ў іх усё пад эвалюцыйным бальшавіцкім кантролем. А гэта азначае, што бізнес-справы гаспадаркі, палітычныя і дзяржаўныя справы РБ вядуць беларускія спецыялісты-выхаванцы і нашчадкі бальшавіцкай школы былой КПБ, якае мае вопыт вядзення падобных спраў з 1.01.1919г. Як вядуць? Па бальшавіцкі. А трэба інакш? Як? Дэмакратычна? Зараз. Чакайце з бальшавіцкага мора дэмакратычнай пагоды.

Такім чынам, утваральны стрыжань беларускай дзяржаўнасці - гэта эліта былой савецкай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Але, адпаведна выказванням апазіцыі, ва ўсім дрэнным вінаваты абраны народам Лукашэнка. А хто ж яшчэ? Можа Пазьняк, які дваццаць адзін год жыве ў замежжы і некалі камандаваў БНФ, з якім кіраўнікі нашай кампартыі цацкаліся, як котка з мышкай падчас так званага адраджэння 1988-1994г.г.?! Не. Бо "як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы." 

А можа ва ўсім вінаватыя мы з вамі - не прыхільнікі палітыкі Лукашэнкі? Не. Бо па вялікаму рахунку нас палітыканаў ад Пазьняка не адлічыш.

Вінаваты ва ўсім той хто робіць на Беларусі дзяржаўную справу, а не той апазіцыянер хто незадаволена дваццаць тры гады трындзіць у бок Лукашэнкі ды ў замежжы ледзь не штодзень Пераможныя Канцэпцыі ці Праграмы "Вольная Беларусь" кляпае.

Шмат маіх публікацый апошняга часу датычацца тэмы (амера) ЭКАНОМІКА. Я не спец у ёй, але нешта збольшага ўжо рублю. Дый менавіта тут у Штатах зразумеў, што гэта тая "печка" ад якой павінна "плясаць" наша эвалюцыйнае беларускае быццё і будавацца палітычная сістэма нашага беларускага постсавецкага жыцця ўвогуле. 

А маленькая "печачка" ці аснова разгляду эканомікі - ЎЛАСНАСЦЬ / СОБСТВЕННОСТЬ або адносіны Ўласнік і Немаёмны. Бо першы робіць грошы, можа іх рабіць ды зарабляць для сваёй сям'і, фірмы і дзяржавы, а другі можа зарабіць толькі на пражытак сваёй сям'і.

Гэта і ёсць база для разгляду асноў спачатку эканамічнай сістэмы, а затым, як следства, палітычнай.

Вось ад гэтага базавага паняцця ЎЛАСНАСЦЬ у эканоміцы і павінна будувацца палітычная сістэма дзяржавы, а не ад размовы пра мову, як некалі пачыналася наша так званае адраджэнне, ці гучнага дэкляравання ў інэце пра прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку, талер і ваяводствы замест абласцей, як у Праграме "Вольная Беларусь" Пазьняка & Co.

Вось таму ў нас дзяржаўны капіталізм (уласнасць належыць дзяржаве) пасля Саветаў, пасля набыцця незалежнасці і пасля абрання Лукашэнкі ў 1994-м, якому перадаверыла ўладу наша вопытная ў справах кіравання беларускім народам і яго гаспадаркай КПБ.

Бо каб мы пайшлі бел-чырвона-белым шляхам так званага адраджэння то даўно ўжо прыватызавалі б усё як у Расеі ці Ўкраіне, затым расцягнулі б сваё багацце / достояние, здабытае народам за 70 год за Саветамі як у Расеі ці Ўкраіне, развалілі б беларускую эканоміку і дзяржаву з-за адмоўных адносінаў з той жа Расеяй, ды сёння засталіся б з голай оппай. Але з мовай. Ды Праграмай ці чарговай Пераможнай Канцэпцыяй Пазьняка.

Добра, што наша беларускае жыццё для большасці беларусаў не было бел-чырвона-белым рэвалюцыйным, а заставалася рэальным эвалюцыйным, і таму мы ідзем ад Саветаў у бок Капітала, якім будзем кіравацца ў радзе вялікіх цывілізацый Сьвету. Прыйдзем і да дэмакратыі.

(Працяг у II частцы.)

Задержан нелегальный мигрант Азербайджана Шахин Аббасов убивший русского парня Кирилла Ковалёва в Москве

Кстати, азербайджанского убийцу задержали в Ростовской области. Говорят что бежал к границе. Скоро суд отправит его в СИЗО. Следственный комитет публикует фото двоих соучастников убийства Ки...

Обсудить
    • Net
    • 3 июня 2017 г. 18:20
    Взгляд из США, но на беларускай мове тут никто тебя читать не будет..Зачем публикуешь, для кого? Приезжай  на Родину и пробуй сам реорганизовать АГЛ. А п..ть из NY-не мешки таскать, а уж тем более не реорганизовывать. . А тут ты никому не интересен. Выходи на Нашу Ниву, naviny.by. хартию, белсат и прочие вонючие пропольские сайты. там тебя поймут и поддержат.
  • Дурань ты, Анатоль- якiх яшчэ пашукаць. Сядзiш сто  год у Пiнадастане i мяркуеш, што беларусы падтрымаюць такiх як ты? Трасцы у бок!
  • А зачем на русском сайте тема реорганизации власти независимого государства да еще не по-русски написана? В чем фишка, автор??