Нововведение в редакторе. Вставка видео с Rutube и VK

ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка XXІI. ІНТЭРВЕНЦЫЯ “АДРАДЖЭННЕ”. Частка II/ІІІ.

2 1463

Гэта абвешчаная ў папярэдняй публікацыі другая частка майго эсэ 2012 года.

ІНТЭРВЕНЦЫЯ “АДРАДЖЭННЕ”. Частка II.

“Галоўнае - мова,” - даваў нам наказ Зянон Пазьняк - духоўны сімвал нацыі, галоўны адраджыст, фронтавец, "наш Чапаеў", пасля чаго, як было сказана вышэй, прастаяў у ВС ля мікрафона пяць год, і ў 1996-м дэзерціраваў у Штаты, ў замежжа, дзе пачалася другая частка шоў-спектакля "Інтэрвенцыя "Адраджэнне" з тым жа выканаўцам галоўнай ролі, але накіраваная супраць дэмакратычнай апазіцыі лукашызму, якая засталася дома на Беларусі разам з беларускім народам, каб змагацца за дэмакратыю супраць лукашысцкай спадчыны зяпонаўскай адраджысцкай палітычнай дзейнасці 1988-96 гадоў.

Заўважу, што ў Вярхоўным Савеце нешта яму ўсё ж зрабіць удалося - Зянон быў у ліку тых дэпутатаў, якія ўносілі бел-чырвона-белы сцяг у залу паседжанняў. Навошта? А якая Рада БНР у 1996-м (не блытаць з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі-1918) пасля яго ўцёкаў за мяжу сустрэла б Зянона & Cо. пад іншым сцягам? А пад якім яшчэ сцягам маглі б легалізавацца прымазаныя да зяпонаўскага "Адраджэння" кэдэбісты - агенты беларускай Канторы, якія пасля яго ўцёкаў спакойненька легалізаваліся на Захадзе? Адказваю: ніякія іншыя Рады і ніхто на Захадзе, акрамя паліцаяў і калабарантаў 1941-44 гадоў ды іх прыхільнікаў, не прыняў бы зяпонаўскую кампанію пад іншым сцягам. Таму ў ВС хоць на пару-тройку год павінен быў з'явіцца Сьвяты Нацыянальны Гістарычны Бел-Чырвона-Белы Сцяг Нашых Дзядоў і Продкаў. Ці можа ў гэты момант нашае гісторыі КДБ закінуў Кантору, як Пазьняк БНФ падчас депутацтва? Не. Ці ў кагосьці ёсць сумненні ў правасці маёй тэзы?

Такім чынам, бел-чырвона-белыя зя-змагары, патрыёты-адраджысты, ў першыя часы постсавецкага перыяду - ў гістарычна важны для нацыі момант ісціны, моўнай балбатнёй забалбаталі тэму дэмакратыя - ўлада падкантрольная народу, тэму змагання за дэмакратыю, і нашы галовы былі задурманены спачатку зяпонаўскай бел-чырвона-белай утопіяй а-ля нацыянальная ідэя, а затым чырвона-зялёным лукашэнкаўскім аб'яднаннем з Расеяй, каб у выніку адзін ідэалагічны дурман змяніў другі.

З. Пазьняк: "Наш нацыянальны геній Васіль Быкаў (у адрозьненьні ад розных палітычных "мудрацоў") выдатна бачыў становішча на палях барацьбы за свабоду і добра яго разумеў. Дзесяць гадоў таму ён пісаў у "Доўгай дарозе да дому": "Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя — а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі — там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб’'яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці". (З.Пазьняк. "НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ. Дэклярацыя палітычнай волі." 26.07.2010. Навіны.BY)

Зараз азірніцеся і палічыце колькі часу і сіл наш народ марна патраціў з-за адной гэтай палітычнай утопіі "зяпонаўская нацыянальная ідэя", прайшоўшы шлях ад таталітарнага савецкага камунізму да таталітарнай лукашэнкаўскай дыктатуры, каб ад рускай і беларускай моў прыйсці да рускай і беларускай моў, каб, зрабіўшы кароткі прыпынак у ідэалагічнай немарачы так званага "Адраджэння", упустую выпусціць беларускі рэвалюцыйны і нацыяналістычны "пар", назапашаны нацыяй за два мінулых стагоддзя пад пятой Расейскай Імперыі, і, ў выніку, адурманіўшыся зяпонаўшчынай, у 1994-м абраць новы стары савецкі камунізм, які пазней мы назвалі лукашызм.

Вось так праходзілі і праходзяць часы хадні "за Зянонам" па ідэалагічных пакутах а-ля нацыянальная ідэя, мова і бел-чырвона-белы сцяг, з якім праз лічаныя месяцы пасля растрэлаў у Курапатах калабаранты ў 1941-м сустракалі нямецкае войска, які старэйшаму пакаленню нагадвае павязку паліцаяў, якія сумарна разам з сталіншчынай і нацыстамі знішчылі траціну нашага народу. Йдзі і глядзі, паважаны чытач, вядомы фільм рэжысэра Элема Клімава на сцэнар Алеся Адамовіча, калі не заўважыў вышэй у кнізе Быкава словы Адамовіча аб Зяноне Пазьняку: “...адзіны яго недахоп – апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх носьбітаў.” Йдзі, глядзі і думай, чытач…

"Навумчык: А які шлях адхіленьня Лукашэнкі ад улады?

Пазьняк: Зараз народ стаіць перад альтэрнатывай: альбо ён сваю свабоду і Незалежнасьць абароніць, альбо пляны Масквы могуць быць выкананыя, і ён іх страціць. І ключ да ўсяго -- улада Лукашэнкі. Таму ўсе спосабы -- а спосабы ёсьць законныя -- усе спосабы прыдатныя. Дык вось, законныя спосабы дае сама канстытуцыя. І гэтым шляхам трэба ісьці." (С.Навумчык. “Пазьняк: Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква”. 25.11.2011. "Радыё Свабода".)

Дык галоўнае не мова, а Канстытуцыя?.. Ў будучым прыдзецца разбірацца за якую Канстытуцыю яны будуць весці размову. Бо як паведаміла 5 кастрычніка 2012 года газета Народная Воля, былы каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ у ВС 12 склікання, цяперашні намеснік старшыні Рады БНР і рэдактар Беларускай службы "Радыё Свабода" Навумчык, даўні паплечнік Пазьняка, з якім у 1996-м яны дэзерціравалі ў Амерыку, стаў грамадзянінам ЗША.

Святлана Калінкіна: "Не будем себя обманывать: эмиграция -- это исполнение воли Лукашенко." (С. Калінкіна. "Выбар". 27.10.2012. Газета "Народная воля.")

RU.Википедия.ORG: "Обязательный элемент принятия гражданства США. Присягающий вслед за секретарем суда повторяет текст присяги: «Настоящим я клятвенно заверяю, что я абсолютно и полностью отрекаюсь от верности и преданности любому иностранному монарху, властителю, государству или суверенной власти, подданным или гражданином которого я являлся до этого дня; что я буду поддерживать и защищать Конституцию и законы Соединённых Штатов Америки от всех врагов, внешних и внутренних; что я буду верой и правдой служить Соединённым Штатам; что я возьму в руки оружие и буду сражаться на стороне Соединённых Штатов, когда я буду обязан сделать это по закону; что я буду нести нестроевую службу в вооружённых силах США, когда я буду обязан делать это по закону; что я буду выполнять гражданскую работу, когда я буду обязан делать это по закону; и что я произношу эту присягу открыто, без задних мыслей или намерения уклониться от её исполнения. Да поможет мне Бог".

Сяргей Навумчык: "Каментуючы ў 1996-м нашу эміграцыю, Быкаў тады сказаў: "Хацеў бы дадаць, ведаючы Пазьняка і Навумчыка, там іх не чакае прыватнае жыццё, яны і там будуць рабіць усё, самаахвярна рабіць на карысць Беларусі і Беларушчыны"... Да 1996 года я быў дэпутатам Вярхоўнага Савета і каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ. Палітычна гэта статус значна вышэйшы, чым у якога заўгодна лідара сённяшняй апазіцыі, якая не прадстаўлена ў так званым "парламенце". (Марыя Эйсмант. “Сяргей Навумчык: “За эміграцыю нас гадамі папракалі на адным папулярным інтэрнэт-рэсурсе -- аж пакуль яго рэдакцыя сама не з’ехала.” 5.10.2012. Газета "Народная Воля.")

Сяргей сын сакратара Віцебскага абкаму КПБ. У 1990-м у 29 год стаў дэпутатам ВС і супрацоўнікам Беларускай службы "Радыё Свабода". Тады ж праз трансляцыі БТ я ўпершыню даведаўся аб ім. У 35 ён збег у ЗША.

Што датычыцца прыняцця Навумчыкам ці іншымі адраджэнцамі грамадзянства ЗША (ці іншых краін), то скажу, што калі гэтыя змагары паўцякалі з Беларусі ад свайго "Адраджэння", кінуўшы свой народ, то туды ім і іх "Адраджэнню" дарога. Бо "яны і там будуць рабіць усё, самаахвярна рабіць на карысць Беларусі і Беларушчыны", як гэта рабілі ці робяць у Штатах, Канадзе, Англіі, Аўстраліі пасля 1944-га патрыёты-калабаранты.

За мінулыя 16 год тут у Брукліне на Атлантык авеню, дзе Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, дзе ўзвышаецца бел-чырвона-белы сцяг, узняты калісьці некаторымі з прыслужнікаў нацыстаў, якія прыбылі ў эміграцыю ў ЗША пасля 1944 года, дый пазней узняты палітэмігрантамі-зяпонаўцамі, якія фактычна пануюць сёння ў царкве і яе грамадскай зале, а іншага падобнага вольнага месца ў беларускай суполкі Нью Ёрка проста няма, Пазьняком і яго паплечнікамі не створана нават маленькай Беларускай Народнай Рэспублікі, ў якой бы людзьмі зваліся беларускія эмігранты постадраджэнскага перыяду, якія з’ехалі з Бацькаўшчыны ад лукашызму.

Ці можа лукашэнкаўскі КДБ праз акіян перашкаджае зяпонаўцам адраджацца разам з часткай беларускага народу, які эміграваў, і таму зяпонаўцы і тут у Брукліне крыюць абразамі беларусаў-эмігрантаў? Не! Не з-за Канторы. Зяпонаўцы і ў замежжы аднімаюць наш час, маральныя сілы, раздражняюць і падзяляюць беларускіх людзей сваёй бел-чырвона-белай сімволікай і ідэалогіяй, а не аб'ядноўваюць беларусаў для спакойнага жыцця ці барацьбы з лукашысцкай заразай. Дык для гэтай "важкай" адраджысцкай справы адраджысты збеглі з Беларусі? Няўжо БТ ці іншыя лукашэнкаўскія СМІ не знайшлі б хвіліну-другую ў эфіры ці месца на старонках сваіх выданняў для зяпонаўскага бруду ў бок тых грамадзян, якія не падтрымліваюць зяпонаўцаў і лукашызм?! Няўжо для гэтага патрэбна СВАБОДА?..

Тры гады таму на "Радыё Свабода" адбылася он-лайн канферэнцыя з вядомым святаром Расейскай Праваслаўнай Царквы Андрэям Кураевым, і я задаў яму пытанне: “Вось ужо болей за 6 год жыву ў Нью Ёрку, куды прыехаў з Мінску да дачкі. За гэты час пабываў у Свята-Траецкім мужчынскім манастыры ў Джорданвіле, штат Нью Ёрк, у Каліфорніі ў Кафедральным Саборы Найсвяцейшай Багародзіцы Всех скорбящих Радасці, дзе пакланіўся мошчам Свяціцеля Іяана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворца. Падчас паломніцтва ў згаданы манастыр, якое арганізавала РПЦ у Брукліне, у аўтобусе побач са мной, беларусам, былі рускія, украінцы, грузіны, а ў Саборы у Сан-Францыску быў з праваслаўнымі людзьмі з Расеі, Ўкраіны, Ўзбекістана... Таксама наведаў тут у Нью Ёрку некаторыя храмы Рускай Праваслаўнай Царквы, куды хадзіў з сваёй жонкай, якая як і шмат іншых беларусак і беларусаў вернікаў, была вымушана пайсці у РПЦ, а не ў Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ), што ёсць тут у Брукліне, з-за ўнутраных палітычных канфліктаў у гэтай беларускай царкве. Бо частка прыцаркоўных людзей, якія згуртаваліся вакол вядомага беларускага палітыка-эмігранта, фактычна павыганяла з беларускага храма і святара-беларуса, які веў службу на беларускай мове, якога, ў прыватнасці, надумана абвінавацілі ў належнасці да КДБ, і іншых вернікаў-іншадумцаў, якія таксама, як і святар, не падтрымлівалі ідэалогію згаданага палітыка. Ў выніку, вось ужо амаль 5 год у беларускім Храме гучыць пропаведзь на ўкраінскай мове, якую слухаюць згаданыя прыцаркоўныя людзі – меньшасць беларускіх эмігрантаў, змяніліся тры святары-ўкраінца (зразумела, не кэдэбісты), а беларусаў і беларусак іншадумцаў – большасць беларускіх эмігрантаў - прыняла РПЦ Нью Ёрку.

Калісьці Хрыстос павыганяў гандлюючых у Храме людзей, але, як бачыце, ў нашы часы ў згаданай БАПЦ дзеля дабрабыту аднаго палітыка прыцаркоўнікі фактычна выганяюць іншадумцаў - беларускіх праваслаўных вернікаў - па палітычным матывам. Дык ці павінна быць палітыка ці палітычная барацьба ў Храме Божым?”

Адказ Андрэя Кураева: “Тое, што называецца беларускай праваслаўнай царквой за межамі ўласна Беларусі, гэта сэкты. А сэкта нямецка-фашыстоўскага паходжаньня, створаная падчас другой сусьветнай вайны, ну і далей пра гэта ўжо можна нічога не казаць, гэта чыста палітыканскі інструмэнт, і ня больш за тое. Таму, што ваш шлях прайшоў міма іх -- і дзякуй Богу. Што тычыцца палітыкі царквы, то гэтае пытаньне вельмі складанае. Я прыклад прывяду. Гэта 386 год, то бок чацьвёртае стагодзьдзе ад Нараджэньня Хрыстова. Рымская Імпэрыя чарговы раз перамагла германцаў, былі з гэтай нагоды ўрачыстасьці, трыюмфы і г.д. І вось нейкі манах здалёк, недзе з усходу Палестыны ці Эгіпту, прыяжджае ў Рым, як пілігрым. Ён, вядома, уражаны гэтым велічным агромністым горадам, ідзе па ім, даходзіць да цэнтра і бачыць будынак Калізэю, які вельмі ўражвае, натоўпы народу напаўняюць ягоную ўнутраную прастору. Ён разам з усімі. Пачаліся гульні. Спачатку гэта былі баі глядыятараў са зьвярамі, а потым баі глядыятараў паміж сабой. Калі манах на імя Тэлемах зразумеў, што гэта ўсур’ёз, што людзі напраўду змагаюцца і забіваюць адзін аднаго па-сапраўднаму, гэты манах выскачыў на арэну, устаў паміж барцамі і кажа глядыятарам: “Людзі, спыніцеся! Што вы робіце? Не забівайце адзін аднаго!” Глядыятары спыніліся, натоўп разьюшыўся і камянямі закідала гэтага манаха Тэлемаха. Але калі яны яго забілі, яны ацьверазіліся. Гульні на гэтым скончыліся. Скончыліся назаўсёды. Так скончылася гісторыя глядыятарскій баёў у Рымскай Імпэрыі. Вось адзін вар’яцкі ўчынак аднаго манаха, умяшальніцтва ў палітыку (ён жа мог ціха маліцца недзе пад трыбунай), яго публічны ўчынак – а значыць палітычны. І тычыўся ён, здаецца, не рэлігійнай сытуацыі, а пытаньняў спорту і культуры, як сказалі б сёньня. Вось адзін вар’яцкі ўчынак аднаго манаха, я перакананы, зрабіў чалавецтва крыху лепшым. Таму зусім адасабляць палітыку і духоўнае жыцьцё немагчыма, таму што неад’емным кампанэнтам веры зьяўляецца маральная этыка, а значыць, і маральная ацэнка таго, што адбываецца ў чалавеку, з ім, вакол яго, у супольнасьці людзей. Але з іншага боку, тут патрэбны нейкі такі густ, досьвед, каб зразумець, калі ў якасьці хрысьціяніна мне варта на нешта рэагаваць, а калі не. Адна справа – рэакцыя сьвецкага чалавека, хрысьціяніна – гэта права актыўна ўдзельнічаць у палітыцы, у выбарах, абірацца, ствараць партыі і г.д. Некалькі іншая справа – гэта ўдзел сьвятара, тут ужо павінна быць вельмі сур’ёзная асьцярожнасьць. Яшчэ ёсьць адказнасьць палітычных лідэраў. Ну, напрыклад, з гледзішча расейскай праваслаўнай царквы, калі нейкі палітык лічыць сябе хрысьціянінам, хай Бог яму дапамагае. Але гэты палітык ня мае права рабіць аднаго – ён ня мае права абвяшчаць, што ён дзейнічае ад імя царквы ў якасьці палітыка. Ён ня мае права атаясамліваць сваю палітычную пазыцыю з пазыцыяй царквы. Ён ня мае права называць сваіх апанэнтаў сатаністамі, бязбожнікамі і г.д. Тут вельмі дакладна трэба памятаць, што твой асабісты палітычны апанэнт не азначае абавязкова апанэнт Бога ці царквы.” (21.09.2009. "Радыё Свабода")

###

Калі б гэтыя зя-змагары не пісалі б ці не казалі б тыя абразы ў бок беларусаў-апазіцыянераў лукашызму, ці ўвогуле не пісалі б на палітычныя тэмы, ды замест сваіх заклікаў "Толькі Зянон!" у каментарах на форумах змяшчалі б добрыя вершы, нарысы, эсэ або казкі для дзетак, то была б відавочнай карысць ад іх дзейнасці, дый за 16 гадоў народ цяплом бы пранікся да іх, да мовы, а то, глядзі, крыху-паціху вывучыў бы нарэшце сваю беларускую мову і пачаў бы ёй карыстацца. Але што пра тое гаварыць, што не мае быць...

Мо нехта адчуў маё нібыта нядобрае стаўленне да беларускай мовы? Памыляецеся. Я падтрымліваю "моўны вынік" рэферэндуму 1995 года, ў якім народ выказаўся за прыданне беларускай мове роўнага статусу з русским языком, і з задавальненнем пішу па-беларуску.

###

Цікава, ці ўсе беларусы пайшлі б сёння за мову, як у тыя адраджэнскія часы? Думаю, што не. І тады йшлі не ўсе, і сёння не ўсе пойдуць. Напрыклад, у 1992-м было каля 450тыс. падпісантаў за выбары новага некамуністычнага Вярхоўнага Савета - амаль кожны дзесяты выбаршчык пажадаў тады правесці рэферэндум аб пераабранні ВС, падтрымаўшы ініцыятыву БНФ - самай магутнай тагачаснай палітычнай сілы нацыі. Але згаданы вышэй змагар-патрыёт Пазьняк, звычайны дэпутат, звычайны кіраўнік звычайнай парламенцкай фракцыі у ВС і адначасова звычайны кіраўнік згаданага Фронту, зрабіў усё, каб БНФ у гэты момант стаў звычайным, а не баявым Фронтам, каб не атрымалася ўсталяваць дэмакратычную двухпартыйную сістэму ўлады БНФ і КПБ, каб ВС адмовіўся прыняць адпаведную пастанову: прызначыць дату рэферэндума. Бо "байцы" БНФ - звычайныя беларускія грамадзяне - былі ў тыя часы "раскватараваныя" па сваіх хатах, каб бачыць і слухаць "камандуючага Фронтам" па БТ, якое забаўляльна транслявала паседжанні дэпутатаў ВС, і мо таму Зянон не сумеў выкарастаць гэту мірную гістарычную магчымасць змены камуністычнай улады і ідэалогіі праз перавыбары новага некамуністычнага Вярхоўнага Савета. Пасля гэтага здрадніцкага правалу ў 1992 годзе Фронт быў смяротна паранены і ўжо больш з каленяў не падняўся. Але Пазьняк непахісна працягваў камандаваць БНФ і настойліва вёў нас надалей да перамогі яго "нацыянальнай ідэі", то бок да вядомых сёння лукашысцкіх вынікаў "Адраджэння", не гледзячы на тое, што не арганізатар, не менеджэр, а ўсяго толькі апантаны ідэяй чалавек. Бо з восені 1988-га народ чуў ад Зянона Пазьняка адны словы, словы, словы... Праўда, шчэ і чытаў іх…

Нагадаю радкі з яго скандальна вядомага артыкулу "О русском империализме и его опасности", які 15-17.01.1994 за пяць месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994 надрукавала "Народная газета", які быў накіраваны не толькі да тагачаснай парт-дзярж ці гаспадарчай наменклатуры, прадстаўнікі якой лічылі затым галасы ў выбарчых камісіях, але і да амаль 10% рускай часткі выбаршчыкаў: “Будет введен закон о люстрациях. Руководители КПСС-КПБ, являющиеся таковыми на 19 августа 1991 г., не получат права занимать государственные должности… Третьим шагом станет ликвидация разрушительной большевистской системы Советов - пристанища коррупции и бывшей коммунистической номенклатуры…”, - пісаў Зянон Станіслававіч у згаданым артыкуле, і тамака ж: “Мы не должны забывать, что в результате русской коммунистической политики…”

Гэтым "смелым" артыкулам, які я смела зараз называю здрадніцтвам, Пазьняк фактычна здаў выбары-1994 тагачаснай савецкай камуністычнай уладзе і тым самым пахерыў усю папярэднюю шматгадовую працу свядомых беларусаў, якія шчэ за Саветамі, шчэ да падзей 1988-га, шмат дзесяцігоддзяў крок за крокам йшлі да нашай з вамі беларускасці - рыхтавалі падмурак беларускай, а не прарасейскай ўлады.

Здаецца, менавіта пасля гэтага рашучага патоку слоў, напісанага ім у артыкуле на русском языке, а па сэнсу нагадваючым канцэпцыю ці праект асноўных палажэнняў яго дыктатуры на беларускай мове, наш народ стаміўся, дый у 1994-м на вырашальных і адзіных дэмакратычных выбарах у гісторыі нацыі даверыў уладу Аляксандру Лукашэнку.

Да таго ж, зяпонаўцы не мелі ўжо былой маральнай падтрымкі народа, як пасля шэсця на "Дзяды-88", з-за шматгадовых пералічаных вышэй правалаў Пазьняка, штодзень гублялі паплечнікаў, гублялі народ з-за яго няўмельства і няздольнасці арганізаваць масы. Таксама стала відавочнай дэградацыя бліжэйшага асяроддзя "духоўнага сімвала нацыі" ў бок сектантства, ў бок ідалапакланення.

"У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам – адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту – улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ." (Сайт Партыі БНФ.)

Нагадаю, што ў маі 1995-га шчэ да пачатку рэферэндума аб мове, дзяржаўных сімвалах і інш., дэпутаты Апазіцыі БНФ ВС 12 склікання абвясцілі галадоўку ў знак пратысту гэтай ініцыятывы Лукашэнкі, і былі вышвырнутыя з залы ВС яго сілавікамі. Які вынік таго галадання? Самы галоўны: народ ужо не падтрамліваў такое кіраўніцтва БНФ, што было відавочна падчас выбараў-1994, дый гэткае шоў-галаданне з 11 па 12 красавіка было патрэбна толькі будучым першым уцекачам-адраджэнцам за бугор.

Затым у 1996-м пасля ўцёкаў за мяжу ад народа, які не падтрымаў зя-ідэалогію, Пазьняк фактычна здаў лукашызму рэшткі БНФ, адсунуўшы такім чынам на доўгія гады надзеі беларусаў на дэмакратычнае грамадства; крыў і крые з-за бугра налева і направа тыя дэмакратычныя палітычныя сілы на Беларусі, якія апазіцыйныя лукашызму, якія ёсць дэмакратычнае адраджэнне й спадзяванне нацыі. На маю думку, ўвесь свой "рэвалюцыйны" палітычны шлях на Беларусі Зянон Пазьняк прайшоў у фарватары палітыкі камуністычна-савецкай ўлады, і не дзіўна, што, як кіраўнік Фракцыі і Беларускага Народнага Фронту, не здолеў спрыяць у 1992-м прыняццю ў ВС пытання па рэферэндуму аб мірнай змене ўлады камуністаў ды ўсталяванню двухпартыйнай дэмакратыі БНФ і КПБ; а яго заклік БАЙКОТ падчас выбарчай кампаніі-2010, згаданы вышэй, дэзарганізоўваў апазіцыйныя лукашызму сілы, якія збіраліся йсці на тыя прэзідэнцкія выбары і на Плошчу, каб адстойваць правы беларускага чалавека-грамадзяніна, каб змагацца за беларускую дэмакратыю.

Цікава, а што было б, калі б адбыўся той рэферэндум-1992 і перамаглі зяпонаўцы? Мо я пісаў бы гэта эсэ на тарашкевіцы? Прабачце, на наркомаўцы. Prabachte, ja pisau by latinkaj. Не, ўсё ж на тарашкевіцы. Ці не, ўсё ж на наркомаўцы. Ці не, ўсё ж latinkaj... Заблытаўся, блін, зусім з-за гэтых бясконцых моўных спрэчак, якія працягваюцца дагэтуль паміж самымі свядомымі адраджыстамі!

###

Колькі арганізаваных людзей трэба сёння, каб пазбавіццца ад лукашысцкага шчасця, ад лукашысцкай псеўда дэмакратыі? Думаю, што як мінімум столькі ж, як у згаданым 1992 годзе — каля паўмільёна чалавек, якім патрэбна беларуская дэмакратыя. Яны ёсць? Столькі клавіятур на Беларусі ёсць. А ці ёсць столькі беларускіх людзей, якія рашуча й ахвярна пойдуць сілай змятаць лукашызм?

Бо сённяшні лукашызм гэта ўжо новая, так бы мовіць, маладая, уздужалая камуністычная сістэма ўлады і ідэалогія, а не тая кволая старая дохлая сістэма падчас скону Саветаў, як у "адраджэнскія часы", з якой фактычна не бароліся зя-змагары-першапраходцы, калі бабулька Гісторыя дала ім адзіны гістарычны шанс, і паднесла момант ісціны на блюдечке с бело-красно-белой каёмочкой. Бо тады ад арганізацыі сапраўднай палітычнай барацьбы з камуністычнай сістэмай зяпонаўцы “схаваліся ў бульбу” - падзяліліся на змагароў-дэпутатаў, якія, умоўна кажучы, прастаялі пяць год ля мікрафона ў Вярхоўным Савеце, дзе было амаль у 10 разоў болей за іх дэпутатаў-камуністаў, і на "змагароў на канапе", якія ў гэты час сядзелі дома і глядзелі на першых па тэлебачанні. А ў той час Момант Ісціны для беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху праходзіў міма...

Марцін Лютар Кінг: "Пачакайце» амаль заўсёды азначае "ніколі".

###

Адзін з вынікаў зяпонаўскага адраджысцкага палітыканства праявіў сябе 27 ліпеня 1990 года, калі Вярхоўны Савет урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, то бок абвясціў незалежнасць Бацькаўшчыны - найважнейшае палітычнае рашэнне нашага часу, якое зяпонаўцы-дэпутаты не толькі не падтрымалі, а дэманстратыўна выйшлі з залы ВС перад пачаткам галасавання. Чуеш, Народзе? Ніколі болей Ты не будзеш абвяшчаць суверэнітэт сваёй дзяржавы. Ніколі!!! З таго 27-га дня лiпеня 1990 года і пакуль будзе жывы хаця б адзін беларус ён павінен абараняць і будзе абараняць незалежнасць дзяржавы Беларусь!

З 1991 па 1996 гады менавіта 27 ліпеня мы адзначалі нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці, але затым Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня – былы Дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А мог перанесці на Дзень беларускай вайсковай славы 8-га верасня. Чаму не? Можна нават 365 дзён у годзе адзначаць свята. Напрыклад, дзень незалежнасці ад бульбы, ад каларадскіх жукоў... А вось 27 ліпеня 1990 года назаўжды застанецца днём абвяшчэння суверэнітэту. Дзень незалежнасці - галоўнае нацыянальнае свята.

Нагадаю, што "суверэнітэт - абсалютная незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у знешніх адносінах і вяршэнства ва ўнутраных справах."

BE.Вікіпедыя.ORG: “Згодна Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, "якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу" (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ. У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.”

За гэту Дэкларацыю дэпутаты-зяпонаўцы не галасавалі, і што б яны затым не пісалі ці не казалі - гэта будуць усяго толькі словы, а факт не галасавання імі назаўжды застанецца фактам. Бо перад галасаваннем яны амаль усе выйшлі за Пазьняком з залы ВС і пакінулі права выбару нашага з вамі лёсу дэпутатам-камуністам, якія і вырашалі тады быць ці не быць Беларусі суверэннай дзяржавай. Адначасова тым дэманстратыўным выхадам зяпонаўцы фактычна выкрэслілі БНФ з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі суверэнітэт Бацькаўшчыны. Так з БНФ мог паступіць толькі поп Гапон. Дзякуй Богу, што ў дэпутатаў-камуністаў хапіла розуму і галасоў, і таму мы, беларускі народ, сёння маем незалежную дзяржаву Беларусь, дый відаць таму былыя камуністы па-ранейшаму пры ўладзе...

Величие белорусской нации состоит в том, што мы, беларусы, маем сваю дзяржаву.

Дадам, што 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. На маю думку, ўсе тагачасныя зя-змагары, і ўпершую чаргу менавіта духоўны сімвал нацыі, ўпустую патрацілі той пяцігадовы дэпутацкі час, бо, як было ўжо заўважана, гэткім дэпутацтвам фактычна адхіліліся ад арганізацыйных пытанняў па ўзмацненню палітычнай ролі БНФ, якая б магла не толькі супрацьстаяць, але й знішчыць камунізм на Беларусі, які пануе сёння ў выглядзе лукашызму, і гэты гістарычна важкі час быў незваротна згублены. Пасля чаго зя-патрыёты паступова развалілі БНФ - самую магутную палітычную сілу нацыі таго часу, а камуністычная савецкая ідэалагічная зараза квітнее і пахне на нашае зямлі па сённяшні дзень.

"Школа парлямэнцкай апазыцыі і барацьбы з камуністамі не мінула бясьследна для ўсіх нас. Яна дала нам гарт на ўсё жыцьцё," - сказаў пазней Зянон Пазьняк. (С.Навумчык. “З.Пазьняк: “Мусіць быць байкот незаконным выбарам”. 04.09.2009. "Радыё Свабода".)

Ніжэй для параўнання две цытаты з двух розных артыкулаў С.Навумчыка.

1."Дзень, калі плакаў Пазьняк". 18.09.2009. "Радыё Свабода". Цытую аб 19.09.1991, калі ВС надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу "Пагоня" статус дзяржаўных сімвалаў.

Цытата: "Сапраўды, сьцяг і герб былі прынятыя “голас у голас” – калі хаця б аднаго не хапіла, пытаньне давялося б адкласьці, магчыма, да наступнай сэсіі (празь некалькі месяцаў сытуацыя для станоўчага рашэньня была ўжо неспрыяльная; ды што месяцы, ужо на наступны дзень некаторыя дэпутаты камуністычных перакананьняў паспрабавалі аспрэчыць рашэньне)."

2. "Крок да незалежнасьці". 27.07.2009. Навіны.BY. Цытую аб 27.07.1990, калі ВС без зянонаўцаў прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Цытата: "З Авальнай залі выйшла трыццаць дэпутатаў (аднак некалькі дэпутатаў БНФ, у тым ліку і аўтар гэтых радкоў, былі пакінутыя ў залі)... Перад выхадам з залі мы абмяркоўвалі гэты крок, нам ён падаваўся вельмі рызыкоўным. Найбольш рызыкаваў, канешне, Пазьняк: калі б у выніку Дэклярацыя не была б прынятая (скажам, не хапіла галасоў) — на ягоным палітычным аўтарытэце, ды і на аўтарытэце ўсяго Народнага Фронту можна было б ставіць крыж." Канец цытавання.

Як кажуць, без каментароў. А зараз інфармацыя для роздуму:

"У Варшаве ў выдавецтве «Беларускія Ведамасьці» выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазьняка "Дэпутаты Незалежнасьці". "Наша кніга прымеркаваная да 20-годдзя аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, якое будзе адзначацца праз год, — паведаміў з Прагі Сяргей Навумчык у інтэрвію "Белорусским новостям". — 25 жніўня 1991 года — важная дата ў беларускай гісторыі. Можа быць, самая важная, бо менавіта ў гэты дзень ажыцьцявілася мара пакаленьняў беларусаў — з гэтага моманту Беларусь існуе як незалежная краіна".

"Асобны разьдзел, — паведаміў Навумчык, — прысьвечаны Васілю Быкаву, чыя маральная падтрымка была для нас вельмі важнай. І, канечне, мы пішам пра сваіх калег — дэпутатаў Апазыцыі БНФ, дзякуючы якім сталася магчымай перамога 25 жніўня 1991 года".

"Тут, у гэтай кнізе (напісанай да надыходзячага дваццацігоддзя незалежнасьці Беларусі), аналіз, асэнсаваньне і ўспаміны злучаны ў адно, прытым паказаны з двух пунктаў бачаньня двумя асобамі — дэпутатамі Апазыцыі БНФ, якія былі тады ў цэнтры падзей", — сказаў Зянон Пазьняк". (Алесь Валошка. 11.08.2010. Навіны.BY)

###

Прафесар Юры Хадыка: "...я знайшоў словы самога Пазьняка: "Пасля ліквідацыі СССР і КПСС пратэстны антыкамуністычны і антыкаланіяльны ўздым скончыўся". І зразумеў, што думаем мы аднолькава, толькі сённяшнюю сітуацыю бачым па-рознаму. Зянон Станіслававіч на апошнім агульным з'ездзе БНФ у 1997 годзе дамогся абвяшчэння стварэння нацыянальна-вызвольнага руху. А я і тады і зараз лічу гэтую ідэю памылкай. Калі сапраўды патрэбны такі рух, то як можна пісаць: "Тое, што сталася вечарам 25 жніўня 1991 года, — гэта найвялікшая выніковая падзея ў гісторыі Беларусі за апошнія 200 акупацыйных гадоў. Беларусь дамаглася рэальнай незалежнасці"? Ці мы яе ўжо згубілі? А калі ёсць рэальная незалежнасць, то як можна ствараць нацыянальна-вызвольны рух? Супраць аўтарытарнага прамаскоўскага рэжыму трэба ствараць і ўмацоўваць шырокі дэмакратычны рух, не ставячы пад сумнеў такую каштоўнасць, як незалежнасць краіны." (Ю. Хадыка. "Песні спяваць і поле араць". 06.11.2008. Газета "Народная воля".)

###

Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі: "...незалежнасць Беларусі ўпершыню за 200 гадоў была прызнаная Расіяй! Гэта ж было нашае неверагоднае дасягненне. Пра гэта і марыць не маглі народафронтаўцы." ("Распад СССР: расказвае Станіслаў Шушкевіч". 07.12.2011 газета "Наша Ніва". Аўтар Руслан Гарбачоў, газета "Салідарнасць".)

###

Маё пакаленне ўсё што змагло ў свой час, аб якім я сціпла распавёў тут, ужо зрабіла, а менавіта: ў адзіны момант ісціны, ў адзіны момант, які дала нам спадарыня Гісторыя падчас скону СССР, мы памылкова пасунуліся адраджацца за беларускім Сусаніным-адраджэнцам, "моўным гаваруном", у нетры так званага "Адраджэння", а па шляху прафукалі дэмакратыю, каб толькі ў канцы тунэлю, калі духоўны Сусанін нацыі ўжо быў за мяжой у палітычнай эміграцыі, заўважыць лукашызм - сапраўдную мэту нашага шматгадовага нацыяналістычнага паходу.

Менавіта аб гэтым я кажу болей за тры гады адсюль з Штатаў на форумах "Радыё Свабода", Хартыі97, Нашай Нівы і Народнай Волі, застаючыся грамадзянінам Беларусі, бо можа гэта і ёсць маё пакаянне перад беларускім народам за тыя "адраджэнскія часы", калі я падтрымліваў зяпонаўцаў, іх ідэалогію, калі сваечасова не разгледзіў яе антыдэмакратычны матыў, і не знішчыў.

Так што мая прапанова па выхадзе з гэтай непрадказальнай, палітычна неразумнай, шалёнай, вар'яцкай сітуацыі, ў якой сёння пасля "адраджэнскіх часоў" апынулася беларускае грамадства, толькі адна: маладое пакаленне беларусаў і беларусак павінна аб'яднацца і даць бой лукашызму, каб змесці яго з нашай зямлі, з мэтай усталявання дэмакратыі - ўлады падкантрольнай народу. Бо без бою, без звяржэння лукашызму сілай не зменім ўстояную недэмакратычную, па сутнасці камуністычна-савецкую, лукашэнкаўскую сістэму ўлады хлусні і беззаконня, лукашысцкую ідэалогію.

На маю думку за апошнiя чвэрць стагоддзя беларускi народ толькi аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гiсторыi, ды i то ўскосна, калi выбраў дэпутатаў ВС 12 склікання, якiя абвясцiлi суверэнiтэт Беларусi. Нi да чаго больш былая камунiстычная ўлада i нават блiзка яго не падпусцiла.

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.

Рэфармаваць лукашызм, спадзеючыся на іншыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў - нонсэнс; на снайпера - нонсэнс, бо снайпер не зменіць сістэму ўлады; на эміграцыю / эмігрантаў - нонсэнс, бо у іх бягучых штодзённых эмігранцкіх спраў хапае; на маё пакаленне - нонсэнс; на інтэрнэт - нонсэнс. Карацей: рэфармаваць лукашызм - палітыку хлусні, беззаконня і беларусанянавісці - нонсэнс.

Застаецца адна ідэалагічная мэта - беларуская дэмакратыя або ўлада падкантрольная народу. Дзеля яе дасягнення, на маю думку, павінна быць адна палітычная дэмакратычная сіла, адна партыя - апазіцыйная процівага зяпонаўска-лукашэнкаўскаму лукашызму. А яшчэ маладым беларускім людзям трэба мець жаданне жыць на Беларусі - жыць самаахвяраваннем дзеля будучых пакаленняў. А яшчэ неабходны час і цярпенне - час надзей і цярпенне для будучых здзяйсненняў. А яшчэ спатрэбяцца СМІ і інтэрнэт, і вось тут без эмігрантаў не абысціся, калі ўсё вышэйсказанае стане асновай для рэфармавання іх ідэалагічнай дзейнасці.

Калі даць бой лукашызму? Паглядзіце кожны ў люстэрка і знойдзіце адказ на гэта пытанне: тады, калі будзеце гатовыя аб'яднацца. Але калі шчэ пачакаеце ці вас залішне завабіць існы "18-ці гадовы байкот лукашызму" або "маўчанне беларусаў", якія калісьці моўчкі стаялі, калі Бог раздаваў дэмакратыі, то нагадаю вам, што "чакаць дэмакратыю" хутчэй за ўсё азначае "ніколі яе не дачакацца". І ўсё ж маладым беларусам і беларускам жадаю верыць, спадзявацца і чакаць добрых часоў, дый тых светлых зменаў, калі нарэшце знікне лукашызм, калі мы, беларусы і беларускі, будзем разам людзьмі звацца. Бо мы непераможныя вольныя людзі!

Жыве вольны беларускі народ!

Жыве беларуская мова!

P.S.

Часам здаецца, што калі выключыць інтэрнэт, то ў хуткім часе знайшліся б і тыя 500тыс. чалавек, якія выйшлі б супраць лукашызму за дэмакратыю, і тая дэмакратыя. Але зараз ледзь не ўсе ў інтэрнэце, дый нешта там пішуць, чытаюць... Змагаюцца адным словам. Пішу і я.

Бо шкада мне і дзетак з Маладога Фронта, якія ўляпаліся ў зяпонаўшчыну па маладосці сваіх лят пад выглядам яе быццам бы нацыянальнай прыцягальнасці, а насамрэч гэта ультра нацыяналізм, дыктатура мовы, а не беларуская дэмакратыя.

Шкада і тых беларускіх дзетак, якія разбрыліся па белым свеце пасля прыхода да ўлады Лукашэнкі й думаюць, што яны, ўмоўна кажучы, "дети Лукашенко", а насамрэч яны "дзеці Пазьняка". Бо менавіта апошні сваім шматгадовым "моўным палітыканствам" у 1988-94 прывёў да ўлады першага, аб якім мы, старэйшае пакаленне, даведаліся хіба толькі ў 1994-м напярэдадні тагачасных выбараў. Бо тады, ў тыя "адраджэнскія часы", Лукашэнка не збіраў тысячныя мітынгі на вуліцах-плошчах і не друкаваў кніжак ці артыкулаў, як Пазьняк.

Не шкада мне толькі маё пакаленне, якое было задурманена зяпонаўшчынай, не разглядзела і не знішчыла яе 24 гады таму.

І зараз замест нацыянальнай ідэі прапаную думаць аб дэмакратыі, каб стварыць дэмакратычную дзяржаву Беларусь.


P.P.S. Працяг у частцы XXIII.

Частка I. Ўлада. https://cont.ws/@starkou/631184

Частка II. Першы БНФ. https://cont.ws/@starkou/631358

Частка III. Памылкі вашай рэвалюцыі або спадарыня эвалюцыя.

https://cont.ws/@starkou/638441

Частка IV. Три брата. https://cont.ws/@starkou/639901

Частка V. Прэмія. https://cont.ws/@starkou/643092

Частка VI. Русский мир. https://cont.ws/@starkou/647318

Частка VII. За Родину! https://cont.ws/@starkou/657813

Частка VIII. Кіслароднае галаданне. https://cont.ws/@starkou/673738

Частка IX. Не вооружена, но очень опасна. https://cont.ws/@starkou/673670

Частка X. Тры дарогі. https://cont.ws/@starkou/671571

Частка XI. Артёму Агафонову. https://cont.ws/@starkou/675742

Частка XII. Нацыя. https://cont.ws/@starkou/677841

Частка XIII. Передемуренный курс. https://cont.ws/@starkou/680168

Частка XIV. Глобальное потепление.BY. https://cont.ws/@starkou/682072

Частка XV. Дэмакратыя і гаспадарка. https://cont.ws/@starkou/683548

Частка XVI. Сталин с нами. https://cont.ws/@starkou/686128

Частка XVII. Атас, профсоюзы идут! https://cont.ws/@starkou/686422

Частка XVIII. Молодось моя, Белоруссия https://cont.ws/@starkou/688128

Частка XIX. Бел-чырвона-белая свабода. https://cont.ws/@starkou/68881

Частка XX. Перетрендить или нет? Вот в чем вопрос. https://cont.ws/@starkou/689789

Частка XXI. Інтэрвенцыя "Адраджэнне". Частка I/III. https://cont.ws/@starkou/69079...


Обзор движения фронта с 8 по 14 апреля. Карты

Предупрежу, карта не отражает в точности реальную границу и всех ударов на фронте. Она для наглядности, насколько изменилась обстановка в СВО на апрель 2024-го года. Вы можете видеть на...

Персы сделали подарок американским изоляционистам

Послеполетный разбор деталей массированного ракетного удара Ирана по военным целям в Израиле в ночь на 14 апреля позволяет укрепиться во мнении, что в Тегеране разыграли этот раунд противоборства с эк...

Обсудить
  • It's some sort of trash? and the Belorussian Powers are much above of article. The most of Belorussians have no interest in such articles also.