КУРАПАТЫ, МАЕ БНФ-КУРАПАТЫ

4 1156

Шэсць гадоў таму з гакам, уважліва прачытаў ксёнжку Васіля Быкава ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ, і ў той частцы, дзе Васіль Уладзіміравіч успамінае падзеі звязаныя з Курапатамі, шмат цікавага ёсць для роздуму.

Мяркую тады ў 1988г. тэма Курапатаў галоўным чынам была звязана не з ахвярамі сталіншчыны, а з маючым адбыцца першым з'яўленнем Беларускага Народнага Фронту беларускаму народу падчас параду Фронтаў у іншых рэспубліках СССР.

Кажуць, некалі нехта з чальцоў НКВД выпадкова згубіў ключы ад кімсьці зачыненых Курапат, а потым гэтыя ключы перад сконам СССР раптоўна знайшліся, і нехта з іх выпадкова адчыніў тымі ключамі Курапаты.

Праўда ў той момант была і ахвяра... Гэта яшчэ адзін (другі? ці можа галоўны?) чалавек, якога ў хуткім часе пасля адкрыцця Курапат не стала. Бо ён быў датычны да тэмы выпадковага адкрыцця Курапат, а да стварэння БНФ не. А як вядома, няма чалавека - няма праблем з Курапатамі і ўтварэннем БНФ.


Перабудова, БНФ, Адраджэнне, бел-чырвона-белы сцяг - звычныя сёння словы. А ці ведаеце вы, што наша бел-чырвона-белая перестройка пачалася з таго, што ў пісьменніка В.Быкава зазваніў тэлефон?.. Чытаем разам радкі з яго кнігі "Доўгая дарога дадому":

"Галоўным рэдактарам “ЛІМа” у 1988 годзе быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” – кароценькая прамова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе “Радуга”. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзесят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі."

Перапыню цытаванне, каб абвесціць, што 30.05.2013 "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор". А зараз чытаем кнігу далей:

"Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю “ЛІМа” падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская “Газэта выборча”, а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьследваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумантаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы зьбіраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё згарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдзіста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішчы. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш…

Затое на мейсцы ямаў за кальцавой дарогай справа выглядала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямы. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда касьцей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым мейсцы – у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лукашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў). Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ змушаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьледвана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.

Паводле ініцыятывы Зянона Пазьняка было вырашана стварыць адмысловае таварыства – Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Кастрычніцкім надвячоркам 1988 году я ішоў у Чырвоны касьцёл, як шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу.

Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрыхтаваўся. Каб заняць мейсцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды панапрыходзіла маса кадэбістаў у штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прышоў з ЦК інструктар Бузук, які, мяркуючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.

Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: “Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі”.

У зале настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, гістэрычна выкрыквала зь мейсца сакратарка гаркама. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падскочыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана крычэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! – аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй мартыралёгу быў абраны Зянон Пазьняк.

І тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу – аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя апладысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты ў ярасьці, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх.

На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў аргкамітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчанка і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбокадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой арганізацыі ня прыме. Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі за. Пазьняка на сходзе тады не было.

Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выбары, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адносінах лепшая за Якавенку. І калі я не прапанаваў Пазьняка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое мейсца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная Гулагу.

Якраз у гэты час – празь дзень ці два – насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды – сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх – справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі – з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.

Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават, калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.

Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх носьбітаў. Увогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.

Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісторыі. Тое яго выступленьне ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі напачатку выклікалі шок у грамадзтве, нязвыклым да падобных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету.

Вядома, гэта стала магчымым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы больш-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра шмат каго грэлі, натхнялі і давалі надзею." Канец цытавання кнігі.

Як бачыце, паводле аповяду Васіля Ўладзіміравіча Быкава, прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля раскопак, ці дакладней, калі былі знойдзены астанкі людзей у Курапатах, і Пазьняк стаў вядомым у Беларусі чалавекам, а сам пісьменнік, які да артыкула пра Курапаты ня быў з ім знаёмы, становіцца сузаснавальнікам БНФ, і з гэтага часу словы Курапаты і Быкаў будуць ключавымі для слоў БНФ і Пазьняк.

Ці звярнуў хто-небудзь увагу на меркаванне Алеся Адамовіча наконт апантанасьці хаця б цяпер? Не?! Ну, тады паехалі далей!

RU.Википедия о З. Позняке: "Первый, кто открыл общественности преступления в Куропатах. Всего, по мнению Позняка, в 30-е годы Белоруссия потеряла около двух миллионов человек. В июне 1988 года в газете "Літаратура і мастацтва" опубликовал статью "Куропаты — дорога смерти" о расстрелах в пригороде Минска тысяч мирных граждан в сталинскую эпоху. Массовая демонстрация памяти жертв сталинизма ("Дзяды-88") 30 октября 1988 года была разогнана властями с применением дубинок и слезоточивых газов, что было впервые на территории СССР."

С.Навумчык у сваім творы "Сем гадоў Адраджэньня" піша: "На Дзяды 30 кастрычніка тысячы менчукоў сабраліся ля Маскоўскіх могілак (цяпер – Усходнія). Вось як піша пра тыя падзеі па-біблійнаму ляканічна Васіль Быкаў у "Доўгай дарозе дадому": "Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў".

Дадам, што там, пад Курапатамі, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі перад вялікім сходам людзей быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Разгон "Дзядоў" меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў "ЛіМе" ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное "я", адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як "рэпрэсіўную"." Канец цытавання.

Нядаўна прайшла інфармацыя ў СМІ, што ўкраінцы зараз праз чатыры гады пасля майдану разглядаюць варыянт пераходу на лацінку. Бач ты, яны на 30 гадоў адсталі ад нас беларусаў! Толькі нам паплечнікам адраджэння знішчыць беларускую эканоміку пераходам на тарашкевіцу ў 1994-95 зашкодзіў Лукашэнка. Мяркую ўкраінцы ўсё ж даб'юць сваю эканоміку пераходам на лацінку, ў той час як мы згуртуемся вакол Рыгоравіча і шчыльнымі радамі разам з ім і наркомаўкай пойдзем эвалюцыйным шляхам ў светлае незалежнае заўтра! Ці вернемся назад у адраджэнне да тарашкевіцы?

І так, навейшай гісторыі Беларусі запатрабаваліся лічаныя месяцы вясны-лета-восені 1988 года, каб беларусы дружна, талакой, РАЗАМ з тутэйшымі і замежнымі СМІ; з савецкай камуністычнай уладай і КДБ; з шэрагамі войска і міліцыі; з варанкамі і вадамётамі; з дубінкамі і сьлезацечным газам, якія ўпершыню ў СССР прымянілі НАШЫ (!) талерантныя тады міліцыянты; з iнструктарам ЦК КПБ і фатографам, які "даў яму добры адлуп", калі да іх заглянуў Васіль Быкаў; з генпракурорам і старшынёй КДБ; з дэпутатамі-пісьменьнікамі і мастакамі; з віцэ-прэм’ерам ураду і групай салдатаў, якая "раскопвала курганкi i ямкi... паводле ўсiх правiлаў археалёгii", бо імі "кiраваў сам Пазьняк, перацiраючы ў пальцах кожны драбок зямлi" ў Курапатах; - ДЫ ШТО ТУТ КАЗАЦЬ! - РАЗАМ з нашым Сьвятым Нацыянальным Гістарычным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, з якім, усяго праз тыя ж лічаныя месяцы пасля сталінскіх растрэлаў 1937-41 гадоў, ужо летам 1941-га (!) некаторыя змагары-патрыёты - тагачасныя Беларусы з вялікай літары, сустракалі ў Мінску нацыстаў, пасля чаго некаторыя з прыслужнікаў немцаў, якіх народ назваў паліцаямі, надзелi сабе на рукаў Святую Бел-Чырвона-Белую павязку ці ўсталі пад Святы Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і сумарна РАЗАМ з сталіншчынай і нацызмам знішчылі траціну нашага беларускага народа; РАЗАМ з тымі тагачаснымі беларускімі калабарантамі - змагарамі-патрыётамі-1941-44 гадоў, якія змаглі збегчы з Беларусі ў 1944-м ад кары народа, якія, не гледзячы на тое, што ў гэтыя хвалюючыя адраджэнскія хвіліны восені 1988-га былі дома - недзе там на далёкім дзікім для нас, бо дэмакратычным Захадзе, ўсё ж былі духам РАЗАМ з намі тут, побач з камуністычным савецкім Домам ураду ў Чырвоным Касцёле, хоць краіна амаль на ¾ праваслаўная, на шэсці "Дзяды-88", ля Курапатаў, і таксама адчувалі на сябе тыя дубінкі і сьлезацечны газ, у тыя самыя выдатныя часы нашай навейшай гісторыі, якой запатрабавалася ўсяго пяць ці шэсць месяцаў 1988-га, каб так моцна патрэсці памяркоўны дзевяці з паловай мільённы беларускі люд, каб "закiнутае ўрочышча на ўскраiне Менску набыло назоў Курапаты i зрабiлася ахвярным сымболем Беларусi"; каб у выніку мы даведаліся аб Пазьняку, які менавіта пад Святым Бел-Чырвона-Белым Сцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча; каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкулу “Курапаты – дарога смерці” Зяноне ў 2003-м выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых патрыётаў 1941-44 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ; каб амаль нікому невядомы ў 1988-м звычайны навукоўца Пазьняк, з якім нават Быкаў да згаданага артыкулу шчэ ня быў знаёмы, горда вёў народ на "Дзяды-88", каб "абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі"; каб атрымалася на славу піяр-шоў па стварэнню БНФ "Адраджэнне", які павінен быў назаўжды палітычна знішчыць партыйна-савецка-кэгэбісцкіх шоўмэнаў-арганізатараў гэтага піяр-шоў-1988, а заадно ўсю гэту ненавістную зянонаўцам і змагарам-патрыётам 1941-44 гадоў пракрамлёўскую бальшавіцкую камуністычна-кэдэбісцкую раць ды ідэалогію рускіх акупантаў, а затым адрадзіць нашу сьвядомую беларускасць, нашу сапраўдную адраджэнскую мову, нашы нацыянальныя гістарычныя сімвалы! Слава героям белорусского Потрясения-1988! Прабачце за акупацыйку. Cлава героям беларускага Адраджэння-1988! Слава! Слава! Слава!

Але можа хтосьці не зразумеў сэнс майго вялізнага абзаца аб падзеях-1988? Дык зараз растлумачу. То было шоў або спектакль "Інтэрвенцыя "Адраджэнне" - інтэрвенцыя ў справы беларускага народа. Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх нашых адраджэнскіх перамог – Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Выканаўца галоўнай ролі - Зянон Пазьняк. Сцэна - ўрочышча Курапаты. Масоўка - беларускі народ і наіўны пісьменнік, які на сваіх плячах унёс у нашу навейшую гісторыю гапонаўшчыну-зяпонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць БНФ "Адраджэнне", і справакуе ўзыходжанне рэжыму лукашызму на нашае зямлі - палітыкі хлусьні, беззаконня і беларусаненавісніцтва.

Няўжо Святы Зянон працаваў на Кантору? Сьвят, сьвят, сьвят! Не! Проста ён свой адраджэнскі час боўтайся ў фарватары КДБ.

Праз паўтара года пасля шэсця на "Дзяды-88" Пазьняк стаў дэпутатам ВС. Тады Беларускае тэлебачанне спраўна вяло трансляцыі з залы паседжанняў ВС, чым прыцягвала ўвагу беларусаў, каб не швэндаліся па пустому па вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам, а на свае вочы бачылі і слухалі лідара БНФ, каб пяць год яго дэпутатства былі побач з ім на пярэднім фронце барацьбы за сваё адраджэнне, седзячы дома ля тэлевізара на канапе, дзе былi раскватараваны байцы і паплечнікі зянонaўскaгa БНФ. Бо ўсё роўна нацыя шчэ спала і не думала абуджацца. Яна й цяпер спіць...

С.Навумчык: "Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі “альтэрнатыўнага Народнага фронту” яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць “на апярэджаньне”, але, як і шмат што іншае, правалілі справу)." (С.Навумчык. "Два зьезды і апошні шанец." 31.03.2011. "Радыё Свабода")

Відаць у тыя шоў-імгненні 1988-га было размантачана шмат бліскучай арганізацыйнай энергіі і таленту Зянона Пазьняка - галоўнага героя, першаадкрывальніка Курапат, заснавальніка БНФ, і мо таму за наступные гады пасля вясны 1996-га, ўключаючы 5 год дэпутатства і амаль 22 гады эміграцыі, ім быў зроблены палітычны пшык усебеларускага маштабу і развалены БНФ. А таму яшчэ раз нагадаю словы Васіля Быкава: "Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі." Ў тыя шоў-імгненні 1988-га...

Так у вясну 1996-га, пасля ўцёкаў у замежжа С.Навумчыка і З.Пазьняка, фронт бітвы паміж беларусамі за абуджэнне нацыі наблізіўся да мікрафона Беларускай службы "Радыё Свабода"... i крыху пазней да інтэрнэту. Каб падчас бойкі на вэб-форумах мы арыентаваліся на рэальныя заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці, як журналісты той службы; каб пасля калатні ў віртуальным свеце рэальна дэмакратычнымі людзьмі зваліся; каб пад бел-чырвона-белым сцягам дружна йшлі да пераднаціскнога "я" і класічнага правапісу, які вызнае тая служба, то бок да тарашкевіцы, аснаванай на непрыйманні змяненняў моўнай рэформы 1933 года, і нарэшце прыйшлі.

Куды? Няважна. Туды, куды з Прагі пераехаў бы офіс згаданага амерыканскага радыё.

Бліжэй да Расеі? Няўжо ў Воршу? Ня ведаю. Мо і ў Мінск, дзе некалі ў вядомага беларускага пісьменніка ў 1988-м зазваніў тэлефон...

"Інакш кажучы, калі я падтрымліваю непрызнаньне выбараў, палаткі, рэжыму, тады – за што я? Што я падтрымліваю? Што ці хто сагравае мне сэрца? “Толькі Зянон!” – гучыць паэтычна і таму прывабна. Урэшце, гэта адзінае апазыцыйнае дацзыбао, зь якім можна жыць. Але яно ў сэрцы, а жыць трэба тут і цяпер." (С.Дубавец. “Як жыць?” 30.09.2008. "Радыё Свабода").


Зянон Пазьняк апантаны сваёй ідэяй чэл. А гэта не ёсць добра для палітыка. Аб той апантанасці, як бачыце, шчэ да адраджэння Быкаву ў дачыненні да Пазьняка першым сказаў Адамовіч. Я быў другі чэл, які ў 2009 нешта сказаў на СВАБОДЗЕ ўслых усім беларусам, але пасля адраджэння. Быкаў мог спасці адраджэнне, каб прыслухаўся да Адамовіча, а я спрабаваў спасці час пасля адраджэння. Растапталі бел-чырвона-белыя мае думкі бел-чырвона-белым ідалапакланеннем. За іншадумства.

Они ТАМ есть! Русский из Львова

Я несколько раз упоминал о том, что во Львове у нас ТОЖЕ ЕСТЬ товарищи, обычные, русские, адекватные люди. Один из них - очень понимающий ситуацию Человек. Часто с ним беседует. Говорим...

КОМУ ФИЛОСОФ ИВАН ИЛЬИН ВРАГ?

      Из мухи делают слона! Как? Очень просто. Студенты РГГУ восстали и написали петицию. Летом прошлого года ученый совет Российского государственного гуманитарного унив...

В Африке начинается битва за валютный суверенитет

Зимбабве переходит на новую национальную валюту, а вот Альянс стран Сахеля пока с этим не торопится Глава Центробанка Зимбабве Джон Мушаявану демонстрирует новую национальную валюту. Фот...

Обсудить
  • абырвалг...
    • karat
    • 16 апреля 2018 г. 15:32
    А что... так и говорят - "рэально"?
    • Net
    • 16 апреля 2018 г. 15:53
    позняку привет передай, там :smile:
  • Эмммм... И чего ради людям глаза и мозги ломать?... Не читал. Осуждаю :)