ВЫБАРЫ пры КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ

1 1559

8 жніўня 2019 на маім стале з'явіўся каментар лідара беларускага руху Гавары праўду, які ў сваю чаргу быў каментаром да паста вядомага маладога змагара. Тэма размовы - выбары. Я пакінуў у фэйсбук на старонцы апошняга наступны каментар:

Прывітанне. Спадзяюся разумееце, што я тут выпадкова. Бо ў мяне ў фрэндах завёўся гаварашчы праўду і вось ён выклаў камент лідара ГП.

І так выбары пры крывавым рэжыме. Ці пры дыктатуры? Ці ўсё ж пры беларускай дэмакратыі? Нажаль ня ведаю якія песТні змагары спяваюць зараз на амерыканскай Свабодзе пра Бацькаўшчыну. 

(1) У 1994 у Беларусі адбыліся дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог не бел-чырвона-белы кандыдат. Пасля 100 дзён яго праўлення быццам з цэпу сарваліся бел-чырвона-белыя СМІ і змагары праз іх пачалі крыць прэзідэнта РБ, абранага народам. Да сённяшняга дня крыюць. Змагаюцца. Канструктыўнага дыялогу відаць не планавалі, як дэпутаты фракцыі БНФ у ВС 12 склікання, якіх было ў 10 разоў меньш за дэпутатаў камуністаў. Тады ж вылучэнец нашых бальшавікоў Лукашэнка некалі ветліва адказаў змагарам за бел-чырвона-белае зя-шчасце: "Адмарозкі!" 

Так бел-чырвона-белая апазіцыя знікла з рэальнага беларускага палітычнага быцця і перамясцілася ў віртуальны свет і інтэрнэт. 

Так 23 гады змагаюцца на Свабодзе першыя ўцекачы ў замежжа лідары фракцыі БНФ.

(2) Партыі і рухі. 

Ўсё што існуе зараз гэта перажытак мінулага, пена гарбачоўскай перабудовы і ліхіх 90х. Грамадства не мае патрэбы ў такіх партыях і рухах, маладых ці старых фронтах. Яны не патрэбныя беларускай эканоміцы. Дык чаму існуюць? Традыцыя. Сто гадоў ёй, а мо і болей. Некаторыя партыі таму і з'явіліся ў ліхія 90я, што пад такім-та брэндам зарадзілася некалі сто гадоў таму якая-небудзь Партыя Рагоў і Капыт яшчэ пры Расейскай імперыі. 

Але на дварэ незалежная постсаўковая РБ, гледзячы стваральным поглядам, і крывавы рэжым ды дыктатура ў адным флаконе з апазіцыйнага позірку. А партыі старыя як свет і цемра. Дык вось дзяржаве і грамадзянам партыі не патрэбны. 

Чаму? 

a) Мінулыя 25 гадоў паказалі, што пры дзяржаўнай уласнасці на ўсё і ўся ЭКАНОМІЦЫ ПАРТЫІ НЕ ПАТРЭБНЫ. Тутэйшы дзяржаўны капіталізм, які эвалюцыйна выпрабаваны цягам стагоддзя, пэўны ва ўмовах эвалюцыйнага набыцця незалежнасці. У сваю чаргу рэвалюцыйны інстытут прыватнай уласнасці не патрэбны таму, каб ментальна вольных беларусаў не пераўтвараць у Паноў і Халопаў. Дый лепшае з нашае гаспадаркі прыхватызуе Захад ці Ўсход, і эканамічнай незалежнасці РБ не стане, якую беражэ дзяржаўны капіталізм; 

b) Калі ўвесці шматпартыйнасць, то, з-за спрэчак, ад парламенту толку не будзе. Дый партыі і рухі ўбогія. Іх скупіць Захад ці Ўсход, і настане капец нашай палітычнай незалежнасці; 

с) Шмат партый і рухаў цягнуць Беларусь у Еўропу, хочуць адвярнуць РБ ад РФ, мараць скасаваць ваенна-палітычны саюз РБ і РФ. Гэта азначае, што яны жадаюць знішчыць нашу эканоміку, залежную ад расейскай, і хочуць аддаць заходнія беларускія землі Польшчы (NATO). Бо ў 1939 тыя землі нам дараваў таварыш Сталін. А гэта амаль палова тэрыторыі сённяшняй Беларусі. 

ИТОГО: ніводная партыя і ніводны рух не павінны быць у парламенце, ва ўладзе і ўвогуле ў палітыцы. Бо пачнецца раздрай у грамадстве, які не патрэбны станаўленню маладой незалежнай дзяржавы. 

3) Існая сістэма ўлады як дзве каплі вады пахожа на сістэму пры КПБ у часы БССР, а менавіта Першы сакратар ЦК КПБ (прэзідэнт), сакратары абкамаў і гаркамаў КПБ (губернатары абласцей і мэры гарадоў). Час адаптаваў яе ў незалежным варыянце РБ, дзе яна паказала станоўчую практычную эфектыўную дзейнасць, вытрымала некалькі крызісаў і... таму не трэба з харошага рабіць лепшае. 

А можа камусьці патрэбна заходняя дэмакратыя Паноў і Халопаў? Дык бяжыце на Захад, змагары! 

А для тутэйшых у будучыні эвалюцыйна будзе тое што будзе ў будучыні, і сёння ёсць што пакінуць нашчадкам: незалежную Рэспубліку Беларусь, дзяржаўны суверэнітэт якой 27 ліпеня 1990 абвясцілі нашы бальшавікі - нацыянальная эліта беларускага грамадства, патрыёты Беларусі, і яны ж 1 студзеня 1919 абвясцілі БССР. То бок іх краіна існуе сто гадоў. І гэта добра. 

А апазіцыі ўладзе нашых бальшавікоў няма, не існуе ў нас апазіцыі. Існуюць палітыканы пры фэйкавых партыях і рухах, бел-чырвона-белы СМІ бізнес ды віртуальны бел-чырвона-белы свет-інтэрнэт, дзе часам змагарамі вядзецца размова пра выбары, крывавы рэжым і дыктатуру. 

Дый амерыканская Свабода існуе! Таму ёсць куды пералічваць мае амерыканскія падаткі, каб на ёй змагнёй змагаліся б-ч-б змагары, якія сваім шасцігадовым (1988-94) неканструктыўным адраджэнскім палітыканствам прывялі да ўлады Лукашэнку. 

Дай Бог яму здароўя. Ў 2020 упершыню буду галасаваць за Рыгоравіча, калі ён будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта.

Невоенный анализ-60. Надлом. 27 апреля 2024

Традиционный дисклеймер: Я не военный, не анонимный телеграмщик, не Цицерон, тусовки от меня в истерике, не учу Генштаб воевать, генералов не увольняю, в «милитари порно» не снимаюсь, под ...

Раздача паспортов и украинская "верность"

После того, как Арестович сообщил, что не менее миллиона, из 10 миллионов украинцев в Европе, возьмут российские паспорта, если Путин им даст, российский сегмент интернета охватила диск...

Обсудить
    • Net
    • 8 августа 2019 г. 18:58
    :thumbsup: :smile: