ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка XXІ. ІНТЭРВЕНЦЫЯ “АДРАДЖЭННЕ”. Частка I/ІІІ.

2 1787

Ніжэй прапаную тэкст майго эсэ, якое напісаў у 2012 годзе і надрукаваў на сваіх старонках у ФБ і ЖЖ. Некалькі год таму фрагмент гэтага эсэ надрукавала Хартыя97.

Эсэ з двух частак, але я планую дадаць трэццюю, бо за пяць мінулых год змянілася маё стаўленне да Маладога Фронту, ўзгаданага ў фінале эсэ-2012, і таксама дадам развагі аб часах абвяшчэння суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Калі дакладна з’явіцца трэццяя частка эсэ сказаць не магу, але мяркую ў хуткім часе.

IНТЭРВЕНЦЫЯ “АДРАДЖЭННЕ”. Частка I.

Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…

Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: "Чаму маўчыце, людзі?" У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Ляксандра вырашыў адказаць: "Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся".

Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.

З тых часоў адзін Ляксандра ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, то бок па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.

Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае лукашызм? Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Калі на Беларусі з’явілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, мы хаваліся ў бульбу. Калі з’явіўся інтэрнэт - хаваемся за клавіятурай. Хто такія патрыёты? Людзі. На маю думку сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5млн. дык я сябе ў той спіс не ўключыў. Затое ў той "некруглы" шматмільённы лік уваходзіць Лидия Ермошина, Аляксандр Лукашэнка, Зянон Пазьняк, дый шмат хто яшчэ.

Спадарыня Лідзія ў ЦВК змагаецца не толькі за працвітанне лукашызму, а і за дабрабыт русского человека, які жыве разам з намі беларусамі. Аляксандр Рыгоравіч змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч, так бы мовіць, бацька лукашызму. Бо ў 1988-1994 сваім беларускамоўным адраджэнскім палітыканствам спрыяў узыходжанню Лукашэнкi ва ўладу, i тым самым прывёў да яе не дэмакратыю, а лукашызм - палітыку хлусні, беззаконня і беларусанянавісці, заклаўшы ў аснову ідэалогіі так званага Адраджэння сваю асабістую нянавісьць да рускага чалавека і Расеі, а не любоў да беларускага ці Беларусі. Бо тады ж тэмай беларуская мова ці так званай нацыянальнай ідэяй забалбатаў тэму дэмакратыя - ўлада падкантрольная народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за шэсць адраджэнскіх год нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны "пар", назапашаны амаль за 200 год пад Расейскай Імперыяй. Бо ў артыкуле "О русском империализме и его опасности", надрукаваным за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-94, правакацыйна дэкляраваў тэзісы сваёй дыктатуры, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзёвы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо зянонаўшчына - гэта лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла дыктатуру русского языка.

Бо пасля ўцёкаў у пачатку 1996 у ЗША, дзе ў жніўні папрасіў палітычны прытулак, ён разам з сваімі паплечнікамі цягам наступных год не аб'ядноўваў грамадства, з мэтай барацьбы супраць лукашызму, а нават дзяліў, і таму ў 1999 быў развалены Беларускі Народны Фронт. Бо не арганізатар, не менеджэр ён, а апантаны ідэяй чалавек. Бо сярод апазіцыйных лукашызму беларусаў, якія не падтрымліваюць яго ідэалогію i лукашызм, кажучы словамі паплечнікаў Пазьняка, былі і ёсць лукашысты, правакатары, кэгэбісты, грантасмокі і інш.

У сваю чаргу ён называў iх "псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы" (С.Навумчык. “Пазьняк: ствараць грамадзкі грунт і сілу.” 24.09.2012. "Радыё Свабода"), "падстаўная "апазыцыя" (З.Пазьняк. “Развагі пра беларускія справы.” 05.02.2005. Сайт “Беларуская Салiдарнасць”), "...Захад стымуляваў у нас стварэньне цэлай папуляцыі палітычных паразытаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэфэрэндумах, калі за гэта плацяць грошы" (С.Навумчык. “З.Пазьняк: “Мусіць быць байкот незаконным выбарам”. 04.09.2009. "Радыё Свабода").

Ці аб'ядноўваліся б вы з такімі "іншадумцамі"? Я - не! Дык і зянонаўцы не аб'ядноўваліся з намі ні на Беларусі, дзе пануе КДБ, ні за мяжой, дзе Канторы няма. Затое ў сваёй секце, якую яны называюць народная партыя, адрадзіліся да ідалапакланення: "Толькі Зянон!" - чуваць іх заклік на вэб-форумах, дзе ўжо шмат год у часы лукашызму зя-змагары змагаюцца з беларусамі, якія супраць лукашызму, і іх шматгадовая "барацьба" нагадвае мне расейскую папа-гапонаўшчыну 1905 года, а таму некалі на форуме газеты Наша Ніва назваў гэту здрадніцкую дзейнасць сугучна - зяпонаўшчына, а ідалапаклоннікаў, якія змагаюцца з беларусамі - зяпонаўскімі паліцаямі.

RU.Википедия: “Зенон Станиславович Позняк — белорусский политик и общественный деятель националистической ориентации, фотограф, археолог и искусствовед…Католик… Защитил диссертацию по истории белорусского театра в 1981 году в Ленинграде. Кандидат искусствоведения. Работал заведующим сельским клубом, рабочим сцены, фотографом, художником-оформителем, младшим научным сотрудником в отделе археологии Института истории АН БССР, старшим научным сотрудником там же.”

Як апынулася шчэ падчас Адраджэння, не ўсім з тых 9,5млн. чалавек думалася аб звычайным жыцці-быцці вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаўцам, дый шчэ на беларускай мове, бо многім русский язык быў родны. Мабыць таму беларускі народ быў за гэта перад імі вінаваты, дый павінен ім, як зямля калгасу. Магчыма вінаваты таму, што ў восень 1988-га не прасіў іх абудзіць ці адрадзіць сябе іхняй ідэалогіяй фікс, калі нечакана для нацыі падчас перабудовы, параду савецкіх народных франтоў на "Дзяды-88" быццам з печкі звалілася савецка-адраджэнcкая калатня з слезацечным газам, пасля якой зянонаўцы ўжо самастойна і канчаткова вырашылі за ўвесь наш пакутны талерантны народ пераідэялягізаваць яго пасродкам зянонаўскага БНФ "Адраджэнне", які павёў бы яго да перамогі іхняй бел-чырвона-белай ідэалогіі а-ля зянонаўская нацыянальная ідэя, ў якой беларуская мова была галоўным стрыжнем, як 70 год дагэтуль нацыя пераможна йшла за камуністамі і іх ідэялогіяй фікс да камунізму - светлай будучыні чалавецтва. Магчыма народ вінаваты таму, што 4 сакавіка 1990 года выбраў у Вярхоўны Савет 12-га склікання амаль у 10 разоў больш дэпутатаў-камуністаў, чым парламенцкай Апазіцыі БНФ. Інакш кажучы, ва ўсім быў вінаваты народ - нейкі не той народ дастаўся адраджэнцам, не адраджэнцкі, не зянонаўскі.

Ольга Абрамова, политолог: "Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешенной гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. Главное, что активная часть депутатов белорусского парламента находилась в непрерывном творческом поиске, училась азам законотворчества и риторики на марше.

Несли ли тогдашние депутаты ответственность за крайне низкий уровень жизни в стране в первой половине 1990-х годов? Отчасти. Поскольку парламентская оппозиция пыталась организовать мобилизацию сограждан не вокруг смены экономического вектора развития, а вокруг изменения избирательного законодательства, вопросов поддержки белорусского языка и культуры." (Сайт "Обозреватель". 17.10.2012.)

Але папярэдні ВС 11-га склікання 26.01.1990 прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы і меркаваў дзесяцігадовы пераходны перыяд... Мо то была не адраджэнская мова? Не тарашкевіца ў якасці нормы класічнага правапісу? Можа. Тады зразумела чаму частка адраджэнцаў "пайшла" ў дэпутаты ВС 12-га склікання да мікрафонаў і радыё-тэле-трансляцый: каб у выніку іх дэпутацтва мова і арфаграфія сталі адраджэнскімі, каб правільна адрадзіўся наш народ, гледзячы на іх выступы па TV.

А насамрэч палітыканскай значнасцю першачарговасці моўнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоўная ідэалогія зянонаўшчыны справакавала ўзыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай чырвона-зялёнай русскоязычной ідэалогіі лукашызму, і... самога Лукашэнкі.

"Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно." (1994. Тезисы программы кандидата в президенты А. Лукашенко.)

Магчыма, каб падтрымаць гэтыя тэзісы пасля першага канстытуцыйнага дзяржперавароту, які ажыццявіў першы прэзідэнт Беларусі пасля рэферэндуму-1996, зянонаўцы неўзабаве двойчы легітымізавалі лукашысцкую ўладу праз удзел Пазьняка, яго партыі, іншых каманд кандыдатаў, іх паплечнікаў, у наступных прэзідэнцкіх кампаніях, у якіх спачатку элегантно (2001), а затым убедительно (2006) перамог Лукашэнка.

Нагадаю, што легітымнасць палітычнай улады ўключае прызнанне палітычнымі сіламі і народам правамернасці спосабаў абрання ўлады, а значыць лукашызм правамерна, то бок легітымна гаспадарыў аж да 19 снежня 2010-га...

"Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня," - распавёў Зянон Пазьняк 11.05.2010г. у інтэрв'ю Беларускай службе "Радыё Свабода" пасля прэзэнтацыі другога тома "Канцэпцыі новага Беларускага Адраджэньня" ў артыкуле Сяргея Навумчыка "Зянон Пазьняк: “Выбары трэба байкатаваць”.

Няўжо байкот павінен быў атрымацца ад аднаго гэтага выказвання? Няўжо на яго падрыхтоўку дастаткова некалькі слоў на "Радыё Свабода", выказаных за паўгода да выбараў чалавекам, які нядаўна казаў аб "падстаўной "апазыцыі"? Няўжо ізноў народ будзе вінаваты? Думаю, што не. Да таго ж, напярэдадні выбараў-2010 Наша Ніва на сваім сайце паказала медыя-ролік аб сустрэчы кіраўнікоў апазіцыйных лукашызму каманд кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, якія ў размове нават не ўзгадалі тое выказванне Пазьняка.

Менавіта 19.12.2010 у дзень "прэзідэнцкіх выбараў" лукашызм ажыццявіў другі дзяржаўны пераварот па сродках сілавой правакацыйнай спецаперацыі, пасля якой амаль шэсцьсот чалавек апынуліся за кратамі ў яго палоне. Нажаль ня ўвесь апазіцыйны лукашызму люд быў тады на Плошчы, ня ўвесь народ даў бой лукашызму. Магчыма таму, што частка беларусаў усё ж прыслухалася да згаданага зянонаўскага закліку...

Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты: "...найбольш яскравая прэзыдэнцкая кампанія была ў 2010 годзе, і тады людзі адтрымалі больш надзеі. І не таму, што Лукашэнка вырашыў даць нейкую палёгку і згуляць у дэмакратыю. Вялікая колькасьць актывістаў з рознымі поглядамі, але ж дэмакратычнага накірунку, працавалі зь людзьмі, прапаноўвалі свае праграмы, свае шляхі выйсьця з тупіковай сытуацыі і абудзілі краіну." (04.11.2012. "Радыё Свабода".)

Шматтысячная Плошча-2010 стала самай значнай падзеяй у нашай найновай гісторыі пасля абвяшчэння суверэнітэту, заклікала на нашу зямлю дэмакратыю, якую, няхай усяго некалькі дзён падчас перадвыбарнай кампаніі, адчуў беларускі народ, і стала прадвесніцай будучай рашучай барацьбы супраць лукашызму. Плошча прымусіла антыбеларускую ўладу на процізаконныя дзеянні каля Дома ўрада, ў іншых месцах сталіцы, ў выніку якіх Лукашэнка пасля 19 снежня 2010 года стаў нелегітымным кіраўніком краіны, бо шчэ да абвесткі афіцыйных вынікаў выбараў аддаў каманду сілавікам напасці на некаторых кандыдатаў, пасля чаго частка з іх па яго загаду была пазбаўлена свабоды, і, як следства, магчымасці апратэставаць канчатковыя вынікі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Дэмакратыя - гэта смерць лукашызму, і пры дэмакратычных выбарах, пры ўладзе падкантрольнай народу, Лукашэнка ў 2010-м не застаўся б кіраўніком дзяржавы. Не ведаю калі дэмакратыя вернецца на Беларусь, але галоўнае, што актыўнымі ўдзельнікамі тых падзей былі маладыя людзі - прыхільнікі дэмакратычных пераменаў. Так што ў будучыні будзе каму яе сустрэць і прытуліць.

Але нажаль, шчэ не сыйшоў час бел-чырвона-белай адраджэнскай зянонаўскай справы, бо беларускую нацыянальную ідэю, то бок нешта мудрагеліста ідэйнае, занадта тэарэтычнае, што на практыцы прывяло да лукашызму, падхапілі Малады Фронт і іншыя змагары-патрыёты…

З.Пазьняк: "Бо нягледзячы ні на што, Беларусь жыве. Жыве і трывае. Нягледзячы на задушную атмасфэру і рускую школу, нягледзячы на тое, што спадары імітатары і грантасмокі з падстаўной апазыцыі разбэсьцілі і зглумілі цэлае маладзёвае пакаленьне канца 90-х гадоў, нягледзячы ні на што — нарастае новая беларуская моладзь, якая змагаецца за Беларусь, як умее, але галоўнае – з сьветлымі думкамі і з Богам у сэрцы." (“САКАВІК – 2008”. 13.04.2008 г. Беларускія Ведамасьці.)

###

Калі бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся напрыканцы 80-х, дый зянонаўцамі было сказана, што ён нацыянальны гістарычны сцяг, то я яго прыняў, і нават склаў верш. Але тады ж адно вуха чула аб ім як аб нацыянальным, а другое, што пад гэтым сцягам у 1941-44 гадах сустракалі прыход нацыстаў i праводзілі свае акцыі калабаранты - здраднікі беларускага народа. З некаторымі з іх сустрэўся тут у Брукліне (штат Нью Ёрк, ЗША), куды прыехаў да дачкі ў 2003-м, і жыву да цяперашняга часу. А таксама сустрэўся з Зянонам Пазьняком, якому першаму паказаў той верш.

Пазней даведаўся, што, як менавіта беларускі нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг да 1909 нідзе не ўзгадваўся, а яго эскіз стварыў беларускі палітычны дзеяч Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27.3.1891 - 25.2.1959). У 1909-1917 ім карысталіся некаторыя беларускія арганізацыі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 усё часцей пачалі карыстацца як сцягам беларусаў наогул. 5 жніўня 1918 ён фармальна стаў атрыбутам дзяржаўнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але быў абвешчаны толькi ў верасні таго ж года. Ў 1941-44 сцяг "уваскрос" побач з калабарантамі, дый стаў павязкай на рукаве паліцаяў. У 1988 на Дзяды развіваўся ля Курапатаў падчас шэсця на чале з Пазьняком. А ў жніўні 1991-га разам з іншымі дэпутатамі Зянон Станіслававіч унёс яго ў ВC ужо як нацыянальны сьцяг.

Пасля разважанняў над сваёй часткай лёсу пад бел-чырвона-белым сцягам прыйшоў да высновы, што ён не мой. Бо гэты сцяг падстава для палітычнай напружаннасці або канфліктаў у грамадстве, запэцканы гітлераўскім часам, і не з'яўляецца нацыянальным гістарычным. Таму аднойчы ў чэрвенi 2011 на вэб-форумах Нашай Нівы і Хартыі97 апублікаваў прапанову да моладзі стварыць свой сцяг iдэалагічнага прымiрэння нацыi, ды йсці з ім у будучыню, дзе не павінна быць зяпонаўшчыны, лукашызму, іх ідэалогій і сімвалаў, якія падзялялі, а не аб'ядноўвалі беларускую нацыю і народ, дый прынеслі толькі пакуты. Бо калі пазбавімся ад гэтых ідэалагічных заклапочанасцяў тады й убачым беларускую дэмакратыю. Інакш кажучы, я прапанаваў думаць аб грамадзянах, якія сёння пад чырвона-зялёным сцягам або не за бел-чырвона-белы сцяг... Ці можа пасля лукашызму па звычцы дыктатам прымусім іх любіць бел-чырвона-белы сцяг, бо бел-чырвона-белая дыктатура будзе лепей, таму, што яна бялей, чырваней і яшчэ раз бялей чырвона-зялёнай?! Дыктатуру на дыктатуру не змяняюць.

Я не чакаў і не атрымаў хуткай ды станоўчай адзнакi, хуткiх дзелавых прапаноў ці іншай падрымкі iдэi распрацоўкі новага сцяга. Нікога не прыспешваў, разумеючы, што яшчэ прыйдзе час для яе разгляду. Я толькі заклікаў думаць на крок наперад або на iмгненне, калi крок у будучыню для кагосьцi велiчыня непамерна вялiкая.

Дарэчы, гадоў сямнаццаць таму стварыў і потым запантэнтаваў у РБ гандлёвую марку, якая адрозніваецца ад эскіза К.С.Дуж-Душэўскага тым, што замест чырвонай паласы ў сярэдзіну бел-чырвона-белага сцяга змясціў элементы беларускага нацыянальнага арнаменту.

###

.

Перабудова, БНФ, Адраджэнне, бел-чырвона-белы сцяг - звычныя сёння словы. А ці ведаеце вы, што наша бел-чырвона-белая перестройка пачалася з таго, што ў пісьменніка В.Быкава зазваніў тэлефон?.. Чытаем разам радкі з яго кнігі "Доўгая дарога дадому":

.

"Галоўным рэдактарам “ЛІМа” у 1988 годзе быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” – кароценькая прамова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе “Радуга”. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзесят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі."

.

Перапыню цытаванне, каб абвесціць, што 30.05.2013 "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор". А зараз чытаем кнігу далей:

.

"Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю “ЛІМа” падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская “Газэта выборча”, а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьследваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумантаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы зьбіраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё згарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдзіста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішчы. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш…

.

Затое на мейсцы ямаў за кальцавой дарогай справа выглядала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямы. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда касьцей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым мейсцы – у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лукашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў). Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ змушаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьледвана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.

.

Паводле ініцыятывы Зянона Пазьняка было вырашана стварыць адмысловае таварыства – Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Кастрычніцкім надвячоркам 1988 году я ішоў у Чырвоны касьцёл, як шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу.

.

Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрыхтаваўся. Каб заняць мейсцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды панапрыходзіла маса кадэбістаў у штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прышоў з ЦК інструктар Бузук, які, мяркуючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.

.

Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: “Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі”.

.

У зале настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, гістэрычна выкрыквала зь мейсца сакратарка гаркама. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падскочыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана крычэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! – аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй мартыралёгу быў абраны Зянон Пазьняк.

І тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу – аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя апладысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты ў ярасьці, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх.

.

На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў аргкамітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчанка і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбокадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой арганізацыі ня прыме. Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі за. Пазьняка на сходзе тады не было.

.

Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выбары, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адносінах лепшая за Якавенку. І калі я не прапанаваў Пазьняка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое мейсца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная Гулагу.

.

Якраз у гэты час – празь дзень ці два – насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды – сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх – справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі – з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.

.

Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават, калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.

.

Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх носьбітаў. Увогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.

.

Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісторыі. Тое яго выступленьне ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі напачатку выклікалі шок у грамадзтве, нязвыклым да падобных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету.

Вядома, гэта стала магчымым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы больш-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра шмат каго грэлі, натхнялі і давалі надзею." Канец цытавання кнігі.

.

Як бачыце, паводле аповяду Васіля Ўладзіміравіча Быкава, прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля раскопак, ці дакладней, калі былі знойдзены астанкі людзей у Курапатах, і Пазьняк стаў вядомым у Беларусі чалавекам, а сам пісьменнік, які да артыкула пра Курапаты ня быў з ім знаёмы, становіцца сузаснавальнікам БНФ, і з гэтага часу словы Курапаты і Быкаў будуць ключавымі для слоў БНФ і Пазьняк.

.

Ці звярнуў хто-небудзь увагу на меркаванне Алеся Адамовіча наконт апантанасьці хаця б цяпер? Не?! Ну, тады паехалі далей!

.

RU.Википедия о З. Позняке: "Первый, кто открыл общественности преступления в Куропатах. Всего, по мнению Позняка, в 30-е годы Белоруссия потеряла около двух миллионов человек. В июне 1988 года в газете "Літаратура і мастацтва" опубликовал статью "Куропаты — дорога смерти" о расстрелах в пригороде Минска тысяч мирных граждан в сталинскую эпоху. Массовая демонстрация памяти жертв сталинизма ("Дзяды-88") 30 октября 1988 года была разогнана властями с применением дубинок и слезоточивых газов, что было впервые на территории СССР."

.

С.Навумчык у сваім творы "Сем гадоў Адраджэньня" піша: "На Дзяды 30 кастрычніка тысячы менчукоў сабраліся ля Маскоўскіх могілак (цяпер – Усходнія). Вось як піша пра тыя падзеі па-біблійнаму ляканічна Васіль Быкаў у "Доўгай дарозе дадому": "Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў".

Дадам, што там, пад Курапатамі, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі перад вялікім сходам людзей быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Разгон "Дзядоў" меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў "ЛіМе" ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное "я", адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як "рэпрэсіўную"." Канец цытавання.

.

І так, навейшай гісторыі Беларусі запатрабаваліся лічаныя месяцы вясны-лета-восені 1988 года, каб беларусы дружна, талакой, РАЗАМ з тутэйшымі і замежнымі СМІ; з савецкай камуністычнай уладай і КДБ; з шэрагамі войска і міліцыі; з варанкамі і вадамётамі; з дубінкамі і сьлезацечным газам, якія ўпершыню ў СССР прымянілі НАШЫ (!!!) талерантныя тады міліцыянты; з iнструктарам ЦК КПБ і фатографам, які "даў яму добры адлуп", калі да іх заглянуў Васіль Быкаў; з генпракурорам і старшынёй КДБ; з дэпутатамі-пісьменьнікамі і мастакамі; з віцэ-прэм’ерам ураду і групай салдатаў, якая "раскопвала курганкi i ямкi... паводле ўсiх правiлаў археалёгii", бо імі "кiраваў сам Пазьняк, перацiраючы ў пальцах кожны драбок зямлi" ў Курапатах; - ДЫ ШТО ТУТ КАЗАЦЬ!!! - РАЗАМ з нашым Сьвятым Нацыянальным Гістарычным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, з якім, усяго праз тыя ж лічаныя месяцы пасля сталінскіх растрэлаў 1937-41 гадоў, ужо летам 1941-га (!!!) некаторыя змагары-патрыёты - тагачасныя Беларусы з вялікай літары, сустракалі ў Мінску нацыстаў, пасля чаго некаторыя з прыслужнікаў немцаў, якіх народ назваў паліцаямі, надзелi сабе на рукаў Сьвятую Бел-Чырвона-Белую павязку, і сумарна РАЗАМ з сталіншчынай і нацызмам знішчылі траціну нашага беларускага народа; РАЗАМ з тымі тагачаснымі беларускімі калабарантамі - змагарамі-патрыётамі-1941-44 гадоў, якія змаглі збегчы з Беларусі ў 1944-м ад кары народа, якія, не гледзячы на тое, што ў гэтыя хвалюючыя адраджэнскія хвіліны восені 1988-га былі дома - недзе там на далёкім дзікім для нас, бо дэмакратычным Захадзе, ўсё ж былі духам РАЗАМ з намі тут, побач з камуністычным савецкім Домам урада ў Чырвоным Касцёле, хоць краіна амаль на ¾ праваслаўная, на шэсці "Дзяды-88", ля Курапатаў, і таксама адчувалі на сябе тыя дубінкі і сьлезацечны газ, у тыя самыя выдатныя часы нашай навейшай гісторыі, якой запатрабавалася ўсяго пяць ці шэсць месяцаў 1988-га, каб так моцна патрэсці памяркоўны дзевяці мільённы беларускі люд, каб "закiнутае ўрочышча на ўскраiне Менску набыло назоў Курапаты i зрабiлася ахвярным сымболем Беларусi"; каб у выніку мы даведаліся аб Зяноне Пазьняку, які менавіта пад Сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча; каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкулу “Курапаты – дарога смерці” Зяноне ў 2003-м выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых патрыётаў 1941-44 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ; каб амаль нікому невядомы ў 1988-м звычайны навукоўца Пазьняк, з якім нават Быкаў да згаданага артыкулу шчэ ня быў знаёмы, горда вёў народ на "Дзяды-88", каб "абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі"; каб атрымалася на славу піяр-шоў па стварэнню БНФ "Адраджэнне", які павінен быў назаўжды палітычна знішчыць партыйна-савецка-кэгэбісцкіх шоўмэнаў-арганізатараў гэтага піяр-шоў-1988, а заадно ўсю гэту ненавістную зянонаўцам і змагарам-патрыётам 1941-44 гадоў пракрамлёўскую камуністычна-кэдэбісцкую раць ды ідэалогію рускіх акупантаў, а затым адрадзіць нашу сьвядомую беларускасць, нашу сапраўдную адраджэнскую мову, нашы нацыянальныя гістарычныя сімвалы! Слава героям белорусского Потрясения-1988! Прабачце за акупацыйку. Cлава героям беларускага Адраджэння-1988! Слава! Слава!! Слава!!!

.

Але можа хтосьці не зразумеў сэнс майго вялізнага абзаца аб падзеях-1988? Дык зараз растлумачу. То было шоў або спектакль "Інтэрвенцыя "Адраджэнне" - інтэрвенцыя ў справы беларускага народа. Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх нашых адраджэнскіх перамог – Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Выканаўца галоўнай ролі - Зянон Пазьняк. Сцэна - ўрочышча Курапаты. Масоўка - беларускі народ і наіўны пісьменнік, які на сваіх плячах унёс у нашу навейшую гісторыю гапонаўшчыну-зяпонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць БНФ "Адраджэнне", і справакуе ўзыходжанне рэжыму лукашызма на нашае зямлі.

.

Няўжо Сьвяты Зянон працаваў на Кантору? Сьвят, сьвят, сьвят! Не! Проста ён свой адраджэнскі час боўтайся ў фарватары КДБ.

.

Праз паўтара года пасля шэсця на "Дзяды-88" Пазьняк стаў дэпутатам ВС. Тады Беларускае тэлебачанне спраўна вяло трансляцыі з залы паседжанняў ВС, чым прыцягвала ўвагу беларусаў, каб не швэндаліся па пустому па вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам, а на свае вочы бачылі і слухалі лідара БНФ, каб пяць год яго дэпутатства былі побач з ім на пярэднім фронце барацьбы за сваё адраджэнне, седзячы дома ля тэлевізара на канапе, дзе былi раскватараваны байцы і паплечнікі зянонaўскaгa БНФ. Бо ўсё роўна нацыя шчэ спала і не думала абуджацца. Яна й цяпер спіць...

.

С.Навумчык: "Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі “альтэрнатыўнага Народнага фронту” яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць “на апярэджаньне”, але, як і шмат што іншае, правалілі справу)." (С.Навумчык. "Два зьезды і апошні шанец." 31.03.2011. "Радыё Свабода")

.

Відаць у тыя шоў-імгненні 1988-га было размантачана шмат бліскучай арганізацыйнай энергіі і таленту Зянона Пазьняка - галоўнага героя, першаадкрывальніка Курапат, заснавальніка БНФ, і мо таму за наступные 24 гады, ўключаючы 5 год дэпутатства і амаль 17 год эміграцыі, ім быў зроблены палітычны пшык усебеларускага маштабу і развалены БНФ. А таму яшчэ раз нагадаю словы Васіля Быкава: "Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі." Ў тыя шоў-імгненні 1988-га...

.

Так у вясну 1996-га, пасля ўцёкаў у замежжа С.Навумчыка і З.Пазьняка, фронт бітвы паміж беларусамі за абуджэнне нацыі наблізіўся да мікрафона Беларускай службы "Радыё Свабода"... i крыху пазней да інтэрнэту. Каб падчас бойкі на вэб-форумах мы арыентаваліся на рэальныя заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці, як журналісты той службы; каб пасля калатні ў віртуальным свеце рэальна дэмакратычнымі людзьмі зваліся; каб пад бел-чырвона-белым сцягам дружна йшлі да пераднаціскнога "я" і класічнага правапісу, які вызнае тая служба, то бок да тарашкевіцы, аснаванай на непрыйманні змяненняў моўнай рэформы 1933 года, і нарэшце прыйшлі.

.

Куды? Няважна. Туды, куды з Прагі пераехаў бы офіс згаданага амерыканскага радыё.

Бліжэй да Расеі? Няўжо ў Воршу? Ня ведаю. Мо і ў Мінск, дзе некалі ў вядомага беларускага пісьменніка ў 1988-м зазваніў тэлефон...

###

"Інакш кажучы, калі я падтрымліваю непрызнаньне выбараў, палаткі, рэжыму, тады – за што я? Што я падтрымліваю? Што ці хто сагравае мне сэрца? “Толькі Зянон!” – гучыць паэтычна і таму прывабна. Урэшце, гэта адзінае апазыцыйнае дацзыбао, зь якім можна жыць. Але яно ў сэрцы, а жыць трэба тут і цяпер." (С.Дубавец. “Як жыць?” 30.09.2008. "Радыё Свабода"). 

P.S. Працяг у частцы XXII.

Частка I. Ўлада. https://cont.ws/@starkou/631184

Частка II. Першы БНФ. https://cont.ws/@starkou/631358

Частка III. Памылкі вашай рэвалюцыі або спадарыня эвалюцыя.

https://cont.ws/@starkou/638441

Частка IV. Три брата. https://cont.ws/@starkou/639901

Частка V. Прэмія. https://cont.ws/@starkou/643092

Частка VI. Русский мир. https://cont.ws/@starkou/647318

Частка VII. За Родину! https://cont.ws/@starkou/657813

Частка VIII. Кіслароднае галаданне. https://cont.ws/@starkou/673738

Частка IX. Не вооружена, но очень опасна. https://cont.ws/@starkou/673670

Частка X. Тры дарогі. https://cont.ws/@starkou/671571

Частка XI. Артёму Агафонову. https://cont.ws/@starkou/675742

Частка XII. Нацыя. https://cont.ws/@starkou/677841

Частка XIII. Передемуренный курс. https://cont.ws/@starkou/680168

Частка XIV. Глобальное потепление.BY. https://cont.ws/@starkou/682072

Частка XV. Дэмакратыя і гаспадарка. https://cont.ws/@starkou/683548

Частка XVI. Сталин с нами. https://cont.ws/@starkou/686128

Частка XVII. Атас, профсоюзы идут! https://cont.ws/@starkou/686422

Частка XVIII. Молодось моя, Белоруссия https://cont.ws/@starkou/688128

Частка XIX. Бел-чырвона-белая свабода. https://cont.ws/@starkou/68881

Частка XX. Перетрендить или нет? Вот в чем вопрос. https://cont.ws/@starkou/68978...

Они ТАМ есть! Русский из Львова

Я несколько раз упоминал о том, что во Львове у нас ТОЖЕ ЕСТЬ товарищи, обычные, русские, адекватные люди. Один из них - очень понимающий ситуацию Человек. Часто с ним беседует. Говорим...

«Это будут решать уцелевшие»: о мобилизации в России

Политолог, историк и публицист Ростислав Ищенко прокомментировал читателям «Военного дела» слухи о новой волне мобилизации:сейчас сил хватает, а при ядерной войне мобилизация не нужна.—...

Война за Прибалтику. России стесняться нечего

В прибалтийских государствах всплеск русофобии. Гонения на русских по объёму постепенно приближаются к украинским и вот-вот войдут (если уже не вошли) в стадию геноцида.Особенно отличае...

Обсудить
  • It's some sort of trash? and the Belorussian Powers are much above of article.