ШТО АБАРАНЯЮЦЬ АБАРОНЦЫ КУРАПАТ

0 1746

У тэме рэстарацыя і Курапаты дзве праблемы: бел-чырвона-белая і чырвона-зялёная. Мне падаецца, што праект сямейнага рэстарана ля пахаванняў у Курапатах ёсць палітычная падстава або правакацыя супраць вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. Мяркую цяпер, цягам часу пратэстаў ля ўрочышча, дзяржава дзень і ноч разбіраецца ў гэтай тэме. Пройдзе немалы час, які патрэбны ёй, каб разабрацца з правакацыяй (рэстаран ля Курапатаў), але ў хуткім часе ўлада ўсё ж скажа сваё слова.

Толькі рэстаран палова справы. Другая палова - праўда пра Курапаты.

Адпаведна публікацыі на сайце беларускага Еўрарадыё.FM ад 03.06.18, на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988 першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў тагачасным артыкуле «Курапаты — дарога смерці», и хлопцы сообщили об этом куда надо. Затым прыехаў чалавек ва ўніформе настаяшчага палкоўніка міліцыі (!), невядомы фатограф Пазьняк і нехта з Акадэміі Навук БССР.

Свабода. 2.06.18, 15:47. Артыкул Ганны Соўсь «Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў.» Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю ў ЛІМе:

«Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана.»

Як бачыце, праз 30 гадоў пасля адкрыцця, першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў Курапаты 45 лят таму. Вось што абараняюць бел-чырвона-белыя змагары ля Курапатаў - успаміны ці байкі свайго ідала.

Дарэчы XIX ўсесаюзная канферэнцыя КПСС праходзіла ў Маскве з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1988г. То бок праз 47 гадоў пасля XVIII ўсесаюзнай канферэнцыі ВКП(б), якая адбылася незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941-45) і таксама праходзіла ў Маскве з 15 лютага па 20 лютага 1941г. Здаецца тады, перад маючым адбыцца адкрыццём Курапат, усе беларускія савецкія людзі - фатографы любіцелі і фатографы прафесіяналы, беспартыйныя і камуністы - ўважліва сачылі за паралічом КПСС і яе партканферэнцыямі. Такі быў час. Час адкрыцця дарогі смерці. Час адкрыцця Курапат.

16.07.18 у эфіры беларускага Еўрарадыё.FM ішла размова пра Курапаты і рэстарацыю ля іх. Сваё меркаванне выказваў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя) Павал Севярынец. Я пракаментаваў сёлетнія падзеі вакол Курапатаў і мой каментар прагучаў у эфіры радыё:

«Не пра Курапаты і ахвяры вядуць размову змагары-абаронцы, бо дагэтуль невядома як там загінулі, хто і колькі людзей. Ідзе размова аб бел-чырвона-белай ідэалогіі, якая ўзнікла 30 гадоў таму падчас адкрыцця пахаванняў ля Курапат.»

(Цалкам відэа ролік можна знайсці на старонцы Еўрарадыё ў фэйсбук або на ЮТуб.)

У адказе Павал нагадаў, што ёсць публікацыі, якія кажуць аб тым, што тамака ахвяры сталінскіх часоў ды выказаў меркаванне, што маглі быць і ахвяры нацызму, і калі апошняе, то, маўляў, «не разумею чаму мы не павінны падымаць гэта пытанне».

Затым я нагадаў суразмоўцу, што ён нічога не cказаў пра бел-чырвона-белую ідэалогію. І Павал распавёў у эфіры пра 2000 гадовую сімволіку бел-чырвона-белай ідэалогіі. Яшчэ Севярынец сказаў, што крыжы ў Курапатах гэта пачатак каардынат бел-чырвона-белай ідэі, што гэбрэі пасля распяцця ў Палесціне агарнулі Хрыста быццам бы нашым бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам, і тая паласа крыві Іісуса ёсць частка гэтага сцяга, што ў Курапатах ёсць памятны знак (помнік) габрэям ахвярам даўніх падзей.

«...І канешне мы за яе. І канешне мы яе абараняем, калі абараняем Курапаты,» - скончыў адказ Павал Севярынец на маё пытанне пра бел-чырвона-белую ідэалогію.

Але калі знак габрэйскі, то чаму абаронцы паставілі ў Курапатах толькі крыжы? Мо і беларускія мусульмане тамака пахаваны. Як бачыце, сапраўды дагэтуль невядома як там загінулі, хто і колькі людзей...

СМІ: «По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250тыс человек.»

Зразумелі? Плюс-мінус кіламетр. З гакам. Вось што мы даведаліся за 30 гадоў пасля адкрыцця Курапат. Нічога. Вось дзе лепей бы папрацавалі бел-чырвона-белыя змагары-піяршчыкі, каб нарэшце грамадства дакладна ўсё ведала пра Курапаты.

Тады магчыма грамадства даведалася б ці звязана «знаходка» фатографам пахаванняў у Курапатах з яго піярам падчас шэсця на Дзяды-1988 пад бел-чырвона-белым сцягам, пад якім у 1941 тагачасныя змагары сустракалі ў Мінску нацыстаў, пасля чаго некаторыя з нацысцкіх прыслужнікаў, якіх народ назваў паліцаямі, надзелi сабе на рукаў павязку, і сумарна з нацызмам і сталіншчынай у 1937-44 знішчылі траціну беларускага народа.

Таксама на Дзяды-1988 упершыню ў СССР беларуская талерантная міліцыя прымяніла слезацечны газ «чаромха» ды збівала дубінкамі талерантных маніфестантаў шэсця.

Адначасова на Дзяды-1988 фактычна адбыўся піяр маючага адбыцца стварэння падкантрольнага ўладзе Першага зя-БНФ «Адраджэнне», які прайшоў свой адраджэнскі шлях у фарватары палітыкі тагачаснай беларускай камуністычнай савецкай улады, пасля чаго Фронт быў загублены Пазьняком.

Таксама праўда пра Курапаты пацягне за сабой пошук адказаў і на іншыя пытанні...

ЧАМУ раптоўна ў тыя часы так званага адраджэння ад нас сыйшоў Алесь Адамовіч, які папярэджваў Васіля Быкава аб «апантанасці» Пазьняка? (Двукоссе маё.) Нагадаю, што Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч раптоўна памёр 26 студзеня 1994 года, а 15-17 студзеня 1994 года «Народная газета» надрукавала артыкул Пазьняка «О русском империализме и его опасности», публікацыя якога ў важкі момант ісціны нашае Гісторыі падчас першых і пакуль што адзіных дэмакратычных выбараў згуртавала беларускіх камуністаў ці дакладней парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру (эліту грамадства, кажучы па-сучаснаму), прадстаўнікі якой потым лічылі галасы ў выбарчых камісіях падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, і, як вядома, на тых выбарах перамог стаўленнік КП(б)Б. То бок пасля публікацыі артыкула о русском империализме и его опасности ўлада эліты беларускай кампартыі засталася ў руках эліты беларускай кампартыі.

ЧАМУ дзяржаўны цэнзар трыццаць гадоў таму дазволіў выданне артыкула «Курапаты — дарога смерці»?

І тады, мяркую, мы зразумеем, што фактычна пасля публікацыі гэтага артыкула ў СМІ і крыху пазней падчас шэсця на Дзяды-1988 адбылося кадэбісцкае піяр-шоў пастаноўкі спектаклю пад умоўнай назвай «Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Інтэрвенцыя ў справы беларускага народа падчас перабудовы і галоснасці, падчас параду Фронтаў, падчас краху СССР ды набыцця незалежнасці пятнаццацьцю савецкімі рэспублікамі.

Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх «адраджэнскіх перамог» – Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Выканаўца галоўнай ролі - Зянон Пазьняк. Сцэна - ўрочышча Курапаты. Масоўка - беларускі народ і... наіўны пісьменнік Васіль Быкаў, які «на сваіх плячах» фактычна ўнёс у нашу навейшую гісторыю зяпонаўшчыну - тутэйшую гапонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць БНФ «Адраджэнне» і справакуе ўзыходжанне ва ўладу недэмакратычнага рэжыму, які пазней мы назавем лукашызм.

Пры гэтым амерыканская Беларуская служба радыё Свабода за амерыканскія грошы цягам амаль трыццаці гадоў будзе пудрыць нам беларусам моск аб велічы першаадкрывальніка Курапат.

То бок «на плячах» Васіля Ўладзіміравіча, які да напісання «паплаўка» да артыкула «Курапаты — дарога смерці» паверыў ці даверыўся незнаёмаму фатографу, Пазьняк уехаў у нашу гісторыю. Дзеля чаго? Каб сваёй «адраджэнскай» дзейнасцю загубіць будучую беларускую дэмакратыю - ўладу падкантрольную народу (ўспамінайце свае 450тыс подпісаў у 1992 і не адбыўшыйся тады рэферэндум па пераабранні ВС, які мог змяніць аднапартыйную сістэму ўлады КПБ на двухпартыйную дэмакратычную ўладу КПБ і БНФ), і, каб у 1994 у фінале «адраджэння» Зянон-кіраўнік БНФ пакінуў тагачасную ўладу беларускіх камуністаў беларускім камуністам, а сам збег за бугор. Дый 27 ліпеня 1990г. разам з паплечнікамі-дэпутатамі фракцыі БНФ Пазьняк не галасаваў за абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР, а дэманстратыўна выйшаў з залы Вярхоўнага Савету і тым самым навекі выключыў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» з ліку палітычных сілаў, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт нашае Бацькаўшчыны.

Дый шмат чаго яшчэ прыйдзецца пазнаць беларусам праз сённяшнюю рэстарацыю ля Курапатаў, з праектам якой улада разбярэцца, калі самі таго захочам пазнаць...

В.Быкаў: «Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе «Радуга». (Кніга «Доўгая дарога дадому».)

Дык зразумелі пры чым тут бел-чырвона-белая ідэалогія, якую абараняюць абаронцы? Калі Павал Севярынец дапусціў, што магчыма ахвяры ў Курапатах былі й падчас нацызму, то можна дапусціць, што бел-чырвона-белыя абаронцы сённяшніх Курапат правакацыйна стаяць пад бел-чырвона-белым сцягам беларускіх паліцаяў, якія сумарна з нацызмам і сталіншчынай у 1937-44 знішчылі траціну нашага народу, ў тым ліку беларусаў, габрэяў і інш.

Дык што ля Курапатаў і рэстарацыі робяць абаронцы пад бел-чырвона-белым сцягам, у якога, паводле аповяду Севярынца, такая багатая 2000 гадовая гісторыя? Абараняюць бел-чырвона-белую ідэалогію. Адназначна.

На маю думку ў Курапатах павінен быць мемарыял памяці загінутым у часы сталіншчыны, ў часы бел-чырвона-белай паліцайшчыны і нацызму. І ніякай ідэалогіі.

###

ПРИЛОЖЕНИЕ. Еврорадио.FM 03.06.2018. Статья Павла Свердлова «Позняк ни при чём». Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах».

Два отрывка:

«Текст статьи «Курапаты — дарога смерці» вы найдёте здесь же — ниже. Ближе к концу статьи её авторы благодарят троих парней за помощь в проведении раскопок: «Хотим назвать фамилии ребят, которые помогли нам в нелегком исследовании. Это Игорь Бага (он уже окончил школу и работает каменщиком) и ученики 171-й школы Минска Виктор Петрович и Александр Макрушин».

«Текст статьи «Курапаты — дарога смерці» вы найдёте здесь же — ниже. Ближе к концу статьи её авторы благодарят троих парней за помощь в проведении раскопок: «Хотим назвать фамилии ребят, которые помогли нам в нелегком исследовании. Это Игорь Бага (он уже окончил школу и работает каменщиком) и ученики 171-й школы Минска Виктор Петрович и Александр Макрушин.»

«Спустя 30 лет после тех событий Еврорадио отыскало Александра Макрушина. Сейчас ему 45 лет, в 1994-м он закончил физфак БГУ, растит сына. А в 1988 году, когда открылась история Куропат, Макрушину было всего 15.

— Авторы статьи никакого отношения к раскопкам не имели и близко. А копали мы втроём, — рассказывает Александр Макрушин.

— Вспомните, пожалуйста, тот день. Статья вышла 3 июня, а раскопки когда происходили?

— Был май, солнечно, произошло до Дня Победы. Мы убежали с физкультуры.

— Почему именно в Куропаты пошли? Обычно там дети играли?

— Мы ушли туда потому, что от домов было далеко, и мы не хотели, что бы землянку нашли. Никто не знал, что это Курапаты. Лес и лес.

— А слово «Куропаты» было тогда?

— Сразу не было «Куропаты», это потом пошло.

— Что было после того, как вы позвали взрослых и показали им свои находки?

— Приехали: Полковник милиции, с Академии наук и Зенон Позняк. Больше после их приезда мы не копали. Им было достаточно того, что мы раскопали.

— Вашу жизнь этим раскопки изменили как-то?

— Последствий не было. И жизнь шла сама по себе.

— Поддерживаете ли вы связи с двумя другими парнями, Игорем Багой и Виктором Петровичем, которые тогда были с вами?

— Бага умер давно, а Витя Петрович женат, работает. Видел [его] давно.

— Бага ведь, наверное, всего на год вас старше был. Что с ним произошло?

— Нет, больше, года на 4. Долгая история».

Для закономерности не хватает третьего. Два этих события фактически подтверждают догадки об атаках в "глубине страны"
  • pretty
  • Сегодня 08:40
  • В топе

ДМИТРИЙ  МАТВЕЕВПомните эти обсуждения, когда первые БПЛА атаковали Москву и Петербург? Пока привыкшие во всëм сразу винить власти (а военное руководство это тоже одна из ветвей) не стеснялись в ...

Они не нужны даже на родине. Глава СК Бастрыкин призвал закрыть границы для мигрантов

Александр Бастрыкин выразил крайне негативное отношение к миграционной политике России, призывая закрыть границы для мигрантов, которых, по его мнению, не ждут на родине. Глава Следстве...

Кац, предлагает сдаться.

Попали хохол и американец в одно из африканских племен Им говорят:- Или давайте по 200 долларов, или вам придется съесть мешок соли, или будем вас всем племенем по очереди ебать.Америка...