АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ

1 1358

1 кастрычніка 2018 беларуская газета Новы час на сваім сайце надрукавала артыкул Дзяніса Івашына «Кожны з нас: дзеля будучыні Беларусі маем ведаць і бараніць Курапаты (ВІДЭА)». Я пакінуў шмат каментаў да яго на фэйсбук старонцы НЧ і на сайце газеты. Ніжэй прывяду іх у адрэдагаваным і дапоўненым выглядзе.

АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ

Свабода. 02 чэрвень 2018, 15:47. Артыкул Ганны Соўсь «Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў». Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю 3 чэрвеня 1988г. у беларускай штотыднёвай літаратурнай газеце «Літаратура і мастацтва» («ЛІМ») артыкула Зянона Пазьняк і Леаніда Шмыгалёва «Курапаты - дарога смерці»:

«Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана.»

Атрымліваецца, што праз 30 гадоў пасля адкрыцця першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў Курапаты 45 лят таму. Дык вось што абараняюць змагары ля Курапатаў - байкі свайго бел-чырвона-белага ідала!

Да таго ж, XIX ўсесаюзная канферэнцыя КПСС праходзіла ў Маскве з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1988г. То бок праз 47 гадоў пасля XVIII ўсесаюзнай канферэнцыі ВКП(б), якая адбылася незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941-45) і таксама праходзіла ў Маскве з 15 лютага па 20 лютага 1941г.

Дык як жа Курапаты змог «адчыніць» Зянон Пазьняк яшчэ за 15 гадоў да публікацыі вядомага артыкула пра іх у «ЛІМе», калі, адпаведна публікацыі на сайце ЕўрарадыёFM артыкула Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.18, на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988г. першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў артыкуле «Курапаты - дарога смерці», а менавіта: «Хочам назваць прозьвішчы хлопцаў, якія дапамаглі нам у нялёгкім дасьледаваньні. Гэта Ігар Бага (ён ужо скончыў школу і працуе мулярам і вучні 171-й школы Менска Віктар Пятровіч і Аляксандар Макрушын». Затым хлопцы паведамілі пра гэта куды трэба пасля чаго прыехаў чалавек ва ўніформе настаяшчага палкоўніка міліцыі (!), невядомы фатограф Пазьняк і нехта з АН БССР. 

Вось што піша Павел Свярдлоў пра юных герояў артыкула «Курапаты - дарога смерці»:

«Спустя 30 лет после тех событий Еврорадио отыскало Александра Макрушина. Сейчас ему 45 лет, в 1994-м он закончил физфак БГУ, растит сына. А в 1988 году, когда открылась история Куропат, Макрушину было всего 15.

— Авторы статьи никакого отношения к раскопкам не имели и близко. А копали мы втроём, — рассказывает Александр Макрушин.

— Вспомните, пожалуйста, тот день. Статья вышла 3 июня, а раскопки когда происходили?

— Был май, солнечно, произошло до Дня Победы. Мы убежали с физкультуры.

— Почему именно в Куропаты пошли? Обычно там дети играли?

— Мы ушли туда потому, что от домов было далеко, и мы не хотели, что бы землянку нашли. Никто не знал, что это Курапаты. Лес и лес.

— А слово «Куропаты» было тогда?

— Сразу не было «Куропаты», это потом пошло.

— Что было после того, как вы позвали взрослых и показали им свои находки?

— Приехали: Полковник милиции, с Академии наук и Зенон Позняк. Больше после их приезда мы не копали. Им было достаточно того, что мы раскопали.» Конец цитирования статьи с сайта ЕўрарадыёFM.

СМІ: «По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250тыс человек.»

Зразумелі? Плюс-мінус кіламетр. З гакам. Вось што мы даведаліся за 30 гадоў пасля адкрыцця Курапат. Нічога. Вось дзе лепей папрацавалі б бел-чырвона-белыя змагары-піяршчыкі, каб нарэшце грамадства дакладна ведала ўсё пра Курапаты, каб даведаліся беларусы хто спіць вечным сном у Курапатах, колькі чалавек.

Дый няўжо за трыццаць лят пасля публікацыі нашумелага артыкула ў «ЛІМе» ніхто не трымаў у руках паперы-дакуманты КДБ па справе аб Курапатах? І Зянон Пазьняк таксама? І нават Васіль Быкаў не працаваў з паперамі, які, адпаведна яго кнізе «Долгая дарога дадому», прысутнічаў на паседжанні камісіі, створанай Урадам Беларусі пасля публікацыі артыкула «Курапаты - дарога смерці»? Ніхто не бачыў дакумантаў, але ўсе гавораць пра Курапаты. Чытаем урывак з кнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога да дому»:

«Галоўным рэдактарам «ЛІМа» у 1988 годзе быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” – кароценькая прамова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе «Радуга». У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзесят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі.»

Перапыню цытаванне, каб абвесціць, што 30.05.2013 «Комсомольская правда в Беларуси» надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч «Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор». А зараз чытаем кнігу далей:

«Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю «ЛІМа» падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская «Газэта выборча», а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьследваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумантаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы зьбіраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё згарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдзіста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішчы. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш…

Затое на мейсцы ямаў за кальцавой дарогай справа выглядала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямы. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда касьцей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым мейсцы – у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лукашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў). Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ змушаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьледвана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.

Паводле ініцыятывы Зянона Пазьняка было вырашана стварыць адмысловае таварыства – Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Кастрычніцкім надвячоркам 1988 году я ішоў у Чырвоны касьцёл, як шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу.

Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрыхтаваўся. Каб заняць мейсцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды панапрыходзіла маса кадэбістаў у штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прышоў з ЦК інструктар Бузук, які, мяркуючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.

Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: «Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі».

У зале настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, гістэрычна выкрыквала зь мейсца сакратарка гаркама. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падскочыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана крычэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! – аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй мартыралёгу быў абраны Зянон Пазьняк.

І тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу – аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя апладысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты ў ярасьці, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх.

На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў аргкамітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчанка і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбокадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой арганізацыі ня прыме. Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі за. Пазьняка на сходзе тады не было.

Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выбары, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адносінах лепшая за Якавенку. І калі я не прапанаваў Пазьняка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое мейсца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная Гулагу.

Якраз у гэты час – празь дзень ці два – насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды – сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх – справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі – з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.

Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават, калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.

Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх носьбітаў. Увогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.

Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісторыі. Тое яго выступленьне ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі напачатку выклікалі шок у грамадзтве, нязвыклым да падобных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету.

Вядома, гэта стала магчымым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы больш-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра шмат каго грэлі, натхнялі і давалі надзею.» Канец цытавання кнігі.

Як бачыце, паводле аповяду Васіля Ўладзіміравіча Быкава, прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля раскопак, ці дакладней, калі былі знойдзены астанкі людзей у Курапатах, і Пазьняк стаў вядомым у Беларусі чалавекам, а сам пісьменнік, які да артыкула пра Курапаты ня быў з ім знаёмы, становіцца сузаснавальнікам БНФ, і з гэтага часу словы Курапаты і Быкаў будуць ключавымі для слоў БНФ і Пазьняк.

Ці звярнуў хто-небудзь увагу на меркаванне Алеся Адамовіча наконт апантанасьці хаця б цяпер? Не?! Ну, тады паехалі далей!

С.Навумчык у сваім творы «Сем гадоў Адраджэньня» піша: «На Дзяды 30 кастрычніка тысячы менчукоў сабраліся ля Маскоўскіх могілак (цяпер – Усходнія). Вось як піша пра тыя падзеі па-біблійнаму ляканічна Васіль Быкаў у «Доўгай дарозе дадому»: «Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў».

Дадам, што там, пад Курапатамі, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі перад вялікім сходам людзей быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Разгон «Дзядоў» меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў «ЛіМе» ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное «я», адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як «рэпрэсіўную».» Канец цытавання твора С.Навумчыка.

Мяркую па сабе, савецкае беларускае грамадства ў тыя часы гарбачоўскай перабудовы і галоснасці ўсё ж ня ведала слова піяр і яго сэнс "фарміраванне пэўнай грамадскай думкі аб кім-небудзь, аб чым-небудзь з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі (мой пераклад з рускага слоўніка). 

І так, навейшай гісторыі Беларусі, запатрабаваліся лічаныя месяцы вясны-лета-восені 1988 года, каб беларусы дружна, талакой, разам з тутэйшымі і замежнымі СМІ; з савецкай камуністычнай уладай і КДБ; з шэрагамі войска і міліцыі; з варанкамі і вадамётамі; з дубінкамі і сьлезацечным газам, якія ўпершыню ў СССР прымянілі нашы (!) талерантныя тады міліцыянты; з iнструктарам ЦК КПБ і фатографам, які «даў яму добры адлуп», калі да іх заглянуў Васіль Быкаў; з генпракурорам і старшынёй КДБ; з дэпутатамі-пісьменьнікамі і мастакамі; з віцэ-прэм’ерам ураду і групай салдатаў, якая «раскопвала курганкi i ямкi... паводле ўсiх правiлаў археалёгii», бо імі «кiраваў сам Пазьняк, перацiраючы ў пальцах кожны драбок зямлi» ў Курапатах; - ды што тут казаць! - разам з нашым Сьвятым Нацыянальным Гістарычным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, з якім, усяго праз тыя ж лічаныя месяцы пасля сталінскіх растрэлаў 1937-41 гадоў, ужо летам 1941-га (!) некаторыя змагары-патрыёты - тагачасныя Беларусы з вялікай літары, сустракалі ў Мінску нацыстаў, пасля чаго некаторыя з прыслужнікаў немцаў, якіх народ назваў паліцаямі, надзелi сабе на рукаў Сьвятую Павязку, і сумарна разам з сталіншчынай і нацызмам знішчылі траціну нашага беларускага народа; разам з тымі тагачаснымі беларускімі калабарантамі - змагарамі-патрыётамі-1941-44 гадоў, якія змаглі збегчы з Беларусі ў 1944-м ад Чырвонай Арміі і кары народа, якія, не гледзячы на тое, што ў гэтыя хвалюючыя адраджэнскія хвіліны восені 1988-га былі дома - недзе там на далёкім дзікім для нас, бо дэмакратычным Захадзе, ўсё ж былі духам разам з намі тут, побач з камуністычным савецкім Домам урада ў Чырвоным Касцёле, хоць краіна амаль на ¾ праваслаўная, на шэсці «Дзяды-88», ля Курапатаў, і таксама адчувалі на сябе тыя дубінкі і сьлезацечны газ, у тыя самыя выдатныя часы нашай навейшай гісторыі, якой запатрабавалася ўсяго пяць ці шэсць месяцаў 1988-га, каб так моцна патрэсці памяркоўны дзевяці мільённы беларускі люд, каб «закiнутае ўрочышча на ўскраiне Менску набыло назоў Курапаты i зрабiлася ахвярным сымболем Беларусi»; каб у выніку мы даведаліся аб Зяноне Пазьняку, які менавіта пад Сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча; каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкулу «Курапаты – дарога смерці» Зяноне ў 2003-м выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых патрыётаў 1941-44 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ («Гутаркі з Антонам Шукелойцем»); каб амаль нікому невядомы ў 1988-м звычайны фатограф і навукоўца Пазьняк, з якім нават Быкаў да згаданага артыкулу шчэ ня быў знаёмы, горда вёў народ на «Дзяды-88», каб «абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі»; каб атрымалася на славу піяр-шоў па стварэнню БНФ «Адраджэнне», які павінен быў назаўжды палітычна знішчыць партыйна-савецка-кадэбісцкіх шоўмэнаў-арганізатараў гэтага піяр-шоў-1988, а заадно ўсю гэту ненавістную зянонаўцам і змагарам-патрыётам 1941-44 гадоў пракрамлёўскую камуністычна-кадэбісцкую раць ды ідэалогію рускіх акупантаў, а затым адрадзіць нашу сьвядомую беларускасць, нашу сапраўдную адраджэнскую мову тарашкевіцу, нашы нацыянальныя гістарычныя сімвалы! Слава героям белорусского Потрясения-1988! Прабачце за акупацыйку. Cлава героям беларускага Адраджэння-1988! Слава! Слава! Слава!

Але можа хтосьці не зразумеў сэнс майго вялізнага абзаца аб падзеях-1988? Дык зараз растлумачу. Насмрэч то было піяр-шоў або спектакль «Інтэрвенцыя «Адраджэнне» - інтэрвенцыя ў справы беларускага народа. Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх нашых адраджэнскіх перамог – Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Выканаўца галоўнай ролі - Зянон Пазьняк. Сцэна - ўрочышча Курапаты. Масоўка - беларускі народ і наіўны пісьменнік, які на сваіх плячах унёс у нашу навейшую гісторыю гапонаўшчыну-зяпонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць БНФ "Адраджэнне", і справакуе ўзыходжанне рэжыму лукашызма на нашае зямлі.

Няўжо Сьвяты Зянон працаваў на Кантору? Сьвят, сьвят, сьвят! Не! Проста ён свой адраджэнскі час боўтайся ў фарватары палітыкі камуністычнай улады і КДБ.

Я не гляджу і не чытаю Белсат. Для мяне гэта сінонім прапагандысцкага сайту Хартыі97, які таксама не адчыняю. Бо гэта прапаганда польскіх клёцак і беларускага там нічога няма.

І вот открыл я ролик Белсат, который приложен к упомянутой в начале статье Дениса Ивашина... Выступает белорус Гайдукевич-младший. Говорит, мол, ученые историки и археологи должны делать свое дело и в теме Куропат не должно быть политиков и политики. Разумные слова. Но его не раз перебивает польский ведущий, мол, в 1988 Зянон Пазьняк был археологом. Ну да. И я об этом не раз в статьяъ и на форумах говорил. И КГБ Беларуси тогда был спящим КаГэБэ. А потом три 15-летних белорусских пацана позвонили куда надо и сказали, что нашли кости в лесу. И завертелась супер-идея вокруг темы Куропат, СМИ зажужжали о НКВД, чтобы мы узнали о захоронениях в неизвестном урочище. И вот неизвестный фотограф-археолог становится известным политиком. И вдруг мы простаки решили вместе с ним адраджацца. Под присмотром проснувшегося КГБ. А чаму б і не адрадзіцца? Га? Ад Курапат да лукашызму. 

Бабушке-непосредственному свидетелю, вспоминающей в ролике Белсат события 1937, было тогда 11 лет. Пацанам-очевидцам, упомянутым в статье «Курапаты-дарога смерці» и согласно статье ЕўрарадыёFM первыми узнавшими и сообщившими власти о находке захоронений вблизи Курапат, в 1988 было 15 лет. Почему мы ей верим, а им нет? 

Дык няўжо дагэтуль цягам трыццаці гадоў ніхто не бачыў / не трымаў у руках паперы КДБ па тэме Курапат? Ці ніхто не займаўся паперамі КДБ трыццаць мінулых лят? А адкуль жа тады ўзяўся артыкул 1988, калі не было папер-дакумантаў КДБ? З-за чаго ўзяўся піяр Курапат? З пустога артыкула без дакумантаў, але з успамінамі некаторых грамадзян у ім пра падзеі вакол Курапат? Мы тым грамадзянам-сведкам у артыкуле «Курапаты - дарога смерці» паверылі? Так А чаму ж не верым сведкам ці сведку з артыкулу ЕўрарадыёFM, аб якім я ўзгадаў, дзе адпаведна ўспамінам 45-гадовага грамадзяніна Курапаты адчынілі тры юнака, імёны якіх пазначаны ў артыкуле Зянона Пазьняк і Леаніда Шмыгалёва? 

Дык дзеля чаго ў 1988-м быў той піяр змагара Зянона? Мяркую толькі дзеля стварэння ПАДКАНТРОЛЬНАГА КАНТОРЫ І КАМУНІСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ Зя-БНФ і каб Зя-Фронт павёў нас да лукашызму, а не да беларускай дэмакратыі. Больш ні для чаго не быў патрэбен Зя-піяр-1988 і «адкрыццё» Курапат Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі.

Яшчэ раз нагадаю аб артыкуле Вольгі Анціповіч «Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор» ад 30.05.2013 на сайце «Комсомольскай правды в Беларуси».

Уявіце 1988 год. Вакол ненавісны грамадству камуністычны рэжым, дый паміраючы СССР. Кадэбісты ў цывільным швэндаюцца па вуліцах, прадпрыемствах і кабінетах, а мелкая дзяржаўная сошка цэнзар дазваляе публікацыю артыкула пра Курапаты, каб у грамадстве пачаўся вэрхал (слова Васіля Быкава ў кнізе «Доўгая дарога дадому»), каб нашае талерантнае грамадства стала на вушы. Дык адраджэнне замуціў цэнзар? Няўжо адраджэнне замуціў цэнзар?!

Чаго толькі Кантора не прыдумае, каб надурыць мяне і 9,5млн беларускіх грамадзян, дзеля стварэння падкантрольнага ўладзе і Канторы зяпонаўскага, а не Беларускага Народнага Фронту?! Таго Зя-БНФ, які ўвесь час свайго існавання ішоў у фарватары палітыкі беларускай камуністычнай улады і быў знішчаны канторскімі заснавальнікамі.

Раю ўсім чытачам прачытаць цалкам згаданую мной кнігу нашага пісьменніка, ў якой Васіль Уладзіміравіч распавядае пра той момант, калі ў яго зазваніў тэлефон і з «ЛІМу» папрасілі напісаць «паплавок» да артыкула пра Курапаты, і тамака ж у кнізе ўспамінае як у Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), падчас імпрэзы з удзелам кадэбістаў, была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Менавіта з гэтага тэлефоннага званка пачалося наша так званае адраджэнне, і менавіта гэтым ходам Канторы (далучэнне Быкава) мы даведаліся пра Курапаты. Пры гэтым Кантора тады ў 1988 абдурыла не толькі нас простых беларусаў, але й Васіля Ўладзіміравіча, які быў часткай яе пляну. Дык хто параіў пазваніць Быкаву з «ЛІМа»? Ня ведаю. Вось як бывае ў вялікай палітыцы і як быў створаны першы БНФ.

RU. Википедия о Зяноне Пазьняке: "В 1981 году получил степень кандидата искусствоведения. Диссертация называлась «Проблема происхождения и развития белорусского профессионального театра начала XX века (1900—1917)». Из-за конфликта с руководством белорусского института защитил свою диссертацию в Ленинграде."

Значит конфликтов в научной среде города Ленина не было. В 1988 открыл Курапаты и пятнадцать лет до того ждал момента, чтобы опубликовать о них открытие, т.е. где-то с 1973г. При этом в Ленинграде нашел ВУЗ, который помог ему стать кандидатом наук.

В начале 1994 кандидат наук опубликует статью о русском империализме и его опасности, которая объединит партийную, хозяйственную, государственную номенклатуру или по-современному элиту общества и это объединение приведет к власти лукашизм или ту же самую былую коммунистическую элиту БССР.

Народную Праграму «Вольная Беларусь» (2017) Зянон падпісаў як доктар мастацтвазнаўства. Відаць нешта недзе на Захадзе абараніў або той "ленінскі" дыплом кандыдата навук быў прызнаны Захадам як дыплом доктара. Бывае.

Зянон Пазьняк: «Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьнеўлады як задачы.» («Радыё СВАБОДА» ад 19.10.2013 09:56.)

Сяргей Навумчык: «Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі «альтэрнатыўнага Народнага фронту» яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць «на апярэджаньне», але, як і шмат што іншае, правалілі справу).» (С.Навумчык. «Два зьезды і апошні шанец.» 31.03.2011. «Радыё Свабода»)

Немецкая пресса возмущена «публичным унижением» танка Leopard на выставке в Москве
  • sam88
  • Вчера 11:40
  • В топе

Выставка трофейной военной техники, открывшаяся накануне на Поклонной горе в Москве, стала одной из главных тем западной прессы. Европейские издания не скрывают своего раздражения сами...

«Москва подала нам пример»: Китай аплодирует тому, как Россия арестовала активы американского банка JPMorgan
  • amurweb
  • Вчера 09:23
  • В топе

Валентин Катасонов: США больше не будут трогать «русские доллары»Арест в России активов и недвижимости американского финансового конгломерата JPMorgan Chase вызвал на Западе такой шок, ...

Если к июню Россия нагрянет в Курахово, ВСУ придется быстро отступать до Чернигова

У нас есть шанс на то, что в этом году ВСУ будут или бежать, или быстро отступать с Левобережья. А дальше все зависит от того, каким образом киевский режим попытается стабилизировать ли...

Обсудить