КАРОЎНІК і ШЛЯХ у ЕЎРАПЕЙСКІ САЮЗ

5 2246

26 марта 2019 белорусское Общенациональное телевидение (ОНТ) опубликовало ролик и статью «Жёсткие кадровые решения Лукашенко в Могилёвской области. Что стало последней каплей и кто лишился должностей?» на своем сайте. Приведу цитату:  «Александр Лукашенко, Президент Беларуси: «Нет, эта корова еле живая… Ты же видишь, как она двигается. Зачем вы меня сюда привезли? Чтобы я сейчас службе безопасности поручил одеть вам сейчас наручники? Если человек не понимает, что это Освенцим, а вы его ставите руководителем холдинга… Я вас вообще не понимаю! Он считает, что это нормально! В чём он разберётся? Здесь должно быть сухо, чисто ежеминутно и ежечасно. Они же гадят друг на друга, стоят одна на одной. Здесь должен стоять человек и постоянно чистить. А вы меня убеждаете, что это нормально. Ты посмотри на эту скотину: на шерсти закорело всё!»

Новость об этом я узрел на фэйсбук страничке белорусского ЕўрарадыёFM, где оставил комментарии и ниже привожу ту часть форума, в которой участвовал.

КАРОЎНІК і ШЛЯХ у ЕЎРАПЕЙСКІ САЮЗ

Anatol Starkou: «Добры ролік. ПРА НАС. Шкада, што сярод турыстаў у кароўніку няма Руху За Свабоду і іншай бел-чырвона-белай нечысці, якая наццаць лят штурхае беларускае грамадства ў ЕС. Мяркую нам патрэбны мінімум сорак біблейскіх гадоў, каб нехта вадзіў нас па кароўніках нашай постсавецкай рэчаіснасці, пакуль не станем дзяржаўнымі людзьмі і гаспадарамі сваёй незалежнай краіны. Але калі сёння раптам пайсці ў ЕС за тым Рухам ды бел-чырвона-белай нечысцю, то па шляху за дзень разбурым усё што маем у гаспадарцы. А што ж мы маем? Ролік глядзіце. Там усё наша. Іншага няма. Ўсё наша ў нашых кароўніках.

А ля кароўнікаў пасуцца бел-чырвона-белыя паэты, музыкі, ды безпрацоўныя цесляры разам з мікрафонам амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода. І ўся гэта бел-чырвона-белая напасць лезе ў беларускую палітычную прастору, каб сваім бел-чырвона-белым ідэалагічным віртуальным словаблуддзем і вопытам падскокаў на плошчах ды майданах у імгненне пачысціць кароў і кароўнікі ад нашага ідэалагічнага постсавецкага лайна. Угу. Такія МЫ.»

Імярэк_ж: «то есть виноваты бчб-шные, они засранных коров штурхаюць у ЕС? Дядька, давно не проверялся в ПНД? В ЕС аких коров, кстати, нет. И обосравшихся чинуш нет и засранца колхозника плешивого тоже, потому там и коровы чистые и молоко без антибиотиков.»

Anatol Starkou: «Вы, мадам, не обратили внимание на мои слова во втором предложении: ЭТО МЫ. Перекладаю на беларускую мову ГЭТА МЫ! Іншых нас няма. Павесьце сёння на кароўнік бел-чырвона-белую анучу і заўтра каровы перастануць быць у лайне. А паслязаўтра пойдзем з Рухам За Свабоду ў ЕС.

Anatol Starkou: «У Еўропу вам трэба. Будзеце ЕэСаўскіх кароў да еўрапейскіх быкоў вадзіць. Бо вашы каровы нейкія не еўрапейскія.»

P.S. ЕўрарадыёFM 27 сакавіка 2019 у артыкуле «Лукашэнка звольніў віцэ-прэм'ера Русага і міністра сельскай гаспадаркі Зайца» паведаміла:

«27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сваімі ўказамі звольніў некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў, перадае БЕЛТА.Звольнены намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.»

Мой каментар: «Гэтая ракіроўка дробязь. Магчыма мы падыходзім да самага жудаснага часу нашай незалежнасці, аб якім я пісаў у беларускім сеціве так: задача безболезненного для общества и государства перехода от совка БССР в составе СССР к незалежнай РБ, окруженной капитализмом, не имеет решения. Зразумела сказанае мной на радасць так званай апазіцыі. Апазіцыі ўладзе Лукашэнкі? Не. Апазіцыі народу. Наша апазіцыя і яе СМІ увесь час быццам мецілі ў Лукашэнку, але заўсёды пападалі ў народ. Для яе і яе СМІ аб тым, што ва ўсім вінаваты Лукашэнка, было вядома яшчэ 20 ліпеня 1994. А мо й раней. Вытрымае Лукашэнка ці не? Ня ведаю. Ён застаецца адзін сам на сам. Самыя крутыя змагары збеглі ад адказнасці за лёс і будучыню народа яшчэ ў вясну 1996. Нажаль станоўчага выйсця я ня ведаю. А то падказаў бы Рыгоравічу.

Сістэма ўлады на Беларусі пабудавана правільна ў адпаведнасці з эканамічнымі адносінамі да дзяржаўнай ўласнасці. Замінка з-за постсавецкай рэчаіснасці і шкодзе бел-чырвона-белых па сродках іх тутэйшай і з-за мяжы інфармацыйна-прапагандысцкай палітыкі, дзе шмат беларускіх прадажных прапагандысцкіх крыніц.

Пара Рыгоравічу падумаць аб чрэзвычайных мерах на некаторы перыяд стабілізацыі працэсу кіравання эканомікай РБ.»

Приложение. Нижеследующая статья «Польскі грош» публикуется после некоторого редактирования. Под этим названием я публиковал ее на форумах Нашей Нівы в 2014 и ТУТбая в 2016.

ПОЛЬСКІ ГРОШ

Некалі ў Нью Ёрку (2010) я разам з іншымі беларусамі слухаў выступ спадара Мілінкевіча, дзе ўсё было ім раскладзена па палічках (ці бывае так у рэальнай палітыцы?), і тая бруклінская размова доўжылася дзве гадзіны.

Затым двойчы задаў адно і тое ж пытанне аб варыянце змены палітычнай сітуацыі на Беларусі з дапагай сілы народа. Зразумела, такое магчыма, калі народ мае патрэбу ў змене ўлады, і калі яго арганізаваць для дасягнення гэтай мэты. Адказ спадара Мілінкевіча быў адмоўны, то бок "рэвалюцыйны шлях" ён не падтрымаў.

Таксама ўвесь мінулы яго палітычны час было відавочна, што шлях у Еўропу (ЕС) падтрымлівае не ўсё наша грамадства, і адсюль можна рабіць наступныя высновы: або тую частку беларусаў, якія не пажадаюць ісці ў ЕC загонім сілай (падманам ці наўрад атрымаецца), або па шляху здадзім суверэнітэт беларускай дзяржавы Крамлю ды Расеі, што шмат верагодна, якія нас так проста ў той ЕС не адпусцяць. Дый да кучы атрымаем процістаянне ўнутры грамадства, якое ці наўрад абыйдзецца без крыві. То бок тая ж самая рэвалюцыі або яе благія вынікі ў выглядзе грамадзянскай вайны відавочны, калі паспрабуем рушыць у ЕС.

Але пакуль падчас эвалюцыйнага шляху да Еўропы пад штандартамі Руху За Свабоду яго паплечнікі і незалежныя СМІ вырашылі патрындзець аб еўрапейскіх каштоўнасцях. Дэмакратыя, блін! Чаму не патрындзець?!

Аб якіх канкрэтна каштоўнасцях идзе размова? Ўсе цяжка пераліцыць. Мо аб дэмакратыі? А вы, спадарства, калі апошні раз чыталі нашу Канстытуцыю-1996? Вы хоць разумееце, што гэта самая дэмакратычная беларуская Канстытуцыя за ўсе часы існавання нацыі, і наш Асноўны Закон ні чым не горшы, за тыя, якія ў іншых еўрапейскіх краінах?! І якіх "беларускіх дэмакратычных каштоўнасцяў" не хапае нам адпаведна той Канстытуцыі, і навошта патрэбны еўрапейскія?

Ці няўжо палякі, немцы, французы, галандцы, бельгійцы і інш. будуць за нас, беларусаў, патрабаваць ад беларускай улады выконваць параграфы тае Канстытуцыі, пасля нашага далучэння да ЕС?

Пры гэтым мы застанемся ў той жа існай сёння сістеме ўлады САВЕТАЎ рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, то бок фармальна пры дэмакратычнай уладзе, ў дэмакратычнай краіне, адпаведна нашае Канстытуцыі, пры якой існуе наша дэмакратыя - ўлада і народ - ужо амаль сто лят, пачынаючы з таго часу, калі ў 1918/1919 мы абвясцілі сабе і свету, што пачынаем будуваць беларускую дзяржаву. Да таго ж наша сістэма эканомічных адносінаў не базіруецца на прыватнай уласнасці, як у тым ЕС, і таму тамака мы будзем не ў сваёй эканамічнай талерцы. Ці не так?

Дык можа Еўропа крыху пачакае, пакуль мы эвалюцыйна арганізаванай сілай народа пабудуем нашу дэмакратыю - ўладу падкантрольную беларускаму народу, дый пажывем крыху ў нашае дэмакратыі і ўсталюем сваю моцную эканоміку, каб еўрапейскімі людзьмі звацца? Можа менавіта гэту мэту - пабудову беларускай дэмакратыі і трэба ўзяць за аснову беларускай апазіцыйнай палітыкі ў дадзены момант ісціны? Ці ўсё ж спачатку сходзім у ЕС? Га?

Хто не зразумеў паўтару: мы, беларусы, тамака ў ЕС не патрэбны ні ў якой якасці. Не былі патрэбны ўчора, і не будзем патрэбны заўтра. А "еўрапейскія каштоўнасці" гэта ідэалагічнае апазіцыйнае пустаслоўе. А калі б мы пайшлі ў ЕС бел-чырвона-белым шляхам Руху За Свабоду, то была б пагроза суверэнітэту маладой дзяржавы Беларусь, аб чым сказаў вышэй - Расея нас туды так проста не адпусціць.

Ці можа вы, тутэйшыя, ўжо сталі настолькі моцнымі, што можаце не задумвацца аб верагоднасці страты суверэнітэту дзяржавы, і смела зможаце процістаяць Крамлю ці Расеі, геапалітычным інтарэсам якіх пагражае беларускі крок у ЕС? А мо Польшчы (НАТА) жадаеце вярнуць землі - амаль палову Беларусі, якія нам у 1939 дараваў Сталін?

Польскі грош цана такой палітыцы таго ці іншага беларускага палітыка, які цягне нашае грамадства ў ЕС, праз згаданую верагоднасць страты незалежнасці Бацькаўшчыны.

Они ТАМ есть: «Солнышко моё…»

Ни Марина, ни муж ее Виталий не поддерживали майдан. Это было бы смешно, живя в русском городе, имея нормальное образование, верить в секту, носящую кругами гробы на майдане. Они, как и...

Обсудить