НЕПОНЯТЫЕ БОЛЬШЕВИКИ.BY

2 982

2 жніўня 2019 на сайце Магілёўскі рэгіён апублікаваны артыкул “Валерий Коронкевич: “Я начальник, ты…”, які я ўбачыў на сваім стале ў фэйсбук, як спасылку на перадрукоўку з украінскага сайту Беларускі партызан, якую пакінуў адзін з маіх фрэндаў чалец беларускага руху Гавары праўду. Ніжэй каментар, які я пакінуў на фэйсбук старонцы беларускага руху ГП і на сайце Магілеўскага рэгіёну.

НЕПОНЯТЫЕ БОЛЬШЕВИКИ.BY

Одно то, что эту статью перепечатал украинский Белорусский партизан (а значит автор дал ДОБРО), а политика этого издания в течение многих лет антибелорусская, мне говорит о том, что товарищ автор статьи не понимает политики партии и правительства. Именно это я сказал в предыдущем своем комменте здесь на страничке ГП в теме, где вас возили показывать американской демократии, тем самым крок за крокам купляючы вашы гаварыпраўдзівыя душы, дзеля шкоды Беларусі і народу ў бліжэйшай будучыні. Так было напрыклад у Польшчы ў часы Салідарнасці з тагачаснымі актывістамі і вна Ўкраіне ў часы перад майданам. Вось што я пісаў пяць дзён таму руху ГП: "Вы кажаце людзям праўду і нічога акрамя праўды? Дык ваша праўда гэта неразуменне палітыкі партыі і ўраду." Дадам, што ў думах маіх гэты сказ датычыўся моладзі ГП. Але тут гэты артыкул напісаў сталы чалавек майго пакалення - аўтару 63, мне 67. Я пакніуў два вялікіх камента да яго твора на яго блоге і прапаную іх тут Гавары праўду. Дадам, што мне вельмі балюча назіраць, як ГП крок за крокам пераўтвараецца ў антыбеларускую секту. І так мае каментары па тэме артыкула “Я начальник, ты…”.

###

Упершыню на вашым сайце. Ўпершыню пачуў пра сп Коронкевича. Палазіў па сеціве. Сп Валерию 63 гады (ён на чатыры гады маладзейшы за мяне), друкуецца на сайце Гавары праўду.

Два слова пра мяне: нарадзіўся ў Мінску ў 1951, камуністам не быў, скончыў БПІ, з 1989 па 2009 лічыў сябе паплечнікам першага БНФ, але ўжо дзесяць гадоў не падтрымліваю бел-чырвона-белую апазіцыю, ў 1994 галасаваў за З.Пазьняка, з 2003 жыву ў Нью Ёрку (прыехаў да дачкі і застаўся), грамадзянін Беларусі.

У 2009 адзін 40-гадовы хлопец з Украіны спытаў мяне ў NY: "Калі б сёння на двары быў 1994, то за каго б ты галасаваў?" І я адказаў: "Беларускі народ у сваім выбары 1994 не памыліўся." Так Амерыка адчыніла мне вочы на нашу рэчаіснасць. Пазней (~2013) на форуме Народнай волі (а потым на форуме Нашай Нівы) напісаў камент, кшталту: "Аляксандр Лукашэнка геній у беларускай палітыцы."

Калі Рыгоравіч будзе балатавацца ў 2020 на пасаду кіраўніка РБ, то ўпершыню буду галасаваць за яго. Настаў мой час аддаць даніну павагі гэтаму мужнаму патрыёту нашае Бацькаўшчыны.

А зараз па тэксту артыкула.

Валерий Коронкевич: "Анализируя происходящие события в районе, за мой продолжительный опыт работы в нем, все больше и больше убеждаюсь в том, что в нашей стране потерян стержень преемственности и передачи опыта новым поколениям руководителей."

Не так. Вам трэба было пачаць з гарбачоўскай перабудовы і як следства развалу СССР. Менавіта гэтыя дзве "рэвалюцыі" - перабудова і крах Саюзу Непарушнага - стварылі правал у падгатоўцы спецыялістаў, у тым ліку кіраўнікоў. То бок на наш карак не з Марсу, а з Захаду зваліўся даляр = жоўты д'ябал, і шмат што пахаваў пад сабой. Галоўнае пахаваў эвалюцыйную перадачу маладым вопыту кіраўнікоў і спецыялістаў розных галінаў нашае гаспадаркі.

Маленькі экскурс у нашу гісторыю пачатку 1994 года. Тады Народная газета апублікавала вядомы атрыкул о русском империализме и его опасности. Яго сэнс, які датычыцца дадзенай тэмы размовы: люстрацыя. То бок беларускія наменклатурныя кадры дзярж-гаспадарчыя і партыйныя, кажучы па-сучаснаму эліта беларускага грамадства, ў выпадку перамогі прадстаўніка БНФ на выбарах-1994 былі б падвергнуты люстрацыі. То бок усе, хто быў датычны да КПБ. То бок фактычна ўсе кіраўнікі ўсіх узроўняў. То бок бел-чырвона-белыя планавалі люстрацыю нашай эліты.

Вы разумееце пра што я нагадаў, сп Валерий Коронкевич? Пра тое, што гэта датычылася й вас.

Зараз два словы пра нашу незалежнасць ці суверэнітэт. Упершыню ў гісторыі МЫ будуем незалежную дзяржаву Беларусь. МЫ? Не. Ўлада, а дакладней прадстаўнікі былой КПБ, якія вылучылі, падтрымалі і падтрымліваюць дагэтуль Аляксандра Лукашэнку, і засталіся пры ўладзе. Гэта вопытныя кадры / кіраўнікі, якія маюць вопыт кіравання грамадствам, гаспадаркай і дзяржавай (БССР). Але адно маленькае АЛЕ: мы ніколі з 1917 не жылі пры капіталізме, то бок у рынку. Мы жылі ў складзе СССР і вопыт нашых кіраўнікоў адпаведны не рыначны, НЕСАМАСТОЙНЫ. Дык вось мы маем савецкую ці постсавецкую ментальнасць грамадзян і адначасова капіталізм вакол РБ.

Якое выйсце? Пайсці па расейскаму ці ўкраінскаму шляху прыхватызацыі і разграблення народу? Наша кіраўніцтва вырашыла НЕ МЯНЯЦЬ НІЧОГА пасля абвяшчэння суверэнітэту БССР, то бок пакінула дзяржаўную ўласнасць на ўсё і ўся за ўладай без права прадаць ці падарыць. То бок наша ўлада не ўводзіла інстытут прыватнай уласнасці або вядомыя нам да 1917 эканамічныя адносіны Пана і Халопа, аб якіх грамадства забылася за мінулае стагоддзе.

Вашы прыклады ў артыкуле як раз пра савецкія ці постсавецкія адносіны кіраўнікоў і работнікаў быццам як у СССР.

А павінны быць іншымі? А кароўнікі якімі павінны быць? Не такімі, якімі іх нядаўна паказала БТ? Дык якімі? Такімі ж як МЫ. Гэта наша цывілізацыя ў тых кароўніках і ляпешках як у люстэрку. Іншых НАС беларусаў няма.

Цяжкая праца ў Лукашэнкі выводзіць 9,5млн народ ад саўка БССР у складзе СССР у незалежную РБ, вакол якой капіталізм ды адносіны Пана ўласніка маёмасці і немаёмнага Халопа. Да таго ж задача безболезненного для общества и государства перехода от совка БССР в составе СССР к незалежнай РБ, окруженной капитализмом, не имеет решения. 

8 студзеня 2018 года на сайце амерыканскай Беларускай службы радыё СВАБОДА надрукаваны артыкул Дзьмітрыя Гурневіча «Калі хочаце хутка, то лепш эмігруйце». Цытата з майго каментара на тым форуме:

"У 90-х афіцыйна СССР не было, але нешта ад яго заставалася. Памяць. Яна ж за дзень не знікне. Беларусы атрымалі тое, што нам дараваў Савецкі Саюз і сапраўды мы па дабрабыту крыху адрозніваліся ад Зімбабвэ. Але КАМУ мы маглі збыць сваю прадукцыю? Зімбабвэ? Не. Толькі Расеі! Вышэй эканаміст, але не палітык, Імярэк ад 09,01,2018 18:56 піша: "Напрыклад, Чэрвень у якім было 5 ці 6 невялікіх заводаў: спіртзавод, хлебзавод, мясны камбінат, аўтапарк, СМУ нейкае было, а зараз за 22 гады кіраваньня адной асобы зь такімі дарадцамі засталося адно прадпрыемства."

Бачыце? У гэтага эканаміста вінаваты Лукашэнка, а не Гарбачоў ці вынік краху СССР. Бо насамрэч гэта эканамічныя наступствы пасля разрыву былых эканамічных сувязяў у Саюзе Непарушным. Бо за дзень-два наша эканоміка не магла ачуняць пасля развалу СССР. Вось і паляцелі долу прадпрыемствы Чэрвеня, а разам з імі іншыя.

Да таго ж, калі б мы рыпнуліся па бел-чырвона-беламу ад Расеі ў тыя 90-я, то эканомікі быў бы трындзец. Ёй і сёння ў любы момант можа быць трындзец ПА ПАЛІТЫЧНЫХ ЧЫННІКАХ, калі на маскоўскі Крэмль град ці лівень раптам наляціць. І выдадуць крэмлядзі Указ, маўляў, ад сённяшняга дня кожнае расейскае прадпрыемства, якое будзе гандляваць з РБ атрымае в подарок КЛИЗМУ от Кремля, и будет клизмиться, клизмиться и еще раз клизмиться, пока не прекратит экономические отношения с Белоруссией. Ці чулі пра санкцыі што-небудзь? Ну дык гэта нешта падобнае ім.

Гэта наша палітычная залежнасць ад палітыкі Крамля, гэта плата за незалежнасць. Таму наша незалежная палітыка падтанцоўвала і падтанцоўвае палітыцы Крамля. Бо пасля таго Указу Крамля, або калі Расея ад нас адвернецца, або ўстане з каленяў і сама будзе вырабляць тое, што ёй трэба, вось тады мы й даведаемся, што такое незалежнасць, што такое быць незалежнымі... без эканомікі. Вось тады ў кожнага з нас у кватэры будзе па тры незалежных халадзільніка, а на балконе незалежны МАЗ або МТЗ, а каму пашанцуе дык незалежны БелАЗ змесціцца на балконе. Бо іх дзяваць няма куды будзе.

А на вуліцы выйдзе натоўп незалежнага беларускага люду, які стане заклікаць да вяртання ва ўладу Лукашэнкі. Бо насыцяцца беларусы бел-чырвона-белым празаходнім шчасцем па самае не магу. Таму эканамічная частка палітыкі палітыка Лукашэнкі правільная."

P.S. Все же эволюционно У НАС ПРОЯВЛЯЕТСЯ РЫНОЧНАЯ ЭКОНОМИКА с момента провозглашения независимости. У НАС ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КАПИТАЛИЗМ и в наших постсоветских условиях это единственно правильное решение, которое приняли бывшие наши коммунисты и наша б/у КПБ, оставшаяся во власти после выдвижения ими / ею Лукашенко и его поддержки в 1994. Госкапитализм бережет нашу экономику от прихватизации богатым Западом или небедным Востоком. Госкапитализм защищает нашу экономическую независимость.

Правильно что у нас нет много партийной системы, так как наши нищие убогие партии и рухи прихватизирует тот же Запад или Восток, и не будет у нас политической независимости. К тому же наши партии и рухи не нужны белорусской экономике.

У НАС ПРАВИЛЬНОЕ НАПРАВЛЕНИЕ союзнических военно-политических отношений с РФ, и если бы были иные - то бок бел-чырвона-белыя, то не было бы нашей экономики, не было бы нашей незалежнасці и... САМОЕ ГЛАВНОЕ почти половина территории Беларуси отошла бы Польше (НАТО). Потому что Польша не забыла, что наши западные земли в 1939 даровал нам Сталин.

P.P.S. Очень грустно читать подобные статьи ровесника, к тому же того, который когда был в КПБ, которая и провозгласила государственный суверенитет БССР. Удивительно и то, что автор статьи забыл об Академии управления при Президенте Республики Беларусь.

Это вкратце.

Они ТАМ есть: «Солнышко моё…»

Ни Марина, ни муж ее Виталий не поддерживали майдан. Это было бы смешно, живя в русском городе, имея нормальное образование, верить в секту, носящую кругами гробы на майдане. Они, как и...

Обсудить
    • Deborn
    • 8 августа 2019 г. 01:10
    Что это было?