Наступление России в Харьковской области началось! Следим за ситуацией в телеграм, присоединяйся.

КАРОТКА ПРА РЭФЕРЭНДУМ-1996

0 612

24 лістапада 2019 на сваёй фэйсбук старонцы амерыканская Беларуская служба радыё Свабода ўзгадала рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 і змясціла кароткі анонс падзеі і пытанне да чытачоў: «24 лістапада 1996 году Аляксандар Лукашэнка атрымаў неабмежаваную ўладу. У Беларусі адбыўся рэфэрэндум, не прызнаны міжнароднай супольнасьцю, аднак лёсавызначальны для краіны. Што менавіта ён зьмяніў?» Я адказаў...

Спачатку распавяду аб тым, што перад рэферэндумам я ў ліку іншых змагароў-абаронцаў Вярхоўнага Савету (ну па сённяшняму гэта тыпу абаронцаў Курапат) стаяў на плошчы Незалежнасці і чакаў каманды генерала Захаранкі. Ў нейкі момант з боку Чырвонага касцёлу да мяне падыйшлі тры чалавекі ў цывільным. Салдацік унутраных войск, які стаяў зблізку ў ачапленні, выцягнуўся у струну. Адзін з трох пачаў размаўляць са мной, маўляў, чаго ты тут стаіш. А я стаяў паасобку ад іншага натоўпу змагароў. Мы з ім размаўлялі на ТЫ. Суразмоўца сказаў, што ён вадзіла аўтобуса і распавёў аб тым, што апазіцыя (ў прыватнасці казаў пра Генадзя Карпенку) атрымала 700тыс даляраў з-за бугра. «Ты видел?», — спытаў я — «Я сам их на автобусе перевозил.» Крыху пазней праз некалькі дзён, калі я хворы быў дома (прастудзіўся тады на плошчы), зразумеў, што размаўляў з генералам Сіваковым, міністрам унутраных спраў РБ, які старэйшы за мяне на пяць гадоў. А генерал Захаранка пад вечар выйшаў з ВС і прыказаў нам разыйсціся па хатах. Так скончылася абарона ВС і пачаўся рэферэндум. Гэта вельмі каротка аб успамінах пра тыя часы.

Зараз адказ на пытанне Свабоды: «Што менавіта зьмяніў рэферэндум?» НІЧОГА. Нічога рэвалюцыйнага не адбылося. Вялікае дасягненне рэферэндуму-1996 у тым, што ў выніку ў нашае дзяржаве засталася дзяржаўная ўласнасць на ўсё і ўся ды сістэма ўлады тыпу ранейшай улады ЦК КПБ. То бок Першы сакратар ЦК КПБ (прэзідэнт), сакратары абкамаў і гаркамаў (губернатары абласцей і мэры гарадоў). Адным словам адзінаначалле. То бок на Беларусі з'явілася ўлада.

Так Рыгоравіч разам з Міхаілам Мясніковічам і Ўралам Латыпавым выратавалі толькі што народжаную беларускую дзяржаву ад разграблення і знішчэння яе эканомікі, то бок выратавалі ад прыхватызацыі а-ля па-ўкраінску ці а-ля па-расейску. З гэтага моманту пасля рэферэндуму-1996 пачалося эвалюцыйнае будаўніцтва незалежнай Рэспублікі Беларусь.

У нядзелю 24 лістапада 1996 быў дождж са снегам. Брыдкае надвор'е. Ў панядзелак на прэс-канферэнцыі журналісты спыталі Рыгоравіча: «Да шасці вечара на рэферэндум прыйшло меней за палову выбаршчыкаў, а пасля шасці да васьмі прыйшло амаль столькі ж сколькі за дзень. Як магло такое адбыцца?» — «Людзі з дачы прыехалі і прагаласавалі,» - адказаў прэзідэнт Беларусі. Не даслоўна працытаваў пытанне і не даслоўна працытаваў адказ, але па сэнсу правільна.

Свабода: «У Беларусі адбыўся рэфэрэндум, не прызнаны міжнароднай супольнасьцю...»

Як бы гэта вам мягчэй растлумачыць свае думкі пра міжнародную супольнасць... Нас раць. Нас аж 9,5млн, а хіба хто-небудзь лічыў сколькі той супольнасці? Ці наўрад.


Боги спустились с небес и сели в Шереметьево

В Телеге появилась новая группа «Отказники Шереметьево» — для украинцев, пытающихся попасть из Европы в Россию. Публика делится опытом друг с другом, прежде всего тем, как обмануть н...

На Харьков: Армия России начала наступление от границы (КАРТА)
  • voenkorr
  • Сегодня 12:09
  • В топе

Армия России начала наступление в Харьковской области от границы с РФ. После массированной артподготовки и ударов авиации группировка «Север» атаковала позиции врага в Харьковской о...