9 жніўня 2020

0 198

Прапаную спадарству з групы Парламенцкая Беларусь паглядзець мае 133 фотаздымка падзей у Ню Ёрку падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэта адзіны вялізны фотадакумент палітычных падзей таго часу ў ЗША, калі мы беларусы збіраліся галасаваць і стаялі ў чарзе ля Консульства РБ. Шмат людзей тады было. Упершыню бачыў столькі на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах у Ню Ёрку. Да таго прыходзіў галасаваць у 2006, 2010 і 2015, і было адзін ці два чалавека. А 9 жніўня 2020 года народ прыбыў з розных мясцін ЗША і стаяў літарай П амаль цалкам квартал на Манхэтане, дзе было Консульства РБ.

Напрыклад, калі ўжо падышла мая чарга заходзіць у будынак Консульства - а стаяў я ў чарзе з 8-30 да 12-00, то там перада мной апынуўся хлопец з Майямі. Ён прыляцеў на самалёце ў Ню Ёрк, прыбыў да Консульства, стаяў гадзіны тры і папрасіў люд, каб яго прапусцілі ў чарзе, бо яму трэба было вяртацца ў Ню Ёрскі аэрапорт на самалёт да Майямі. Бо ў панядзелак 10 жніўня на працу.

А праходзілі выбары ў Ню Ёрку так: перад уваходам у памяшканне Консульства стаяў беларускі чыноўнік і прапаноўваў нам пакінуць у ячэйку сейфа фотаапарат і тэлефон. Сейф з ячэйкамі стаяў на стале. У замен кожны з нас атрымліваў ключ ад ячэйкі. Мы заходзілі ў памяшканне Консульства, пасля таго як NEXTA прагаласаваў, галасавалі, выходзілі, адчынялі сваю ячэйку сейфа, забіралі фотаапарат і тэлефон, і аддавалі ключ наступнаму выбаршчыку. Так што ніхто з нас у той чарзе сфатаграфаваць свой бюлетэнь не мог, і значыць перадаць платформе Голас нічога не мог.

І так глядзіце мае 133 фотаздымка сучаснай беларускай гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Ню Ёрку ля Консульства РБ.

https://www.facebook.com/media...

Десять украинцев в Ростове избили "вагнера", бравшего Бахмут. Взяли 4-х
  • Hook
  • Вчера 09:59
  • В топе

Я понимаю, конечно, Ростовская область находится в самой большой зоне риска, поскольку имеет наиболее длинную границу с зоной СВО - Донецкой и Луганской народными республиками. И еще понимаю, что ...

Дугин и Шваб, консервы, либерда и прогресс

Как это часто бывает, я не собирался писать про Дугина, но тут вышло его интервью у Такера Карлсона… Понятно, почему Дугин интересен западной пропаганде. Оккультный, дремучий, похожий на ка...

Поджигатели вертолета

Поймали малолетних дебилов, которые подожгли в подмосковье пожарный вертолет К-31 за обещанные по интернету деньги. Теперь есть шансы сесть на 20 лет. На 35 уже скорее всего не успеют, срок увели...