БЕСПРЕДЕЛЬЩИК

3 245


20 студзеня 2024 года на сайце Нашай Нівы апублікаваны артыкул «Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго».

Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы. Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра зняволенага мужа Змітра Дашкевіча.

https://nashaniva.com/334486#s...

Мой каментар да гэтай падзеі:

Тут няма ніякай бчб справы і ніякага бчб патрыятызму. Тут даўняя "хвароба" Зміцера Дашкевіча, якая называецца БЕСПРЕДЕЛЬЩИК. У гэтым слове адказ на пытанне Насты: "А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбою. Я не магу зразумець, чаму проста зняволення не дастаткова? Чаму ён не можа адбыць свой тэрмін і вярнуцца дамоў да сваіх дзяцей? Да сваёй працы і сваёй сям’і?"

Таму, што гэта не першая яго ходка і ў яго справе = Дело № Такое-то = абавязкова написано, что он беспредельщик. То есть не подчиняется установленному порядку на зоне или в тюрьме.

Впервые это слово я написал и Свабода опубликовала его к статье Зміцера на Свабодзе, у якой ён павучаў нейкага бел-чырвона-белага апазіціянера сталага ўзросту.

Не памятаю год, не памятаю назву артыкула, але памятаю, што маё слова БЕСПРЕДЕЛЬЩИК тогда Свабода надрукавала. Яно не зусім адносілася да тэмы артыкула, а на ўсе 100% датычылася да яго знаходжання ў местах не столь отдалённых.

Спроба праз бчб СМІ зрабіць з яго героя нацыі нумар два, а першы герой нацыі гэта Зянон Пазьняк, ні да чаго не прывядзе. Бо першы дэзерцір, а другі беспредельщик.

У лепшым выпадку Зміцер скончыць срок і вернецца хворым чалавекам, у іншым выпадку мы праз бчб СМІ назіраем гібель маладога беларускага чалавека пад аккомпанемент піяр-каментароў яго жонкі і бчб СМІ, якія нагадваюць нам, што ў іх чацвёпа дзяцей. Да падзей жніўня 2020 года трэба было вам помніць пра дзетак. Пасля прысуду суда ўжо позна.

БЕСПРЕДЕЛЬЩИК

25 студзеня 2017 года СВАБОДА надрукавала інфу “ У Зьмітра Дашкевіча забралі аўтамабіль за штрафы”. Пасля чаго на фэйсбук старонцы СВАБОДЫ змясціў камент “Мяркую, што гэтага змагара, як і іншых яму падобных, у рэшце рэшт улада навучыць Родину любить”. Атрымаў адказ ад жанчыны "Чмо ты, Старкоў, сапраўднае ЧМО", і напісаў ёй адказ тамака ж...

a) З незнаёмымі жанчынамі на ТЫ не размаўляю.

b) Наколькі я памятаю, ЧМО - гэта человек мало образованный.

Тут не паспрачаешся, бо за плячыма маю школу, тэхнікум, БПІ, аспірантуру - то бок усё б/у савецкае. Але вернемся да тэмы.

Пару гадоў таму на форуме СВАБОДЫ, ў якім удзельнічаў Зміцер Дашкевіч, я сказаў, што ён БЕСПРЕДЕЛЬЩИК. Калі вы, спадарыня, ўжо ведаеце сэнс слова ЧМО, але не ведаеце сэнс слова БЕСПРЕДЕЛ (беззаконие) або БЕСПРЕДЕЛЬЩИК, то растлумачу: гэта чалавек, якому па боку ЗАКОН. То бок калі даверыць такому чэлу ўладу (або пусціць яго ва ўладу), то за адну хвіліну ён не стане законапаслухмяным, а разам з ім у выніку не будзе законопослушным грамадства у нашае дзяржаве ў цэлым. Замест закону будзе існаваць беспредел (па беларуску - безгранічча, бязмежжа; анархія).

Чаму ж тады яго піяраць бчб СМІ? А ці няўжо яны адлюстроўваюць меркаванне БОЛЬШАЙ ЧАСТКІ беларускага грамадства? Ці наўрад. А якую ж галоўную думку ці ідэю яны адлюстроўваюць? Бел-чырвона-белую. А гэта што за звер? Гэта такая ідэалагічная зараза, якая звалілася на наш карак без малога 30 год таму ў выглядзе так званага адраджэння нацыі праз нянавісць да ўсходняга суседа.

Тая бчб зараза хадзіла па вуліцах-плошчах ШЭСЦЬ ГАДОЎ пад бчб сцягам і крычала: "Жыве Беларусь!" Не пра дэмакратыю крычала шэсць гадоў, а пра мову. Яна мовай збіралася заткнуць дзіркі ў бюджэце маладой дзяржавы БССР, суверэннасць якой 27 ліпеня 1990 года абвясцілі камуністы-дэпутаты Вярхоўнага Савета. Пры гэтым бчб змагня не галасавала за абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і нават дэманстратыўна выйшла з залы ВС. Заклік ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! - гэта ўсё, што тады вырабіла бчб змагня за амаль шэсць гадоў швэндання па мінскіх вуліцах. БОЛЬШ НІЧОГА.

Вынікам шасцігадовай бчб змагні ці тагачаснай нашай бчб адраджэнскай пасрэднасці стаў лукашызм, як потым мы назвалі выбар беларускага народу накірунку развіцця краіны, які быў заяўлены Аляксандрам Лукашэнкам у сваёй Праграме кандыдата на пасаду прэзідэнта РБ у 1994-м.

Дзякуючы выбару нашага народа, мы захавалі эканоміку (бо паралельна потым ішлі з Расеяй, ад якой залежыла і залежыць наша эканоміка), і, як следства, збераглі суверэннасць і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Бо, калі б да ўлады прыйшоў кіраўнік БНФ Зянон Пазьняк, за якога, дарэчы, я галасаваў у 1994-м, то эканамічных сувязяў з Расеяй не было, і сёння не было б суверэннай незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Але ж чамусьці для нас бчб беларусаў Лукашэнка апынуўся дрэнным чалавекам на пасадзе кіраўніка дзяржавы... Чаму?

1) Таму, што тады, ў першыя часы яго кіравання, нам было па боку каго абраў БЕЛАРУСКІ НАРОД. Бо мы крылі б любога, каго абраў народ, калі б гэты чэл не быў бы Зянонам Пазьняком.

2) Таму, што так павярнулі справу незалежныя бчб СМІ, ў тым ліку СВАБОДА, якія падтрымлівалі тое так званае адраджэнне і Зянона Пазьняка, але ўсе разам апынуліся пераможанымі.

Ну, добра. Прайгралі ў 1994 -м. І што на гэтым скончылася беларускае жыццё, беларуская палітыка? Паўсюль жа на Белым Свеце нехта сёння прайграе выбары, а заўтра выігрывае.

А што трэба для перамогі? Яднанне. Плюс адпаведная Праграма, якую б падтрымала большасць грамадства.

А чым заняліся згаданыя СМІ, ў тым ліку СВАБОДА? Убівалі нам у моск ВЯЛІКАСЦЬ СЬВЯТОГА ЗЯНОНА - ДВАЦЦАЦЬ ВОСЕМ ГОД МІНІМУМ УБІВАЛІ НАМ у ГАЛАВУ СЬВЯТОГА ЗЯНОНА, які ў сваю чаргу ДВАЦЦАЦЬ ГОД з замежжа крыў налева і направа апазіцыю Лукашэнкі, якая засталася на Беларусі, праз тыя СМІ і СВАБОДУ, і гэтыя СМІ тым самым драбілі нас на мелкія бел-чырвона-белыя кавалачкі, а не аб’ядноўвалі, што спрыяла ўзмацненню ўлады Аляксандра Рыгоравіча. То бок незалежныя бчб СМІ працавалі, як і Сьвяты Зянон, на Лукашэнку, а не на дэмакратыю.

Што датычыцца Маладога Фронту.

Калі пачытаеце Праграму яго першага кіраўніка, то ў канцы там ёсць такія словы: "А астатняя як у Зянона Пазьняка".

То бок тыя ж самыя бел-чырвона-белыя адраджэнскія яйцы толькі ў профіль, а не анфас.

А што было ў Зянона? Раздзяленне нацыі. А што такое беларуская нацыя? Гэта беларускі народ - то бок беларусы, рускія, ўкраінцы, палякі, габрэі, татары і інш., хто стагоддзямі жыве разам на зямлі Беларусі.

Ідэалогія Сьвятога Зянона заснавана не на любові да беларускага народу (гл.вышэй хто гэтыя людзі), а заснавана на нянавісці да рускага чалавека і Расіі.

Нагадаю, што беларускі рускі чалавек неад’емная частка беларускай нацыі, беларускага народа.

Дык вось, калі на хвіліну задумаецеся аб тым, што насамрэч Сьвяты Зянон ніколі не думаў аб беларускім народзе, а думаў пра сябе любімага і аб сваёй ідэі-фікс / ідэалогіі-фікс, то тады дадумаецеся, што насамрэч гэта ідэалогія фашызму - чалавеканенавісніцтва. Да таго ж яго ідэалогію падтрымлівае МФ.

У сваю чаргу, беларуская ўлада гэта лепей за мяне разумея, і рэагуе на такіх змагароў-беспредельщиков, як Зміцер Дашкевіч, ПА ЗАКОНУ.

Вы думаеце сказанае мной (і не раз надрукаванае на форумах) не разумеюць нашы бчб СМІ? Разумеюць. А чаму ж піяраць Зміцера, МФ і Зянона Пазьняка? Бізнес. Гэта звычайны бел-чырвона-белы СМІ-бізнес. І нічога асабістага.

Взрывы в торговых центрах и отделениях банков: пенсионеры под давлением украинских мошенников осуществили серию мини-диверсий в Москве и Санкт-Петербурге

Актуальность вопроса о работе украинских мошенников, которые заставляют россиян совершать диверсионные акты, сегодня получила очередное подтверждение. В Москве и Санкт-Петербурге прогремели нескол...

Пять минут хорошего настроения. Часть 28

Ребёнок  подрастает,  остаются  детские  вещи.  Захотела  помочь  какой-нибудь малоимущей семье. Посмотрела в интернете, чего они хотят. Оказалось, чт...

Обсудить
  • Змицер какой-то унылый, хоть и беспредельщик. А вот того, который на новогоднюю елку влез, я забыл как зовут. Зато в креативе ему не откажешь, инициативный идиот. :stuck_out_tongue_winking_eye: :stuck_out_tongue_winking_eye:
  • >>Бо, калі б да ўлады прыйшоў кіраўнік БНФ Зянон Пазьняк, за якога, дарэчы, я галасаваў у 1994-м, то эканамічных сувязяў з Расеяй не было, і сёння не было б суверэннай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Цікава бы ведаць, на якой падставе прыцягваюцца такія дурнаватыя думкі :blush: