ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка II. Першы БНФ.

5 1616

Кароткі змест І часткі: 

Упершыню "за 200 гадоў акупацыі" зянонаўскі бел-чырвона-белы (б-ч-б) рух прывёў у 1994г. беларускіх камуністаў да перамогі, а ў далёкім 1919г. бальшавікоў да ўлады прывяла б-ч-б Рада БНР. Чаму? (1) Б-ч-б ненавідзяць Расею і рускіх. (2) Камуністы заўсёды жадалі мець уладу, а зянонаўскі БНФ (надалей - зя-БНФ), "як гэта не падасца камусьці дзіўным", "нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы".


Адкуль узяўся гэты зя-БНФ? З Вільнюса. Там 24-25 чэрвеня 1989г. адбыўся Устаноўчы з'езд, на якім прысутнічаў З.Пазьняк & Co. А чаму з'езд не адбыўся, скажам, ў 1979г., то бок раней за стварэнне Народных Франтоў у Латвіі і Эстоніі ці Саюдзіса ў Літве, якія былі заснаваны ў 1988г.? Таму што тады яшчэ не было генсека Міхаіла Гарбачова, перабудовы, гласнасці і былі зачынены Курапаты. А якая сувязь паміж згаданымі Франтамі з Прыбалтыкі і мінскімі Курапатамі? А ці чулі вы, каб перад заснаваннем тых фронтаў адчынілі тамтэйшыя прыбалтыйскія Курапаты і прыбалтыйскія спецслужбы папырскалі заснавальнікаў фронтаў ды мірнае шэсце грамадзян на тамтэйшыя Дзяды слезацечным газам чаромухай, і прыгладзілі іх дубінкамі? Не. А чаму гэта спатрэбілася ў Беларусі ў 1988-м? Каб падчас стварэння БНФ "абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі"...

Хіба можна было здзівіць беларусаў летам-восенню 1988г. тым, што хто-небудзь з нас вырашыў згламэздаць беларускі народны фронт? Думаю НЕ, бо ў Прыбалтыцы два Народных Фронту і Саюдзіс ўжо вялі палітычную дзейнасць. Таму, каб абудзіліся беларусы пасля векавой спячкі пад Расейскай імперыяй, наша фронтаўскае-шоў, з нагоды стварэння зя-БНФ, павінна было быць супер-пупер шоў. Ці не так?

Таму Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі БССР загадзя ўкінуў "таму змагару, каму трэба" інфу пра ахвяраў сталінізму ў нікому невядомым ўрочышчы Курапаты паблізу Мінска. Інфа была апублікавана ў выглядзе артыкула, якую прапусціў цэнзар (гл. "Комсомольская правда в Беларуси". 05.30.2013. Вольга Анціповіч. "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор"), і для артыкула, паводле той жа ідэі канторскіх распрацоўшчыкаў стварэння кантраляванага Камітэтам дзяржаўнай бяспекі зя-БНФ, была ажыццёўлена ідэя прыцягнення вядомага беларускага пісьменніка, каб той напісаў уступную частку ("паплавок") да артыкулу аб Курапатах. Гэты "паплавок" адыграў вырашальную ролю ў справе стварэння кагэбісцкага або падкантрольнага КДБ зя-БНФ. Інакш, спадарства, нельга растлумачыць самім сабе ўсё, што адбывалася ў Фронце з лета-восені 1988 па вясну 1995, і аж да вясны 1996г., калі наш самы галоўны адраджэнец нарэшце збег у замежжа. Такім чынам Фронт быў створаны і яго "баявыя поспехі" нам добра вядомыя. 

А каму невядомыя нагадаю.

(1) У 1988-89г.г. З.Пазьняк "изобрел" зяноновский, а не беларускі Народны Фронт ў часы гарбачоўскіх парадаў франтоў гарбачоўскай перабудовы. Пасля вядомага шэсця на Дзяды-1988 цэлы год варылася скліканне Ўстаноўчага з'езду Фронту. Інакш кажучы, што ведаюць два бэнээфаўцы цягам году, тое ведае КДБ; (2) У 1990г. Пазьняк дэпутат ВС і фракцыя БНФ не галасавалі за Дэклярацыю аб абвяшчэнні дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Гэта азначае, што БНФ быў навечна выкрэсьлены з спісу палітычных сілаў, які абвясцілі суверэнітэт; (3) У 1992г. Пазьняк дэпутат ВС і адначасова кіраўнік Фронту праваліў магчымасць змены палітычнай сістэмы РБ у дэмакратычным двухпартыйным накірунку (КПБ і БНФ), нягледзячы на ​​тое, што бэнээфаўцамі адпаведна Закону было сабрана 450тыс. подпісаў паплечнікаў за правядзенне рэферэндуму аб пераабранні ВС; (4) У 1994-м ён кіраўнік БНФ публікацыяй артыкула перад выбарамі, сэнс якой па сутнасці казаў аб нянавісці да Расіі і рускіх людзей (~ 10% выбарнікаў РБ), а таксама там было сказана аб люстрацыі дзярж-парт-гаспадарчай наменклатуры, фактычна той публікацыяй артыкула актывізаваў дзеянні гэтых беларускіх людзей з наменклатуры, прадстаўнікі якой былі ў выбапчых камісіях, вакол іншай кандыдатуры, і тым самым прывёў да ўлады Аляксандра Лукашэнку і пасадзіў нам на шыю лукашызм, тым самым пахерыў надзеі тагачасных адраджэнцаў на адраджэнне нацыі і беларускасьці ў цэлым; (5) Сваім палітыканствам справакаваў новую ўладу на змяненне дзяржаўнай сымволікі і разам з сваімі прыхільнікамі дэпутатамі з фракцыі БНФ "пагаладаў" некалькі хвілін ля трыбуны ВС (у траўні 1995г.), дзе тыя дэпутаты марна да таго правялі пяцігадовы час у зале ВС, які дала ім Гісторыя, каб ажыццявіць ідэю адраджэння, і гэты час яны патрацілі на зя-шоў у ВС ля мікрафонаў ВС і тэлекамер БТ, а іх прыхільнікі праседжвалі яго дома на канапе ля тэлевізара, гледзячы на ​​тое зя-шоў па Беларускаму тэлебачанні; (6) Увесну 1996г. Зянон збег за мяжу ад народа, які не падтрымаў у 1994г. яго палітыку нянавісці да рускіх і Расіі, а таксама збег ад БНФ і адраджэння; (7) На працягу больш за 20 гадоў эміграцыі (з вясны 1996г.) ня аб'ядноўваў, а падзяляў усе палітычныя апазіцыйныя лукашэнкаўскай уладзе сілы на Бацькаўшчыне з дапамогай незалежных беларускіх СМІ (тутэйшых і тамтэйшых) у інтарэсах лукашызму, ня аб'яднаў беларусаў замежжа; (8) У 2001/2006г.г. разам з сваімі прыхільнікамі прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарчых кампаніях, з мэтай легітымізацыі на 14 гадоў (з 24.11.1996 па 19.12.2010г.г.) улады Лукашэнкі, ад якой збег у 1996г. за мяжу; (9) У ліку іншых суаўтараў апублікаваў Праграму "Вольная Беларусь" (2017г.), у якой згадвалася люстрацыя, як у згаданым вышэй яго артыкуле 1994г. "О русском империализме и его опасности", рэалізацыя якой (Праграмы) можа прывесці да прышэсця Новага Лукашызму, а не дэмакратыі ў РБ.

Зараз цытата з твора Сяргея Навумчыка "Сем гадоў Адраджэньня". Яна аб вядомых восеньскіх падзеях 1988 года непадалёку ад Мінска ля ўрочышча Курапаты. 

"Разгон "Дзядоў" меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў "ЛіМе" ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное "я", адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як "рэпрэсіўную"."Канец цытавання.

Вось так падчас гарбачоўскай перабудовы ці падчас гарбачоўскага Параду Фронтаў на Беларусі стваралася так званае адраджэнне беларускага народу, меркаванне якога тагачасных адраджэнцаў не цікавіла і таму яны не пыталіся беларусаў ці то яны хочуць па-ранейшаму валодаць русским языком і наркомаўкай, ці то русским і тарашкевіцай, ці то беларускі народ хоча валодаць русским языком і latsinkai. Бо тагачасныя адраджэнцы беглі наперадзе беларускага паравоза, які эвалюцыйна цягнуў беларускую цывілізацыю. А палівам для паравоза былі ўстановы Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі БССР або ЦК КПБ, якой падпарадкавалася тады беларуская Кантора.

Перабудова, БНФ, Адраджэнне, бел-чырвона-белы сцяг - звычныя сёння словы. А ці ведаеце вы, што наша бел-чырвона-белая перестройка пачалася з таго, што ў пісьменніка В.Быкава зазваніў тэлефон?.. Чытаем разам радкі з яго кнігі "Доўгая дарога дадому":


"Галоўным рэдактарам “ЛІМа” у 1988 годзе быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” – кароценькая прамова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе “Радуга”. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзесят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі."


Перапыню цытаванне, каб абвесціць, што 30.05.2013 "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор". А зараз чытаем кнігу далей:


"Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю “ЛІМа” падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская “Газэта выборча”, а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьследваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумантаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы зьбіраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё згарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдзіста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішчы. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш…


Затое на мейсцы ямаў за кальцавой дарогай справа выглядала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямы. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда касьцей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым мейсцы – у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лукашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў). Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ змушаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьледвана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.


Паводле ініцыятывы Зянона Пазьняка было вырашана стварыць адмысловае таварыства – Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Кастрычніцкім надвячоркам 1988 году я ішоў у Чырвоны касьцёл, як шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу.


Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрыхтаваўся. Каб заняць мейсцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды панапрыходзіла маса кадэбістаў у штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прышоў з ЦК інструктар Бузук, які, мяркуючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.


Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: “Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі”.


У зале настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, гістэрычна выкрыквала зь мейсца сакратарка гаркама. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падскочыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана крычэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! – аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй мартыралёгу быў абраны Зянон Пазьняк.

І тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу – аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя апладысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты ў ярасьці, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх.


На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў аргкамітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчанка і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбокадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой арганізацыі ня прыме. Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі за. Пазьняка на сходзе тады не было.


Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выбары, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адносінах лепшая за Якавенку. І калі я не прапанаваў Пазьняка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое мейсца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная Гулагу.


Якраз у гэты час – празь дзень ці два – насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды – сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх – справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі – з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.


Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават, калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.


Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх носьбітаў. Увогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.


Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісторыі. Тое яго выступленьне ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі напачатку выклікалі шок у грамадзтве, нязвыклым да падобных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету.

Вядома, гэта стала магчымым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы больш-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра шмат каго грэлі, натхнялі і давалі надзею." Канец цытавання кнігі.


Як бачыце, паводле аповяду Васіля Ўладзіміравіча Быкава, прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля раскопак, ці дакладней, калі былі знойдзены астанкі людзей у Курапатах, і Пазьняк стаў вядомым у Беларусі чалавекам, а сам пісьменнік, які да артыкула пра Курапаты ня быў з ім знаёмы, становіцца сузаснавальнікам БНФ, і з гэтага часу словы Курапаты і Быкаў будуць ключавымі для слоў БНФ і Пазьняк.

Відаць у тыя шоў-імгненні 1988-га было размантачана шмат бліскучай арганізацыйнай энергіі і таленту Зянона Пазьняка - галоўнага героя адраджэння, першаадкрывальніка Курапат, заснавальніка БНФ, і мо таму за наступные амаль тры дзесяцігоддзя, ўключаючы 5 год дэпутатства і амаль 21 год эміграцыі, ім быў зроблены палітычны пшык усебеларускага маштабу і развалены першы БНФ.

Няўжо Зянон Пазьняк працаваў на Кантору? Сьвят, сьвят, сьвят! Не! Проста ён свой адраджэнскі час боўтайся ў фарватары КДБ.

Праз паўтара года пасля шэсця на "Дзяды-88" Пазьняк стаў дэпутатам ВС. Тады Беларускае тэлебачанне спраўна вяло трансляцыі з залы паседжанняў ВС, чым прыцягвала ўвагу беларусаў, каб не швэндаліся па пустому па вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам, а на свае вочы бачылі і слухалі лідара БНФ, каб пяць год яго дэпутатства былі побач з ім на пярэднім фронце барацьбы за сваё адраджэнне, седзячы дома ля тэлевізара на канапе, дзе былi раскватараваны байцы і паплечнікі зянонaўскaгa БНФ. Бо ўсё роўна нацыя шчэ спала і не думала абуджацца. Яна й цяпер спіць...


Ці звярнуў хто-небудзь увагу на меркаванне Алеся Адамовіча наконт апантанасьці Зянона Пазьняка хаця б цяпер? Не?! Ну, тады паехалі далей!


Успомнім, таварыш, як затым змагаўся Першы зя-Фронт! 

Фракцыя БНФ прастаяла пяць гадоў ля мікрафона ў ВС (1990-1995г.г.) фактычна адразу пасля стварэння Фронту. Ў Вярхоўным Савеце было прыблізна ў 10 разоў больш камуністаў, чым фронтаўцаў, а па беларускіх хатах ля тэлевізара на канапе, не занятымі праблемамі адраджэння, знаходзілася яшчэ 450тыс. прыхільнікаў БНФ. (Столькі ў 1992г. было сабрана подпісаў у падтрымку акцыі БНФ аб правядзенні рэферэндуму аб пераабранні ВС.) Дык што магла зрабіць такая фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце супраць камуністаў? Прывесці іх ў 1994г. да ўлады. Дык прывяла ж. Прывяла!

"Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі..."

І так, зя-адраджэнцы, ў першыя часы постсавецкага перыяду - ў гістарычна важны для нацыі момант ісціны і перабудовы, моўнай балбатнёй - галоўнае мова, забалбаталі тэму дэмакратыя або змаганне за дэмакратыю, пахерылі Закон аб мовах, прыняты ВС 11 склікання ў пачатку 1990г., які планаваў 10-гадовы пераходны перыяд увядзення мовы ў быццё беларускіх грамадзян, і нашы галовы былі задурманены спачатку зянонаўскай б-ч-б утопіяй а-ля нацыянальная ідэя, а затым чырвона-зялёным (ч-з) лукашэнкаўскім аб'яднаннем з Расеяй, каб у выніку ў нашай галаве адзін ідэалагічны дурман змяніўся другім.

З. Пазьняк: "Наш нацыянальны геній Васіль Быкаў (у адрозьненьні ад розных палітычных "мудрацоў") выдатна бачыў становішча на палях барацьбы за свабоду і добра яго разумеў. Дзесяць гадоў таму ён пісаў у "Доўгай дарозе да дому": "Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя — а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі — там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб’'яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці". (З.Пазьняк. "НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ. Дэклярацыя палітычнай волі." 26.07.2010. Навіны.BY)

Зараз азірніцеся, людцы, і палічыце, калі ласка, колькі часу і сіл наш народ марна патраціў з-за адной гэтай палітычнай утопіі "зянонаўская нацыянальная ідэя", прайшоўшы шлях ад таталітарнага савецкага камунізму да таталітарнай лукашэнкаўскай дыктатуры, каб ад рускай і беларускай моў прыйсці да рускай і беларускай моў, каб, зрабіўшы кароткі прыпынак у ідэалагічнай немарачы так званага "адраджэння", ўпустую выпусціць беларускі рэвалюцыйны і нацыяналістычны "пар", назапашаны нацыяй за два мінулых стагоддзя пад пятой Расейскай Імперыі, і, ў выніку, адурманіўшыся адраджэнскай зянонаўшчынай, у 1994-м на прэзідэнскіх выбарах абраць новы стары савецкі камунізм-бальшавізм, які пазней мы назвалі лукашызм.

Цяпер крыху аб архівах Рады БНР (1918г.) і другім першым збеглым адраджэнцы з Беларусі, які нядрэнна ўладкаваўся на амерыканскім свабодным радыё з 1990г. (аб чым кажа Вікіпедыя), калі быў дэпутатам фракцыі БНФ у ВС і які насамрэч ёсць галоўны змагар Канторы, сярод гэтай саладкой парачкі першых адраджэнцаў-уцекачоў 1996г., ня гледзячы на тое, што ён грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі. 

Некалі, лят восем таму, я папярэджваў старых радаўцаў-бэнээраўцаў, якія старэйшыя за мяне па ўзросту, праз адного з іх, і казаў, што, маўляў, яны памыліліся прыняўшы першых беларускіх адраджэнцаў-уцекачоў 1996г. за беларускіх патрыётаў. У адказ пачуў, што гэта мая памылка. Дык вось гэтым радаўцам я яшчэ раз кажу, што памыляецеся вы і ўжо даволі блізка падпусцілі першага змагара-ўцекача да архіваў Рады БНР, а гэта ёсць частка планаў КДБ Беларусі тых самых адраджэнскіх часоў і ў прыватнасці план 1996г.

І апошняе пра Першы БНФ. Пад шум колаў так званага адраджэння 1988-94г.г. у Штаты і іншыя краіны Захаду шмат змагароў Канторы з'ехала і легалізавалася пасля вясны-лета 1996г. пад выглядам адраджэнцаў, атрымаўшы на Дзікім Захадзе палітычны прытулак.

Дэмакратыя - улада падкантрольная народу - з-за "праведных" ідэалогій зянонаўцаў падчас так званага адраджэння і існай праведнай ідалогіі прыўладных камуністаў нам і ня сьнілася.

А эканамічныя рэформы не вядуцца з-за адсутнасці інстытута прыватнай уласнасці, якія ў сваю чаргу адсутнічаюць з-за аднапартыйнай камуністычнай улады, якая па-ранейшаму праводзіць амаль 100-гадовую недэмакратычную бальшавіцкую палітыку ўтрымання сябе каханай ва ўладзе ў інтарэсах бальшавіцкай мафіі былога ЦК КПБ, здзекуецца над сваім народам не толькі падчас так званых "выбараў" ці прэзідэнцкіх "выбараў", але і падчас дробных правакацыйных прэвентыўных мераў супраць апазіцыі і простых грамадзян падставай тыпу вядомага Дэкрэту №3, які два гады "маўчаў" з мэтай знішчэння іншадумства на Беларусі і знішчэння апазіцыі лукашызму да кучы.

Я табе кажу, Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой ніякага ідэалагічнага дыктату не будзе. Таму, не знішчыўшы б-ч-б і ч-з ідэалогіі, ты не рэарганізуеш існую беларускую дэмакратыю, беларускую эканоміку і апазіцыю ў бок дэмакратыі ды свабоды слова ў апазіцыйных і дзяржаўных СМІ.

(Працяг у III частцы.)

Фозул шел-шел, и просто пнул 9-летнюю девочку. Ему прилетел урок вежливости

Очередной последователь дела Титова и Хуснуллина вчера решила открыть нам глаза. Заведующая лабораторией экономики народонаселения и демографии экономического факультета МГУ Ольга Чудиновских прив...

Конгресс США запретил себе импорт обогащённого урана из России

Теперь и в Пиндостане Сенат Конгресса США во вторник в очередном порыве русофобии одобрил законопроект, запрещающий импорт обогащённого урана из России. Правда его ещё должен подписать Байден, но т...

Мать драконов: Россия знакомит ВСУ с новой огнемётной системой

Российская армия начала использовать новую огнеметную систему «Дракон», сообщает немецкое издание Die Welt. «С этим ужасным оружием Россия выходит на новый уровень жестокости&...

Обсудить
    • 3 июня 2017 г. 19:40
    Поржал. Так же смешно, как на рагульем.