УЛАДА. BY

0 1805

Слова лукашызм прыдумаў не я, але азначэнне маё: лукашызм - гэта палітыка хлусьні, беззаконьня і беларусаненавісніцтва. Калі ствараў азначэнне лукашызму думаў толькі аб існай уладзе. Прайшоў час і заўважыў, што яно датычыцца ўсіх нас беларусаў пасля 20 ліпеня 1994г., калі адбылася інаўгурацыя першага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі...

Канстытуцыі прэзідэнтаў не мяняюць. Беларускія Канстытуцыі не мяняюць уладу. Бо, як была бальшавіцка-камуністычная ўлада пасля абвяшчэння Советской Социалистической Республики Белоруссия 1 студзеня 1919г. у расейскім Смаленску, абвешчаная на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, так і засталася сёння. Назва рэспублікі мянялася некалькі разоў, стала БССР - Белорусская Советская Социалистическая Республика, а пасля краху СССР з яе атрымалася Рэспубліка Беларусь.

Лёс нашага народа вырашала і вырашае эліта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі або эліта ЦК КПБ. За траціну стагоддзя з гакам, якая прайшла пасля пачатку гарбачоўскай перабудовы, беларускі народ толькі аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гісторыі, дый то ўскосна, калі шчэ ў савецкі час (1990г.) выбраў дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР.

Ні да чаго больш былая беларуская бальшавіцкая камуністычная ўлада нават блізка не падпускала свой беларускі народ. Гэта дзейства і ёсць лукашызм - палітыка хлусьні, беззаконня і белорусоненавистничества. Такая існая беларуская дэмакратыя.

Як следства стабільнай бальшавіцкай улады, беларускія Канстытуцыі фактычна не мяняюць ідэалогію, якая як была па сутнасці бальшавіцка-камуністычная ідэалогія ў складзе СССР пасля падзей 1917 года ў Расейскай імперыі, так і засталася сёння бальшавіцка-камуністычнай у незалежнай суверэннай Рэспублікі Беларусь у Саюзе з Расейскай Федэрацыяй.

Незалежная... Суверэнная... Рэспубліка Беларусь... Так можна сказаць, калі на хвіліну забыцца аб Расейскай Федэрацыі. Бо гарантам беларускай суверэннасці з’яўляецца не беларускі народ, не былы ЦК КПБ або існы прэзідэнт Беларусі, а Расея ці дакладней Крэмль. Бо сённяшняя беларуская незалежнасць цалкам залежыць ад палітыкі Крамля. Бо эканоміка суверэннай Беларусі цягам постсавецкіх часоў залежыць ад адносін з РФ.

Вось такую суверэнную незалежнасць даравалі нам гарбачоўская савецкая перабудова і галоснасьць, ды эсэсэсэраўская Коммунистическая партия (большевиков) Белоруссии, дэпутаты ВС якой 27 ліпеня 1990г. абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР.

Камуністы ў той момант галасавання засталіся адны ў зале ВС. Бо, мяркую, па папярэдняму тайнаму згавору з тагачасным кіраўніцтвам Беларускага Народнага Фронту, дэпутаты з фракцыі БНФ, якіх было амаль у дзесяць разоў меней за дэпутатаў-камуністаў, выйшлі з залы і не галасавалі за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. То бок не галасавалі за ажыццяўленне векавой мары беларусаў і беларусак мець сваю дзяржаву, і адначасова дэпутаты з фракцыі БНФ на вечныя часы выключылі Беларускі Народны Фронт з ліку палітычных сіл, абвясціўшых дзяржаўны суверэнітэт БССР. Інакш кажучы, як і якую беларусы здабылі тады суверэннасць такую й маюць сёння. То бок як здабывалі яе, лежачы тады на канапе і гледзячы зянонаўскае шоў з залы ВС з удзелам дэпутатаў фракцыі БНФ па Беларускаму тэлебачанню, так дагэтуль нас незалежнасць і мае разам з Россией-матушкой і бальшавікамі-камуністамі ЦК КПБ.

Але як следства стабільнай бальшавіцкай улады, беларускія Канстытуцыі не мяняюць уласнасць, якая па-ранейшаму належыць дзяржаве, то бок беларускай бальшавіцка-камуністычнай уладзе. А прыватная ўласнасць ёсць аснова паспяховых эканамічных адносін і эвалюцыйнага развіцця краін Дзікага капіталістычнага Захаду, а таксама постсавецкіх ужо капіталістычных краін, ў асяроддзі якіх пасля краху СССР знаходзіцца юная беларуская суверэнная дзяржава бальшавікоў (мафіі) ЦК КПБ.

І так, улада на Беларусі належыць эліце былой камуністычнай партыі, а не А.Лукашэнку.

Эліта КПБ у асобе Міхаіла Мясніковіча і інш. былых чальцоў ЦК, якая пасля 1.01.1919г. нікому ўладу на Беларусі не аддавала (нават у 1941-44г.г. камуністы заховаўлі яе там-сям у падпольлі), спачатку ў свой рэвалюцыйны час пасля краху СССР увяла ў 1994г. у Канстытуцыю ці тожсамасьць Статут КПБ, імі камуністамі-дэпутатамі ВС 12 склікання ў 1990-91г.г. абвешчанай незалежнай РБ, пасаду Першага Сакратара ЦК КПБ, прабачце, пасаду прэзідэнта, а затым перадаверыла ўладу саратніку-камуністу Лукашэнку, дый сама засталася пры ўладзе, працягвала па-ранейшаму кіраваць намі і нашай беларускай гаспадаркай, маючы вопыт з 01.01.1919г.

Лічу, што Лукашэнку і яго выдатныя патэнцыйныя здольнасці кіраўніка вылічылі свае / нашы беларускія людзі з нашае наменклатуры.

Чаму на вышэйшай пасадзе краіны не апынуўся сп.Мясніковіч, які, мяркую, ёсць бацька-заснавальнік лукашызму, каардынатар усіх бальшавіцкіх перамог улады і каардынатар-заснавальнік адсутнасці дэмакратыі на Беларусі, пачынаючы з гарбачоўскай перабудовы 1985-91г.г.? Таму, што ён на сваім месцы і іншае ва ўладзе яму непатрэбна. Кропка.

Але менавіта ён узначаліў беларускі Ўрад пасля правакацыі ўлады 19.12.2010г., разгону плошчы ды прыхільнікаў апазіцыі лукашызму падчас тагачасных прэзідэнцкіх выбараў, якія скончыліся хапуном сілавікамі некаторых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і выбаршчыкаў, ды пасадкай іх за краты, яшчэ да абвяшчэння вынікаў галасавання. То бок тэарэтычна за кратамі тады мог апынуцца будучы прэзідэнт РБ. Але прэзідэнтам застаўся Лукашэнка. Таму толькі свой хлопец з мафіі мог тады пасля правакацыі ўлады 19.12.2010г. заступіць на пасаду кіраўніка Ўраду. Бо калі б раптоўна не стала Лукашэнкі, то ўлада ўсё роўна засталася ў руках мафіі, прабачце, эліты ЦК КПБ, адпаведна яе Канстытуцыі.

Такім чынам, не ўвёўшы сваечасова (пасля чаканага, але не адбыўшагася рэферэндуму ў 1992г.) прыватную ўласнасць - аснову эфектыўных эканамічных зносін і дэмакратыі кшталту шматпартыйнай заходняй або па нашаму ўлады падкантрольнай народу ў выглядзе двухпартыйнай сістэмы ўласных адносін БНФ і КПБ, беларусы ў 1994-м пакінулі як мае быць фактычна тую ж самую савецкую бальшавіцкую недэмакратычную сістэму ўлады, падчас якой дзесяцігоддзямі не выбіралі Першага Сакратара ЦК, сакратароў абкамаў і інш., і таму сёння, як тады за Саветамі, Першаму Сакратару падпарадкоўваюцца Вярхоўны Савет, Ўрад, Суд і СМІ. Толькі сёння Першага Сакратара ЦК мы называем прэзідэнтам, а сакратароў абкамаў і гаркамаў, прызначаных ім, - губернатарамі і мэрамі. Затое дэпутатаў "палаткі", прызначаных Першым Сакратаром ЦК КПБ, па-ранейшаму называем дэпутатамі, але не слугамі народа.

Таксама сёння называем гэты новы бальшавізм вертыкаллю існай улады. Пры гэтым з-за адсутнасці прыватнай уласнасці ў эканоміцы, а не з-за таго, што ў нас рэжым, таталітарызм ці апошняя дыктатура ў Еўропе, як сцвярджаюць нашы незалежныя палітолагі ці тутэйшыя або замежныя СМІ, ў суверэннай фірме Беларусь усталяваны бальшавіцкі дзяржаўны капіталізм былога, але дзейнага мафіёзнага ЦК КПБ.

У 1991 разваліўся СССР, а гэта РЭВАЛЮЦЫЯ = бяда. Пасля яе адбыўся разрыў усіх сувязяў і самае галоўнае эканамічных. І наша малюпусенькая Беларусь, якая нічога з сябе пасля краху СССР не ўяўляла, атрымала на сваю галаву НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. То бок другую рэвалюцыю пасля краху СССР, калі не лічыць Вялікі Кастрычнік 1917 года, які ссунуў нас ад эвалюцыйнага шляху ўсяго чалавецтва, якое йшло з прыватнай уласнасцю ў эканоміцы па шляху капіталізма. І вось мы маленькія (малыя памеры краіны і малы людскі рэсурс) апынуліся нікому непатрэбныя - ні Захаду, ні Ўсходу, але незалежныя. І ў гэты момант ісціны бел-чырвона-белыя змагары выходзяць на палітычную арэну ўсе ў бел-чырвона-белым і з маральнай падтрымкай бел-чырвона-белых СМІ, ды замест таго, каб талакой будаваць незалежную дэмакратычную дзяржаву, чвэрць веку падзяляюць, а не аб'ядноўваюць беларускую нацыю.

Ў дэмакратычных ЗША такія змагары і тыдня не прашвэндаліся б пад бел-чырвона-белым сцягам, з мэтай стварэння раздору ў дзяржаве, і даўным-даўно ўсе былі б у бетонных ботах на будоўлях капіталізму. А яшчэ праз тыдзень усё грамадства, з дапамогай тутэйшых дэмакратычных СМІ, пра іх забыла б. Такая яна тутэйшая заходняя дэмакратыя - багатыя застаюцца багатымі, а бедныя беднымі. 

Дык чаму ў першыя постсавецкія часы беларусы не уклініліся ва ўладу, з мэтай зрынуць бальшавізм ці дэмакратызаваць яго? Адраджаліся, спадары, адраджаліся. З 1988 па 1994г.г. Дый навошта была тая ўлада адраджэнцам, калі на кону стаяла вялікая эпахальная мэта адраджэння нацыі - прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад бел-чырвона-белым сцягам?!

Таму бел-чырвона-белая ідэалогія, бяздумна, палезла ў 1990 у Вярхоўны Савет і яшчэ тады пачала канфрантацыйны, а не канструктыўны (стварыльны) стыль камунікавання з прадстаўнікамі грамадства, ў тым ліку з камуністычнай большасцю ВС, дый з іншымі іншадумцамі, калі казаць увогуле. Так бел-чырвона-белымі не была закладзена аснова дэмакратыі - свабода слова і свабода іншадумства. Ўсе хто думаў не так як б-ч-б сталі камуністамі, кадэбістамі, а пазней лукашыстамі, агентурай, крэмлядзямі. 

Так бел-чырвона-белыя падзялілі беларусаў. У выніку бел-чырвона-белага здрадніцтва ў 1994 тая канфрантацыя прывяла нас да лукашызму - да перамогі тых жа самых камуністаў-бальшавікоў. Так бел-чырвона-белы бальшавізм справакаваў вяртанне чырвона-зялёнага бальшавізму. Ў сваю чаргу апошні, маючы вялізны вопыт кіравання намі, гаспадаркай і дзяржавай з 1 студзеня 1919г., але не меўшы вопыту дэмакратыі, разумеў, што без Расеі мы і ні туды, і ні сюды. Адсюль Саюз РФ і РБ. Бо пад бел-чырвона-белымі ніякага саюзу з РФ не было б, і, адвярнуўшыся ад Расеі, мв развалілі б эканоміку, якая залежыла ад РФ на 80-90%, ды згубілі б незалежнасць.

Зянон Пазьняк: "Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы. Тое як бы само сабой разумелася і было за кадрам. Задачы, сфармуляваныя Фронтам, мусілі рэалізоўвацца ў працэсе змаганьня, яшчэ ня маючы ўлады. Гэта сувэрэнітэт і незалежнасьць, ліквідацыя камуністычнай сыстэмы, высьвятленьне праўды пра Чарнобыль, стварэньне антычарнобыльскага заканадаўства і ратаваньня здароўя нацыі, дзяржаўнасьць беларускай мовы, вяртаньне нацыянальнай сымболікі ў дзяржаўны ўжытак, дэмакратыя, прыватызацыя, увядзеньне беларускіх грошай, стварэньне беларускага войска, рынкавыя рэформы."

"Дарэчы, прапаганда пра нібыта «памылкі» Фронту прыдуманая ворагамі БНФ, якія дапамагалі ўсталёўваць дыктатуру.

Цяпер пра ўладу. Чаму нацыянальныя прыбалтыйскія франты пасьля краху СССР лёгка перанялі ўладу, а франты ў Беларусі і Ўкраіне — не перанялі? Адказ просты. Таму што камуністычная ўлада ў прыбалтыйскіх краінах была нацыянальнай, імкнулася да сувэрэнітэту і не перашкаджала ў гэтым сваім франтам (нават спрыяла). Улада і сувэрэнітэт там не былі грамадзкай праблемай, а толькі пытаньнем часу.

У Беларусі камуністычная партыя і ўлада былі зацята антыбеларуская, партызанска-энкавэдысцкая, якая вытаптала, вынішчыла ўсё беларускае ў грамадзкім жыцьці: і культуру, і школу, і мову, глядзела толькі на Маскву і нават слова такога, як «сувэрэнітэт», ня ведала." (Гл. СВАБОДА.19.10.2013г., «Пазьняк: «Упершыню за 200 гадоў акупацыі народны рух прывёў да перамогі») Канец цытавання.

КПБ не ведала слова сувэрэнітэт (?), але дзяржаўны сувэрэнітэт БССР 27.07.1990г. абвясцілі менавіта дэпутаты-камуністы, а Пазьняк і іншыя дэпутаты фракцыі БНФ выйшлі з залы ВС і не галасавалалі.

Да таго ж, пасля публікацыі артыкула Пазьняка "О русском империализме и его опасности" (Гл. «Народная газета», 15-17.01.1994г.) напярэдадні вырашальных прэзідэнцкіх выбараў 1994г., камуністы канчаткова зразумелі, што ў выпадку перамогі лідара БНФ ім мала не пакажацца.

З.Пазьняк: "Будет введен закон о люстрациях. Руководители КПСС-КПБ, являющиеся таковыми на 19 августа 1991 г., не получат права занимать государственные должности." Канец цытавання.

А вось у часы Саюдзіса (некалі так называўся літоўскі народны фронт) былы камуніст Альгірдас Бразаўскас ў 1992г. выконваў абавязкі прэзідэнта, а затым у 1993-98г.г. быў першым прэзідэнтам суверэннай постсавецкай дэмакратычнай Літвы. Бо мэта ў прыбалтыйскай краіны была дэмакратыя, што адрознівае, як прыклад, літоўскі Саюдзіс ад БНФ Пазьняка.

Так КПБ выстаяла напор зянонаўскага БНФ і другі раз (1.01.1919 і 27.07.1990г.г.) абвясціла сваёй нашу дзяржаву Беларусь. Заставалася чакаць бальшавіцкія даты 20.07.1994 (інаўгурацыя першага прэзідэнта), 15.05.1995 і 24.11.1996г.г. (рэферэндумы па ініцыятыве першага прэзідэнта), каб пачаліся бальшавіцкія рэформы дзеля ўзмацнення бальшавіцкай улады ЦК КПБ, а не ушанавання беларускай дэмакратыі.

Усё аб'ектыўна, акрамя прапаганды. На старце ўзыходжання Лукашэнкі не было ўлады. Сам аўтар гэтых радкоў хіхікаў з яго "Горкі-Магілёўскай адукацыі" (вісяць мае хохмы дагэтуль у інэце), бо ніхто з нас не бачыў у Рыгоравічу кіраўніка Беларусі.

Пазьней да мяне даляцела, што насамрэч усё існае замуціў Міхаіл Мясніковіч і тое што мы мелі і маем, пачынаючы з 1990-1991 гадоў, і тым больш пасля інаўгурацыя першага прэзідэнта Лукашэнкі 20 ліпеня 1994г. - гэта рэалізаваныя ідэі Міхаіла Ўладзіміравіча, а Аляксандр Рыгоравіч талковы выканаўца "генеральной линии партии". Трэці ў гэтым "спісе кітоў беларускай дзяржаўнасці" Урал Рамдракович Латыпов, але ён звычайны вельмі талковы наёмны работнік, якога ў патрэбны момант вылічылі ў Расеі і прынялі на працу тыя два хлопцы. Мяркую, што ідэя таксама належыла сп.Мясніковічу.

І так, дзяржава гэта ўлада, бо калі няма ўлады будзе бардак, анархія ды безуладдзе, не будзе эканомікі і дзяржавы. Ўлада належыць былой КПБ. Палітычная сістэма існай улады фактычна засталася нязменнай у выглядзе новай вертыкалі былой савецкай КПБ. Уласнасць ці маёмасць належыць дзяржаве, то бок уладзе. Дзяржаўная ідэалогія па-ранейшаму савецкая бальшавіцкая, бо на Дзікім Захаде галоўнае грошы, і таму на Беларусі мафіяй былой КПБ усталяваны бальшавіцкі дзяржаўны капіталізм.

У Беларусі дзяржаўныя людзі-былыя камуністы захавалі амаль усё як раньш было і ў іх усё пад эвалюцыйным бальшавіцкім кантролем. А гэта азначае, што бізнес-справы гаспадаркі, палітычныя і дзяржаўныя справы РБ вядуць беларускія спецыялісты-выхаванцы і нашчадкі бальшавіцкай школы былой КПБ, якае мае вопыт вядзення падобных спраў з 1.01.1919г. Як вядуць? Па бальшавіцкі. А трэба інакш? Як? Дэмакратычна? Зараз. Чакайце з бальшавіцкага мора дэмакратычнай пагоды.

У дадзены момант нагдяжаем паступовы пераходны перыяд перадачы ўлады наступным пакаленням - маладым чырвона-зялёным бальшавічкам. Бо старыя кадры мафіі КПБ - ці інакш маё пакаленне - старэюць, дый пара ім ад усяго гэтага змагання на пакой. Таму Акадэмію кіравання пры прэзідэнце і іншае зладзілі, ды рыхтуюць нашы бальшавікі нашу будучую эліту - нашу будучую парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру. Без эліты ніяк

Такім чынам, утваральны стрыжань беларускай дзяржаўнасці - гэта эліта былой савецкай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Але, адпаведна выказванням апазіцыі, ва ўсім дрэнным вінаваты абраны народам Лукашэнка. А хто ж яшчэ? Можа Пазьняк, які больш за два дзесяцігоддзя жыве ў замежжы і некалі камандаваў БНФ, з якім кіраўнікі нашай кампартыі цацкаліся, як котка з мышкай падчас так званага адраджэння 1988-1994г.г.?! Не. Бо "як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы."

А можа ва ўсім вінаватыя мы з вамі - не прыхільнікі палітыкі Лукашэнкі? Не. Бо па вялікаму рахунку нас палітыканаў ад Пазьняка не адлічыш.

Вінаваты ва ўсім той хто робіць на Беларусі дзяржаўную справу, а не той апазіцыянер, хто незадаволена трэццяе дзесяцігоддзе трындзіць у бок Лукашэнкі ды ў замежжы ледзь не штодзень Пераможныя Канцэпцыі ці Праграмы "Вольная Беларусь" кляпае.

Шмат маіх публікацый апошняга часу датычацца тэмы (амера) ЭКАНОМІКА. Я не спец у ёй, але нешта збольшага ўжо рублю. Дый менавіта тут у Штатах зразумеў, што гэта тая "печка" ад якой павінна "плясаць" наша эвалюцыйнае беларускае быццё і будавацца палітычная сістэма нашага беларускага постсавецкага жыцця ўвогуле.

А маленькая "печачка" ці аснова разгляду эканомікі - ЎЛАСНАСЦЬ / СОБСТВЕННОСТЬ або адносіны Ўласнік і Немаёмны. Бо першы робіць грошы, можа іх рабіць ды зарабляць для сваёй сям'і, фірмы і дзяржавы, а другі можа зарабіць толькі на пражытак сваёй сям'і.

Гэта і ёсць база для разгляду асноў спачатку эканамічнай сістэмы, а затым, як следства, палітычнай.

Вось ад гэтага базавага паняцця ЎЛАСНАСЦЬ у эканоміцы і павінна будувацца палітычная сістэма дзяржавы, а не ад размовы пра мову, як некалі пачыналася наша так званае адраджэнне, ці гучнага дэкляравання ў інэце пра прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку, талер і ваяводствы замест абласцей, як у Праграме "Вольная Беларусь" Пазьняка & Co.

Вось таму ў нас дзяржаўны капіталізм (уласнасць належыць дзяржаве) пасля Саветаў, пасля набыцця незалежнасці і пасля абрання Лукашэнкі ў 1994-м, якому перадаверыла ўладу наша вопытная ў справах кіравання беларускім народам і яго гаспадаркай КПБ.

Бо каб мы пайшлі бел-чырвона-белым шляхам так званага адраджэння то даўно ўжо прыхватызавалі б усё як у Расеі ці Ўкраіне, затым расцягнулі б сваё багацце / достояние, здабытае народам за 70 год за Саветамі як у Расеі ці Ўкраіне, развалілі б беларускую эканоміку і дзяржаву з-за адмоўных адносінаў з той жа Расеяй, ды сёння засталіся б з голай оппай. Але з мовай. Ды Праграмай ці чарговай Пераможнай Канцэпцыяй Пазьняка.

Добра, што наша беларускае жыццё для большасці беларусаў не было бел-чырвона-белым рэвалюцыйным, а заставалася рэальным эвалюцыйным, няхай і чырвона-зялёным, і таму мы ідзем ад Саветаў у бок Капітала, якім будзем кіравацца ў радзе вялікіх цывілізацый Сьвету. Прыйдзем і да дэмакратыі. Да якой? Беларускай.

Кажуць шмат стагоддзяў таму на Дзікім Захадзе з’явіліся багатыя Гаспадары і бедныя Рабы, якія працавалі на першых, т.е. частная собственность и нищий / неимущий. І тады ж, кажуць, тамтэйшыя людзі вырашылі, што меньшасць будзе багатай, а большасць беднай. Гэта эпахальнае рашэнне яны назвалі дэмакратыяй, ды тады ж прыбілі там-сям шыльды «Дэмакратыя» і заходнія СМІ данеслі гэтае прапагандысцкае слова непасрэдна да розуму і сумлення заходніх грамадзян. Так сталася на Захадзе дэмакратыя а-ля "Босс всегда прав!". Дый галоўны ідэолаг тамака Містэр Даляр. 

Крыху пазней, кажуць, міма тых шыльд праходзілі нашы апазіцыянеры-еўрапейцы Лебядзь, Рак і Шчупак, якія на адным квадратным еўрапейскім кілометры і араць побач не стануць, але цягнулі і цягнуць беларусаў у Еўропу, і нашы спыталі тамтэйшых з Дзікага Захаду: "Калі ў вас дэмакратыя, то што ў нас на Беларусі?", - і тыя ў адзін голас адказалі: "Ў вас апошняя дыктатура Еўропы!". Так і сталася, з тых часоў з дапамогай нашых незалежных непрадажных дэмакратычных б-ч-б СМІ, маўляў, у нас лукашызм, рэжым, дыктатура, таталітарызм, нічога каштоўнага, а на Захадзе ўсё ціп-топ.

У ЗША партый шмат, але на вышэйшую пасаду народ выбірае дэмакрата ці рэспубліканца. І ні разу камуніст не праскочыць. Бо дэмакратыя, а не лукашызм. Дый пасля выбараў змяняецца не ўлада, а некаторыя прозвішчы пры ёй. Фактически там двухпалатная (D-палата и R-палата) однопартийная система власти богатых. Голосуй не голосуй, а бедные остаются бедными. Дык когда первый раз или последний, скажем в XX веке, менялась власть в США? Никогда. А у нас, значит, должна? Зачем? Неужели для разрушения устоявшейся системы экономических отношений а-ля государственный капіталізм?! Га?

Дык чым адрозніваецца тая дэмакратыя ад нашай, ў якой таксама дзесяцігоддзямі перамагае прадстаўнік адной і той жа партыі ўлады - былой кампартыі Беларусі, а не які-небудзь бел-чырвона-белы змагар-апазіцыянер? Нічым.

Задача безболезненного перехода от совка в капитализм не имеет благоприятного для общества и государства решения. Любое прикосновение к государственной собственности разрушит систему наших экономических отношений и приведет к очередной революции и ее разрушительным последствиям для государства и общества, которое ментально не знает капиталистических отношений Хозяина частной собственности и неимущего Раба. Да и прихватизирует нас скорее небедная Россия, чем богатый Запад. І капец настане незалежнасці. Поэтому считаю, что одна 9,5млн госкапиталистическая фирма Беларусь для общества сделает больше полезного, чем миллион маленьких частных фирмочек, которые пусть существуют, но которые то потухнут, то погаснут в эволюционный переходный период от БССР в неизвестно куда к незалежнай Республике Беларусь.

Александр Лукашенко здесь не при чем. Он всего лишь что-то вроде буфера между прошлым и будущим Беларуси. Он что-то вроде надежды на поиск решения в переходный период, которое возможно подскажет время. А пока власть у былой КПБ.

Взрывы в торговых центрах и отделениях банков: пенсионеры под давлением украинских мошенников осуществили серию мини-диверсий в Москве и Санкт-Петербурге

Актуальность вопроса о работе украинских мошенников, которые заставляют россиян совершать диверсионные акты, сегодня получила очередное подтверждение. В Москве и Санкт-Петербурге прогремели нескол...

Пять минут хорошего настроения. Часть 28

Ребёнок  подрастает,  остаются  детские  вещи.  Захотела  помочь  какой-нибудь малоимущей семье. Посмотрела в интернете, чего они хотят. Оказалось, чт...