НЕЗАЛЕЖНАЯ ТАЛАКА

1 575

Чытаючы апошнім часам некаторыя нашы СМІ па тэме Новага Ўраду, зразумеў, што ва ўсім вінаватая Ворша. Бо, здаецца, да яе ў нас асаблівых праблем й не было. Ну калі не лічыць незалежнасць, якая звалілася нам на карак з рук Расеі ў Белавежжы 8 снежня 1991 года падчас краху СССР, як фінал гарбачоўскіх рэформ. Як раз тады звалілася, калі мы беларусы спакойна лазілі па дрэвах, дзе й швэндаліся тры гады па ветках туды-сюды некаторыя з нас пад бел-чырвона-белым сцягам з заклікам «Жыве Беларусь!». Адраджаліся, адным словам. Для поўнага шчасця і адраджэння тады не хапала мовы.

Цяпер не хапае Новага Ўраду.

Ведаеце, якія заўгодна прозвішчы пастаў у склад Новага Ўраду на Беларусі, дык яны нічога не вырашаць. Бо такой шчэ за Саветамі і камуністамі склалася наша сістэма кіравання гаспадаркай, якая дзесяцігоддзямі не мяняецца. Я ўжо пісаў на форумах, што наша незалежная задачка не мае незалежнага рашэння з-за нашае незалежнасці, а менавіта: "Пераход БССР ад савецкага сацыялізму КУДЫ?". Расея і Ўкраіна па-свойму знайшлі адказ і незалежнае выйсце яшчэ ў ліхія 90-я ды пайшлі назад у дзікі капіталізм, дзе былі 100 лят таму. А мы? А мы зрабілі правільна, што не пасунуліся ў светлае капіталістычнае заўтра. Чаму так лічу? Таму што жыву 15 гадоў у Нью Ёрку ў ЗША і бачу наяве загніваючы капіталізм, ды часам адсюль нешта вам распавядаю, але вы гэта часам незалежна не заўважаеце, не друкуеце або блакуеце меня ў незалежных СМІ. 

І так, што маем сёння? 

Унутры РБ недакапіталізм, бо пакуль што няма інтэлектуальнай патрэбы ў прыватнай ўласнасці ў эканоміцы, а вакол Беларусі па-ранейшаму існуе дзікі капіталізм з тае прыватнай уласнасцю. То бок маем супярэчнасць або задачу, якая не мае станоўчага рашэння для дзяржавы і дабрабыту постсавецкага беларускага грамадства, ў якога менталітэт па-ранейшаму некапіталістычны, а а-ля «ўсё навокал калгаснае, усё навокал маё». То бок у нас цягам 100 гадоў беларускага савецікуса знікла ці адсутнічае патрэба ў прыватнай уласнасці ў гаспадарцы, дый у гаспадарах і іх халопах пры ёй. 

Але з'явілася й новае незалежнае здабыццё... Гэта шматгадовая шкода бел-чырвона-белых адраджэнцаў і ў першую чаргу бел-чырвона-белых СМІ. Да таго ж гэтае бел-чырвона-белае здабыццё супраць адносінаў Беларусі з Расеяй, якая болей за чвэрць стагоддзя дапамагае нам і падтрымлівае незалежнасць.

31 жніўня 2018 беларускі інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік Белгазета надрукаваў артыкул "Тайна Орши", дзе аўтар Александр Обухович піша: 

«То, что «белорусская модель» обанкротилась еще в 2011г. - вполне очевидно. Все попытки наших правительств ее как-то модернизировать и приспособить к действительности пока успеха не имели. Предупреждения экспертов, как белорусских, так и МВФ и ЕАБР, - о срочной необходимости структурных реформ в экономике - правительством игнорировались.»

А як там справы вна Ўкраіне, якая выконвае здаецца ўсё, што параяць добразычліўцы з Захаду? Ще не вмерла Україна? Ще суверэнная? Ще незалежная?

30 августа 2018 Информационное агентство России «ТАСС» на своей страничке в фэйсбук, анонсируя статью своего обозревателя, который в ней ссылался на западных политологов, поведало: «Современной западной системе управления нужно меньше капитализма и больше демократии». Будто про Беларусь написало ТАСС. Только я оставил комментарий к тексту той статьи. Вот он:

«Обозреватель ТАСС... Блин, или обозревателей надо менять, или ТАСС. Хоть бы просветил нас, притемневших, обозреватель, ЧТО ТАКОЕ ДЕМОКРАТИЯ и в частности американская, а то как-то не с руки комментировать. Мелко, товарищ обозреватель. А читать западных ученых конечно можете, но писать о них или цитировать их нам не надо. Это другой мир. Мир Запада, который бережет западную демократию, а вы, обозреватели ТАСС, начитавшись тех ученых, пудрите потом нам моск.

Западная демократия любой западной страны двухпартийная - одна партия богатых, а другая бедных. При этом как не голосуй на любых выборах побеждает представитель богатых, и частная собственность Хозяина остается при нем, а Раб, работающий на хозяина, остается неимущим. Поэтому суть западной демократии "Босс всегда прав!", и поэтому ее СМИ богатых вбивают в моск местным бедным с горшка, чтобы, повзрослев, Раб и не думал менять западную демократию, т.е. систему экономических отношений Хозяина частной собственности и неимущего Раба. Иными словами рабство на Диком Западе никто и никогда не отменял, и потому свободных людей здесь раз-два и обчелся.

А проблемки в западном обществе решает Главный Идеолог США Мистер Доллар (деньги) - он и создает проблемки, он и решает их. При этом в содружестве с своим корешем товарищем Кольтом может решить ваасче все, что угодно. Кроме отмены / замены системы экономических отношений Хозяина и Раба.

Что вам еще сказануть, товарищ обозреватель ТАСС? СМИ делят людей здесь в США, а не президенты. СМИ богатых людей. Других СМИ здесь нет. Демократия-с.»

А у нас? А у нас в квартире газ. Российский.

31 жніўня 2018 беларуская газета Новы час перадрукавала з сайту Беларускай службы радыё Свабода артыкул Ігара Карнея «Ад «падатковага манеўру» Расіі Беларусь будзе страчваць каля 1,5 мільярда долараў штогод», які ў прыватнасці піша:

«Сёлета ў ліпені Дзяржаўная дума Расіі прыняла законапраект аб паступовым скасаванні мыта на вываз нафты — так званы падатковы манеўр. Гэта азначае, што беларуская эканоміка пазбавіцца вуглевадароднай «іголкі», на якой сядзела больш за 20 гадоў. Расійская нафта для Беларусі будзе каштаваць столькі ж, колькі і для іншых краін.»

На форуме Новага Часу пакуніуў я наступны каментар:

«Жыве Беларусь! Жыве вечна! Верым! Можам! Пераможам! Калі Захад дапаможа! А калі б бел-чырвона-белыя прыйшлі да ўлады ў 1994 і мы адразу б адвярнуліся ад Расеі, то даўно б ужо не стала «расейскай вуглевадароднай «іголкі», а заадно беларускай эканомікі і джяржавы РБ. Жыве бел-чырвона-белая Беларусь! Жыве вечна! Верым! Можам! Пераможам! Хутка Захад дапаможа! Як кашаль хваробе ці як Украіне.»

Мы своей независимостью обречены быть нищими, и сильным государством РБ могли быть только в составе мощного СССР, як любы маленькі штат у складзе ЗША. Гэта не паніка, а пастаноўка незалежнай задачы для незалежнага роздуму. 

8 студзеня 2018 года на сайце Свабоды з'явіўся артыкул Дзьмітрыя Гурневіча «Калі хочаце хутка, то лепш эмігруйце». Кірыл Руды пра тое, як беларусам пабудаваць багатую краіну». Вось, што я пісаў 11 студзеня 2018 у каментары на тым форуме Свабоды пра шматверагодныя падзеі:

«...выдадуць крэмлядзі Указ, маўляў, ад сённяшняга дня кожнае расейскае прадпрыемства, якое будзе гандляваць з РБ атрымае в подарок КЛИЗМУ от Кремля, и будет клизмиться, клизмиться и еще раз клизмиться, пока не прекратит экономические отношения с Белоруссией. Ці чулі вы пра санкцыі што-небудзь? Ну дык гэта нешта падобнае ім.

Гэта наша палітычная залежнасць ад палітыкі Крамля, гэта плата за незалежнасць. Таму наша незалежная палітыка падтанцоўвала і падтанцоўвае палітыцы Крамля. Бо пасля таго Указу Крамля, або калі Расея ад нас адвернецца, або ўстане з каленяў і сама будзе вырабляць тое, што ёй трэба, вось тады мы й даведаемся, што такое незалежнасць, што такое быць незалежнымі... без эканомікі. Вось тады ў кожнага з нас у кватэры будзе па тры незалежных халадзільніка, а на балконе незалежны МАЗ або МТЗ, а каму пашанцуе дык незалежны БелАЗ змесціцца на балконе. Бо іх дзяваць няма куды будзе.»

Беларуская дэмакратыя - гэта ўлада падкантрольная народу. Такой яна павінна стаць. Все счастливые демократии счастливы одинаково, а несчастливые - каждая по-своему. 

На маю думку для дабрабыту беларускага народа адна «недакапіталістычная»  дзяржаўная 9,5млн фірма Беларусь лепей, чым мільён прыватных фірмачак, якія няхай існуюць, але якія то патухнуць, то пагаснуць у гэты пераходны перыяд ад саўка БССР у невядома куды па шляху да незалежнай РБ. То бок не трэба чапаць дзяржаўную уласнасць — не трэба чапаць наш недакапіталізм, каб не разбурыць гаспадарку і усё, што назапашана беларускім народам за 100 лят пасля Вялікага Кастрычніка 1917 года. 

Але да новай рэвалюцыі або да разбурэнняў існых эканамічных адносінаў, дзеля тае прыватнай уласнасці і захавання праведнасці заходняй сістэмы капіталістычных эканамічных адносінаў Гаспадара і Раба, беларускае грамадства падштурхоўваюць бел-чырвона-белыя змагары - так званая апазіцыя і яе незалежныя СМІ.

У Расеі, як вядома, дзве бяды - дурні і дарогі. 

А ў нас колькі праблем? Тры: бел-чырвона-белыя змагары, беларускія рускія і незалежнасць. Змагары спраўна шкодзяць дзяржаве і народу з пачатку так званага адраджэння (1988), да якога мы былі адзінай нацыяй. З тых часоў адраджэнцы мараць прымусіць грамадзян РБ карыстацца беларускай мовай і адначасова жадаюць адвярнуць РБ ад РФ, каб пагубіць нашу эканоміку і нашу дзяржаву. 

Русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай. Калі адыйсці ад гэтай маёй формулы, то будзе шкода эканоміцы і РБ. 

Дык вось як раз падчас так званага адраджэння «прачнуліся» беларускія рускія, якія сталі супраць бел-чырвона-белых. Так на нашай зямлі сталася несканчоная дагэтуль канфрантацыя і не атрымалася незалежная талака, з дапамогай якой можна было б пачаць ствараць першую незалежную беларускую дзяржаву і незалежную дэмакратыю, якая не ўключала б а-ля заходні падзел грамадства на багатых і бедных.

А што ж у нас атрымалася?

Улада былой КП(б)Б, якая пакуль што не разбурыла тое, што стварала цягам 70 савецкіх лят. Нядаўна на фэйсбук старонцы беларускага АТН (Агенцтва тэлевізійных навін) прачытаў фразу: "На кантролі прэзідэнта". Бач, й не трэба эканамічных рычагоў! То бок сістэма кіравання Беларусьсю, якая была створана Рыгоравічам у лістападзе 1996 года пасля змянення Канстытуцыі 1994 і пасля рэферэндуму 1996, трансфармавалася ў простую як граблі сістэму кіравання, а менавіта: кіраўнік дзяржавы > АТН > народ. Таму паміж АТН і народам па тэлевізару часам ("На кантролі прэзідэнта!") бачым кіраўнікоў на месцах (у тым ліку чальцоў Ўраду), якія патрэбны для таго, каб іх часам прылюдна пароў наш любімы кіраўнік пасродках тэлевізійных розгаў АТН. Бо народ ужо дваццаць чатыры гады запар балдзея ад гэтага вертыкаль-шоў, маўляў, працэс жа ідзе?! Які? Ўсякі.

Значыцца, калі ёсць «тэлевертыкаль АТН», то нахалеры нам Урад, які кроку вольна не ступіць у той ці іншы бок для вырашэння праблем эканомікі без указальнага пальца нашага любімага кіраўніка?! Значыцца, калі ёсць «тэлевертыкаль АТН», то нахалеры нам «пацёмкінскія дзярэўні» беларускай дэмакратыі ў выглядзе двух палатак заканадаўчай улады, калі яны кроку не ступяць у іншы бок патрэбаў нашай эканомікі ці нашага быцця без указальнага пальца нашага любімага кіраўніка?! Значыцца, калі ёсць «тэлевертыкаль АТН», калі Ўрад і палаткі нам нахалеры, то нахалеры нам Канстытуцыйны Суд, які нам нахалеры быў яшчэ з часоў тых узгаданых падзей 1996 года, калі змянілася Канстытуцыя-1994?! Як табе служыцца пад пярстом нашага любімага кіраўніка, існы Канстытуцыйны Суд РБ?

Але эканамічна моцны заходні свет у гэты час нашага агульнага служэння нашаму любімаму кіраўніку не стаяў на месцы і прыйшоў да санкцый у бок РФ, а значыцца мы засталіся сам на сам з сваёй незалежнасцю. І як жыць надалей? Ствараць Рэспубліку Беларусь. Таму патрэбен новы кіраўнік-лідар Беларусі, а існы павінен сыйсці ў адстаўку. Бо не змог рашыць нашы праблемы.

ОНПО-заболевание

ОНПО - острая недостаточность перемог в организме Вчера в комменты прибежало совсем какое-то безумное ципсо с нахрюком, что «украинцы массово готовы гибнуть за матькивщину, а русские поголовн...

Дипломатия бессильна. Сверхдержавы и уникальность ситуации с Украиной

Министр иностранных дел России Сергей Лавров охарактеризовал последние тенденции в американской внешней политике весьма интересной фразой. (Речь идёт о предложениях американских политик...

Обсудить
    • Net
    • 1 сентября 2018 г. 10:34
    Бабич вам поможет.. :smile: