ДАРАГАЯ ПЕРАДАЧА

22 5285

У чацвер той, ледзь не плача, нечакана наляцеў я 21 лютага 2019 на міжнародны Дзень роднай мовы, які адзначала ўсё прагрэсіўнае чалавецтва маёй Беларусі. Праўда. І дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ, ды ўстановы. Я ж, седзячы ў Нью Йорку, разам з тутэйшымі амерыканцамі нічога пра такое свята ня ведаў. І таму прышлося ўключыць беларускае ЕўрарадыёFM, якое першым й паведала мне пра свята. Ну а я пракаментаваў яго перадачы на яго фэйсбук старонцы і назваў падборку сваіх каментаў

ДАРАГАЯ ПЕРАДАЧА

Ехаў зранку ў NY метро і слухаў гэту размову на сваім MP3 плэеры, запісаўшы туды до того з компа. Вельмі цяжка каментаваць. Уражанне адмоўнае. "Студэнцы" паставіў бы максімум тройку, а двум "прафесарам", якія яе цягнулі на тройку, максімум чацвёрку. 

Нац ідэя. Я яе тут на старонцы радыё ўжо агучваў - ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. Гэта ідэя для беларусаў вечная - дзяржавы не было да Гарбачова (27.07.90) і Ельціна (08.12.91), а калі з'явілася, то апынулася няма каму яе будаваць ці ствараць. Дзякуй Богу ў 1994 з'явіўся будаўнік Аляксандр Лукашэнка. Вось ён і стварае. А што робяць асатнія 9,5млн грамадзян РБ? Частка па звычцы швэндаецца па вуліцах, інтэрнэту ды СМІ пад бел-чырвона-белым сцягам з заклікам "Жыве Беларусь!", частка пад чырвона-зялёным сцягам нешта робіць пад кіраўніцтвам Рыгоравіча, а такія як я бягуць з Беларусі, як тыя першыя адраджэнцы. Бо чым далей ад Бацькаўшчыны, напрыклад у ЗША, Польшчы ці Чэхіі беларус ці беларуска, тым больш іх любоў да Беларусі. 

Цікавым падалося ў размове, што ў развіваюшчыхся краінах свету, такіх як ЗША ці Чэхія, грамадзяне не шукаюць нац ідэю. Чаму? Мяркую таму, што ўжо пабудавалі дзяржаву і сталі дзяржаўнымі людзьмі звацца. А што пабудавалі беларусы? Падзел нацыі. 

Разбурэнне адзінства нацыі пачалося ў светлыя часы нашага нядаўняга адраджэння (1988) і не сканчаецца па сённяшні дзень. Чаму не спыняецца падзел нацыі? Таму што будаваць дзяржаву гэта цяжкая справа, а шкодзіць стварэнню Рэспублікі Беларусь лёхка. А калі за апошнюю танную здрадніцкую працу яшчэ й грошы заплацяць з амерыканскай касы (Беларуская служба радыё Свабода) ці польскай (Белсат і Хартыя97), то можна шкодзіць сваёй радзіме да Другога Прышэсця Сьвятога Зяпона ў Вярхоўны Савет 12 склікання дэпутатам і адначасова Камандуючым Беларускім Народным Фронтам-Два. Таму на сённяшнім нашым ДЗІКІМ не дзяржаўным этапе эвалюцыйнага развіцця (блін нават хочацца ў двукоссі гэта слова "развіцця" напісаць) у нас павінна быць толькі адна нацыянальная ідэя: аб'яднаць нацыю і пачаць талакой будаваць беларускую дзяржаву. 

Ой, блін, пра мову забыўся сказаць. Ой, мовачка, мова! Калі ласка: русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай. Без экономікі суверэнную дзяржаву РБ не пабудуеш. Дый усіх беларусаў і беларусак не загоніш у БДУ на журналісцкі ці філілягічны факультэт. Камусьці ж інжынерам трэ быць, поварам, доярам, рабочым ці эканамістам. Але ўсё гэта павінен арганізаваць іншы чэл. Не Рыгоравіч. Яго час сыйшоў.


Яшчэ дадам, што адчуваў, слухаючы гэту перадачу. ЧУЖОЕ. Не, "студэнтка" і два "прафесары" размаўлялі на зразумелых для мяне беларускай мове и русском языке. Чужое ў тэме размовы адчувалася з вуснаў "студэнткі". Я паспрабую гэта растлумачыць. Не, не тое, што яна шмат год жыве ў Чэхіі было для мяне чужым - у гэтым сэнсе і я для вас чужы, пражываючы шаснаццаць гадоў у Штатах, а тое, што яна так бы мовіць ЗВЫЧАЙНЫ ПРОСТЫ НАВУКОЎЦА дзеля навукі ў такой-та галіне навукі. Яе навука дзеля навукі. "Неприкладная" наука - я бы так сказал, результаты деятельности которой "не прикладываются" к сегодняшней белорусской жизни, к белорусскому бытию, да тутэйшай беларускай рэаліці. Вось таму слова ЧУЖЫНА не пакідала мяне ў думах падчас слухання дадзенай перадачы, і таму ні аб чым была размова з чужыной на тэму нацыянальная ідэя. Хацелі як мага лепей, а атрымалася размова ні аб чым.

###

ЕўрарадыёFM: "Вы марыце размаўляць па-беларуску ўвесць час, але “як гэта зрабіць, калі ўсе навокал размаўляюць па-руску”? Усё ў вашых руках! У Беларусі ўжо сёння паспяхова працуюць цалкам беларускамоўныя бізнесы."


Пара адсюль з фэйсбук старонкі радыё вастрыць лыжы. А то хутка папрашуся прыняць мяне у КХП БНФ ці падсяду на якія-небудзь еўрапейскія гранты і буду казаць пра мову, ой мовачку, родную мову. А потым у Кіеў на майдан і скакаць, скакаць і скакаць аж да Мінска, каб разбурыць беларускую эканоміку, як разбурылі ўкраінскую тамтэйшыя скакуны пасля рэвалюцыі годнасці ў 2014 вна Ўкраіне. 

Спадары! Фірма з двух ці трох чалавек можа выкідваць якія хочаш конікі, напрыклад, размаўляць з кім хочаш ці між сабой на ідыш ці турэцкай мове. Беларуская ж эканоміка - ЭКАНОМІКА КРАІНЫ, так склалася за мінулае стагоддзе, працуе на рускай мове. На ёй адукацыя, ГОСТы, праектаванне, дакументацыя, экспертыза праектаў, вытворцасць і тэдэ, і тэпэ ў тэме эканоміка. ГЭТА ж ЭКАНОМІКА 9,5млн БЕЛАРУСІ, дзеткі, а не бел-чырвона-белае піяр-шоў дзесяці змагароў ля рэстарацыі ля Курапат ці бел-чырвона-белае сьвята некалькіх тысяч змагароў за наша бел-чырвона-белае шчасце ля Опернага тэатру ў міліцэйскім загоне на Дзень Волі з дазволу ўлады. 

Калі паступова, крок за крокам, гадамі дзень у дзень, як было вна незалежнай Украіне да 2013-14, пачынаючы з нашых тутэйшых моўных (радыё) праектаў на дзве-тры сям'і (пустое, але на здароўе) ці тых маленькіх моўных фірм з двух-трох чалавек на ідыш, у выніку зрабіць а-ля ЎКРАІНСКІ МАЙДАНУТЫ ПРАЕКТ гібелі беларускай эканомікі (ды да таго адвярнуцца ад Расеі, з якой па вушы павязана наша эканоміка), то ў выніку такой моўнай працы ляснецца наша эканоміка. Таму для мяне, не пачутага вамі, лепей жыць у ЗША без інтэрнэту і такіх вось горкіх моўных вестак з Бацькаўшчыны аб вашых моўных поспехах ды адкрыццяў. Спакайней будзе. А то мой не бел-чырвона-белы дах з'едзе. 

Не трэба ніякай рэвалюцыі, тутэйшыя. Не трэба моўнай рэвалюцыі, тутэйшыя. Толькі эвалюцыя! Так жыве і стагоддзямі эвалюцыйна развіваецца Захад і ЗША ў прыватнасці. Таму эвалюцыйным, а не рэвалюцыйным, не разбуральным павінен быць наш беларускі незалежны шлях. Дзеля дабрабыту ўсяго беларускага народа.

###

Пачатак 2003-га. Амаль адразу як прыбыў у Нью Ёрк знайшоў беларускую дыяспару. Званю. Размаўляю з пазьнякоўцам з Гомельшчыны, які прыбыў у Штаты на гады 3-4 раней за мяне:

- Я Анатолий Старков из Минска. Как к вам добраться?

- А чаму вы размаўляеце па-расейску?

- Я говорю не па-расейску, а по-мински. В Минске почти все так говорят, а это как минимум пятая часть белорусов.

- Дык як вы кажаце ваша фамілія?

- Старков.

- (...і пасля доўгага маўчання) Ну, фамілія, як фамілія.

Пасля чаго гэты чалавек расказаў мне як даехаць да родненькіх беларусаў...

Праз шэсць гадоў гэты беларус, з яким я ніколі не сварыўся, ўкіне ў сеціва паклёп на мяне аб быццам маім супрацоўніцтве з паплечнікам Лукашэнкі на сайце бел-чырвона-белых Навінаў.BY у каментары да майго першага і апошняга тамтэйшага артыкулу "НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ і МІФ. Пара прымірыць нацыю". Пасля гэтага ўся бел-чырвона-белая СМІ мафія-раць ад мяне адверніцца і не друкуе па сённяні дзень. Дэмакраты-с, яны за мову, за беларускасць, за свабоду слова і свабоду іншадумства. Пазьнякоўцы-змагары супраць свайго народу. А я не змагар. Я проста карыстаюся нашай роднай беларускай мовай.

Размаўляць на беларускай мове не магу - няма практыкі. Скажу пару сказаў і параходжу на русский язык. Мову не вывучаў. Менавіта на маім пакаленні мінчукоў недзе ў пачатку 60-х мінулага стагоддзя скончылася гэта навука, не пачаўшыся. Памятаю прыйшла да нас трэцякласнікаў 8-ай мінскай школы на Аўтазаводзе вучылка па белмове на першы ўрок і з жалобным выглядам кажа: "Больш беларускай мовы не будзе..." Мы закрычалі: "Ўра-а-а!" Што мы тады разумелі? Не памятаю. Але каб у тыя часы ўсе ўрокі ці ўсе прадметы ў школе адмянілі мы былі б задаволены яшчэ больш. Такога, каб нехта з начальства хадзіў да маіх бацькоў (тата наладчык на МАЗе, а маці кандуктар у прыгарадным аўтобусе - яны з Магілёўшчыны і размаўлялі на трасянцы) ды збіраў подпісы, каб я не вывучаў беларускую мову, не памятаю і не чуў тады пра такое.

Пасля школы - мінскі тэхнікум, дзе нас мінчукоў-невукаў у тэме беларуская мова пасля 8-га класа пасадзілі на ўроках мовы разам з аднагодкамі-сялянамі. Але настаўніца не пыталася ў нас, не ставіла адзнакі, а ставіла ЗАЛІК.

Прайшоў час. Мо гадоў 40. І тут у Штатах, калі пайшоў на курсы ангельскага, каб падцягнуць веды, якія набыў у школе, тэхнікуме, БПІ і аспірантуры, задумаўся аб тым, маўляў, чужую мову вучу, а сваю ніколі не вывучаў, і гадоў дзесяць таму пачаў вучыць праз пісьмо. З пачатку ёй карыстаўся з дапамогай слоўнікаў, а зараз пішу без іх. Зразумела, што на компе ў мяне тры мовы ENG, RU, BY.

Што датычыцца біяграфіі сп Трусава, якую ён паведаў у перадачы і яго здольнасцяў у карыстанні беларускай мовы. Дык ён усё жыццё варыўся ў тэме беларуская мова адпаведна сваёй працы, сваім заняткам. А я інжынер-канструкатар і таму варыўся в русском языке. Дый не прапаведаю ні інжынірынг, ні русскій язык налева ды направа, як спадар Алег мову.

На русском пішу мала ці нямнога, а па беларуску мне пісаць падабаецца. З сваімі дачкой і ўнукамі размаўляю по-русски, па-мінску. Такая мая моўная гісторыя.

P.S. Чытайце таксама мой артыкул ТРАСЯНКА тут https://cont.ws/@starkou/12377...


30 лет своей "свободы от русских"...

Памятка мигранту.Ты, просрав свою страну, пришёл в мою, пришёл в наш дом, в Россию, и попросил у нас работу, чтобы твоя семья не умерла с голоду. Ты сказал, что тебе нечем кормить своих...

"Всё это оплачено кровью и болью солдат": Раскрыты масштабы "заработка" замминистра Иванова на защитниках страны

Арестованный замглавы Минобороны Тимур Иванов вел роскошный образ жизни, не скрывая этого. В то же время по всей стране пустуют многоэтажки, построенные специально для военнослужащих. П...

Обсудить
    • mirbah
    • 23 февраля 2019 г. 09:22
    Забавно)) И вполне себе понятно без словаря. Ну, почти)) :smiley:
  • Вы там уже издаёте газету "Свобода", демонстративно переименовав в "Свабода"? Именно так "родилась" украинская нация в 1914-м... ( https://politichanka.livejournal.com/181144.html ) Очень симптоматично, что за "национальную идентичность" предпочитают топить те, кто с этой самой национальной родины свалил. Нашли работу по душе? Ну и для справки, чтобы вам было историческое обоснование для гордости: почитали бы историю, откуда взялся этот "свой родной белорусский". Он был создан большевиками в начале 1920-х годов из произвольно выбранной группы сельских говоров, при этом сами носители говоров считали себя РУССКИМИ, просто необразованными, "дярявенскими". Создатели при этом наплевали на остальные 90% жителей - их там много было, в каждом уезде свой говор, и обязали всю произвольно нарезанную "Белоруссию" говорить на произвольно созданном из малой части сельских говоров "белорусском языке". И внедрялся он "огнём и мечом", то есть конечно "партбилетом, маузером и гулагом". С украинизацией, впрочем, ровно та же история. Для общего развития рекомендую вот этот цикл: https://zhenziyou.livejournal.com/tag/Белоруссизация https://zhenziyou.livejournal.com/tag/Украинизация И занятные параллельные публикации тех лет:
    • Evgeny
    • 23 февраля 2019 г. 16:06
    Затея с постом на белорусском языке оригинальна, спасибо. Попытался и сам вспомнить читая. Неприятно, что в обмене мнениями в сети по поводу р/б отношений частенько транслируется какая-то обида, как между разведёнными супругами. К примеру, российские неславяне типа мордвы гораздо меньше парятся по поводу своей нетитульной нации. Мне кажется желчь в нацвопрос льют как всегда поляки.
  • Кто говорит про "баларусский" язык,если это местный диалект русского? Эдак, можно выделить языки беломорский, вологодский и пр.
  • Ну вот. По хохлячьи уже писали, по бульбашьи выше написано, осталось дождаться когда в российской социальной сети узбек проживающий в Канаде на казахском языке начнет нас, русских уму разуму учить. А мы такие демократично-толерантные, что вместо посыла на уйх, начинаем читать, учить казахский и учиться. Я просто балдею.