ПЫТАННІ ВЯЛІКАЙ РАЗМОВЫ

12 3974

1 сакавіка 2019 адбылася "Вялікая размова" прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі беларускага грамадства і СМІ, з прадстаўнікамі замежных СМІ. Абмяркоўваліся пытанні беларускай ўнутранай і знешняй палітыкі. На маё прыемнае здзіўленне кіраўнік Беларусі агучыў маё пасланне, якое даслаў яму праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва БелТА, якое цалкам можна прачытаць тут https://cont.ws/@starkou/1244...

У кароткім выглядзе пасланне такое: "Калі вы, спадар Лукашэнка, будзеце балатавацца на наступных выбарах на пасаду прэзідэнта Беларусі, то я буду за вас галасавць у Консульстве РБ у Нью Ёрку. Але прашу адказаць на важкае для мяне пытанне:

Ці пакінеце вы й надалей дзяржаўную ўласнасць у якасці асновы эканамічных адносінаў у Беларусі? Спадзяюся на станоўчы варыянт адказу."

Ніжэй прапаную мае каментары, якія пакідаў падчас і пасля "Вялікай размовы" на фэйсбук форуме беларускага ЕўрарадыёFM, якое дарэчы таксама задала пытанне.

Anatol Starkou: "Добры выступ Зміцера і нармалёвы адказ Рыгоравіча. Доўгі час раз-два ў год апошнім часам гляджу-слухаю падобныя сустрэчы Лукашэнкі з беларускай грамадскасцю, і скажу, што гэта першы вялізны прафесійны поспех журналіста нашых незалежных СМІ. Адчуваецца прафесіяналізм спадара Зміцера Лукашука з ЕўрарадыёFM. Гэты кавалачак "Вялікай размовы" мне спадабаўся."

Anatol Starkou: "Пакуль перапынак распавяду вам нью ёркскую байку, якой прыблізна дзесяць гадоў.

Працаваў на будоўлі ў бруклінскай італьянскай фірме. Займаліся сантэхмантажом. Спачатку там былі два хлопцы з былога Саюзу - рускі з Мінску (~33) і напалову рускі, а напалову ўкраінец з Адэсы. Апошні мэнэджэр (~40). Яны ўзялі мяне, а я з былой працы прыцягнуў рускага з Масквы, які на тры гады старэйшы за мяне. Ў абед размаўлялі пра палітыку нашых краін, ну а мы з маладым рускім з Мінску ніколі не прыходзілі да адзінства адносна беларускай палітыкі: ён быў за Лукашэнку, а я супраць.

Аднойчы з мэнэджэрам пайшлі на абед у піцэрыю (~2009) і ён кажа: "Представь, что на дворе 1994. За кого бы ты проголосовал?"

Тады ў 1994 я галасаваў за Пазьняка. "Беларускі народ у сваім выбары-1994 не памыліўся," - адказаў я грамадзяніну з Украіны.

Дагэтуль тое маё меркаванне наконт вынікаў выбараў-94 не змянілася. З тых часоў (~2009) падтрымліваю эканамічную частку палітыкі Лукашэнкі, лічу яе правільнай. Палітычную частку не падтрымліваю, але калі ў РБ будуць праблемы то стану на бок Рыгоравіча.

P.S. У сваім выступе Лукашэнка, як мне падалося, мімаходзь звярнуўся да Зянона Пазьняка, маўляў, ходзіць там па Варшавах і Амерыках, маўляў, чаго ты там ходзіш, ідзі дадому і тут на Беларусі з людзьмі разам будзь. Ведаючы Зянона Станіслававіча, магу сказаць, што ён да Другога Прышэсця Іісуса Хрыста будзе швэндацца па Польшчах і Амерыках, а дадому ня вернецца. Страдалец, блін, адраджэнец наш. Ну а Рыгоравіч геній у беларускай палітыкі. Буду галасаваць за яго на наступных выбарах. Трэ аддаць яму даніну сваёй павагі за тое, што церпіць нас беларусаў і клапоціцца за дзяржаўнасць Рэспубліікі Беларусь."

Імярэк-1ж: "Добро пожаловать в Беларусь!"

Anatol Starkou: "Я грамадзянін Беларусі і асобага запрашэння мне не трэба. Але ўсё роўна дзякуй. Дарэчы ў БССР / РБ я жыў паўвека. Штосьці там новае мне няведамае?"

Імярэк-1м: "ты жополиз лукашенковский и дерьмо."

Імярэк-2м: "я хотел протроллить статью, но прочитав Ваш комментарий и оценив его стилистику, полностью соглашусь с Anatol Starkov. Ибо страшно, если такие как Вы заменят лучезарного."

Anatol Starkou: "Мне спадабаліся пытанні ці праблемы, якія заўважыў увагу Лукашэнкі спадар Лукашук, а таксама спадабаліся адказы Рыгоравіча."

Anatol Starkou: "Аказваецца даляцела маё пытанне ці мой сказ да Рыгоравіча: толькі што ён працытаваў мой зварот да яго падчас “Вялікай размовы”.

Імярэк-3м: "Ты гавно."

Anatol Starkou: "ЕўрарадыёFM, калі ласка, не выдаляй смачныя каменты ў мой бок. Гэта ж наша гісторыя! Твая - ты нешта спытала ў Лукашэнкі і ён адказаў, дый мая - я адаслаў пасланне яму і ён яго агучыў. Ёсць рэакцыя публікі на твой зварот і ёсць на мой. Не выдаляй нічога, калі ласка."

Потым ЕўрарадыёFM на сваёй фэйсбук старонцы змясціла інфармацыю аб рэакцыі апазіцыйных змагароў на выступ Лукашэнкі, які забараніў іх сход на мінскім стадыёне ДЫНАМА і прапанаваў правесці сход як звычайна на плошчы Бангалор. 25 сакавіка 2019 змагары збіраюцца адзначаць 102-годдзе абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Anatol Starkou: "Дык прыязджайце да мяне ў Нью Ёрк! Пойдзем на Таймс Сквер. Тут у Нью Ёрку змагароў за светлую бел-чырвона-белую Беларусь болей, чым у Варшаве і Мінску разам узятых. Будзем крычаць на Таймс Сквер: "Жыве Беларусь! Жыве вечна! Верым! Можам! Пераможам! Калі ЦРУ дапаможа." Чакаю, змагары."

Імярэк-4м: "возьмите себе лучше одного кадра"

Anatol Starkou: "Чё мелочиться? Я всех бел-чырвона-белых запрашаю. Без іх Беларусі будзе спакайней. А кадр на сваім месцы."

Імярэк-5м: "дзякуй, але ж няма грошай і здароўя. Лепей вы прыяжджайце да свайго куміра."

Anatol Starkou: "Няма грошаў і здароўя… Няўжо бел-чырвона-белая ідэя не корміць, не лечыць? Не кумір мне Рыгоравіч і мы з вамі мільён разоў вакол яго персоны і праблем беларускіх размовы вялі. Не кумір мне Лукашэнка. Проста чалавек, просты чалавек, просты беларус, якога проста даравала нам наша Беларусь у патрэбны момант станаўлення яе незалежнасці.

А чаму ж мы яго не падтрымліваем? А каго з начальства калі-небудзь мы падтрымлівалі? А Свабода - наша маці па лініі б-ч-б ідэалагічнага дурману - чаму яго не падтрымлівае чвэрць стагоддзя? Лукашэнка не амерыканец, не прадстаўнік ураду ЗША. Вось менавіта яе, амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода, Рыгоравіч кумір! Бо ён сваёй ПРОбеларускай, а не ПРОамерыканскай палітыкай, корміць 25 гадоў свабодаўскіх змагароў. А Свабода і іншыя бел-чырвона-белыя СМІ за гэта падзяляюць нас, каб мы беларусы разам не будавалі незалежную Беларусь, якая нарэшце у якія павекі стала дзяржавай. Засталося вельмі мала: аб'яднацца нам і пачаць талакой будаваць дзяржаву для наступных пакаленьняў беларусаў. Але бел-чырвона-белая ідэалогія нянавісьці замінае. Толькі я веру, што прыйдзе іншы час, дзяржаўны час і дзяржаўныя беларусы аб'яднаюцца ды пабудуюць незалежную не бел-чырвона-белую Беларусь. Так будзе."

Імярэк-5м: "Словаблудства і дэмагогія. Дэмагогія - грэчэскае demagogia ад demos - народ, ago - веду. Даслоўна - правадыр (вождь) народа."

Anatol Starkou: "Зато бел-чырвона-белая дэмагогія сінонім слова ПРАЎДА. Таму частка народу за 30 гадоў такой адраджэнскай праўды па сродках бел-чырвона-белых СМІ пераўтварылася ў белЎкраў кшалту Вялікіх Украў вна Ўкраіне. Дзякуй Богу што мяне сярод іх няма. Мне лепей быць беларусам."

Anatol Starkou: "Сто лят таму ўпершыню для беларусаў на форуме Нашай Нівы нагадаў тутэйшым як 27 ліпеня 1990 выйшлі з залы ВС 12 склікання дэпутаты фракцыі БНФ, лепшыя з нас, авангард Беларускага Народнага Фронту, каб папіць кавы і не галасаваць за абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Незалежнасць сёння можа быць, а заўтра не - захапіў вораг Беларусь. Потым прагналі ворага і зноў незалежныя. А суверэнітэт дзяржавы абвяшчаецца АДЗІН РАЗ у ГІСТОРЫІ НАЦЫІ. І вось нашы лепшыя з лепшых выйшлі з залы… і навекі вечныя выкраслілі БНФ з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі суверэнітэт беларускай дзяржавы - не галасавалі за векавую мару беларусаў мець сваю незалежную дзяржаву. Гэта лепшыя з лепшых - сённяшнія героі нацыі.

А зараз вернемся на Бангалор. Дык вам, змагары, шашачкі ці ехаць? Калі ехаць то прыязджайце да мяне ў Нью Ёрк - тут тыя згаданыя мной героі нацыі, а калі шашачкі то адзначайце тое 101-годдзе БНР у Мінску на Бангалоры."

У студыю ЕўрарадыёFM завітаў незалежны аналітык і з вядучым радыё яны абмяркавалі эканамічны блок "Вялікай размовы", якія я пракаментаваў так:

Anatol Starkou: "Няма настрою такое слухаць. Мо заўтра. І так эканамічны блок, а размова пра пакрыўджанага Пуціна. Спадары, Пуцін і Лукашэнка палітыкі, якія ва ўладзе шмат гадоў. За гэты час як чалавекі мерыліся і мухамі, і катлетамі, а таксама тым, што нават немцы падчас II сусветнай вайны так з беларусамі ў зіму не рабілі, як аднойчы зрабіў кіраўнік Расеі. І гэтак далей, і таму падобнае. Напляваць і забыць. Палітыкі сёння пасварыліся, а заўтра любоў навекі. Мелка змагары. Заўтра даслухаю размову."

Anatol Starkou: "Хачу каротка пракаментаваць свой камент у бок выступу Свабоды, які выглядаў падчас Вялікай размовы так: "Тупое пытанне СВАБОДЫ аб змене ўлады. Цікава, што скажа Лукашэнка." Нагадаю ў яе пытанні тэма ЎЛАДА ці змена ўлады.

На Беларусі ўлада не змянялася 100 лят, належыла і належыць былой КПБ. Наша КПБ гэта беларускую дзяржаву абразуючы стрыжань.

У Расеі пасля ліхіх 90-х алігархі паспрабавалі купіць уладу і вы памятаеце, што гэта не атрымалася. Чаму? Прачнуўся расейкі КДБ / ФСБ і менавіта гэты інстытут стаў расейскім дзяржава абразуючым стрыжнем.

Ва Ўкраіне пасля ліхіх 90-х алігархам удалося ўзяць уладу і пасля майдану 2014 мы бачым, што там атрымалася: бардак, эканоміка развалена і няма ніякага ўкраінскага дзяржаўнага стрыжня, на якім трымалася б дзяржава украінцаў.

Дзяржава гэта ўлада. Ёсць улада - ёсць дзяржава, няма ўлады - вечны майдан, бардак, безуладдзе.

У нас і ва ўкраінцаў ніколі не было дзяржавы. Мы і яны ментальна недзяржаўныя людзі. Рускія стагоддзямі маюць дзяржаву і ў іх дзяржава ў крыві, ў ментальнасці. Таму ўкраінцы скачуць на майдане, а нас ад падскокаў на плошчы выратаваў Лукашэнка.

Чым яшчэ адрозніваецца беларуская ўлада ад расейскай і ўкраінскай, і чаму наша нязменная?

Украіна і РФ увялі інстытут прыватнай уласнасці ў эканамічныя адносіны, то бок вярнуліся да падзей напярэдадні 25 кастрычніка 1917 = вярнулі інстытут багатых і бедных, адначасова пакінуўшы постсавецкую ментальнасць. Таму ва Ўкраіне бясконцыя рэвалюцыі і контррэвалюцыі, а ў Расеі непанятка і чаканне Новага Вялікага Кастрычніка 1917 года.

Ў нас не змянілася ўласнасць - яна па-ранейшаму належыць дзяржаве, ў нас дзяржаўны капіталізм, якім як кіраваў Першы сакратар ЦК КПБ так і кіруе. Дрэнна гэта ці вельмі дрэнна? Зразумела вы тутэйшыя ведаеце, што амерыканская Свабода ды іншыя бел-чырвона-белыя СМІ паведалі вам, што на Беларусі апошняя дыктатура Еўропы, а не першая беларуская дэмакратыя. Таму вам трэба змяніць уладу = змяніць імя Першага сакратара ЦК КПБ, маўляў, пасля гэтага будзе бел-чырвона-белае шчасце навекі. То бок рэвалюцыя годнасці, як вна Ўкраіне. ОК. Змянілі імя і ўвялі інстытут прыватнай ўласнасці = сталі нявольнымі людзьмі звацца, сталі рабамі гаспадароў.

І няўжо адразу пайшлі на стадыён ДЫНАМА святкаваць 102-годдзе БНР? Дык ён жа прыватным стаў! Таму на Бангалор, мае даражэнькія, на Бангалор!

А хто набыў наш стадыён, нашы прадпрыемствы, нашу дзяржаўную ўласнасць? Хутчэй за ўсё рускія, бо калі з рускімі ў нас усё ціп-топ, то Захад да нас не сунецца.

Значыцца змена ўласнасці прывядзе да нас нябедных рускіх, а не багатых з Захаду. А калі мы ўсё ж адвернемся ад рускіх, то... па звычцы станем халопамі польскіх паноў і згубім сваю тэрыторыю - Польшча верне сабе землі 1939, а гэта палова Беларусі.

Вось такі ў нас невялічкі выбар: або Лукашэнка гарант незалежнасці або а-ля ўкраінская рэвалюцыя годнасці, разбурэнне эканомікі і дзяржавы.

Чаму так атрымалася? Таму, што жывем у часы чарговай рэвалюцыі. Яе імя НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ці станаўленне незалежнасці РБ пасля краху СССР.

Лукашэнка тут ні пры чым. Проста ён з'явіўся ў гэты час і эліта былой КПБ = партыйна-гаспадарчая-дзяржаўная эліта беларускага грамадства яго падтрымала. Ну а народ прагаласаваў ЗА. Таму Рыгоравічу застаецца трываць нас недзяржаўных людзей і ствараць дзяржаву Беларусь для наступных пакаленняў беларусаў. Ну а амерыканскай Свабодзе і іншым бел-чырвона-белым СМІ трэба аб чымсьці пісаць і казаць, пры гэтым не думаючы аб маладой дзяржаве РБ. Дарэчы ў Штатах улада не змяняецца не тое што дзесяцігоддзямі, а нават стагоддзямі: багатыя ўвесь час застаюцца ва ўладзе, а бедныя за гэта галасуюць, і завецца гэта пацеха заходняя дэмакратыя.

P.S. У хуткім часе дашлю ў Канстытуцыйны суд і Лукашэнку сваё бачаньне нашае Новай Будучай Канстытуцыі, аб якой таксама ўзгадвалі падчас "Вялікай размовы".

Anatol Starkou: " КРАТКО о ПРОИСХОЖДЕНИИ БЕЛОРУСОВ

Мы белорусы произошли от буслов. Они нашли нас на белорусском болоте, прибуслили, прибелорусили и приболотили."

Они ТАМ есть: «Солнышко моё…»

Ни Марина, ни муж ее Виталий не поддерживали майдан. Это было бы смешно, живя в русском городе, имея нормальное образование, верить в секту, носящую кругами гробы на майдане. Они, как и...

Просто новости - 181

Сегодня кучно пошло: Под звуки похоронного марша из Нигера вылетел последний американский транспортник с успевшими уцепиться за шасси французами. Те, кто не успел, рванули в Чад, г...

Обсудить
    • Net
    • 2 марта 2019 г. 11:21
    разговор ни о чем .. а как и на что Белоруссия жить-то дальше будет? Ответа: нет. Только Заклинания. Братание с нациками и плевки в Россию до хорошего ведь НЕ доведут .. В такой отвратительной России, которую малюет Лукашенко, и русские БЫ НЕ жили https://cont.ws/@netesov/1247647