ПИСЬМО МАРКИЗЕ

1 797

3-4 кастрычніка 2019 на фэйсбук старонцы амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода адбыўся форум пасля публікацыі на ёй меркавання Зянона Пазьняка, якое датычылася Александра Лукашэнкі. Зянон Станіслававіч у часы так званага адраджэння быў тым беларускім дзеячам, які стварыў (1989) і загубіў (1999) Беларускі народны фронт «Адраджэнне». У вясну 1996 ён збег у замежжа ад беларускага народа, адраджэння і БНФ. Атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Ніжэй два маіх фінальных каментаў з форуму і пытанні беларуса і беларускі.

Імярэк-1м: «а вы, Анатоль, чаму збеглi? ????»

Anatol Starkou: «Я да дачкі збег. Яна выйграла Грын Кард на 4 курсе мінскага іняза, прыбыла ў NY, праз тры гады я да яе прыехаў. Бо жонка пабыла ў гасцях у дачкі, вярнулася ў Мінск, выгнала мяне з хаты і сказала, каб паехаў наведаў дачку. Прыехаў. Пабыў два месяцы (віза была кароткая), вярнуўся і праз месяц 31 студзеня 2003 быў ізноў у Нью Ёрку. Бо трэба было дапамагчы дачцэ ўладкавацца. Застаўся. Праз паўгода прыехала жонка з Мінску. Але праз тры гады, калі яна захварэла на рак, калі мы атрымалі Грын Кард, пачаліся праблемы. Амерыканскія лекары яе не выратавалі. Ўсё гэта ведаў толькі адзін тутэйшы бруклінскі беларус Зянон Пазьняк, з якім быў знаёмы ў Нью Ёрку з 2003 па 2009. Затым я пахаваў жонку непадалёку ад NY, і застаўся з сям'ёй дачкі і двума ўнукамі.

Ў 2009 ПРАЗ ДВАЦЦАЦЬ ГАДОЎ МАЙГО БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА ШЛЯХУ да мяне даляцела, што Аляксандр Лукашэнка геній беларускай палітыкі і каб не ён, то мы яшчэ ў 1994 наладзілі б беларускі а-ля сённяшні ўкраінскі майдан і разбурылі ўсё што можна было і што нельга. Бо недзяржаўныя людзі мы, дзікія. Бо ніколі не мелі дзяржавы.

Але ты зря на меня стрелки переводишь. Я мелкая сошка и вреда вам никакого не сделал, прежде чем уехал. А Зянон вас падзяліў і збег. Калі б я не быў побач з ім шэсць гадоў у NY, а застаўся ў Мінску, то скакаў бы побач з вамі ля Опернага кожнага 25 скакавіка. Але тут пазнаў Зянона і ўсё бел-чырвона-белае. Таму скачыце без мяне там.

ПИСЬМО МАРКИЗЕ

Імярэк - 1ж: «Ну, добра ж у амерыцы?!»

Anatol Starkou: «Акрамя таго, аб чым каротка сказаў у папярэднім каменце, зразумела, я назіраў што і як у Амерыцы, як звычайны абывацель і як былы беларускі навукоўца. Мы ж з Зянонам Станіслававічам у мінулым жыцці былі калегамі - я і ён старшыя навуковыя супрацоўнікі. Толькі я технар, быў с.н.с. у БПІ, а ён быў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук.

Дый яшчэ ў 1984 з'явілася ў мяне мара сваімі вачамі ўбачыць, а не вачамі савецкіх прапагандыстаў праз TV, як загнівае амерыканскі загніваючы капіталізм. Праз 18 гадоў мару ажыццявіў, калі прыехаў да дачкі ў Нью Ёрк, і затым пра амерыканскае жыццё-быццё спрабаваў нешта публікаваць у незалежных б-ч-б СМІ.

Але маё постсавецкае празрэнне ад бачання амерыканскай рэчаіснасці ў адзін цікавы момант супала з пераглядам майго ж светапогляду на беларускую постсавецкую рэчаіснасць. І тады ж аднойчы ў 2009 у Нью Ёрку ў размове з мэнэджэрам на яго пытанне, маўляў, калі б на дварэ быў 1994, то за каго б я прагаласаваў, адказаў, што ў 1994 беларускі народ у сваім выбары-1994 не памыліўся. То бок я пачаў думаць аб тым, што Лукашэнка-палітык усё робіць правільна і такім чынам стаў на яго бок дзеянняў у тэме беларускай эканоміцы.

Зразумела такі погляд супярэчыў ідалапакланенню з боку б-ч-б часткі грамадства, маўляў, Толькі Зянон! палітычная веліч, Толькі Зянон! меў і мае рацыю ў нашае палітыцы

З другога боку такое маё беларускае адкрыццё Амерыкі супярэчыла прапагандысцкай анты беларускай антыдзяржаўнай палітыцы ўсіх б-ч-б непрадажных СМІ (тутэйшых і тамтэйшых), якая накіравана на абагаўленне Захаду і праведнага беларускага шляху ў Еўропу.

Але калі б беларусы пасунуліся ў ЕС, адарваўшыся ад ваенна-палітычнага саюзу з РФ, то без расейскага рынку знішчылі б сваю эканоміку, а амаль палова нашае зямлі - заходняя частка Беларусі - дасталася б Польшчы (NATO). Бо ў 1939 тыя землі нам дараваў таварыш Сталін, якія забраў у палякаў.

Таму крыху-паціху незалежныя б-ч-б СМІ выштурхоўвалі мяне-іншадумцу з форумаў і не думалі публікаваць на сваіх першых старонках.

Так я стаў друкаваць сябе любімага ў фэйсбук, на сваіх старонках расейскіх рэсурсаў ЖЖ і Конт.

Дык вось у Амерыцы добра, калі не сунеш нос у палітыку. Тут дэмакратыя. Амерыканская. То бок стагоддзямі не змяняецца ўлада багатых, а бедныя кожныя чатыра гады галасуюць за тое, каб улада багатых была вечнай. Пры гэтым СМІ багатых называюць гэты цуд дэмакратыяй. Бо прапаганда яна і ў Амерыцы прапаганда.

Тут шмат партый, але на выбарах перамагаюць прадстаўнікі D або R палаты АДНОЙ ПАРТЫІ ЎЛАДЫ БАГАТЫХ. То бок у гэтым сэнсе ў Беларусі, дзе існуе беларуская дэмакратыя, падобнае - ў нас сто гадоў улада належыць прадстаўнікам былой КПБ.

У ЗША галоўны ідэолаг Містэр Даляр і з сваім корышам Містэрам Кольтам яны ствараюць і адначасова вырашаюць усе дэмакратычныя праблемы дэмакратычных ЗША. Магчыма таму тут няма рэвалюцый-разбурэнняў, і эвалюцыя дае магчымасць развівацца грамадству і дзяржаве паступова, эвалюцыйна.

Тут Бос заўсёды мае рацыю! і гэта сутнасць амерыканскай дэмакратыі. Бо нязменнай з часоў заснавання ЗША застаецца прыватная ўласнасць у аснове эканамічных адносінаў Гаспадара ўласнасці і немаёмнага Раба, які працуе на першага, і, як следства, гэтыя адносіны Гаспадара і Раба на працы адлюстроўваюцца ў штодзённым быцці. Ў гэтым сэнсе тут ніхто і ніколі не адмяняў рабства.

І атрымліваецца, што мы, за Саветамі, ў першыя незалежныя часы і пры Лукашэнку, з нашым сённяшнім дзяржаўным капіталізмам, пры якім уласнасць належыць уладзе без права продажу ці дарэння, былі і ёсць вольныя роўныя людзі - небагатыя і нябедныя, не Паны і не Халопы. Толькі гэтае свабоды не разумеем, як і тое, што дзяржаўная ўласнасць беражэ нашу эканамічную незалежнасць.

Сёлета, калі ў пачатку 2019 у Беларусі было шматгадзінае паседжанне прадстаўнікоў беларускага грамадства і СМІ, перад якімі выступаў Аляксандр Лукашэнка, ён, у размове з эканамістам Яраславам Раманчуком, зачытаў кароткую вытрымку з майго пасланьня да яго, якое напярэдадні я даслаў яму праз Белта. Вось сутнасць: «Не ўводзьце інстытут прыватнай уласнасці.»

А в остальном, прекрасная маркиза, в Штатах всё хорошо.»


В Люберцах семь мигрантов отмудохали местного. А из полиции они ... просто "сбежали"
  • Hook
  • Вчера 15:55
  • В топе

Может кто-нибудь готов разъяснить, что означает эта фраза, но я ее реально не понимаю. Вернее, понимаю так, что в это просто поверить не могу. Вчера состоялся разговор Путина и Рахмона. По его ...

Просто новости - 183

Мне одному кажется, что они только что запили шаурму минералкой Perrier? В США заканчиваются информаторы о дефектах самолётов Boing. «Чей Крым?», – уже не актуально, сказал ка...

Мытьё посуды в Сене, крысы в Париже и как нам наказать Францию

1. Всё же мы сильно отстали от Европы. Река Сена в Париже настолько чистая, что уличные торговцы даже моют в ней посуду, прежде чем выкладывать на неё сосиски и прочую еду — необычайно вкусн...

Обсудить
  • Зенону памятник поставить надо!!! Он смог так дискредитировать белорусскую оппозицию, что она до сих пор в Белоруссии ассоциируется с оголтелым национализмом или откровенным фашизмом. А в стране, где 628 деревень сожжено вместе с жителями, этого не простят никогда!!!!!!