• РЕГИСТРАЦИЯ

ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

3 1071

Ніжэй некалькі маіх каментаў апошняга часу на фэйсбук старонцы беларускага выдання Новы Час да двух матэрыялаў, якія НЧ перадрукаваў з сайту Навінаў.BY і аднаго перадрукаванага НЧ з сайту Заўтра тваёй краіны.

I. Каментары да артыкула «Наколькі пагражаюць Беларусі расійскія «фабрыкі троляў»?». Аўтар Аляксандр Класкоўскі.

Anatol Starkou: «Ну спадара Класкоўскага чытайце самі. Я прачытаў анонс "Беларусь сапраўды вельмі ўразлівая для ўздзеянняў з боку ўсходняй суседкі..." Бачыце як з вамі проста? Аказваецца праблема ў вас ТОЛЬКІ з УСХОДУ, а з Захаду пагроз няма. Вось усіх вас такіх разумных бел-чырвона-белых змагароў трэба ў палатку прадстаўнікоў і ва ўладу ўсіх узроўняў на некалькі тыдняў, і сама зачынецца такая праблема як РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ = беларуская дзяржава. Вы ад сваёй жа бел-чырвона-белай прапаганды ўжо ў палітычнае нішто пераўтвараецеся. Змагары-патрыёты Захаду, блін. P.S. НЧ, ты сваёй анты беларускай бел-чырвона-белай прапагандай шкодзіш Бацькаўшчыне, шкодзіш беларусам.»

Імярэк-1м: «Нікому яны ні шкодзяць, выказваюць сваю кропку погляду і ўладам трэба прыслухоўвацца. А ва ўладу іх ніхто ні пускае. Па пагрозам - зараз з усходу яна самая сапраўдная.»

Anatol Starkou: «У НЧ няма сваёй кропкі погляду. Ты блытаеш ПРАПАГАНДУ з кропкай погляду. Новы бел-чырвона-белы час выключна бел-чырвона-белы ПРАПАГАНДЫСЦКІ лісток, выключна младафронтаўскага, то бок анты беларускага, антыдзяржаўнага зместу ці накірунку. Вось таму НЧ і на сто км нельга падпускаць да ўлады. Вось таму ўладзе нельга праглядваць анты беларускія антыдзяржаўныя перадрукоўкі НЧ, тыпу гэтага артыкулу, каб не захварэць антыдзяржаўнасцю. Ну а ты гэтага не бачыш і не разумеш толькі таму, што бел-чырвона-белая прапаганда сваю справу робіць - рыхтуе пакаленне будучых скакуноў на плошчы для ажыццяўлення беларускага майдану разбурэнняў. Гэта напрамак працы Новага Часу. Думаць ён не прапануе. Ламаць прапануе. Бо адвярніся РБ ад Расеі і не стане эканомікі Беларусі, дый Польшча забярэ свае землі, якія нам дараваў Сталін у 1939. Вось схаваны сэнс гэтага артыкула: Беларусь - анты Русь. Таму шкода ад дзейнасці НЧ.»

II. Мой каментар да артыкула «Беларусі прадказваюць стагнацыю. У чым небяспека?». Аўтар не пазначаны.

ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ

"...заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук..." і далей ужо не чытаў, але ўбачыў у канцы "...мяркуе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі..." і "...лічыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова..."

ВОСЬ, ШТО ВАМ СПАДАРСТВА ўбівае ў моск бел-чырвона-белая прапаганда Новага Часу, які перадрукаваў гэты матэрыял з бел-чырвона-белых прапагандысцкіх Навінаў.BY, выкарыстоўваючы НЕЗАЛЕЖНАЕ, але празаходняе меркаванне спецоў BEROC.

Інфа з сайту BEROC: "Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC) пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці (SIDA) і Фонда «Еўразія» (East Europe Foundation). Сёння BEROC – гэта адзін з асноўных незалежных акадэмічных даследчых цэнтраў у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі."

Адвучыць НЧ шкодзіць сваёй нацыі, народу, сваёй дзяржаве немагчыма. Гэтая шкода стала палітыкай рэдакцыі Новага бел-чырвона-белага часу, хаця, як вы ведаеце, ЗАСНАВАЛЬНІК НЧ, і таму я тут, НЕПАЛІТЫЧНАЯ Мінская гарадская арганізацыя ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. То бок суполка людзей, якія любяць, шануюць мову нацыі, мову народу, дранікі, старадарожскую самагонку, песні і танцы беларускія. То бок усё пра мяне і спадзяюся на ваша разуменне маёй шуткі-гумару.

Дык вось НЕПАЛІТЫЧНАЯ ОРГАНІЗАЦЫЯ = заснавальнік Новага Часу дазваляе рэдакцыі НЧ друкаваць анты беларускія, антыдзяржаўныя артыкулы. Нешта не тое, праўда? Праўда. А праўда ў тым, што насамрэч заснавальнік ІДЭАЛАГІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ і яе сапраўдная назва на маю думку можа гучаць так: Таварыства бел-чырвона-белай мовы. Вось таму палітыка рэдакцыі Новага часу дзіўным вобразам не адрозніваецца ад палітыкі Хартыі97, Свабоды, Нашай Нівы і іншых ідэалагічна бел-чырвона-белых СМІ-партызанаў (тутэйшых і тамтэйшых), сузаснавальнікам якіх не ёсць Таварыства беларускай мовы = быццам непалітычная грамадстая арганізацыя.

Дзякуй Богу, што мой лёс закінуў мяне ў Штаты і акіян ужо сямнаццаць гадоў аддзяляе ад вашае бел-чырвона-белае прапаганды, ад бел-чырвона-белае ідэалогіі нянавісці да беларусаў. З розуму з'ехаў бы тамака дома ва Ўруччы ў Мінску ад разумення ў якое бел-чырвона-белае ідэалагічнае дзярмо пераўтварылася тое бел-чырвона-белае адраджэнне, якое я падтрымаў у 1989 і дваццаць гадоў быў бел-чырвона-белым. Але вось ужо цягам дзесяці гадоў ніяк не магу адмыцца ад гэтага бел-чырвона-белага ідэалагічнага дзярма.

Што датычыцца стагнацыі беларускай эканомікі, аб якой кажуць згаданыя вышэй празаходнія спецы.

"Стагнация - экон. отсутствие развития, застой в сфере производства, торговли и т. п." (Рускі слоўнік.)

Эканоміка любой краіны складваецца з пад'ёмаў і спадаў, з росквіту і крызісаў, як складваецца лёс любога чалавека любой краіны. То бок пад'ём або спад, росквіт ці крызіс ГЭТА ХВАЛІ ЗВЫЧАЙНАЙ НОРМЫ жыцця-быцця любога чалавека ці любой эканомікі. Пры гэтым усё роўна дзе той чалавек жыве ці дзе існуе тая эканоміка - пры капіталізме ці сацыялізме, з прыватнай уласнасцю ў аснове эканомічных адносінаў ці без яе.

Так напрыклад у 2008 тут у Нью Ёрку я разам з Амерыкай перажыў тутэйшы эканамічны крызіс, які доўжыўся крыху меней за два гады. З вялікіх крызісаў нагадаю Вялікую Дэпрэсію ў ЗША 1929—1941 і нядаўнюю 1985-91 гарбачоўскую перабудову СССР. Дэпрэсію ЗША выстаялі, а ў выніку перабудовы распаўся СССР. Бо ў Штатах не было нацыянальных кватэр.

Няма нацыянальных кватэр і на Беларусі. А значыццца, ня гледзячы на старанні бел-чырвона-белай прапаганды, эканоміка незалежнай дзяржавы Беларусь вытрымае ўсе пад'ёмы і спады, ўсе росквіты і крызісы. Да таго ж у хуткім часе мы даведаемся аб яшчэ адным станоўчым вітку эканамічнай інтэграцыі РБ з багатай рэсурсамі Расеяй і зажывем як мае быць.

III. Мой каментар да артыкула «Чатыры змены ў дзяржсектары, якія дазволяць яму выжыць ». Аўтар не пазначаны.

І так НЧ перадрукаваў інфу анты беларускага выдання Заўтра тваёй краіны і ізноў таго ж празаходняга антыдзяржаўнага цэнтру BEROC, аб якім я казаў вышэй у каменце ПА ХВАЛЯХ НОВАГА ЧАСУ. Для тых хто мяне чытае нагадаю, што НІЯКІ Захад ні пра якую Беларусь не клапоціцца і ніколі клапаціцца не будзе. Пляванта ім на нас. Бо каб клапаціўся той Захад ў 1990-94, калі першыя незалежныя гады мы жылі без Лукашэнкі, то закідаў бы нас сваімі супер-пупер тэхналёгіямі, каб такім чынам паўплываць на наш празаходні выбар-1994. І так тэма артыкулу і цытата з яго:

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны, а яшчэ лепш — як самыя эфектыўныя кампаніі, мы б атрымалі даволі доўгі рост, — адзначыў генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ і адміністрацыйны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Павел Данейка на семінары «Ад стабільнасці да эканамічнага росту: перспектывы Беларусі».

Эксперт зрабіў акцэнт на тым, што прыватызацыю ўжо не варта разглядаць як выратавальнае кола. Цяпер яна наўрад ці ўнясе істотны ўнёсак у рэфармаванне эканомікі."

Если бы да кабы, мы б жылі як паны.

То бок шматгадовыя экспердныя крокі BEROC наперад да прыхватызацыі, і нарэшце экспердны крок BEROC назад ад прыхватызацыі. Паспрабуй тут зразумець гэтых экспердаў.

Але ў мяне ёсць толькі адна заўвага да сённяшніх размоў тутэйшых празаходніх экспердаў, якіх падсоўвае НЧ: «ХТО БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЬ ПРЫХВАТЫЗАЦЫЮ?» Багаты Захад ці нябедны Ўсход?

На маю думку пераможа ўсё ж расейскі бізнес, які не падпусціць заходні і мы, як двесці гадоў дагэтуль, будзем лепшымі Холопами русских Господ, дзякуючы советам доброжелателей из BEROC. Да таго ж заходні ці ўсходні бізнес можа пагубіць беларускую эканоміку ў сваіх інтарэсах, бо яму начыхаць на нашу эканамічную незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы РБ.

Але, калі пакінем дзяржаўную ўласнасць на ўсё і ўся, як маем сёння і сто гадоў мелі до того з 1919, і яна будзе належыць уладзе без права продажу і дарэння, то ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ абароніць нашу эканамічную незалежнасць.

Зразумела, я не супраць нашага тутэйшага прыватнага бізнесу. Няхай жыве і пасецца, як беларуская птушка бусел. Але ўласнасць павінна заставацца дзяржаўнай. Бо любое дакрананне да дзяржуласнасці знясе дзяржаўнасць РБ.

"— Калі б наш дзяржсектар працаваў гэтак жа эфектыўна, як прыватны..."

Мяркую эксперд не ўяўляе сабе, что все течет и все меняется. То бок пры нашым дзяржаўным постсавецкім капіталізме, які існуе сёння, адносіны ў эканоміцы крок за крокам ужо рухаюцца ў капіталістычныя рыначныя адносіны, якія існуюць на Захадзе, і будуць рухацца туды надалей. Іншая справа час і крыху-паціху постсавецкі менталітэт грамадзян, якія ў будучыні параўняюць эфектыўнасць працы вялікіх (па колькасці працаўнікоў) дзяржпрадпрыёмстваў і (невялічкіх) прыватных, ды пакінуць нас ментальна вольнымі роўнымі людзьмі - нябеднымі і небагатымі, пры дзяржаўнай уласнасці на ўсё і ўся, а не Гаспадарамі і Рабамі, як у цывілізаваных краінах свету, за якімі ў 1994 нас не павёў Рыгоравіч.

Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.

    Фозул шел-шел, и просто пнул 9-летнюю девочку. Ему прилетел урок вежливости

    Очередной последователь дела Титова и Хуснуллина вчера решила открыть нам глаза. Заведующая лабораторией экономики народонаселения и демографии экономического факультета МГУ Ольга Чудиновских прив...

    Конгресс США запретил себе импорт обогащённого урана из России

    Теперь и в Пиндостане Сенат Конгресса США во вторник в очередном порыве русофобии одобрил законопроект, запрещающий импорт обогащённого урана из России. Правда его ещё должен подписать Байден, но т...

    Мать драконов: Россия знакомит ВСУ с новой огнемётной системой

    Российская армия начала использовать новую огнеметную систему «Дракон», сообщает немецкое издание Die Welt. «С этим ужасным оружием Россия выходит на новый уровень жестокости&...

    Ваш комментарий сохранен и будет опубликован сразу после вашей авторизации.

    0 новых комментариев

      Anatol Starkou 29 апреля 07:58

      С Новым Колхозным строем, дорогие товарищи!

      Два дня уже не могу отойти от этого сообщения в фб: молодой белорусский человек развернул оглобли своей судьбы в прошлое и вступил в КПБ. Не хрен вам там делать в Беларуси? БЧБ сначала большевики-коммунисты расплодили (с 1988), а потом (с 2020) кого посадили, а кого прогнали за бугор. Может кого и закопали в Бегомльском лесу до кучи? Не знаю. Возможно. Самое главное, ...
      108
      Anatol Starkou 14 апреля 07:46

      ЗАС - засекреченная аппаратура связи

      Каждое второе воскресенье апреля День войск ПВО.Мне об этом не прямо, а косвенно 7 апреля 2018 напомнили два моих френда в фейсбук. У одного из них его френд написал пост о советской шифровальной машинке, на которой я работал в СССР... Имярек: «Эта тема в советской истории имеет огромную завесу молчания».Anatol Starkou: «Ну что ж, время с тех пор прошло ...
      161
      Anatol Starkou 21 марта 02:24

      Я ХОЧУ ВТОРЫЕ КРУЖЕВНЫЕ ТРУСИКИ

      ...
      224
      Anatol Starkou 21 января 15:11

      БЕСПРЕДЕЛЬЩИК

      20 студзеня 2024 года на сайце Нашай Нівы апублікаваны артыкул «Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго». Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы. Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра зняволенага мужа Змітра Дашкевіча. https://nashaniva.com/334486#startcomments Мой каментар да гэтай падзеі:Тут няма ніякай бчб справы і ...
      140
      Anatol Starkou 2 декабря 2023 г. 10:04

      Моя Лебединая песТня на странице ФБ

      Други и подруги, моя Лебединая песТня:И так, я оставляю вас и свой ФБ аккаунт, и вернусь после написания и издания в России своей второй книги. Тратить время и энергию на экспердов-UA и демократический Фейсбук не хочу.Мне 72 и, сами понимаете, фейсбуковские неонацисты-эксперды-UA могут меня довести до строк-а, как тут в Штатах говорят, а по-нашему это до инсульта или ...
      128
      Anatol Starkou 1 декабря 2023 г. 15:05

      Здравствуй Новый Демократический ГОД имени Фейсбук!

      А ниже полный текст инфы ТАСС от 19 октября 2023 в 22:31 по Москве, который послужил присуждению мне премии Фейсбук на 90 дней:Надежды на ATACMS, запрет УПЦ и инвалиды на передовой. События вокруг Украины.Ход операции◾️Российская сторона за сутки отразила 11 атак ВСУ на купянском направлении, 6 атак на красно...
      144
      Anatol Starkou 20 октября 2023 г. 15:45

      Кто вы, товарищ Фейсбук?

      Други и подруги,посмотрите на эволюцию травли меня НЕИЗВЕСТНО КЕМ.Вчера я показывал вам картинку, в которой было ДВА ДНЯ (см. "И снова о свободе слова на ФБ " https://cont.ws/@starkou/2656980 , а только что появилась вот эта с 35 часами запрета пользоваться свободой слова, установленной лет 250 тому назад в Конституции США. А знаете, что я хотел оп...
      162
      Anatol Starkou 20 октября 2023 г. 01:04

      И снова о свободе слова на ФБ

      Други и подруги,Вот такую картинку без опознавательных знаков на что-нибудь, например, на Фейсбук или его неонацистских экспердов-UA, я получаю целый день 19 октября во время попытки опубликовать на своей страничке любую инфу или картинку, как в этом случае цветы, из общей ленты новостей ФБ. Первое время я думал, что это вирус - опознавательных знаков-то нет. Также по...
      240
      Anatol Starkou 5 октября 2023 г. 08:49

      NEXTA восем гадоў

      Мой каментар да публікацыі NEXTA на ФБ. Малюнак адтуль жа.Цікавая мова ў вас васьмігадовых. Некалькі дзён таму мяне за такую мову на форуме сайту Нашай Нівы бчб крылі, як мае быць. А ў вас тут на "крупнейшем медиаресурсе Беларуси, где только самое важное", аказваецца, гэта мова норма. На той жа НН некалькі месяцаў таму прачытаў, што сто тысяч бчб уцекачоў з Беларусі п...
      78
      Anatol Starkou 24 сентября 2023 г. 08:57

      Перефразируя Аристотеля

      ...
      130
      Anatol Starkou 23 сентября 2023 г. 04:49

      Игла западного демократического Кащея Бессмертного

      ...
      225
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 21:55

      ПОЛЬСКА-БЧБ КАНГРЭС

      Быў у Гданьску. Не памятаю ў якім гаду, але ў сераду. На выстаўцы, у камандзіроўцы.Ехаў з Варшавы ў поездзе разам з аднагодкам-палякам, які ехаў у Гданьск, каб адтуль на пароме дабрацца ў Швецыю. Ён з той польскай эміграцыі, якая дала дзёру ў заходнюю дэмакратыю пасля польскай Салідарнасці. Я ў поедзе ў купэ чытаў ИЗВЕСТИЯ і так праз рускую мову мы з ім пазнаёміліся. ...
      182
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 21:24

      Нобелевскому комитету от Anatol Starkou

      P.S.ЗапутинецСам открыл? Или за несколько столетий до тебя? :smile:Anatol StarkouСам открыл. Но ты смысл сказанного мною не понимаешь и разжевывать я здесь не собираюсь. Тебе Вечера Соловьева разжуют.Скажу лишь то, что демократии при частной собственности быть не может. А рабство может быть. Вот оно и есть в США....
      143
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 19:58

      РАБЫ і РАБСТВО

      Полтора года сначала СВО-2022 я публикую инфу ТАСС. За это время получил сто пятьсот последних ФБ предупреждений от его экспердов-UA. Несколько очередных висят у меня перед носом с красной надписью "Аккаунт с ограничениями" и они действуют ЯКОБЫ до 18 декабря 2023.А только что к моему очередному посту ТАСС эксперды ФБ прилепили сообщение о том, что ТАСС подконтрольное...
      80
      Anatol Starkou 11 сентября 2023 г. 10:04

      Минск-Нью-Йорк-Минск. 09.11.2001

      Вспоминаю тот день.Вечером после работы в БПИ я зашел в метро на станции Октябрьская, чтобы добраться до станции Восток и далее домой в Укручье-2. В поезде метро встретил своего бывшего зам. начальника отдела в ФизТехе АН РБ. Он был слегка выпивши. Говорит мне: "В Нью-Йорке камикадзе на двух самолетах протаранили небоскребы". "Угу", — подумал я, не пове...
      121
      Anatol Starkou 10 сентября 2023 г. 12:16

      ДВА БЕЛАРУСКІХ ЛУКАШЫЗМА

      10.09.2023 / 10:21 Наша Ніва апублікавала ролік «Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам», і я дадаў да яго каментар:Слухаць ролік не хачу, а прачытаць - прачытаў бы. Каментую тое, што НН апублікавала:1. Секта не партыя «КХП — БНФ» Зянона Пазняка, а ўсё бел-чырвона-белае. Бчб секта ў бчб секце, або бчб секта нумар Раз - амерык...
      129
      Anatol Starkou 8 сентября 2023 г. 11:49

      Прецедент с белорусскими паспортами

      7 верасня 2023 года Наша Ніва надрукавала артыкул «Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі», і вось ужо некалькі гадзін не друкуе мой каментар да яго.Рэдактар можа не разумець, што наступная інфа важная для тэмы, але надрукаваць для тых, хто нешта ў ёй разумея трэба. Падаю инфу яшчэ раз ...
      141
      Anatol Starkou 7 сентября 2023 г. 09:44

      ОЧИЩЕНИЕ НАЦИИ

      Очищение / ачышчэнне нацыі. Другі этап.Вось як я назваў бы Ўказ № 278 Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасьня 2023 года "О порядке выдачи документов и совершения действий". Першы этап ачышчэння быў падчас і пасля падзей лета-восені 2020 года, калі адну частку бчб за попытку госпереворота власть посадила в места не столь отдаленные, а другую праводзіла на Захад ці яны самі ...
      133
      Anatol Starkou 6 сентября 2023 г. 11:24

      А сейчас Рахманинов! Я сказал: Рахманинов!

      Сначала был ШОПЕН, ШОПЕН... https://cont.ws/@starkou/2624799А сейчас Сергей Рахманинов.Здесь будут скрины моей сегодняшней переписки с Фейсбук. Вот уже несколько дней, как он привязался ко мне из-за публикаций мною роликов Русской фортепианной школы, которые я беру из TG-школы. Сначала ФБ вырубал звук в роликах, а сегодня стал угрожать. Полагаю, ОНИ КУПИЛИ НОТЫ п...
      95
      Anatol Starkou 5 сентября 2023 г. 20:55

      Даллекоо лли до Таллинна?

      ...
      115
      Служба поддержи

      Яндекс.Метрика