ЗМАГАРЫ НЕДАТЫЧНЫЯ ДА КРАІНЫ

1 947

На ЮТуб старонцы змагара Nexta па тэме яго фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» адбылася кароткая размова з беларускай…

Імярэк-1ж: «я таксама жадаю жыць тут i зараз мiрна i добра, але з кожным годам гэта цяжэй адбываецца. I у мяне з'яуляецца пытанне - у чым пытанне?! Мой адказ на яго у першым маiм каменце». То бок здагадайся сам. «змагары анiякiм бокам не датычаца да таго, што зараз адбываецца у краiне, ну можа спрабуюць трохi прыстасавацца да гэтых падзей, як бы гэта яны таксама усе зрабiлi, але гэта просты народ, якому немагчыма больш маучаць»

Ну давайце пачнем з тысяча дзевяцьсот восемдзесят ЯКОГА? Мо 88, калі з'явіліся недатычныя змагары? Не. Давайце пачнем з 1985. Вось менавіта тады з'явіўся НЕДАТЫЧНЫ да нашай краіны змагар Міхаіл Гарбачоў з сваёй перабудовай. Бо калі б не Горбі, то нашы недатычныя да краіны змагары сядзелі б сёння дома і не ўбачылі свет. Тую ж Польшчу, тую ж Амерыку. Такім чынам БАЦЬКА-ЗАСНАВАЛЬНІК НЕЗАЛЕЖНАЙ РЭСПУБЛІКІ Беларусь Міхаіл Сяргеявіч Гарбачоў.

А што рабілі недатычныя да падзей у краіне змагары? Ў 1988 нехта з іх падпісаў ксёнжку пра Курапаты, якія ў тым жа годзе адкрылі ТРЫ МІНСКІЯ ЮНАКІ (чытайце на ЕўрарадыёFM артыкул Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.18 і мой артыкул «АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ», якія знойдзіце ў сеціве), затым падманулі Васіля Быкава з «паплаўком» да артыкула «Курапаты - дарога смерці», прапіярыліся як мае быць, фактычна на плячах Васіля Ўладзіміравіча ўехалі ў нашу гісторыю, і ў 1990 сталі дэпутатамі ля мікрафонаў Вярхоўнага Савету 12 склікання. Дзеля чаго? Каб быць НЕДАТЫЧНЫМІ да падзей у краіне. Бо паход змагароў-адраджэнцаў у ВС быў паходам у ЗАПАДНЮ, ў якой было ў 10 разоў болей камуністаў, чым змагароў фракцыі БНФ. І вось у гэтай западне яны прастаялі ПЯЦЬ ГАДОЎ АДРАДЖЭННЯ ля мікрафонаў, каб не быць датычнымі да падзей у краіне. А што ў гэты момант рабілі паплечнікі БНФ? Ляжалі дома на канапе з кубачкам піва ў руцэ і ПЯЦЬ ГАДОЎ глядзелі па БТ выступы адраджэнцаў у ВС.

Вось так адраджалася нацыя з лета 1988 па вясну 1996, пасля чаго авангард БНФ пабег адраджацца за бугор. То бок калі б фракцыя БНФ у ВС вяла канструктыўную размову з беларусамі дэпутатамі-камуністамі, то сёння на Беларусі магла быць ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ДВУХПАРТЫЙНАЯ СІСТЭМА ЎЛАДЫ БНФ і КПБ. Але змагары выбралі канфрантацыйную форму існавання з камуністычнай большасцю ВС, у выніку чаго шмат адраджэнцаў адраджаецца на Захадзе.

Але камусьці трэба было заставацца з народам і будаваць першую незалежную беларускую дзяржаву. Гэта былі беларускія камуністы - чальцы былой КПБ. Яны з народам ужо СТО ЛЯТ з 1 студзеня 1919, калі ў Смаленску на трэці дзень стварэння КПБ абвясцілі БССР.

27 ліпеня 1990 беларускія камуністы прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Так, дзякуючы Гарбачову і яго перабудове, мы сталі незалежнай дзяржавай. Фракцыя БНФ ЗА Дэкларацыю не галасавала і дэманстратыўна выйшла з залы. То бок Зянон Пазьняк і яго паплечнікі па фракцыі БНФ у ВС НАВЕКІ выключылі Беларускі Народны Фронт з ліку палітычных сілаў, якія абвясцілі суверэнітэт = незалежнасць беларускай дзяржавы. БССР = Рэспубліка Беларусь - дзяржава беларускіх камуністаў былой КПБ (Камуністычнай партыі Беларусі).

Так пасля гарбачоўскай перабудовы (1985-91) і падарунка ў Белавежжы з боку Расеі ад Барыса Ельцына (Белавежскае пагадненне ад 8 снежня 1991) наступіла беларуская незалежная пара...

Як жыць далей, калі маленькая краіна з маленькімі людскімі і прыроднымі рэсурсамі, пост саўковым людам, і як мінімум на 80% залежнай эканомікай ад Расеі, ў якой і самой па вушы праблем пасля краху СССР? Мо заняцца мовай, як раілі адраджэнцы? Дык беларуская эканоміка і навука НА РУССКОМ ЯЗЫКЕ! То бок перайсці на мову - гэта азначала знішчыць сваю эканоміку, бо ГОСТы і іншая дакументацыя на русском языке. А можа адвярнуцца ад Расеі, як раіў адзін з адраджэнцаў недатычны да спраў краіны? Ці можа з люстрацыі пачаць, то бок з знішчэння беларускіх кадраў кіраўнікоў гаспадаркі і ўвогуле кіраўнікоў дзяржавы рознага ўзроўню, бо ўсе яны прайшлі школу КПБ? Дык ЭКАНОМІКА РБ і РФ звязаны савецкімі дзесяцігоддзямі, дый кадры рыхтаваліся тымі ж дзесяцігоддзямі. А іншых людскіх рэсурсаў беларусы і беларускі «не производят». Мы - гэта Мы. Мы такія як ёсць і іншых беларусаў і беларусак няма. Гэта НАШЫ кароўнікі. Гэта НАШЫ кароўі ляпешкі ў кароўніках. Гэта НАША цывілізацыя.

Вось таму, з-за атсутнасці канструктыўных адносінаў з фракцыяй БНФ, у 1994 камуністы былой КПБ прынялі новую Канстытуцыю і прэзідэнцкую форму кіравання, выдвінулі свайго маладога кандыдата, падтрымалі яго разам з народам, і засталіся з народам. Засталіся ва ўладзе пасля выбараў 1994.

А з чым засталіся адраджэнцы? Па звычцы з мікрафонам. Толькі на гэты раз з мікрафонам амерыканскай Беларускай службы радыё Свабода. Дваццаць тры гады адраджаюцца ля таго мікрафону, амерыканскай касы і бочкі з чэскім півам.

Пазьняк: «Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня.» (Артыкул Сяргея Навумчыка «Зянон Пазьняк: «Выбары трэба байкатаваць». Сайт радыё Свабода. 11 травень 2010).

Нагадаю, што Пазьняк разам з тысячамі сваіх паплечнікаў удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006, і тым самым змагары недатычныя да краіны легітымізавалі ўладу нашага любімага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі на чатырнаццаць гадоў з 24 лістапада 1996 па 19 снежня 2010. Атрымліваецца, што Зянон у вясну 1996 збег у замежжа дзеля таго, каб у 2001 легітымізаваць не толькі рэферэндум-1996, але і ўладу ад якой збег.

І так народ і партыя свой выбар-1994 зрабілі - народ і партыя адзіны.

Да гэтага моманту былі ліхія 90-я. Ў Расеі былі, вна Ўкраіне і ў нас. У першых двух краінах грамадства і кіраўніцтва талакой паляцелі з савецкага камунізму-сацыялізму з дзяржаўнай уласнасцю адразу ў светлае капіталістычнае ЎЧОРА з прыватнай уласнасцю, дзе былі да Вялікага Кастрычніка 1917. Нашы паглядзелі з боку на прыхватызацыю ў суседзяў І ПАКІНУЛІ ДЗЯРЖАЎНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ як аснову эканамічных зносінаў. Гэта адзінае правільнае рашэнне ў выпадку незалежнай Рэспублікі Беларусь. (Дэталі ў маім артыкуле «ВЫБАРЫ пры КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ»). Дзяржаўная ўласнасць беражэ беларускую эканоміку ад знішчэння крупным заходнім або ўсходнім бізнесам, і не чапае мелкі беларускі бізнес.

Што рабілі адраджэнцы ля мікрафону Свабоды? Байкі распавядалі, як яны, стоячы ля мікрафону ВС, здабылі незалежнасць РБ. А яшчэ казалі і кажуць, што ў нас дыктатура. Не, людцы. Ў нас беларуская дэмакратыя. (На гэтую тэму знойдзіце мае артыкулы «ДЕМОКРАТИЯ & BY» і «УЛАДА. BY».)

Мы негосударственные люди. У нас никогда не было государства только потому, что никогда не было Лукашенко. Лукашенко гений в белорусской политике.

Авторы фильма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» и почитатели фильма — наследники ленинских кухарок, которые знают как надо управлять государством.

Мы своей независимостью обречены быть нищими и могли быть крепкой республикой только в составе мощного ресурсами СССР, как любой маленький штат в составе США. Задача безболезненного для общества и государства перехода от совковой БССР в составе СССР к незалежной РБ, окруженной капитализмом, не имеет решения. Нет и не было таких стран, у которых граждане жили сто лет при социализме-коммунизме с государственной собственностью и соответствующим менталитетом, а тут вдруг стали капиталистами с частной собственностью и нас принял Запад. С Грецией или Португалией пусть Запад разберется. С Украиной той же. А там и мы подоспеем все в белом чистые и пушистые капиталисты.

В случае ухода от России белорусы потеряют свои западные земли или половину территории сегодняшней РБ. Земли вернет себе Польша (НАТО). Наши западные земли в 1939 белорусам даровал Сталин.

У нас выхода нет, кроме союза с РФ. Все наши проблемы принесла нам долгожданная ВЕКАМИ незалежнасць. И вот она в 1991 свалилась нам на голову в Беловежьи, а мы, вместо того, чтобы талакой будаваць краіну для нашчадкаў, ЗМАГАРАМІ АДРАДЖЭНЦАМІ НЕДАТЫЧНЫМІ ДА КРАІНЫ былі падзелены і дзелімся па сённяшні дзень прапагандай а-ля фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». А да адраджэнцаў беларусы былі адзінай нацыяй.

Мы павінны ісці толькі эвалюцыйным шляхам. Ніякіх рэвалюцый. Як двесці гадоў з гакам развіваюцца Злучаныя Штаты Амерыкі.

А фільма для дзетак, якія нічога не рубяць у палітыцы.

Израиль не удержался от поставки вооружений в Восточную Европу, теперь эшелоны российских Су-35 устремятся в Иран
  • pretty
  • Вчера 07:46
  • В топе

Тель-Авив пошел на рискованный шаг против России и теперь в страхе ждет у своих границ появления Су-35. Иран подтвердил, что приобрел эти истребители у РФ, и нет повода усомниться, что Тегеран примени...

В Люберцах семь мигрантов отмудохали местного. А из полиции они ... просто "сбежали"
  • Hook
  • Вчера 15:55
  • В топе

Может кто-нибудь готов разъяснить, что означает эта фраза, но я ее реально не понимаю. Вернее, понимаю так, что в это просто поверить не могу. Вчера состоялся разговор Путина и Рахмона. По его ...

Мытьё посуды в Сене, крысы в Париже и как нам наказать Францию

1. Всё же мы сильно отстали от Европы. Река Сена в Париже настолько чистая, что уличные торговцы даже моют в ней посуду, прежде чем выкладывать на неё сосиски и прочую еду — необычайно вкусн...

Обсудить
    • Net
    • 7 ноября 2019 г. 21:59
    : Smile:: Thumbsup: