КУРАПАТЫ ПРАЗ ТРЫЦЦАЦЬ ГАДОЎ

3 1583

13 чэрвеня 2018 года беларуская газета Новы час апублікавала артыкул Дзяніса Івашына "На чыіх інтарэсах паўстала рэстарацыя ля Курапатаў?". Праўда ўжо 14 чэрвеня артыкул змяніў назву на "Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты". Талковы артыкул. Ніжэй мае каментары да яго і цытаты з беларускіх выданняў па тэме

КУРАПАТЫ ПРАЗ ТРЫЦЦАЦЬ ГАДОЎ

Ну што ж, калі адкінуць бел-чырвона-белую прапаганду ў гэтым артыкуле, становіцца ясна, што беларускую ўладу кінулі. Я падкрэсліваю: не за ўзяткі купілі, а кінулі. Калі і былі ўзяткі, то яны дробязь у параўнанні з тым, што вышэйшую палітычную ўладу кінулі. Нядрэнна падставілі Курапатамі. То бок адкуль (з замежжа і шмат верагодна з-за акіяну ад збеглых паліцаяў) тэма масавых забойстваў ля Курапатаў і тэма так званага адраджэння ў 1988 узніклі ці паўсталі, калі ніхто з тутэйшых пра ўладу будучага прарасейскага кіраўніка Беларусі нават не думаў у гарбачоўскія часы скону СССР, але нехта за бугром спланаваў праз Курапаты з'яўлення антырасейскага кіраўніка, туды і вярнулася бумерангам (у замежжа) тэма Курапаты, але вярнулася падставай нашага існага кіраўніка. Бо даць добра на праектаванне і будоўлю рэстарацыі і забаўляльнага комплексу ля Курапатаў мог толькі тутэйшы Сам Самыч. Падставілі цябе, хлопча. І нядрэнна падставілі. Віншую з трыццацігоддзем адкрыцця Курапат.

###

Свабода. 02 чэрвень 2018, 15:47. Артыкул Ганны Соўсь "Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў". Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю ў ЛІМе:

"Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана."

Бачыце? Праз 30 гадоў пасля адкрыцця першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў Курапаты 45 лят таму. Некалі корр Белсата (~7 лят таму) браў інтэрв'ю ў Навумчыка і Пазьняка, маўляў, як жа ім удалося збегчы за бугор і З.С. распавёў, што квартал быў ачэплены амапам, дык ён узяў таксі і выехаў з Мінску. Не даслоўна цытаю словы З.С., а па памяці, але сутнасць перадаю цалкам.

Дай Бог яму здароўя і мы шчэ шмат баек пачуем ад першаадкрывальніка.

###

Яшчэ шмат лят таму (скажам у 2012 у маім эсэ ІНТЭРВЕНЦЫЯ "АДРАДЖЭННЕ") мной разглядалася версія датычнасці Канторы да выпадковага адкрыцця Курапат. Чаму? Таму, што пасля шуму-гаму ў СМІ, звязаным з піярам маючага з'явіцца Беларускага Народнага Фронту праз нечаканае адкрыццё невядомага ўрочышча, стварыўся БНФ і першаадкрывальнік & Co. сталі дэпутатамі ВС, дзе й прастаялі ўпустую пяць лят ля мікрафону, выпадкова забыўшыся пра адраджэнне нацыі, пасля чаго двое змагароў-адраджэнцаў першымі збеглі за мяжу ад народа, БНФ і адраджэння, выканаўшы сваю задачу адвесці ўвагу народа адраджэннем-фікс ад першачарговых дэмакратычных зменаў на Беларусі ў часы гарбачоўскай смуты, з мэтай пакінуць уладу КПБ, дый каб авангард БНФ (чытай - авангард народа) быў падкантрольны Канторы. Пасля ўцёкаў Камандуючага Фронтам у замежжа БНФ паспяхова здох. А мы амаль чвэрць веку маем светлае адраджэнскае дэмакратычнае заўтра лукашызм.

###

Свабода. 31.03.2011. Цытата з артыкула С.Навумчыка "Два зьезды і апошні шанец."

"Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі “альтэрнатыўнага Народнага фронту” яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць “на апярэджаньне”, але, як і шмат што іншае, правалілі справу)."

Браты Грым адпачываюць. Бо ў нас свае ёсць. І іх сястрычка Свабода. А вось БНФ у нас не існаваў. Быў зя-БНФ падкантрольны ўладзе, то бок эліце ЦК КПБ ды КДБ. Толькі гэтым можна растлумачыць адсутнасць перамог Фронту, які ішоў у фарватары ўлады падчас так званага адраджэння. Адзіная наша тагачасных паплечнікаў Фронту памылка - Пазьняк на чале БНФ.

###

Свабода. 11 травень 2010, 17:39. Дзве цытаты з артыкула С.Навумчыка «Зянон Пазьняк: «Выбары трэба байкатаваць".

Навумчык: «І паколькі мы закранулі тэму выбараў – як Вы ацэньваеце пачатак прэзыдэнцкай кампаніі і як бачыце свой удзел у гэтым працэсе?«

Пазьняк: «Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня.»

Апошняе ў 2010 cказаў лідар КХП БНФ, які ў 2001 і 2006 разам з паплечнікамі ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях, з мэтай легітымізацыі ненавіснага рэжыму на 14 год з 1996 па 2010, ад якога збег у замежжа ў вясну 1996. Дый Канстытуцыйны Суд сваім рашэннем даў тады добра на ўдзел палітычнага эмігранта ў тагачасных выбарах. Легітымізаваць лукашызм - дык легітымізаваць талакой!

###

Шчыра кажучы, артыкул Новага часу мне спадабаўся. Талковы. Прапаную журналістам разабрацца ў тэме ЯЎГЕН ШМЫГАЛЁЎ і КУРАПАТЫ. Да таго ж цікава чаму пасля публікацыі артыкула ў ЛІМе яго не стала чуваць. То бок няма сведкі — няма праблем у заснавальніка БНФ і першаадкрывальніка Курапатаў. Мо таму першаадкрывальнік змог смела сёння казаць, маўляў, шчэ за 15 год да публікацыі ў ЛІМе (1988) менавіта ён адчыніў Курапаты, але 15 гадоў чакаў моманту для публікацыі. Яшчэ б крыху пачакаў і дачакаўся б другога прышэсця Хрыста. Добра было б, каб гэтай тэмай пра апошнія часы жыцця Яўгена Шмыгалёва заняліся б вольныя ад бел-чырвона-белай ідэалогіі журналісты. Паспрабуйце разабрацца. Тэма, мяркую, цікавая.

###

Свабода. 30 кастрычнік 2008, 11:28. Артыкул Юліі Рымашэўскай "Я.Шмыгалёў: адзін з тых, хто расказаў пра Курапаты". Дзве цытаты:

"Яўген Шмыгалёў пайшоў з жыцьця 1 верасьня 2000 году, яму было 72. Разам зь Зянонам Пазьняком Яўген Шмыгалёў быў аўтарам таго самага першага артыкулу ў ЛіМе, зь якога беларусы дазналіся, што такое Курапаты, і чаму дарога туды была дарогай сьмерці."

"Сёньня імя Яўгена Шмыгалёва згадваюць рэдка, і ў гэтым – відавочная недарэчная несправядлівасьць, лічыць гісторык, дасьледчык гісторыі савецкіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў:

“Шмыгалёў пачынаў, як і Пазьняк – аднолькава. Чалавек здольны быў на гэткі крок: падпісацца пад гэткім артыкулам разам... Нідзе асабліва ягонае імя не гучала, і вельмі сумна, што чалавек, які гэтак шмат зрабіў – што памяць пра яго неяк сышла і засталася толькі ў кантэксьце гэтага артыкула...”

Той артыкул запусьціў прынцыпова новыя рухавікі найноўшай гісторыі Беларусі, згадвае Ігар Кузьняцоў:

“Перадрукоўку зрабілі шмат якія выданьні, на расейскую мову пераклалі расейскія выданьні. Гэта быў інфармацыйны выбух, тая самая кропка адліку, адкуль сёньня ёсьць дваццацігодзьдзе Дзядоў... Прычым кропкай адліку было не само адкрыцьцё – калі знайшлі гэтае месца – а менавіта момант, калі быў надрукаваны артыкул у “ЛіМе”..."

###

Дзякуючы публікацыі ў “ЛіМе”, мы даведаліся аб Пазьняку, які менавіта пад святым бел-чырвона-белым сцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча на Дзяды 1988, каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкула “Курапаты – дарога смерці” Зяноне ў 2003 выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых бел-чырвона-белых патрыётаў 1941-44 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ.

###

ЕврорадиоFM. 03.06.2018. Статья Павла Свердлова “Позняк ни при чём”. Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах". Два отрывка:

Текст статьи “Курапаты — дарога смерці” вы найдёте здесь же — ниже. Ближе к концу статьи её авторы благодарят троих парней за помощь в проведении раскопок: “Хотим назвать фамилии ребят, которые помогли нам в нелегком исследовании. Это Игорь Бага (он уже окончил школу и работает каменщиком) и ученики 171-й школы Минска Виктор Петрович и Александр Макрушин”.

"Спустя 30 лет после тех событий Еврорадио отыскало Александра Макрушина. Сейчас ему 45 лет, в 1994-м он закончил физфак БГУ, растит сына. А в 1988 году, когда открылась история Куропат, Макрушину было всего 15.

— Авторы статьи никакого отношения к раскопкам не имели и близко. А копали мы втроём, — рассказывает Александр Макрушин.

— Вспомните, пожалуйста, тот день. Статья вышла 3 июня, а раскопки когда происходили?

— Был май, солнечно, произошло до Дня Победы. Мы убежали с физкультуры.

— Почему именно в Куропаты пошли? Обычно там дети играли?

— Мы ушли туда потому, что от домов было далеко, и мы не хотели, что бы землянку нашли. Никто не знал, что это Курапаты. Лес и лес.

— А слово "Куропаты" было тогда?

— Сразу не было “Куропаты”, это потом пошло.

— Что было после того, как вы позвали взрослых и показали им свои находки?

— Приехали: Полковник милиции, с Академии наук и Зенон Позняк. Больше после их приезда мы не копали. Им было достаточно того, что мы раскопали.

— Вашу жизнь этим раскопки изменили как-то?

— Последствий не было. И жизнь шла сама по себе.

— Поддерживаете ли вы связи с двумя другими парнями, Игорем Багой и Виктором Петровичем, которые тогда были с вами?

— Бага умер давно, а Витя Петрович женат, работает. Видел [его] давно.

— Бага ведь, наверное, всего на год вас старше был. Что с ним произошло?

— Нет, больше, года на 4. Долгая история."

###

12.06.2018 Новы час апублікаваў артыкул «Журы абрала тры эскізных праекты мемарыяла ў Курапатах», дзе ў пачатку піша «Прыблізна год таму Міністэрства культуры абвясціла аб пачатку конкурсу эскізных праектаў па стварэнні мемарыяла «Курапаты».

На фэйсбук форуме НЧ я пакінуў камент у падтрымку адного варыянту і дадаў, што не трэба на крыжах бел-чырвона-белах размалёвак.

Пытанне на форуме: "Ды там жа немцы яўрэйцаў пастралялі, якія крыжы?!"

Anatol Starkou: "Я ўжо пісаў, што за трыццаць гадоў пасля адкрыцця Курапатаў ніхто толкам і не даведаўся, хто там і што там.

А наконт крыжоў магчама вы маеце рацыю. Дарэчы мемарыал Брэсцкая крэпасць абыйшоўся без крыжоў. Праўда там пяціканцовая зорачка з'явілася…"

###

12 чэрвень 2018, 20:00. Свабода апублікавала артыкул Аляксандры Дынько "Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»". Я заўважыў артыкул на сайце Беларускага партызану і пакінуў на БП наступны каментар, у якім выкарыставаў выказванне нашага Нобелеўскага лаўрэата з артыкула Свабоды:

"СМІ: "По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250тыс человек."

Зразумелі, людцы? Плюс-мінус кіламетр. З гакам. Вось што даведаліся мы аб Курапатах за мінулыя трыццаць гадоў. Плюс-мінус кіламетр. З гакам.

Святлана Алексіевіч: "Чаму грамадзтва маўчыць?"

Таму, што грамадства нічога дакладна не ведае пра Курапаты. А ведае тое, што кажа бел-чырвона-белая прапаганда ў бел-чырвона-белых СМІ. Дык жа ж не цалкам бел-чырвона-белае наша беларускае грамадства. Ёсць тыя, хто не давярае бел-чырвона-белым і тыя хто не давярае чырвона-зялёным. А я не давяраю Свабодзе."

###

Засталося даведацца ці былі ля Курапатаў сталінскія рэпрэсіі. А мо былі нацысцкія? А мо сталінскія і нацысцкія? А паліцайскія не маглі быць да кучы? Га? А чаму тады ў 1988 на Дзяды ў Курапаты рухаўся бел-чырвона-белы сцяг? Як вядома прычасны да трагічных падзей вяртаецца ў месца трагічных падзей... Дык хто насамрэч адчыніў Курапаты? А хто і навошта некалі згубіў ключы ад тых трагічных Курапатаў?

Я ня ведаю. Але амерыканская Свабода ўсё ведае...

###

14 снежня 2001. ТутBY апублікаваў артыкул "Прокуратура Республики Беларусь официально подтвердила факт массовых расстрелов граждан страны органами НКВД в Куропатах", які на здіўленне спасылаецца на Хартыю97 і Радыё Рацыя. Цытата: 

"Этот документ содержит один очень существенный параграф, который дает точный ответ на вопрос, кто и кем убит в Куропатах. Я его процитирую: "Как первоначальным, так и дополнительным расследованием установлено, что в 1937 - 1940-х годах органами НКВД из мест заключения вывозились в урочище "Куропаты" люди и там расстреливались", - сообщил Игорь Кузнецов." 

Апошні навукоўца. У сваім каменце вышэй я казаў не толькі пра сталінскія часы, але й часы нацызму ды бел-чырвона-белы паліцайскі час, як неад'емную частку нацызму. На гэты момант згаданы мой каментар мае сілу, бо дакладна пра ахвяры ва ўрочышчы Курапаты пакуль што мы ня ведаем.

###

У мемарыяле Хатынь узгадваюцца ахвяры усіх вёсак Беларусі, якія спалены нацыстамі і іх прыслужнікамі. У мемарыяле Брэсцкая крэпасць узгадваюцца ахвяры і абаронцы крэпасці. Мемарыял Трасцянец памятаю, габрэйскі мемарыял на Машэрава памятаю. Я гэта да таго, што не прыпамінаю мемарыялу ахвяраў бел-чырвона-белых паліцаяў. Дык вось Курапаты павінны быць іншымі згаданым вышэй мемарыялам. У мемарыяле Курапаты павінны ўзгадвацца ахвяры часоў сталіншчыны, нацызму і бел-чырвона-белага паліцайскага часу. То бок "моду на спецыялізацыю" мемарыялаў прапаную часова прыпыніць.

P.S.

Чытайце таксама мой артыкул КУРАПАТЫ, МАЕ БНФ-КУРАПАТЫ тут

https://cont.ws/@starkou/91775...
Для закономерности не хватает третьего. Два этих события фактически подтверждают догадки об атаках в "глубине страны"
  • pretty
  • Вчера 08:40
  • В топе

ДМИТРИЙ  МАТВЕЕВПомните эти обсуждения, когда первые БПЛА атаковали Москву и Петербург? Пока привыкшие во всëм сразу винить власти (а военное руководство это тоже одна из ветвей) не стеснялись в ...

Они не нужны даже на родине. Глава СК Бастрыкин призвал закрыть границы для мигрантов

Александр Бастрыкин выразил крайне негативное отношение к миграционной политике России, призывая закрыть границы для мигрантов, которых, по его мнению, не ждут на родине. Глава Следстве...

Факты о женщинах (правдивый юмор)

- Женщины практически никогда не чешут в затылке - они не любят демонстрировать свою растерянность, и еще это может испортить прическу.- Женщина часто наматывает на палец прядки волос, даже коротких. ...

Обсудить
    • Net
    • 14 июня 2018 г. 11:57
    ты видел эскизы памятников в куропатах? какие-то китайские ворота