ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка XIX. БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЯ СВАБОДА

1 1160

Ниже мой комментарий к статье «Атас, рабочий класс!» или почему власти атакуют независимые профсоюзы?», опубликованной 10 августа 2017г. на сайте http://1863x.com/ і адначасова працяг папярэдняга артыкула АТАС, ПРОФСОЮЗЫ ИДУТ!, бо гэта адказ на каментар Імярек на форуме http://1863x.com/


БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЯ СВАБОДА

Не я перавёў стрэлкі, а тэма дачынення да ўласнасці гэта робіць. Бо калі людзі роўныя (рабы за Саветамі, як кажаце вы), то тады патрэбны пустазвонныя прафсаюзы. Дык што рабілі розныя (машынабудаўнікі, радыёэклектронікі і інш.) прафсаюзы роўных людзей за Саветамі, калі вакол дзяржаўная ўласнасць? Нічога. Але калі памыляюся, нагадайце прыклад карыснай іх дзейнасці. (За ўвесь час быцця ў савецкіх прафсаюзах я аднойчы атрымаў пуцёўку ў ФізТэхе АН БССР за 24 рублі, і 21 дзень нас з працы ў санаторый-прафілакторый вазілі туды-сюды на аўтобусе з Мінску пад Ракаў, і было вельмі добра там адпачываць ды розныя душы шарко прымаць.)

Імярек: "...наконт вашай сьмешнай тэзы, што пры капіталізме з-за прыватнай уласнасьці існуюць адносіны "гаспадар - раб", а пры савецкай сістэме з-за дзяржаўнай уласнасьці ўсе людзі былі роўнымі і, што самае эпічнае, свабоднымі."

Так. У адрозненні ад нашага Нобелеўскага лаўрэата, якая была ў Нью Ёрку некалькі хвілін, я за 14 год з гакам не ўбачыў тут свабодных людзей, і менавіта з-за таго, што яны большую частку жыцця-быцця жывуць-працуюць пад ціскам ці ўплывам гаспадара ўласнасці (восем гадзін працы + дзве гадзіны на дарогу туды-назад).

Менталітэт людзей Захаду менавіта так заточаны эвалюцыйным шляхам іх развіцця, што яны быццам у Арміі, дзе прыказы камандзіра не абмяркоўваюцца, а выконваюцца, і затачыў так заходняга чалавека Бос (Гаспадар), які заўсёды мае рацыю, бо мае ўласнасць і ёй і сваім бізнесам-грашыма рызыкуе. Таму "Босс всегда прав!" - гэта тутэйшая дэмакратыя. Як у Арміі. Менавіта тутэйшы "армейскі" Бос, мяркую, й назваў ДЭМАКРАТЫЧНЫМ і СВАБОДНЫМ заходні стан жыцця Раба пры яго (Боса) ўласнасці і немаёмасці апошняга, і кропка! А СМІ Боса разнеслі яго прыказ аб наяўнасці тутэйшай заходняй дэмакратыі і наяўнасці тутэйшай свабоды па ўсяму Беламу Свету, ў тым ліку да нас. (Яшчэ раз прачытайце фрагмент майго артыкула ВЫБАР ДЭМАКРАТЫІ.)

Рабы ў даўнія часы, аб чым вы кажаце далей, не мелі ніякай свабоды і нават мафіёзных прафсаюзаў не мелі, нават для паказухі і фармалізму ніякай свабоды ці прафсаюзаў не мелі - рабоў куплялі і прадавалі. Якая тут свабода?

Сёння ў Штатах пры прыёме на працу, калі падчас інтэрв'ю вы збольшага падыходзіце на пасаду, апошнім пытаннем да вас будзе наступнае: "Вы дазваляеце патэлефанаваць Босу вашай папярэдняй фірмы, каб мы пагаварылі з ім аб вас?" То бок фармальна купля-продаж раба мае месца, калі вы адказваеце ТАК Я ДАЗВАЛЯЮ. Калі ж вы адказваеце НЕ ДАЗВАЛЯЮ вас на новую працу не прымуць.

Што тут свабода, а што рабства? Я лічу, што за Саветамі людзі былі свабоднымі.

Імярек: "я разважаў не наконт далейшай палітычна-эканамічнай стратэгіі разьвіцьця Беларусі".

А я разважаў менавіта аб ёй. Бо калі памылкова, ой прабачце, па нашаму па патрыятычнаму, паставіць на першае ці галоўнае месца БЕЛАРУСКУЮ МОВУ (ці ўвогуле беларускасць) або б-ч-б сцяжок, як гэта было пры так званым адраджэнні, то ў выніку атрымаем лукашызм, як гэта было пры тым адраджэнні, або некалькі новых лукашызмаў, як пасля першага ў 1996-м, 2001-м, 2006-м, 2010-м і пазней.

Пры гэтым так званыя незалежныя СМІ (тутэйшыя і тамтэйшыя) будуць яшчэ раз наступныя 23 гады з гакам грымець у бел-чырвона-белы бубен МОВА-МОВА, МОВАЧКА-МОВА і рабіць на гэтым ныцці бабло, а мовы як не было так і не было. Бо яна не мае дачынення да існых эканамічных адносінаў у грамадстве. Не мае і ўсё тут!

Мова мае дачыненне да дэмакратыі - да ўлады падкантрольнай народу, бо народ не кіне сваю родную мову. То бок, калі не разумець адкуль у грамадства і дзяржавы растуць ногі эканамічных адносін - а менавіта эканоміка стварае дабрабыт грамадства, тады можна рабіць пустапарожні бел-чырвона-белы бізнес, і казаць, маўляў, калі б у цябе было 100тыс праглядаў на сайце, то ўсе твае чытачы сталі б... няўжо бел-чырвона-белымі? ці чырвона-зялёнымі? ці можа шэра-бура-малінавымі? Якімі? А астатнія 9,4млн якімі былі б? Га?

Чаго дабілася ЗВЯЗДА, якая 100 лят піша і друкуецца па беларуску?

А чаго дабілася СВАБОДА, якая мае 100тыс слухачоў ды чытачоў, за амаль чвэрць веку публікацый пра мову і Сьвятога б-ч-б Хлопца, які тыя ж чвэрць стагоддзя нідзе не працаваў, дый ніколі не быў Босам - арганізатарам, мэнэджэрам ці кіраўніком? А чаго за амаль чвэрць стагоддзя свайго існавання дабілася ПЕРШАЯ беларуская газета Наша Ніва, размаўляючы па беларуску пра мову і Сьвятога б-ч-б Хлопца? А чаго дабілася Хартыя97, якая пишет на русском языке пра дрэннага хлопца Лу и не пишет пра Сьвятога б-ч-б Хлопца? А беларуска-бандэраўскі партызан ужо вызваліў сваіх чытачоў ад дрэннага хлопца Лу? А "калінкін" БелСАТ ці дагэтуль "калінкіна" Народная Воля вызвалілі сваіх чытачоў ад дрэннага хлопца Лу? Яны, і іншыя не названыя мной нашы б-ч-б незалежныя СМІ (тутэйшыя і тамтэйшыя), рабілі і робяць грошы - гэта звычайны бел-чырвона-белы бізнес пры прафесійным саюзе ці СМІ-мафіі БАЖ (Беларуская асацыяцыя журналістаў). Гэта звычайны безумный, безумный, безумный бел-чырвона-белы бізнес, дзетка. Б-ч-б патрыятызм без грошаў гэта не патрыятызм, а піяр-падскокі з бел-чырвона-белым сцягам на бульдозеры.

А крыніца разумення неабходнасці ці непатрэбнасці змены існай беларускай дэмакратыі як раз у разуменні адносінаў грамадства да ўласнасці. То бок крыніца амаль сто гадовай нязменнай аднапартыйнай ўлады на Беларусі - ўлады былой КП(б)Б і яе Першага Сакратара ЦК - дзяржаўная ўласнасць, а не словы ў нашых незалежных СМІ тыпу дыктатура, рэжым і гэтак далей аж да Паўночнай Карэі. І паразуменне патрэбнасці ці непатрэбнасці шматпартыйнай дэмакратыі на Беларусі таксама ў паразуменні асноў эканамічных адносін у грамадстве да ўласнасці. Сёння (ці пасля набыцця незалежнасці) ў нас адна дзяржаўная ўласнасць і мільён партый. Нонcэнс. Азірніцеся вакол - рухаў і партыі ў нас сёння мільён і яшчэ мільён ніяк не зарэгіцца, каб у нас было ДВА МІЛЬЁНА партый, а ўласнасць... АДНА - дзяржаўная. То бок два беларусы - тры партыі, пры гэтым любыя дзве з іх апазіцыйныя трэцяй, але ўласнасць на ўсіх адна - ўласнасць дзяржавы, то бок нязменнай улады былой КП(б)Б.

Вось так бел-чырвона-белая палітыканская пасрэднасць так званага адраджэння (галоўнае мова, б-ч-б сцяжок ды герб Пагоня) пазбавіла цэлае пакаленне беларусаў разумення асноў пабудовы дэмакратыі (ўлады падкантрольнай народу) на Беларусі з-за адсутнасці ўсяго толькі аднаго дэмакратычнага чынніка ў незалежных б-ч-б СМІ (тутэйшых і тамтэйшых) - з-за адсутнасці свабоды слова. То бок з-за адсутнасці на старонках незалежных б-ч-б СМІ іншай не бел-чырвона-белай думкі для разважанняў ці дыскусіі аб ролі прыватнай уласнасці ў эфектыўнай заходняй эканоміцы, датычнасці эканомікі-гаспадаркі да сучаснай дэмакратыі і ідэалогіі грошаў, ды параўнання з беларускай рэчаіснасцю. Вось такая ў нас бел-чырвона-белая свабода.

А вы кажаце: "Вяртайся!" Дык мяне ж і тут у Штатах нядрэнна байкамі кормяць.


P.S. Гляньце сённяшнюю (14.08.2017) СВАБОДУ і яе перадачу "Стаўленьне Лукашэнкі да беларускай мовы — шчырая нелюбоў ці палітычны разьлік? Дыскутуюць Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў" ад 14 жнівўня 2017, 18:20.

Бачыце? А ці памятаеце, што я напісаў вышэй? МОВА-МОВА, МОВАЧКА-МОВА...

За мову змагаюцца Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў. Непадалёку ад амерыканскай касы Беларускай службы радыё СВАБОДА. Змагары ўжо амаль чвэрць стагоддзя змагаюцца ля той касы за беларускую мову. Пры гэтым Віталь адзін з заснавальнікаў БелаПАН (Белорусская информационная компания БелаПАН, Белорусское частное агентство новостей). Зразумелі? Ўявіце сабе вядомага заснавальніка амерыканскай кампаніі М...софт, які падзарабляе ў нейкай фірме праграмерам. Уявілі? А я не.

МОВА-МОВА, МОВАЧКА-МОВА. Грошы гэта, а не мова. Б-ч-б бізнес гэта.

Дзеля чаго? Ў выніку дзеля нязменнай улады Лукашэнкі. Так бы мовіць Рыгоравіч форэва. Мяркую, што ніхто больш не зацікаўлены ў тым, каб Лукашэнка заставаўся ва ўладзе, як чальцы БАЖ, то бок нашы незалежныя б-ч-б СМІ (тутэйшыя і тамтэйшыя). Бо яны звыкліся з тым, што Рыгоравіч корміць іх сваёй палітыкай з рук 23 года з гакам.


P.P.S. Працяг у частцы XX.

Частка I. Ўлада. https://cont.ws/@starkou/63118...

Частка II. Першы БНФ. https://cont.ws/@starkou/63135...

Частка III. Памылкі вашай рэвалюцыі або спадарыня эвалюцыя.

Частка IV. Три брата. https://cont.ws/@starkou/63990...

Частка V. Прэмія. https://cont.ws/@starkou/64309...

Частка VI. Русский мир. https://cont.ws/@starkou/64731...

Частка VII. За Родину! https://cont.ws/@starkou/65781...

Частка VIII. Кіслароднае галаданне.

https://cont.ws/@starkou/67373...

Частка IX. Не вооружена, но очень опасна.

https://cont.ws/@starkou/67367...

Частка X. Тры дарогі. https://cont.ws/@starkou/67157...

Частка XI. Артёму Агафонову. https://cont.ws/@starkou/67574...

Частка XII. Нацыя. https://cont.ws/@starkou/67784...

Частка XIII. Передемуренный курс. https://cont.ws/@starkou/68016...

Частка XIV. Глобальное потепление.BY. https://cont.ws/@starkou/68207...

Частка XV. Дэмакратыя і гаспадарка. https://cont.ws/@starkou/68354...

Частка XVI. Сталин с нами. https://cont.ws/@starkou/68612...

Частка XVII. Атас, профсоюзы идут! https://cont.ws/@starkou/68642...

Частка XVIII. Молодось моя, Белоруссия https://cont.ws/@starkou/68812...


Зимний король и воюющий Киев

Почему Украина не сдаётся? Население тонет в Тисе, умирает в Карпатах от переохлаждения, гибнет от пуль собственных пограничников, лишь бы сбежать от мобилизации. Элиты всегда были гото...

Стадо желудков

 В чем причина оглупления части граждан украинской территории? То, что видны сектантские технологии – факт! Но и то, что далеко не все на них повелись – тоже фак! В чем причина так...

Обсудить
  • Снова это бел-чырвона-белае ... (субстанция) всплыло.