• РЕГИСТРАЦИЯ

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ і ДЭМАКРАТЫЯ

3 2416

На фэйсбук старонцы беларускага ЕўрарадыёFM 21 сакавіка 2019 адбылася мая размова ці то з беларускай, ці то з полькай. Няважна. Мы сустрэліся ў чарговай тэме радыё пра нацыянальную ідэю. Да мікрафону ў той дзень заглянуў малады дохтар палітылагічных навук і распавёў люду сваю нацыянаную ідэю: "Мая націдэя — стварэнне пазітыўнага вобразу Беларусі". Я пакінуў каментар, ды пачаў размаўляць з жанчынай...

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ і ДЭМАКРАТЫЯ

Anatol Starkou: "Cтварэнне пазітыўнага вобразу Беларусі..."

І куды з тым вобразам? у касцёл, царкву, ці да Індыйскага акіяну, дзе боты Жырыноўскага? А на хлеб вобраз можна намазаць? ды з часнаком, ды пад Старадарожскую самагоначку. Можна? Калі НЕ, то такі вобраз не патрэбен. Бо пазітыўны вобраз краіны ствараюць СМІ, ў залежнасці ад таго, каму яны належаць.

Вось напрыклад амерыканская Беларуская служба радыё Свабода ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯМІ (амаль семдзесят гадоў запар!) стварае вобраз Беларусі ў благім гучанні. А амерыканскія СМІ аб сваёй Амерыцы інакш свету не кажуць як "Амерыка лепшая!". Так што ЕўрарадыёFM перадай ад мяне прывітанне доктару паліталагічных навук, дырэктару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, сузаснавальніку Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі вялікае прывітанне і масу найлепшых пажаданняў."

Імярэк: "Пазiтыÿны вобраз" - гэта як паследчанне турызм, мiгранты, добрыя эканамiчныя сувязi. Здаецца мне, у гэтым i сэнс (да, прагматычны) гэтай фразы."

Anatol Starkou: "Гэта калі б паэт ці пісьменнік казаў. А калі кажа палітолаг, дохтар паліталогіі, то тады на казку яго словы не могуць быць падобны. Не павінны яго словы быць падобныя на казку ці байкі бел-чырвона-белага лесу."

Імярэк: "Імідж" ("вобраз") - гэта не казка, а канструяванне ўмоў, выяў і праяў вельмі рознымі людзьмі і групамі. У тым ліку, у палітычным кантэксце."

Anatol Starkou: "У тым ліку ў ІДЭАЛОГІІ, аб чым я тут кажу."

Імярэк: "Марыць (хай часам і ўтапічна) таксама трэба:) Шмат пазітыўных зьмен з-за гэтага і адбываюцца."

Anatol Starkou: "Няўжо пра мары казаў шмат адукаваны дохтар паліталогіі? Мары, гэта калі тэма не дакранаецца нацыі. А тэма размовы нацянальная ідэя.

Нац ідэя беларусаў беларусам вядома стагоддзямі: мець сваю беларускую дзяржаву. І вось у снежні 1991 дзяржава звалілася ўся такая незалежная нам на карак у Белавежжы. Чаму так здарылася? Дзве версіі:

(1) па версіі згаданай мной амерыканскай Свабоды нам незалежнасць здабылі некалькі змагароў-адраджэнцаў, якія пасля таго як усё адрадджэнскае прафукалі і сабраліся збегчы ў замежжа, і збеглі, здаецца АЖ ПАЎТАРЫ ХВІЛІНЫ ГАЛАДАЛІ ў 1995 ля мікрафонаў і трыбуны ВС, дзе ўпустую прастаялі пяць лят адраджэння нацыі.

(2) версія нам незалежнасць дараваў Гарбачоў, які дараваў незалежнасць яшчэ 14 іншым савецкім рэспублікам, калі сваёй перабудовай разваліў СССР.

Дык вось падчас перабудовы наша (затым былая) КПБ згуртавалася і нікому ў 1994 не аддала ўладу. Так яе стаўленнік Лукашэнка стаў прэзідэнтам. Так Свабода і іншыя ПЕРШЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ГАЗЕТЫ сталі ўбіваць нам у галаву Толькі Зяпона! - веліч або Духоўнага Лідара Нацыі, які падчас адраджэння прыдумаў беларускую мову. (Да яго мы на пальцах размаўлялі.) Так з 1996 пасля ўцёкаў Лідара Нацыі ў замежжа нам дваццаць гадоў запар Свабодай & Co, убівалася ў моск Яго веліч і адначасова нікчэмнасць Лукашэнкі, за якім стаяла КПБ - партыя сапраўдных беларускіх патрыётаў, якія маюць 100-гадовы вопыт кіравання гаспадаркай, грамадствам, але не хадзілі на бел-чырвона-белыя тусоўкі разам з намі, каб пакрычаць "Жыве Беларусь!" пад бел-чырвона-белым сцягам.

Да таго ж, пасля распаду СССР эканоміка БССР на 80% залежыла ад Расеі. Такім чынам, каб мы ў 1994 пайшлі зяпонаўскім шляхам, адвярнуўшыся ад РФ, то пагубілі б сваю эканоміку і як следства суверэнітэт дзяржавы, за абвяшчэнне якога Сьвяты Зяпон & бел-чырвона-белая Co. не галасавалі ў ВС 27 ліпеня 1990. То бок патрыёты не галасавалі за векавую мару беларусаў мець сваю дзяржаву.

Але ствараць дзяржаву можна толькі талакой. Нават калі Лукашэнка геній у беларускай палітыцы гэта ўсяго толькі адзін беларус. Гэтага мала. Таму З-ЗА ПРАГІ ГРОШАЎ у Празе з АМЕРЫКАНСКАЙ КАСЫ ПРАДАЖНАЯ Свабода & прадажныя бел-чырвона-белыя СМІ Co. вось ужо 25 гадоў запар сабатуюць стварэнне беларускай дзяржавы - то бок ажыццяўлення векавой мары беларусаў мець сваю дзяржаву, і таму ім можна мець мільён нацыянальных бел-чырвона-белых ідэй у радыё перадачах, акрамя адной сапраўднай: талакой без пустазвонных ідэалогій беларусам стварыць беларускую дзяржаву.

"Cтварэнне пазітыўнага вобразу Беларусі..."

А ці можна намазаць на хлеб сённяшні шмат ідэалагічны вобраз Беларусі? Глядзіце самі.

(a) ідэалагічны бел-чырвона-белы варыянт, якім карыстаецца Свабода і бел-чырвона-белыя СМІ Сo., а менавіта: ў Беларусі ўсё дрэнна, дыктатура і тое не так, і гэта не гэтак;

(b) мы лепшыя, мы здолеем пабудаваць сваю краіну талакой, мы як Амерыка лепшыя!

Адчуйце розніцу."

Імярэк: "Пра "мары" - гэта быÿ каментар да iнтэрв'ю. Як раз пра магчымасцi новых зьмен (у гэтым выпадку - у краiне i ÿ глабальным кантэксце). I пра магчымасцi, якiя гэтыя мары маюць (i якiя могуць разумецца як планы)."

Anatol Starkou: "Марыла некалі і маё пакаленне:

"Перемен требуют наши сердца,

Перемен требуют наши глаза,

В нашем смехе и в наших слезах,

И в пульсации вен Перемен!

Мы ждем перемен." (В.Цой.)

Дык вось перамены наступілі і апынулася, што тая незалежнасць, якая была марай, прынесла з сабой маленькую краіну з мізернымі рэсурсамі, і таму мы белорусы незалежнасцю обречены быть нищими. Магчыма гэта хутчэй мяне зразумелі змагары амерыканскай Свабоды, таму ля амерыканскай касы ды ля бочкі з чэскім півам сёння бачым не толькі змагароў-адраджэнцаў, а й дзяцей некаторых змагароў за адраджэння нацыі. Ля амерыканскай касы сёння змагаюцца перашапраходцы адраджэння, якія спачатку дэманстратыўна выйшлі з залы ВС 27 ліпеня 1990 і не галасавалі за абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР, а потым чвэрць веку падзялялі беларусаў з Прагі на бел-чырвона-белых і чырвона-зялёных (оппозиционеров и тех кто за Лукашенко), каб мы талакой не будавалі дзяржаву. Затым змагары-адраджэнцы прыцягнулі сваіх дзетак, каб і тыя шкодзілі сваёй Бацькаўшчыне за амера грошы ля той касы Свабоды. Вось так мара адрадзіць нацыю стала прагай грошаў. Але дзякуй Богу, што ў нас застаецца частка народу, якая будуе беларускую дзяржаву. І гэта не бел-чырвона-белыя змагары."

Імярэк: "Вялікая (па тэрытарыяльным маштабам) краіна яшчэ не адзначае паспяховае. Думаю, добра вядома, якая з розных дзяржаў сьвету самая вялікая і самая, здавалася б, багатая рэсурсамі. Але ж яе "воз" і зараз не наперадзе. Самакіраванне на лакальных тэрыторыях і добразычлівыя суадносіны з рознымі іншымі краінамі і рэгіёнамі, а не пазаўчорашняя імперскасць - галоўныя ўмовы для поспеху."

Anatol Starkou: "Вось бачыце, як наша размова - размова ў тэме СТВАРЭННЕ ПАЗЫТЫЎНАГА ВОБРАЗУ БЕЛАРУСІ - не можа адыйсці ад тэмы ідэалогія, а ў нас іх дзве і яны раздзіраюць, а не аб'ядноўваюць беларусаў. То бок дохтар паліталогіі, які сказаў пра вобраз як нац ідэю, не дадумаў у сваім вобразе тое, што я выказаў у першым каменце: каму належаць СМІ - таму належыць вобраз краіны. (Кіслы вобраз ці салодкі, але належыць.)

Тая вялікая краіна, пра якую вы намяквалі, і якую я ўзгадваў вышэй, некалі не без дапамогі Захаду саступіла з эвалюцыйнага шляху развіцця чалавецтва = сыйшла ад прыватнай уласнасці і капіталізму (1917), а заадно нас пацягнула ў светлае сацыялістычна-камуністычнае заўтра. Ў ліхія 90-я яна вярнулася ў капіталізм, а мы ў 1994 засталіся ў дзяржаўным капіталізме, як былі тры чэцверці веку пры Саветах, ды з добрымі (па дагавору) адносінамі з РФ. І гэта лічу правільным. Калі б былі нядобрыя бел-чырвона-белыя адносіны між РБ і РФ, да якіх прызываюць нас бел-чырвона-белыя СМІ і ўвогуле бел-чырвона-белая ідэалогія, то не было б нашай краіны: адвярнуўшыся ад РФ мы страцілі б эканоміку і амаль палову зямель РБ, бо Польшча (НАТА) вярнула б сабе землі, якія ў 1939 нам дараваў Сталін. А так Саюз з РФ, які заключыў Лукашэнка, беражэ нас ад бел-чырвона-белай напасці і пагібелі суверэннай Беларусі. Менавіта за страту суверэнітэту і пагібель РБ насамрэч выступаюць усе бел-чырвона-белыя СМІ і бел-чырвона-белая ідалогія ўвогуле.

А за Расею не турбуйцеся. Няхай Захад за яе турбуецца. Яе моцы і рэсурсаў паразмаўляць з ім хопіць. За Беларусь думайце."

Імярэк: "Здаецца мне, што тут пачынаць трэба з таго, што ў палітычным кантэксце адной ідэалогіі быць ня можа. Ну, дык і добра. Дыскусіі, дэбаты, спрэчкі - частка сапраўднага палітычнага жыцця. І вобразы краіны таксама будуць рознымі. А СМІ не павінны належаць дзяржаўнаўнай уладзе. Гэта нават супярэчыць дэмакратычным прынцыпам (якія фармальна і прапісаны ў канстытуцыі РБ). СМІ - усяго толькі транслятары таго, што ствараюць і агучваюць розныя(!) грамадскія і палітычныя аб'яднанні. Ну, а ўмовы дзейнасці сёнешніх СМІ вельмі хутка зьмяняюцца. Новыя пакаленні не цікавяцца телебачаннем. А інтэрнэт чым далей, тым цяжэй кантраляваць, кроіць і секчы старым кіраўнікам. P.S. А наконт "вяртання (камусьці) зямель" з дапамогай НАТА зусім не разумею) Адчуванне, што чытаю тэкст пачатку 20 стагоддзя)"

Anatol Starkou: "Апошняе тлумачыць не стану. Я адносна нядаўна стаў пісаць пра польскія землі і таму разумею, што вы гэтага не разумееце. Пройдзе час зразумееце. Аб астатнім по мере поступления:

(1) "Здаецца мне, што тут пачынаць трэба з таго, што ў палітычным кантэксце адной ідэалогіі быць ня можа."

А колькі можа быць? 10, 20, 100? Колькі ідэалогій у джунглях? Адна: або цябе з'елі, або ты з'еў. Палітыка тыя ж джунглі. Хацелі адрадзіць нацыю? Ўзапраўду трыццаць лят таму хацелі адрадзіць нацыю? А чаго ж тады бел-чырвона-белыя папёрліся ў ЗАПАДНЮ ўлады ў ВС, дзе было ў дзесяць разоў болей дэпутатаў-камуністаў, чым дэпутатаў фракцыі БНФ? А навошта змагары ўтварылі пяцігадовую канфрантацыю з тае камуністычнай большасцю ВС? Дзеля адраджэння нацыі? Ці каб упустую прастаяць момант ісціны ля мікрафонаў, як тыя расейскія дзекабрысты 1825? А чаго змагары кінулі Фронт па-за Вярхоўным Саветам? (У 1992 было 450тыс паплечнікаў БНФ!) Па дурасці кінулі? Дык на кошачках трэніруйцеся, а не на народзе. І вось гэта бел-чырвона-белая ідэалогія недалёкіх у палітыцы людзей да сённяшняга дня не зразумела, што іх з-за іх палітычнай тупасці ў беларускіх палітычных джунглях З'ЕЛІ нашы вопытныя палітыкі-камуністы, а не КДБ ці Крэмль. 

Вось так ідэалогія беларускага вопыту (былыя чальцы былой КПБ) нікому не аддалі ўладу з 1 студзеня 1919.

А мо бел-чырвона-белыя пасля пройгрышу (1994) сталі ЯДНАЦЬ НАЦЫЮ, з мэтай адрадзіць яе ў наступны бліжэйшы палітычны момант ісціны на наступных выбарах? Не. Пабеглі да амерыканскай касы Свабоды ў Прагу, каб абразамі кшталту грантасмокі і інш. падзяляць адтуль апазіцыю, якая засталася на Бацькаўшчыне, і каб за амера грошы спяваць ля свабоднага мікрафону Лука-ла-ла-ла. Чвэрць веку ташчацца ад чэскага піва ў Празе і амера грошаў на халяву героі адраджэння. Сёння разам з дзяцьмі тамака. Адраджэнцы нацыі, блін. Адрадзілі сябе і сваіх дзяцей. Ля бочкі чэскага піва.

(1a) У Амерыцы АДНА ІДЭАЛОГІЯ - ідэалогія Містэра Даляра. Іншых не існуе.

"Ну, дык і добра. Дыскусіі, дэбаты, спрэчкі - частка сапраўднага палітычнага жыцця. І Вобразы Краіны таксама будуць рознымі."

Гэта не датычыцца палітыкі. Гэта датычыцца палітыканства: дыскусіі, дэбаты, спрэчкі. Ў палітыцы павінна быць толькі адна мэта - ўлада, то бок перамога.

Зянон Пазьняк: "Як гэтя ня падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост ня фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы. Тое як бы само сабой разумелася І было за кадрам." (Свабода)

"А СМІ не павінны належаць дзяржаўнаўнай уладзе. Гэта нават супярэчыць дэмакратычным прынцыпам (якія фармальна і прапісаны ў канстытуцыі РБ). СМІ - усяго толькі транслятары таго, што ствараюць і агучваюць розныя(!) грамадскія і палітычныя аб'яднанні."

Гэта азначае, што вы нічога не зразумели з нашае размовы. ЯШЧЭ РАЗ: чыі СМІ - таго ўлада, каму належаць СМІ - таму належыць вобраз краіны. А гэты КАМУ ў нашае беларускай рэчаіснасці можа быць тутэйшым, а можа быць тамтэйшым. А калі так, то на Канстытуцыю ў час станаўлення суверэннай дзяржавы трэба глядзець... спакойна.

"Ну, а ўмовы дзейнасці сёнешніх СМІ вельмі хутка зьмяняюцца. Новыя пакаленні не цікавяцца телебачаннем. А інтэрнэт чым далей, тым цяжэй кантраляваць, кроіць і секчы старым кіраўнікам."

Старыя кіраўнікі гадуюць змену, а тыя хто ніколі ня быў ва ўладзе скачуць раз у год на 25 сакавіка і тым давольны.

Імярэк: "1. Наконт палітычных аб'яднанняў і іх ідэалагічнай розніцы, здаецца мне (ці дакладней, бачу), што ў гэтым выпадку Вы па звычцы (з былога палітычнага вопыта) падзяляеце іх толькі на дзьве групы - "улада" і "апазіцыя" (прычым "апазіцыя" асацыюецца чамусьці выключна са старым БНФ і Пазьняком). Але ўмовы і сістэмы зьмяняюцца. І нават пры такім жосткім сілавым кантролі, як у Беларусі. І ўзрост (разам з фізічным старэннем) галоўнай вярхушкі ўлады за такі доўгі перыяд часу таксама робіць яе напаўсляпой, інэртнай і рыгіднай.

2. Ці палітыка (заўсёды з выказваннямі, дэбатамі - у першую чаргу, у час розных выбараў і ў парламенце) і канкурэнцыяй розных палітычных груп), ці адсутнасць палітыкі, а толькі яе фікцыя."

Anatol Starkou: "Наконт СТАРЭННЯ ЎЛАДЫ вы мне пераказалі бел-чырвона-белыя байкі бел-чырвона-белых СМІ. Наконт "Вы па звычцы (з былога палітычнага вопыта) падзяляеце іх толькі на дзьве групы - "улада" і "апазіцыя".

Гэта не так. (1) Апазіцыі ўладзе на Беларусі не існуе. Існуе СЛОВА апазіцыя. (2) У любой краіне падзел не на ЎЛАДУ і АПАЗІЦЫЮ, а на ўладу і народ.

"2. Ці палітыка (заўсёды з выказваннямі, дэбатамі - у першую чаргу, у час розных выбараў і ў парламенце) і канкурэнцыяй розных палітычных груп), ці адсутнасць палітыкі, а толькі яе фікцыя."

Палітыка, мадам, гэта барацьба за ўладу. А не дыскусіі на лавачцы ля пад'езду 9-павярховага дома."

Імярэк: "Просто гульня слоў атрымліваецца. На самой справе, на палітычнай арэне, пры дэмакратычных умовах, улада (якая таксама можа быць рознай, асабліва ў парламенце, а часам і ва ўрадзе) і апазіцыя - гэта норма. А галоўна ўлада - гэта і ёсць народ (нават на першаму артыкулу канстытуцыі)."

Anatol Starkou: "2. Ці палітыка (заўсёды з выказваннямі, дэбатамі - у першую чаргу, у час розных выбараў і ў парламенце) і канкурэнцыяй розных палітычных груп), ці адсутнасць палітыкі, а толькі яе фікцыя."

Палітыка, мадам, гэта барацьба за ўладу. А дыскусіі на лавачцы ля пад'езду 9-павярховага дома.

У тых жа ЗША РОЗНЫХ палітычных груп не існуе. Існуе ПАРТЫЯ ЎЛАДЫ БАГАТЫХ. Стагоддзямі не змяняецца ўлада багатых. Бедныя стагоддзямі слухаюць / назіраюць за дыскусіямі / дэбатамі багатых, пасля чаго ідуць на выбары і стагоддзямі галасуюць за ПАРТЫЮ БАГАТЫХ ва ўладзе. Стагоддзямі не змяняецца партыя ўлады багатых ва ўладзе. Змяняюцца толькі некаторыя прозвішчы ва ўладзе. Дэмакратыя-с. Заходняя.

Імярэк: "3. Цікавы прыклад прыналежнасці і дзейнасці СМІ - у Італіі, дзе Берлусконі - адзін з багацейшых уладальнікаў СМІ. Але ж "чамусьці" ў яго не атрымалася "купіць" і націснуць, як захелася, на гэтыя самыя СМІ. І чым далей, тым цяжэй у палітычнай (і крымінальнай) сітуацыі.

Мне нават весела ўжо, што Вам, як я разумею, здаецца, што "палітычная барацьба" і "палітычныя дыскусіі" - аксюмарон:) Але ж не:)

Anatol Starkou: "Просто гульня слоў атрымліваецца."

Не. Проста вы не разумееце, што калі казаць пра дэмакратычны Захад, то тамака стагоддзямі СМІ багатых (прапаганда) дурыць народ, маўляў, на Захадзе існуе дэмакратыя. На Захадзе існуюць багатыя і бедныя. Ці ўсё ж сёння спадар X абраны кіраўніком краіны, а заўтра спадар Y? Не. І сёння, і ўчора, і пазаўчора ва ўладзе БАГАТЫЯ людзі. Апазіцыі іх уладзе на Захадзе не існуе.

"Мне нават весела..."

Не. Вам весела ад таго, што вы нічога Ў ТЭМЕ ДЭМАКРАТЫЯ не разумееце.

Вось мой артыкул ДЭМАКРАТЫЯ & BY https://cont.ws/@starkou/11240...

Імярэк: "Вы мне проста спрабуеце прыпісаць выключна свае вобразы "недакладных" падыходаў) Але я не крыўдую - разумею, што дыскусіі ў фэйсбуку ня рэдка атрымліваюцца як "кожны пра свае набалелае")

Краіны (заходнія ў тым ліку) на самой справе ў сьвеце розныя. Таму аднабокія схемы-класіфікацыі вельмі часта не падыходзяць для апісання і аналізу ("Захад" вельмі аднолькавым у Вас атрымліваецца, але ж усё складаней)."

Anatol Starkou: "Гэта адзін варыянт погляду на ваша не разуменне тэмы ДЭМАКРАТЫЯ. (Як той мой выказ пра польскія землі, які вы не зразумелі.) Не спяшайцеся рабіць выснову, калі хоць кропля ёсць жадання паспрабаваць зразумець суразмоўцу, які нешта іншае піша, пакуль што не звычнае для вашага манітору. Мяне таму не друкуюць бел-чырвона-белыя, што ўсё аб чым я кажу, перакрэслівае бел-чырвона-белую ідэалогію. Бо яна не ідэлогія. Бо яна не нацыянальная ідэя."

Родился в 1951 в Минске. C 2003 живу в Нью Йорке. Гражданин Беларуси.

    В Люберцах семь мигрантов отмудохали местного. А из полиции они ... просто "сбежали"
    • Hook
    • Вчера 15:55
    • В топе

    Может кто-нибудь готов разъяснить, что означает эта фраза, но я ее реально не понимаю. Вернее, понимаю так, что в это просто поверить не могу. Вчера состоялся разговор Путина и Рахмона. По его ...

    Просто новости - 183

    Мне одному кажется, что они только что запили шаурму минералкой Perrier? В США заканчиваются информаторы о дефектах самолётов Boing. «Чей Крым?», – уже не актуально, сказал ка...

    Мытьё посуды в Сене, крысы в Париже и как нам наказать Францию

    1. Всё же мы сильно отстали от Европы. Река Сена в Париже настолько чистая, что уличные торговцы даже моют в ней посуду, прежде чем выкладывать на неё сосиски и прочую еду — необычайно вкусн...

    Ваш комментарий сохранен и будет опубликован сразу после вашей авторизации.

    0 новых комментариев

      Anatol Starkou 29 апреля 07:58

      С Новым Колхозным строем, дорогие товарищи!

      Два дня уже не могу отойти от этого сообщения в фб: молодой белорусский человек развернул оглобли своей судьбы в прошлое и вступил в КПБ. Не хрен вам там делать в Беларуси? БЧБ сначала большевики-коммунисты расплодили (с 1988), а потом (с 2020) кого посадили, а кого прогнали за бугор. Может кого и закопали в Бегомльском лесу до кучи? Не знаю. Возможно. Самое главное, ...
      109
      Anatol Starkou 14 апреля 07:46

      ЗАС - засекреченная аппаратура связи

      Каждое второе воскресенье апреля День войск ПВО.Мне об этом не прямо, а косвенно 7 апреля 2018 напомнили два моих френда в фейсбук. У одного из них его френд написал пост о советской шифровальной машинке, на которой я работал в СССР... Имярек: «Эта тема в советской истории имеет огромную завесу молчания».Anatol Starkou: «Ну что ж, время с тех пор прошло ...
      161
      Anatol Starkou 21 марта 02:24

      Я ХОЧУ ВТОРЫЕ КРУЖЕВНЫЕ ТРУСИКИ

      ...
      224
      Anatol Starkou 21 января 15:11

      БЕСПРЕДЕЛЬЩИК

      20 студзеня 2024 года на сайце Нашай Нівы апублікаваны артыкул «Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго». Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы. Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра зняволенага мужа Змітра Дашкевіча. https://nashaniva.com/334486#startcomments Мой каментар да гэтай падзеі:Тут няма ніякай бчб справы і ...
      140
      Anatol Starkou 2 декабря 2023 г. 10:04

      Моя Лебединая песТня на странице ФБ

      Други и подруги, моя Лебединая песТня:И так, я оставляю вас и свой ФБ аккаунт, и вернусь после написания и издания в России своей второй книги. Тратить время и энергию на экспердов-UA и демократический Фейсбук не хочу.Мне 72 и, сами понимаете, фейсбуковские неонацисты-эксперды-UA могут меня довести до строк-а, как тут в Штатах говорят, а по-нашему это до инсульта или ...
      128
      Anatol Starkou 1 декабря 2023 г. 15:05

      Здравствуй Новый Демократический ГОД имени Фейсбук!

      А ниже полный текст инфы ТАСС от 19 октября 2023 в 22:31 по Москве, который послужил присуждению мне премии Фейсбук на 90 дней:Надежды на ATACMS, запрет УПЦ и инвалиды на передовой. События вокруг Украины.Ход операции◾️Российская сторона за сутки отразила 11 атак ВСУ на купянском направлении, 6 атак на красно...
      144
      Anatol Starkou 20 октября 2023 г. 15:45

      Кто вы, товарищ Фейсбук?

      Други и подруги,посмотрите на эволюцию травли меня НЕИЗВЕСТНО КЕМ.Вчера я показывал вам картинку, в которой было ДВА ДНЯ (см. "И снова о свободе слова на ФБ " https://cont.ws/@starkou/2656980 , а только что появилась вот эта с 35 часами запрета пользоваться свободой слова, установленной лет 250 тому назад в Конституции США. А знаете, что я хотел оп...
      162
      Anatol Starkou 20 октября 2023 г. 01:04

      И снова о свободе слова на ФБ

      Други и подруги,Вот такую картинку без опознавательных знаков на что-нибудь, например, на Фейсбук или его неонацистских экспердов-UA, я получаю целый день 19 октября во время попытки опубликовать на своей страничке любую инфу или картинку, как в этом случае цветы, из общей ленты новостей ФБ. Первое время я думал, что это вирус - опознавательных знаков-то нет. Также по...
      240
      Anatol Starkou 5 октября 2023 г. 08:49

      NEXTA восем гадоў

      Мой каментар да публікацыі NEXTA на ФБ. Малюнак адтуль жа.Цікавая мова ў вас васьмігадовых. Некалькі дзён таму мяне за такую мову на форуме сайту Нашай Нівы бчб крылі, як мае быць. А ў вас тут на "крупнейшем медиаресурсе Беларуси, где только самое важное", аказваецца, гэта мова норма. На той жа НН некалькі месяцаў таму прачытаў, што сто тысяч бчб уцекачоў з Беларусі п...
      78
      Anatol Starkou 24 сентября 2023 г. 08:57

      Перефразируя Аристотеля

      ...
      131
      Anatol Starkou 23 сентября 2023 г. 04:49

      Игла западного демократического Кащея Бессмертного

      ...
      225
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 21:55

      ПОЛЬСКА-БЧБ КАНГРЭС

      Быў у Гданьску. Не памятаю ў якім гаду, але ў сераду. На выстаўцы, у камандзіроўцы.Ехаў з Варшавы ў поездзе разам з аднагодкам-палякам, які ехаў у Гданьск, каб адтуль на пароме дабрацца ў Швецыю. Ён з той польскай эміграцыі, якая дала дзёру ў заходнюю дэмакратыю пасля польскай Салідарнасці. Я ў поедзе ў купэ чытаў ИЗВЕСТИЯ і так праз рускую мову мы з ім пазнаёміліся. ...
      182
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 21:24

      Нобелевскому комитету от Anatol Starkou

      P.S.ЗапутинецСам открыл? Или за несколько столетий до тебя? :smile:Anatol StarkouСам открыл. Но ты смысл сказанного мною не понимаешь и разжевывать я здесь не собираюсь. Тебе Вечера Соловьева разжуют.Скажу лишь то, что демократии при частной собственности быть не может. А рабство может быть. Вот оно и есть в США....
      143
      Anatol Starkou 22 сентября 2023 г. 19:58

      РАБЫ і РАБСТВО

      Полтора года сначала СВО-2022 я публикую инфу ТАСС. За это время получил сто пятьсот последних ФБ предупреждений от его экспердов-UA. Несколько очередных висят у меня перед носом с красной надписью "Аккаунт с ограничениями" и они действуют ЯКОБЫ до 18 декабря 2023.А только что к моему очередному посту ТАСС эксперды ФБ прилепили сообщение о том, что ТАСС подконтрольное...
      80
      Anatol Starkou 11 сентября 2023 г. 10:04

      Минск-Нью-Йорк-Минск. 09.11.2001

      Вспоминаю тот день.Вечером после работы в БПИ я зашел в метро на станции Октябрьская, чтобы добраться до станции Восток и далее домой в Укручье-2. В поезде метро встретил своего бывшего зам. начальника отдела в ФизТехе АН РБ. Он был слегка выпивши. Говорит мне: "В Нью-Йорке камикадзе на двух самолетах протаранили небоскребы". "Угу", — подумал я, не пове...
      121
      Anatol Starkou 10 сентября 2023 г. 12:16

      ДВА БЕЛАРУСКІХ ЛУКАШЫЗМА

      10.09.2023 / 10:21 Наша Ніва апублікавала ролік «Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам», і я дадаў да яго каментар:Слухаць ролік не хачу, а прачытаць - прачытаў бы. Каментую тое, што НН апублікавала:1. Секта не партыя «КХП — БНФ» Зянона Пазняка, а ўсё бел-чырвона-белае. Бчб секта ў бчб секце, або бчб секта нумар Раз - амерык...
      129
      Anatol Starkou 8 сентября 2023 г. 11:49

      Прецедент с белорусскими паспортами

      7 верасня 2023 года Наша Ніва надрукавала артыкул «Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі», і вось ужо некалькі гадзін не друкуе мой каментар да яго.Рэдактар можа не разумець, што наступная інфа важная для тэмы, але надрукаваць для тых, хто нешта ў ёй разумея трэба. Падаю инфу яшчэ раз ...
      141
      Anatol Starkou 7 сентября 2023 г. 09:44

      ОЧИЩЕНИЕ НАЦИИ

      Очищение / ачышчэнне нацыі. Другі этап.Вось як я назваў бы Ўказ № 278 Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасьня 2023 года "О порядке выдачи документов и совершения действий". Першы этап ачышчэння быў падчас і пасля падзей лета-восені 2020 года, калі адну частку бчб за попытку госпереворота власть посадила в места не столь отдаленные, а другую праводзіла на Захад ці яны самі ...
      133
      Anatol Starkou 6 сентября 2023 г. 11:24

      А сейчас Рахманинов! Я сказал: Рахманинов!

      Сначала был ШОПЕН, ШОПЕН... https://cont.ws/@starkou/2624799А сейчас Сергей Рахманинов.Здесь будут скрины моей сегодняшней переписки с Фейсбук. Вот уже несколько дней, как он привязался ко мне из-за публикаций мною роликов Русской фортепианной школы, которые я беру из TG-школы. Сначала ФБ вырубал звук в роликах, а сегодня стал угрожать. Полагаю, ОНИ КУПИЛИ НОТЫ п...
      95
      Anatol Starkou 5 сентября 2023 г. 20:55

      Даллекоо лли до Таллинна?

      ...
      115
      Служба поддержи

      Яндекс.Метрика